Спадчына
2.81K subscribers
8.82K photos
66 videos
20 files
1.47K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Сёлета адзначаецца 220-годдзе з дня нараджэння славутага геолага і мінеролага, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі, які нарадзіўся ў 1802 годзе ў Мядзвядцы Навагрудскага павета. Гродзенскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны вырашыў…
Як цяпер выглядае царква ў Вялікай Мядзвядцы Карэліцкага раёна, якую наведваў мясцовы ўраджэнец Ігнат Дамейка, Нацыянальны герой Чылі. Нягледзячы на ўсе звароты царкву абшылі сайдынгам і адмовілі ёй у статусе гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У мясцовай раёначцы жыхары дзякуюць мясцовым уладам, што дапамаглі ім знявечыць помнік архітэктуры 🤡 На іх думку царква здабыла "новае жыццё". А тое, што яны пад сайдынгам не заўважаць, як яна згніе - ну пра гэта падумаюць апасля.

#ВялікаяМядзвядка #антырэстаўрацыя #непомнік #цэрквы #драўлянаедойлідства
Ізноў малююць Скарыну з вусамі, якіх не было. Яшчэ ў 2017 годзе пісалі, што чэшскія навукоўцы Ілья Лемешкін і Пётр Войт правялі дасканалы аналіз адзінай вядомай гравюры першадрукара і прыйшлі да высновы, што пад носам у Скарыны толькі цень ад носа. Там і даследчыкам быць не трэба, дастаткова знайсці якасны скан і параўнаць як намалявана верхняя губа ў параўнанні з валасамі - там толькі насагубная складка (якая прымалася за верх вусоў) і складка ля краю рота. Але мы будзем упарта множыць вобраз а-ля удзельнік "Песняроў"...
У пачатку мая таксі ўпісалася і знішчыла аўтэнтычны парапет моста цераз замкавы роў у Оршы. Мост пабудаваны ў 1902 годзе побач з млынам, абодва будынкі з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Калічныя таксіты, у нас і без вас ёсць каму спадчыну нішчыць, куды вы палезлі?😡

#орша #разбурэнне #гістарычнаязабудова #масты
Сёлета Ліда адзначае 700-годдзе. Мясцовыя ўлады «не лічаць неабходным» нешта рабіць, каб узяць цудам ацалелую (горад моцна пацярпеў у час вайны) гістарычную забудову пад ахову. Пра гэта яны паведамілі ў сваім адказе на нашу петыцыю.

Пры гэтым праводзіць раскопкі, каб павялічыць умоўны «ўзрост» горада, яны лічаць неабходным. Імітацыя дзеля імітацыі.

фота archivarta.by
#Ліда #петыцыі #гістарычнаязабудова #непомнік #ахова
Нагадваем, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры праводзіць збор сродкаў на помнік ЗМІТРАКУ БЯДУЛЮ

☝️
З мэтай увекавечання памяці класіка беларускай літаратуры, выбітнага паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўцы Змітрака Бядулі, абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка пісьменніку.

✔️Эскіз манумента распрацаваны выдомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць суму ў памеры 12,5 тысяч беларускіх рублёў.

Запрашаем зацікаўленых грамадзян, прадпрыемствы і грамадскія арганізацыі прыняць удзел у дабрачынным сборы сродкаў і зрабіць пасільны грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ “АЗБ Беларусбанк” БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032.
Зацвержаны праекты зон аховы сядзібы Пуслоўскіх «Альбярцін» у Слоніме і будынка ешывы ў Валожыне. Што цікавага?

У Альбярціне звяртае на сябе ўвагу прызнанне гістарычна каштоўнымі кампанентамі не толькі скульптур львоў (дзіўна, што яны не лічацца часткай палаца), але і гістарычнага брукаванага і галечнага пакрыцця дарог на тэрыторыі сядзібы, а таксама, да здзіўлення, Слонімская ГЭС пачатку XIX - XX стагоддзя.

Што тычыцца ешывы, то тут ахоўныя зоны выходзяць далёка за гэта невялікі будынак ўглыбіні квартала. Гістарычна каштоўнай забудовай прызнаны як ўвесь фронт забудовы квартала, які выходзіць на галоўную плошчу горада, так і стары мост, жыдоўскія могілкі і бутавая агарожа могілак, размешчаныя зусім з іншага канца — іхні знос ці правядзенне работ без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча забаронены.

#ахова #Валожын #Альбярцін #Слонім #сядзібы #яўрэйскаяспадчына