Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
#піонэрархнагляд #архітэктурабсср
Тым часам у Мінску зносяць даваенны будынак былой школы па адрасе вул.Мяснікова 5, якому таксама амаль 90 год (школа была пабудаваная паводле тыповага праекта 1936 года).
Акрамя таго, на гэтым будынку ў 2013 годзе быў усталяваны памятны знак у гонар першай мінскай аўта-заправачнай станцыі (апошняе фота), якая была адчынена непадалёк у 1932 годзе. Лёс знака невядомы.
Фота: onliner.
«Гродзенскі гарвыканкам не мае звестак пра аб’ект, указаны ў звароце»

Што, зноў у Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі пісаць, каб вашую лжывую хлусню выкрылі, як у выпадку з дошкай паўстанцам на вакзале?
Спадчына
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мсціслаўскі Псалтыр 1395, вывезены з мясцовага Тупічэўскага манастыра ў Масковію ў час войнаў XVII стагоддзя. Цяпер вядомы як "Онежская Псалтырь".

Звяртае на сябе ўвагу форма купалоў-цыбулін над стылізаваным храмам. А казалі, што яны з Масквы да нас прыйшлі 😁

#цэрквы
Незвычайнай выродлівасці будуюць музей сучаснага мастацтва (што сімвалічна) перад савецкім Палацам культуры і навукі ў Варшаве.

Гэтая бязхітрасная белая скрыня псуе выгляд на галоўную славутасць Варшавы. Ужывую выглядае яшчэ горш, чым на часопісных фота, асабліва ў дождж - бачныя сляды мацаванняў панэляў як на ўцяпляльніку на доме ў Каменнай Горцы.

Магчыма, што ў гэтым, загаўніць від на ідэалагічна спрэчны помнік (нагадаю, яго будавалі камуністы, калі ўвесь горад ляжаў у руінах), і была задума, гэтак жа як побач калісьці пабудавалі цэлы даўнтаўн, каб Палац не быў галоўна дамінантай горада.

Але Маршалкоўская вуліца і так забудавана абы чым, каб яшчэ псаваць апошні добры кавалак гэтым.

Тут нават прапанова польскага адэпту "гістарызацыі" сучаснай архітэктуры Томаша Гераса (Tomasz Geras) выглядала б больш дарэчна.

Вельмі дзіўна назіраць, як людзі страляюць сабе ў нагу на зло прывідам мінулага.
У былым Доме афіцэраў на Ажэшкі ідуць працы 🧱

У дальняй частцы дэмантавалі ашкленне, з будынка выдаляюць будаўнічае смецце.

Былы Дом афіцэраў прадалі ў красавіку 2023 г. за 239 тыс.руб. Яго намагаліся прадаць з 2015 г., прайшло больш за 20 аўкцыёнаў.

Пакупніком стаў "Палессежылбуд" - кампанія, якая займаецца рэдэканструкцыяй казармаў на Шчорса.

Паводле ўмоваў, у Доме афіцэраў мусіць з'явіцца аб'ект грамадскага прызначэння. Прыбудову з савецкага часу дэмантуюць. Асноўны ж будынак, узведзены ў 1935 г. у стылі польскага канструктывізму, мае статус гісторыка-культурная каштоўнасці.

📸 з відэа instagram.com/art.zabelina
30 мая на 88 годзе жыцця памерла беларуская архітэктарка Наталля Афанасьева, удава заслужанага архітэктара Леаніда Левіна і маці архітэктаркі Галіны Левінай.

На рахунку праект Мінскага планетарыя і абсерваторыі ў парку імя М. Горкага (1964), а таксама праекты жылых раёнаў Ракаўская шаша (1968), па вуліцах Аэрадромнай (1968), М. Горкага (1970), Паўднёвы Захад (1976).

Цяпер Мінскі планетарый збіраюцца рэканструяваць і ісуне прагроза, што помнік мадэрнізму, які не ўзяты пад ахову, знішчаць недарэчным еўрарамонтам.

https://bsa.by/news/BUA/30-maya-skonchalas-zamechatelnyiy-yarkiy-chelovek-arhitektor-natalya-nikolaevna-afanaseva
#асобы