Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На Успенскай царкве ў стылі мадэрн у Шаркаўшчыне, пабудаванай у 1912 годзе (шыфр 213Г000829) пазалацілі цыбуліцы і пасінілі крыццё даху, замянілі крыжы на новыя, якія не адпавядаюць старым па форме.

#антырэстаўрацыя #Шаркаўшчына #цэрквы
Спадчына
На Успенскай царкве ў стылі мадэрн у Шаркаўшчыне, пабудаванай у 1912 годзе (шыфр 213Г000829) пазалацілі цыбуліцы і пасінілі крыццё даху, замянілі крыжы на новыя, якія не адпавядаюць старым па форме. #антырэстаўрацыя #Шаркаўшчына #цэрквы
Здавалася б, не так моцна і змянілася, але д'ябал у дэталях:
* навукова неабгрунтаваны колер даху: сіні колер ніколі не выкарыстоўваўся для цэркваў у царскай Расіі, тым больш на даху, дзе ён хутка выгарыць і аблезе. Золата ў такой глухой правінцыі таксама быць не магло;
* навукова неабгрунтаваныя матэрыялы: у 1910-я гг. не існавала нітрыду тытану, які цяпер стаў «царкоўным золатам», і фальцавага крыцця з палімерным пакрыццём - на апошняе можна было б пагадзіцца, калі б колер быў падабраны блізкі да аўтэнтычнага;
* навукова неабгрунтаваны малюнак/раскладка матэрыялаў: цыбуліна была лускаватая, але луска было буйнейшай; крыццё даху было бляшаным, але калі над асноўным аб'ёмам фальцы (швы так і шлі вертыкальна, то на званіцы і на барабане на старых фота бачна, што швы ідуць гарызантальна, і ў гэтым была логікі — так прасцей было рабіць плаўныя выгіны ў вертыкальнай плоскасці. А цяпер мы бачым цвёрдыя вертыкальныя рэбры стаячага фальцу, якія немагчыма так выгнуць пад гістарычную форму, таму дах барабана выглядае сечаным і ламаным;
* страта аўтэнтычных элементаў: часта можна пачуць аргумент, што цыбуліну замялілі, бо старая канструкцыя згніла, але дзеля чаго тады ў дадзеным выпадку замянілі квітучыя крыжы (з трыма «пялёсткамі» на канцах) на крыжы-абрубкі? І ці не на сметніку цяпер аўтэнтыка?

#антырэстаўрацыя #Шаркаўшчына #цэрквы
Камяніца ў Шаркаўшчыне. Стала лепш?

#Шаркаўшчына #гістарычнаязабудова