Археолаг Чарняўскі, ацэньваючы якасць аднаўлення сцен Крэўскага замка, заявіў, што верх муроў выводзяць цэглай, якая выглядае занадта сучасна, няма эфэкту «старэньня» ... падчас кансэрвацыі выкарыстоўвалася цэгла, якая моцна дысануе са старымі парэшткамі.
Прынцыпы сучаснай навуковай рэстаўрацыі закладзены ў міжнароднай Венецыянскай хартыяй. Дык вось тэхналогія і матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў рэстаўрацыі, як правіла, мусяць адрознівацца ад аўтарскіх, каб пазбегнуць эфекту падробкі.
У якасці добрага прыкладу - гатычны будынак у Вільні па Замкавай вуліцы, у якога быў адноўлены шчыт. Паколькі, відаць, інфармацыі па яго выглядзе было недастаткова, шчыт зроблены ў спрошчаных формах і пазбаўлены дэталяў. Шчыт выразна адрозніваецца ад аўтэнтычных сцен не толькі колерам цэглы, але і дасканаласцю, строгасцю сваёй формы (у адрозненне ад трохі хаатычнай, згладжанай часам гістарычнай муроўкі), не пакідаючы ў мінакоў сумненняў у тым, што ён новы. Рэстаўрацыя не ставіць сваёй мэтай зрабіць прыгожа, яна мусіць захоўваць і выяўляць гістарычныя сведчанні матэрыяльных аб'ектаў. #тэорыя

Спадчына
100-старонкавы дапаможнік па доглядзе за сваёй маёмасцю для праваслаўных цэркваў Эстоніі. Хто б нашымі цэрквамі так заклапаціўся? #замежжа https://docplayer.ru/40658775-Kniga-po-uhodu-za-cerkovyu.html
❌ Часам даходзіць да абсурду. Аднойчы да мяне прыехала прадстаўніца аднаго з манастыроў і сказала, што яна жадае на храме «праваслаўную форму» глаўкі. Вы калі-небудзь чулі пра праваслаўную форму глаўкі? Я ніколі не чуў, шчыра кажучы. Аказваецца, маецца на ўвазе купал у форме цыбуліны. Праект храма ў гэтым манастыры зацвярджаў мітрапаліт Філарэт Маскоўскі, вось зараз я на ампірны храм павінен быў паставіць па пажаданні гэтай манашкі цыбулепадобную глаўку ў стылі XVII стагоддзя?
❌ Закон аб памерах цэглы быў прыняты толькі ў 1847 годзе, да гэтага кожны рабіў цэглу, якую хацеў. Ёсць шмат храмаў XVII-XVIII стст., сцены якіх складзены з так званай буйнапамернай цэглы. Для параўнання: таўшчыня сучаснай цэглы – 65 мм, у буйнапамеру гэты параметр можа складаць 85 мм. Мяне бацюшкі рэгулярна пытаюць: «А можна, мы сучаснай цэглай заменны вось гэтыя буйнапамеры?» Адказваю зусім афіцыйна: не, гэтага рабіць нельга, гэта парушэнне ўсіх рэстаўрацыйных нормаў, гэта парушэнне канструктыўнай трываласці і парушэнне эстэтыкі.
Так, калі ў вас храм пабудаваны з буйной цэглы, вам будзе вельмі цяжка і дорага праводзіць рэстаўрацыю, таму што цяпер цагельні бяруць за адну штуку буйнапамернай цэглы 100-110 рублёў, інакш ім невыгодна іх вырабляць. Але калі ваш храм складзены з буйнапамеру, на жаль, дзявацца няма куды, вам прыйдзецца звяртацца на завод і заказваць пад рэстаўрацыю цэглу патрэбнай таўшчыні.
#тэорыя #цэрквы #рэстаўрацыя #замежжа
http://expsovet.ru/%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%80%D0%B0%D1%86%D0%B8%D1%8F-%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0-%D0%B8%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%86%D0%B8%D1%8F/?fbclid=IwAR2-xs8QZyH-pG7csLV7PY16GdZvv4_wkCltmExQqYnz-AFwlbVQPraxC7o

expsovet.ru
Реставрация храма: инструкция по выживанию | Экспертный совет по церковному искусству, архитектуре и реставрации
Какая главная проблема у батюшки, который реставрирует храм в глубинке? Где найти средства. Однако если ограничить все заботы поиском денег, восстановительные
Іван Сінчук у сваёй працы пра колер Мірскага замка прапаноўвае свой варыянт рэканструкцыі дэкору паўночна-ўсходняй вежы.
#Замкі #Мір #тэорыя
#Замкі #Мір #тэорыя
Фрэскі ў памяшканні кармеліцкага кляштара ў Мсіславе, пераробленым парафіяй у малітоўную залу, бо сам касцёл з яго ўнікальнымі роспісамі ў крытычным стане (не блытаць з езуіцкім касцёлам, які нядаўна разваліўся). Звярніце ўвагу на апошні здымак, там значная частка роспісу мае штрыхоўку — так абазначаюцца адноўленыя па аналогіі фрагменты, каб у гледачала складалася агульная карцінка, але пры гэтым новыя фрагменты не ўводзілі ў зман.
#мсціслаў #касцёлы #кляштары #роспісы #рэстаўрацыя #тэорыя
#мсціслаў #касцёлы #кляштары #роспісы #рэстаўрацыя #тэорыя
Спадчына
Photo
Тэрміналогія ў класічнай архітэктуры досыць прапрацаваная, але мае шмат розначытанняў і сінонімаў, што ўскладняе часам разуменне. З чаго ж складаецца ўваходны партал Нацыянальнага мастацкага музея?
1. Прафіляваная ліштва – дэкаратыўнае абрамленне праёма, адзін з найбльш распаўсюджаных архітэктурных элементаў у аздабленні фасадаў. Прафіляваны, бо складаецца з розных абломаў – прафілёчкаў разнастайнай формы (валік, абцасік, палічка). Пра абломы, магчыма, калі-небудзь разбярэм асобна;
2. Стаячы S-падобны (у выглядзе валюты) кранштэйн. Візуальная функцыя кранштэйна ў дадзеным выпадку падтрымліваць магутны сандрык (3). Валютай называецца сам завіток, які выкарыстоўваецца ў розных элементах. Запомніць лёгка - нагадвае знак любімай беларускай валюты $;
3. Сандрык – дэкаратыўны элемент у выглядзе карніза, але ў адрозненні ад апошняга ён не завяршае сцяну, а размяшчаецца над праёмамі. Першапачаткова мусіў адводзіць ад праёмаў ападкі, але пасля стаў улюбеным дэкаратыўным элементам архітэктараў, якія сталі выкарыстоўваць яго дзе заўгодна і якой заўгодна формы.
4. Рустоўка – дэкаратыўная расшыўка тынкоўкі пад камень. У нашых шыротах прымяняецца на кожным першым класіцыстычным будынку, можа быць рознай ступені аб’ёмнасці, формы і фактуры. У дадзеным выпадку рустоўка прамавугольная, што вызначаецца не формай квадраў (імітаваных камянёў), а формай профілю швоў паміж імі;
5. Прафіляваная цяга. Карнізам з’яўляецца толькі элемент, які завяршае сцяну, усё астатняе мае ўласныя назвы. Менавіта назвы, бо сінонімаў для абазначэння дадзенага элемента багата: цяга, пояс, гурт і нават імпаст (магчыма нехта ведае аконны імпаст, дык вось у яго ёсць цёзка). Адзіная роля цягі – візуальна чляніць фасады на ярусы.
Другая карцінка – заданне «з зорачкай»:
6. Контрліштва – дадатковае абрамленне праёма звонку ліштвы (1), у адрозненне ад якой абрамляе не з трох бакоў, а толькі з двух бакоў. Менавіта на яе пасаджаны стаячы кранштэйн (2);
7. Фрыз – плоская паласа паміж ліштвай і сандрыкам. Пасадзіць сандрык на ліштву не вельмі вытанчана, таму яго адрываюць, пакідаючы пустую паласу, на якой вока “адпачывае”. Архітэктары могуць здзівіцца назве, але тут усё лагічна: у класічнай архітэктуры калоны і сцены нясуць гарызантальны антаблемент, які складаецца з трох частак – архітрава (уласна бэлькі), фрыза і карніза. Дык вось у дадзеным выпадку ролю архітрава выконвае верхняя паласа ліштвы, карніза – сандрык, а тое, што засталося паміж імім, лагічна сталі называць фрызам;
Пяройдзем да разбору сандрыка, які ўяўляе сабор карніз (хоць так называць яго не зусім слушна, гл. 5). Кожны класічны карніз складаеца з трох частак: апорнай часткі (8), гейсона (10) — вынасной пліты, і вянчаючай часткі (11). Апорная і вянчаючыя часткі набірюцца з розных абломаў. У апорную частку ўваходзіць таксама пояс мадульёнаў (9), які ўласна і трымаюць пліту гейсона. Мадульён, кранштэйн і кансоль – прынцыпова адно і тое ж, але “мадульён” амаль не выкарыстоўваецца па-за карнізам. Як і ўсе элементы ордарнай архітэктуры ён мае прататып у драўляным дойлідстве – выпускі крокваў, апорных канструкцый даху. Калі будзеце ў беларускай вёсцы, то паглядзіце пад страху, магчыма, у вас там тырчыць трошкі «Грэцыі».
#лікбез #савецкаяспадчына #тэорыя