Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Камяніца ў Шаркаўшчыне. Стала лепш?

#Шаркаўшчына #гістарычнаязабудова
Полацк працягваюць добраўпарадкаваць да Дажынак Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Дрэвы вакол кірхі подла і без належнага ўзгаднення з мясцовымі органамі кідалі цень на ходнік і засмечвалі вуліцу апалым лісцем. Палачане выратаваны мужнымі камунальнікамі ад гэтай праблемы.
#людзібсср
Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР архітэктар Іосіф Лангбард і скульптар Мацвей Манізер (аўтары помніка Леніну перад Домам Урада ў Менску, які быў адкрыты ў 1933 годзе), каля сваёй наступнай сумеснай працы - часткі помніка Тарасу Шаўчэнку, які быў усталяваны ў Харкаве ў 1935 годзе.
🇧🇾15 мая 2024 г. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 3 новым аб’ектам спадчыны:
1⃣традыцыйны абрад "Тры каралі" (6 студзеня), які бытуе на Гродзеншчыне, з аднасяннем да катэгорыі "Б";
2⃣рэшткі касцёла Ўнебаўзяцця Прасвятой Дзевы Марыі 1796-1805 гг. у в.Дубрава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці з аднясеннем да катэгорыі "3";
3⃣будынак па пр.Незалежнасці, 27А у г.Мінску (у межах гістарычнага аб'ёма канца XIX - пачатку XX ст.) з аднясеннем да катэгорыі "3".
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унесены цэлы шэраг габеленаў народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі. Гэта вынікае з рашэння Міністэрства культуры.

Творы Кішчанкі і раней былі пад аховай дзяржавы. Гэта габелены «Музыка» (шыфр 722Ж000041) у Музычным каледжы імя Глінкі, габелен-заслона ў Оперным тэатры (722Ж000042) і найбольш вядомы «Габелен Века» (721Ж000038), які быў унесены ў кнігу рэкордаў Гінэса, як найвялікшы ў свеце.

Аказалася, што тэатральная заслона (два перадапошнія здымкі) толькі частка з серыі габеленаў, створаных Кішчанкам у 1970-1980-я гады для Опернага тэатра. У Беларускай акадэміі мастацтваў адшукаліся яшчэ тры габелены з гэтай серыі: «Беларусь», «Музыка», «Скарына» (першыя чатыры фота), якім цяпер прысвоены статус помнікаў мастацтва рэспубліканскага значэння (722Ж000113).

Яшчэ больш габеленаў з серыі адшукалася чамусьці ў Магілёве: «Космас», «Рэвалюцыя», «Песняры», а таксама два велізарныя габелены для фае (11,5х11,12 і 11,4х11,3 м). Як яны выглядаюць - невядома. Распаўсціся па Беларусі габелены маглі ў час апошняй рэканструкцыі тэатра - савецкаму мастацтву не было месца ў лоску і бляску абноўленых інтэр'ераў.

Сёння яны захоўваюцца ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці, адкуль у час рэканструкцыі да Форума рэгіёнаў у 2018 годзе павыкідалі ўвесь "савецкі хлам", то бок усё дэкаратыўна-манументальнае мастацтва: столі з трохмерных элементаў, габелены, літыя металічныя перагадокі, люстры з літога шкла і наборныя драўляныя пано на сценах. Большасць проста выламалі і вывезлі на сметнік.

Невядома і што стала з вялікім габеленам «Мой родны край» Славы Сакалова і Зоі Літвінавай, які ўпрыгожваў фае (апошняе фота). Сёння ўсе інтэр'еры палаца зроблены ў стылі "дорага-багата", а габелены, напэўна, пыляцца ў кладоўках.

#габелены #ахова #Мінск #Магілёў
Выданне The Guardian паведамляе, што ў Кітаі "кітаізавалі" апошнюю буйную мячэць у краіне. Гэта Вялікая мячэць у раёне Шадзянь правінцыі Юньнань, дзе кампактна пражывае мусульманскі народ хуэй. Традыцыйны для мусульманскай архітэктуры выгляд мячэці перайначаны на традыцыйна кітайскі: замест цыбулепабудобных купалоў з'явіліся ламаныя дахі, а замест мінарэтаў - ярусныя пагады. У 2020 годзе, у разгар пандэміі, стала вядома пра аналагічную перабудову Вялікай мячэці ў Іньчуані (другі здымак).

Агулам традыцыйная архітэктура хуэйцаў неадрозная ад кітайскай, але з улікам таго, што ў Кітаі праводзіцца палітыка "кітаізацыі" і асіміляцыі тыбетцаў, уйгураў і манголаў, зварот да немясцовай мусульманскай архітэктуры можа быць спробай нацыянальнай меншасці проціпаставіць сябе кітайскай большасці, каб захаваць сваю самабытнасць.

Вынішчэнне гэтай самабытнасці трактуецца Дэкларацыяй ААН аб правах карэнных народаў як культурны генацыд. Як генацыд трактаваў разбурэнне аб'ектаў гістарычнай спадчыны ды рэлігійных устаноў і стваральнік гэтага тэрміна, беларускі яўрэй Рафаэль Лемкін, які нарадзіўся ў вёсцы Бязводне Зэльвенскага раёна.

#Кітай #замежжа #мячэці

https://www.theguardian.com/world/article/2024/may/25/shadian-last-major-islamic-style-mosque-in-china-loses-its-domes