Спадчына
2.86K subscribers
9.48K photos
80 videos
22 files
1.55K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Даследчыя работы на Валожынскай ешыве 1800-х гадоў перад пачаткам рэканструкцыі.

Фота
#Валожын #гістарычнаязабудова #выяўленне #рэканструкцыя #яўрэйскаяспадчына
Зацвержаны праекты зон аховы сядзібы Пуслоўскіх «Альбярцін» у Слоніме і будынка ешывы ў Валожыне. Што цікавага?

У Альбярціне звяртае на сябе ўвагу прызнанне гістарычна каштоўнымі кампанентамі не толькі скульптур львоў (дзіўна, што яны не лічацца часткай палаца), але і гістарычнага брукаванага і галечнага пакрыцця дарог на тэрыторыі сядзібы, а таксама, да здзіўлення, Слонімская ГЭС пачатку XIX - XX стагоддзя.

Што тычыцца ешывы, то тут ахоўныя зоны выходзяць далёка за гэта невялікі будынак ўглыбіні квартала. Гістарычна каштоўнай забудовай прызнаны як ўвесь фронт забудовы квартала, які выходзіць на галоўную плошчу горада, так і стары мост, жыдоўскія могілкі і бутавая агарожа могілак, размешчаныя зусім з іншага канца — іхні знос ці правядзенне работ без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча забаронены.

#ахова #Валожын #Альбярцін #Слонім #сядзібы #яўрэйскаяспадчына
У Валожыне пачалася рэканструкцыя будынка жыдоўскай ешывы, пабудаванай у 1803 годзе.

Па праекце тут створаць шматфункцыянальную прастору. Цяпер будаўнікі дэмантуюць падлогі, дах, аконныя і дзвярныя праёмы. Разбіраюць цагляныя перагародкі.

У суседнім гістарычным будынку будзе створана сувенірная лаўка.

Нагадаем, што нядаўна быў зацвержаны праект зона аховы ешывы, які бярэ пад ахову як прылеглую савецкую забудова плошчы, так і яўрэйскія могілкі на іншым канцы квартала.

#Валожын #яўрэйскаяспадчына #рэканструкцыя #рэстаўрацыя
https://ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/novyy-oblik-ieshivy-v-volozhine-rekonstruiruyut-religioznyy-vuz
Як цяпер выглядае Валожынская ешыва, на якой вядуцца работы па рэканструкцыі.

#Валожын #гістарычнаязабудова #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
Photo
Што сёння адбываецца на Валожынскай ешыве, пабудаванай у 1803 годзе. З найбольш заўважнага - паставілі фермы даху.

#Валожын #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #яўрэйскаяспадчына
У Іўеўскім раёне не змаглі адшукаць чалавека, які выявіў там каштоўны сонечны гадзіннік вішнеўскага ліцця, выраблены па заказе Міхала Тышкевіча, верагодна, для сваёй рэзідэнцыі ў Валожыне.

Яшчэ адзін артэфакт згублены. Вельмі дзіўна, я думаў пошук людзей за больш чым тры гады добра адпрацаваны на аўтарах абразлівых каментароў, дыскрэдытатараў і іншых распаўсюджвальнікаў экстрэмізму. Але не, усё роўна не адшукалі.

#Валожын
#Валожын, ешыва
пач. ХХ ст. / 2024

... Бадай, ніводнага жыда няма на свеце, каторы не знаў бы ці хаця бы не чуў а Валожыне. Найважнейшая тут жыдоўская духоўная школа, і найважнейшымі лічацца валожынскія рабіны. Не толькі з усёй Расеі чы Еўропы, але з усяго свету — з Амерыкі, Японіі нават прыязджаюць сюды вучыцца на рабінаў... (паводле "Лісты з Дарогі, Ядвігін Ш., 1910 г.)

📷 Свежае фота з аднаўлёньня знакамітага ешыбота ў Валожыне. Першы этап рэканструкцыі пачаўся ў траўні мінулага года. Калі паглядзець зімовы допіс калег са Спадчыны, бачым, праца паціху ідзе.

У перспектыве, тут будзе музейна-адукацыйны комплекс, дзе турысты змогуць даведацца больш пра габрэйскую спадчыну горада і рэгіёна. Пазычым посьпехаў гэтаму амбітнаму праекту.

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)
Для чаго патрэбныя ахоўныя зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей і дакладнае выкананне рэгламентаў:

У Валожыне выявілі падмуркі будынка XVII стагоддзя на месцы будучай аўтастаянкі.

У месцы ахоўнай зоны каля касцёла будаўнічыя работы павінны суправаджацца археалагічнымі даследаваннямі. Дзеля гэтага прадстаўнікі Валожынскага райвыканкама выйшлі на Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Археолагі выехалі ў Валожын і прыступілі да працы.

Раскопкі вядуць Сяргей Ліневіч і Ганна Ясковіч з аддзела археалогіі сярэднявечча і новага часу, прадстаўнікі груп "ГРУП АРТ Мантаж", пры актыўнай падтрымцы райвыканкама.

- Раскопкі пачаліся ў сераду. Пагутарыўшы з мясцовымі жыхарамі, высветлілі, што ў пэўных месцах ўчастка ў іх узніклі цяжкасці з пракладкай вадаправода і каналізацыі, таму што натыкаліся на нейкія скляпенні і аркі. Менавіта ў гэтых месцах мы пачалі раскопкі і натрапілі на падмурак. На сённяшні дзень мы прыходзім да высновы, што працуем з будынкам прыблізна 17 стагоддзя. І гэта цяпер адзін з найстаражытных у Валожыне.

- Тут знайшлі багаты матэрыял: рэшткі бітага посуду, шкельцы, шмат кафлі, з колькасці фактычна можна сабраць печку. Што цікава - менавіта па пластаванні мы можам паглядзець гісторыю гэтага будынка. Зверху чорныя пласт - агарод, які навазілі мясцовыя жыхары, пад ім ідзе пласт бітага смецця. Ён утварыўся падчас будаўніцтва падобнага кшталту скляпоў. Затым жоўтая падсыпка. Пад жоўтым - мы бачым чорны і іншыя пласты перыяду існавання будынка. Судзячы па матэрыяле і стану будынак можна аднесці да другой паловы 17 стагоддзя, калі Валожын належыў Слушкам.

- Добра чытаецца па фрагменце - будынак быў складзены з валунніка, які звязаны глінай. Падмурак паварочвае ў заходні бок. У знойдзеным кутку знаходзілася печка, абліцаваная кафляй - паліваный і тэракотавай.

Калі паблізу знаходзіўся касцёл, то гэты будынак мы спрабуем інтэрпрэтаваць як плябань, у якім жыў ксёндз, ці духоўную школу, якую адчынілі пры бернардзінскім кляштары. Апошняя версія пад вялікім пытаннем. Але калі гэта ўсё ж плябань, то, па сутнасці, мы знайшлі адну з найстаражытнейшых у Валожынскім раёне і Мінскай вобласці. Да гэтага моманту да старажытных помнікаў адносілася цэнтральная забудова горада ў часы перабудовы горада Тышкевічамі і дзейнасці Касакоўскага і датуецца пачаткам 19 стагоддзя. Знойдзены падмурак будынка папярэднічае перабудове. Гэта кавалачак старога архаічнага Валожына.

Таксама тут недалёка знаходзіўся драўляны касцёл, які адчыніўся ў 1690 годзе. Вядома, што ён згарэў прыкладна да 1814 года. На шматлікіх замалёўках, літаграфіях, гравюрах бачна, што ўчастак ад новага касцёла да палаца не забудоўваўся. Думаем, людзі бераглі святую зямлю. Мы яго спрабуем зараз раскапаць. Калі знойдзем, то ансамбль поўнасцю складзецца. Пасля завяршэння праца частка тэрыторыі адвядзецца пад паркоўку, а частка стане ахоўнай зонай з перспектывай стварэння ўнікальнай для Валожына турыстычнай жамчужынкі.

Крыніца

А калі б не было зон і выканання рэгламентаў - ніхто б нічога не даследаваў, а калі б выпадкова і выявілі, то не звярнулі б увагу або ўвогуле знішчылі.

#Валожын #археалогія
Спадчына
Для чаго патрэбныя ахоўныя зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей і дакладнае выкананне рэгламентаў: У Валожыне выявілі падмуркі будынка XVII стагоддзя на месцы будучай аўтастаянкі. У месцы ахоўнай зоны каля касцёла будаўнічыя работы павінны суправаджацца…
Дарэчы ніякае археалагічнае суправаджэнне ў Валожыне, дзякуючы якому былі выяўлены падмуркі найстарэйшай пабудовы горада, не спратрэбілася б яшчэ пару месяцаў таму. А ўсё таму, што толькі ў красавіку 2024 года быў зацверджаны, а з мая пачаў дзейнічаць праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей на плошчы Свабоды.

Распрацоўшчыкі выдалі сапраўды якасны, дэталёва распрацаваны праект, які ахоплівае не толькі плошчу, але і ўсе прылеглыя наваколлі і выяўляе тыя каштоўныя будынкі, фота якіх часам нават немагчыма адшукаць у інтэрнэце - то бок бачная работа спецыяліста, а не фармальныя каляровыя квадрацікі.

Таму зон ахоў трэба рабіць як мага болей і як мага больш якаснымі!

#Валожын #ахова
У Валожыне да Дажынак прама паміж двухсотгадовымі будынкамі касцёла Святога Іосіфа і палацам Тышкевічаў разбілі велізарную паркоўку. Пад яе хацелі знесці і міжваенны дамок на плошчы Свабоды, але яго паспелі ў новым праекце зон аховы пазначыць як каштоўную забудову.

Мне проста цікава, чаму ў нашых гарадах такая танная зямля, што дагэтуль будуюцца плоскасныя паркоўкі. Не паркі і зоны адпачынку, а паркоўкі!

А галоўнае для каго? Прама насупраць райвыканкама на плошчы ўжо ёсць вялікая паркоўка; за выканкакам некалькі парковак і малазадзейнічаны двор; тэрыторыя палаца Тышкевічаў, занятага пад ментуру - цалкам закатаная ў асфальт з парковачнымі месцамі.

І на спадарожнікавых здымках не бачна, каб яны ўсе былі забітыя пад звязку.

Прабачце, у горадзе 10 тысяч чалавек усяго, а парковак на адным лапіку як перад сталічным гіпермаркетам. Для чаго? У адзін дальні край 2 км, у іншы - 2 км. Тут веласіпеда больш чым дастаткова. Адкуль гэтая гвалтоўная аўтамабілізацыя ў малых гарадах, якая разбурае звыклы ландшафт? За тыя грошы, што пайшлі на гэтую паркоўку, можна было падарыць гораду веладарожку.

#Валожын
Спадчына
У Валожыне да Дажынак прама паміж двухсотгадовымі будынкамі касцёла Святога Іосіфа і палацам Тышкевічаў разбілі велізарную паркоўку. Пад яе хацелі знесці і міжваенны дамок на плошчы Свабоды, але яго паспелі ў новым праекце зон аховы пазначыць як каштоўную…
Гэта аказаўся не адзіны "падарунак" Валожыну да мясцовых Дажынак. На плошчы Свабоды перад райвыканкамам цалкам, не пакінуўшы ніводнага дрэва, высеклі сквер. Замест дрэваў ужо бачныя гавёныя туі, ад якіх ніколі не будзе цяньку ад спёкі ці ўкрыцця ад дожджыку. Крэпкія хазяйственнікі, што тут скажаш.

Хто-небудзь памятае калі апошні раз у Беларусі высаджвалі нармальныя дрэвы: клён, дуб, ясень, ліпу, бук? Я бачыў толькі як піянеры высаджвалі пруцікі, якія памерлі ў першы год.

П.С,: Але можа хоць замест вялікай паркоўкі зробяць плошчу. Тады б гэта хоць патлумачыла новыя паркоўкі ў цэнтры

#Валожын #паркі #дэградацыя
У Валожыне да Дажынак пачалі ўсталёўваць указальнікі для турыстаў. Месца для беларускай мовы зноў не знайшлося.

#Валожын