Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На пагорку каля Каложскай царквы будуюць драўляную званіцу

📸 Аляксандр Перагудаў
Чорная лінія на муры барбакана на ўваходзе ў Стары горад Варшавы, якая паказвае мяжу паміж аўтэнтычнай часткай і адноўленай. Барбакан, які і большая частка польскай сталіцы, быў знішчаны ў час вайны.

#Варшава #аднаўленне #выяўленне
Праект забудовы прывакзальнай плошчы Мінска. Перспектыва. Архітэктары: Б. Рубаненка, Л. Галубоўскі, А. Карабельнікаў

З фондаў Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева
Руіны сядзібнага дома ў Асвеі. Здымак канца XIX стагоддзя, здаецца, раней не публікаваўся. Хто быў сёння ў мястэчку, той ведае, што ад усяго палаца засталося пару сцен у цэнтральнай частцы, менавіта вось тыя, што бачныя на здымку - тры арачныя праёмы з падвойнымі калонамі ў прасценках.

З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбуга
Фара Вітаўта ў Гродне. Фрагменты планаў першага і другога паверхаў. Галоўны фасад і фрагмент разрэзу. 1951 г.

Калі ў 1950 г. сталі праектаваць парашутную вышку на вежы касцёла, які называлі і гарнізонным, і Фарай Вітаўта, то ў тлумачальнай запісцы адзначылі: «…максімальна звернута ўвага на магчымае максімальнае выкарыстанне існуючых канструкцый, што ў асноўным і выканана».

Умяшанне было непазбежным, але імкнуліся істотна на будынак не ўплываць. Справа ў тым, што касцёл з 4-яруснай вежай над уваходам, якая завяршалася высокім гатычным шатром, хоць і не дзейнічаў, заставаўся значным элементам гарадскога цэнтра. Але калі на ўліку быў кожны будынак, які захаваўся, яго сталі выкарыстоўваць для розных патрэб.

У 1949 г. ДТСАРМ (так тады называлі будучыню ДТСААФ) атрымаў пакой для навучальнага класа, а ў сакавіку таго ж года і званіцу для абсталявання парашутнай вышкі. Праектныя работы былі часткова выкананы, захаваліся абмеры 1951 г., якія дэманструюць, якія сістэмы вымярэнняў выкарыстоўваліся першапачаткова, як была выканана ў 1936-м рэстаўрацыя.

Праектаванне гэтага аб'екта не дапамагло яму захавацца, але паказвае складанасць калізій праектнай справы.

БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 502.
БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 501.

#Гродна #касцёлы
Праект планіроўкі Цэнтральнага парка культуры і адпачынку ў Гродне. Архітэктар Мікалай Максімец. 1954 г.

Максімец - беларус з Беластока, які быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе як "польскі шпіён". У 1947 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Гродне. Пражыў тут нядоўга і памёр ўжо ў 1956 годзе.

З 1944 года сфармавалася разуменне таго, што гораду патрэбны добраўпарадкаваныя прасторы для адпачынку гараджан. Прыводзілі ў парадак існавалыя паркі. Гарадскі парк (цяпер Парк імя Ж. Э. Жылібера) быў усім добры, акрамя аднаго - ён быў малым.

Новы галоўны парк горада праектавалі пад назвай "Цэнтральны парк культуры і адпачынку" (цяпер Каложскі парк). Было шмат варыянтаў, удакладнялася праграма, першапачаткова вельмі шырокая. Адзін толькі М. Максімец у 1953–1954 гг. распрацаваў тры генеральныя планы парку з кампазіцыйным рашэннем, заснаваным на стварэнні восі ад галоўнага ўваходу да Нёмана, са стадыёнам на 3–5 тысяч гледачоў у цэнтры гэтай восі, і кальцавога маршруту, які дазваляў абысці ўвесь парк.

Потым ад стадыёна адмовіліся, бо ён гораду патрэбен быў значна большай умяшчальнасці. Адмовіліся і ад размяшчэння там Дома культуры, які мусіў быць бліжэй да патокаў гарадскога транспарту.

БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 430. с. 2–4

#Гродна #паркі
На плошчы Францішка Багушэвіча дабіваюць карпусы міжваенных фабрыкі «Кастрычнік» і завода «Ударнік» (пасля аб'яднаных у «Сукно»). Замест прыстасавання і захавання гісторыі месца - поўнае знішчэнне і новае будаўніцтва невядома чаго.

Фота
#мінск #прамысловаяспадчына #знішчэнне
Храм Капіталійскай трыяды, пабудаваны ў 73 годзе ў рымскім Брыксіі (цяпер горад Брэшыя). Той выпадак, калі ў цябе засталіся рожкі ды ножкі, але вельмі хочацца аднавіць як было.

Метад анастылазу прыдумалі грэкі, каб адбудаваць назад Афінскі акропаль.

Але ў адрозненні ад грэкаў
італьянцы пайшлі трохі сваім шляхам: адсутныя элементы яны замяняюць не копіямі з таго ж каменю, што і аўтэнтычныя, а з цэглы.

Адразу бачна дзе старое, а дзе новае, але пры гэтым цалкам дазваляе зразумець, як будынак выглядаў калісьці.

Аналагічна адноўленыя кавалкі помнікаў можна знайсці і на рымскім форуме, праўда, не ўдалося знайсці ніводнай згадкі, калі гэтая рэканструкцыя была праведзена і кім.

Пра анастылаз у Грэцыі мы ўжо пісалі калісьці. У Беларусі яго амаль няма дзе прымяніць, хаця рэстаўрацыя драўляных пабудоў з заменай часткі гнілых элементаў - у прынцыпе блізка да гэтага метаду.

#Італія #замежжа