Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Выданне The Guardian паведамляе, што ў Кітаі "кітаізавалі" апошнюю буйную мячэць у краіне. Гэта Вялікая мячэць у раёне Шадзянь правінцыі Юньнань, дзе кампактна пражывае мусульманскі народ хуэй. Традыцыйны для мусульманскай архітэктуры выгляд мячэці перайначаны на традыцыйна кітайскі: замест цыбулепабудобных купалоў з'явіліся ламаныя дахі, а замест мінарэтаў - ярусныя пагады. У 2020 годзе, у разгар пандэміі, стала вядома пра аналагічную перабудову Вялікай мячэці ў Іньчуані (другі здымак).

Агулам традыцыйная архітэктура хуэйцаў неадрозная ад кітайскай, але з улікам таго, што ў Кітаі праводзіцца палітыка "кітаізацыі" і асіміляцыі тыбетцаў, уйгураў і манголаў, зварот да немясцовай мусульманскай архітэктуры можа быць спробай нацыянальнай меншасці проціпаставіць сябе кітайскай большасці, каб захаваць сваю самабытнасць.

Вынішчэнне гэтай самабытнасці трактуецца Дэкларацыяй ААН аб правах карэнных народаў як культурны генацыд. Як генацыд трактаваў разбурэнне аб'ектаў гістарычнай спадчыны ды рэлігійных устаноў і стваральнік гэтага тэрміна, беларускі яўрэй Рафаэль Лемкін, які нарадзіўся ў вёсцы Бязводне Зэльвенскага раёна.

#Кітай #замежжа #мячэці

https://www.theguardian.com/world/article/2024/may/25/shadian-last-major-islamic-style-mosque-in-china-loses-its-domes