Спадчына
2.89K subscribers
9.82K photos
85 videos
22 files
1.57K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
💥 Эпізод VANDRA падкаста #43: “Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"

⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына @spadczyna.

Надта цікавая размова, насычаная гісторыямі, прыкладамі і разважаннямі 🔥

У другой палове эпізода будзе ўзгаданы знос дома ў Брэсце. Размова ідзе пра дом на вуліцы Будзёнага. Пра тое, што знос быў незаконным, у гэтым годзе пацвердзіў супрацоўнік Брэсцкага аблвыканкама.
Пачытаць можна тут.

Пра што пойдзе размова?
🔻як вызначаецца, што ёсць гісторыка-культурная каштоўнасць;
🔻чаму гістарычныя аб'екты не трапляць пад ахову (кейс касцёла ў Лынтупах);
🔻гісторыя разбурэння вайсковых казарм у Гродна і чаму так адбываецца на іншых прыкладах;
🔻наколькі прыватныя інцыятывы шкодзяць спадчыне;
🔻што чакаць ад новага ўладальніка сінагогі ў Слоніме;
🔻станоўчыя прыклады аднаўлення спадчыны ў Беларусі;
🔻ці разумее грамадства, што нешта не тое адбываецца са спадчынай.

❗️ Telegram-канал "Спадчына"
❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча

Дзякуй патронам за падтрымку 🙌

🎧 Слухаць на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На круглым стале ў Акадэміі навук паказалі дызайн-канцэпцыю інтэр'ераў вежы Шчытоўкі Навагрудскага замка пасля яе рэканструкцыі.

Крыніца
#інтэр'еры #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #замкі
Спадчына
Міністэрства культуры не ўзгадняла работы на агароджы і вежы-браме кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы. Цікавым будзе адказ Нясвіжскага райвыканкама, дзе ўвогуле зрабілі выгляд, што ніякіх ахоўных статусаў не існуе (між іншым кляштар мае 2-ю катэгорыю), а існуе…
На кляштары бенедыкцінак XVII стагоддзя ў Нясвіжы працягнуць рамонтныя работы на фасадах.

Увосень 2022 года на агароджы і вежы-браме кляштара, нягледзячы на тое, што помнік мае 2-ю катэгорыі каштоўнасці, былі праведзеныя работы без узгаднення з Міністэрствам культуры. Ужо у сакавіку наступнага года да работ на помніку барока быў нарэшце прыцягнуты навуковы кіраўнік, частку карпусоў перафарбавалі ў пясочны колер з белымі карнізамі.

Цяпер справа дайшла да корпуса, які пафарбаваны сёння ў парсюкова-ружовы колер. Паводле хіміка-фізічных даследаванняў "Белрэстаўрацыі" найбольш раннія слаі афарбоўкі на гэта таксама жоўтая вапнавая на сценах (блізкая да Marill 110,
Marill 115, Goldocker 30) і белая на вапне - на карнізах.

Пра аднаўленне касцёльнай вежы гаворкі, на вялікі жаль, не ідзе.

#Нясвіж #рэстаўрацыя #касцёлы #кляштары #каларыстыка
Сёння ва Украіне згарэў помнік нацыянальнай значэння — драўляная царква ў сяле Сможэ Львоўскай вобласці. Помнік не старажытны, узведзены ў 1874 годзе ў традыцыйным бойкаўскім стылі.

Для навукі храм быў страчаны яшчэ дзесяць гадоў таму, калі яе спідарасілі гіганцкімі залатымі цыбулінамі і іншымі радасцямі калгаснага еўрарамонту. Вось табе і нацыянальны статус...

#Украіна #антырэстаўрацыя #знішчэнне