Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
3 і 4 кастрычніка ў Бабруйску будуць узрываць гістарычны будынак вінакуранага завода. Знішчэнне культурнай каштоўнасці, якой можа быць прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці з'яўляецца крымінальным злачынствам, тым не менш Міністэрства культуры перасылае звароты ў выканкам, з якога прыходзіць нейкая лабуда пра ўласнікаў, маёмасць і іншае, што не мае ніякага дачынення да сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Год гістарычнай памяці пераходзіць на ўра. 👍

#бабруйск #прамысловаяспадчына #знішчэнне
У Бабруйску разрам з будынкам былой футравай фабрыкі па вуліцы Бахарава знішчылі і савецкую мазаіку.

#Бабруйск #роспісы #знішчэнне
Спадчына
Photo
Рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 28 лістапада 2022 года гістарычнаму цэнтру Бабруйска нарэшце нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3 катэгорыі. Але нават з граніц зоны (Інтэрнацыянальная-Пушкіна- Урыцкага-Бахарава), узятай пад ахову, зразумела, што яна ахоплівае далёка не ўвесь гістарычны цэнтр. Так, напрыклад, кварталы, дзе знаходзіцца асабняк купчыхі Кацнельсон ці вадацяжная вежа з асабняком доктара — па-за ім. Ды нават на гранічных вуліцах Пушкіна, Урыцкага і Бахарава няма ніводнага дома, якім нададзены ахоўны статус (магчыма некаторыя хаваюцца пад падвойнымі нумарамі, але пры хуткім праглядзе адрасоў гэта не пацвердзілася), на вуліцах унутры цэнтра таксама сітуацыя не лепей: адсутнічаюць дамы па Карла Маркса, а на Лібкнехта і Маскоўскай, дзе з тузін гістарычных будынкаў — пад ахову ўзяты толькі два.

Вось пералік таго, што ўсё ж атрымала статус:
Інтэрнацыянальная 15, Савецкая, 36, 38, 40, 43, 54/68, 57, 64, 69, 70, 78/18, 83, 87, Сацыялістычная, 34, 36, 46/54, 47, 48, 54, 56/40, 60, 63, 65, 68, 69, 70, 71, 73, 76, 78, 79, 81, 85, 89, 91, 97, 99, 103, Чангарская, 67, 77, Камсамольская, 33, 34, 36, 38, 41, 43, 47, К. Лібкнехта, 39, 45, Маскоўская, 38, 42, Дзяржынскага, 23, 23а, 50, 54, 58, Пажарны, 3.

Спатрэбіцца час, каб прааналізаваць, што ўзята, а што не, але нават зараз відавочна, што праца праведзена па вярхах.

#бабруйск #гістарычнаязабудова #ахова
Што пад аховай. Для параўнання прывяду фрагмент гісторыка-архітэктурнага апорнага плана, дзе вызначана ўся каштоўная забудова горада. Легенда:
* сіні - дарэвалюцыйныя мураваныя (з сінім пунктам - якія вылучаюцца гісторыка-архітэктурнымі вартасцямі, з зялёным - шараговая гістарычная забудова)
* аранжавым - міжваенкі
* жаўтаватым - савецкі класіцызм
* палоскамі - каштоўная драўляная забудова.

На другой схеме блакітным - будынкі, якія цяпер з'яўляюцца помнікамі ў складзе гістарычнага цэнтра, а ружовым — помнікі, якія мелі статус да гэтага.

Навочна бачна, што цэлыя кварталы нават у межах гістцэнтра глядзяць на нас з асуджэннем «мы для тебя шутка какая-то?», бо ў іх пад ахову нічога не ўзялі. Добра пакрытая цэнтральная Сацыялачка, а на іншыя вуліцы (асаблівыя шыротнага кірунку) быццам проста паляніліся зайсці паглядзець. Вядома, гэта складна, каб зафіксаваць усе будынкі з першай схемы мне спатрэбілася ў 2021 годзе за дзень прайсці 30 км і зрабіць больш за 1000 фотаздымкаў. Але ж і ім трэба было!

#бабруйск
Магчыма нехта можа падумаць, што іншыя будынкі з апорнай схемы проста маюць недастатковыя мастацкія вартасці, каб ім надаць статус, але спяшаюся вас расчараваць: ніякай логікі тут няма.

Вось некалькі прыкладаў таго, што не трапіла пад ахову.
* Асабняк па Камсамольскай, 52 (фота 1), адзін з найлепшых і добра захаваных прыкладаў архітэктуры мадэрну не толькі ў горадзе, але, не пабаюся сказаць, і ў Беларусі.
* Асабняк па К.Маркса, 67 (2, 3) таксама мадэрнавы, але ўжо рацыяналістычнага кірунку. Вы толькі паглядзіце на гэтыя дзверы! 😍
* Асабняк па Пушкіна, 145 (4, 5) у стылі неакласіцызму пачатку XX ст., які мімікруе па савецкі клуб, але яго з галавой выдае форма атыкавых сценак, тэраса на чыгунных калонах і любоўна зробленая агароджа балкона з уплывам стылю мадэрн.
* Руіны гасцініцы Бярэзіна па Чангарскай, 46, месца прыцягнення ўсіх аматараў закінутых будынкаў. Ну так, навошта гістарычнай руіне ў цэнтры ахоўны статус, што можа пайсці не так?
* Але сэрцайка мне разбіў той факт, што ў пераліку адрасоў я не знайшоў Дзяржынскага, 21 — адрас таго самага знакамітага дома «Порт-Артур» з дваром-калодзежам (7, 8). Я вельмі спадзяюся, што ўсё не так адназначна і там нейкія фокусы з нумарацыяй, бо ў Беларусі сітуацыю з ёй можна апісаць хіба што выразам «трэш, угар ды садамія». Але калі не, то навошта вы там увогуле задумалі Бабруйску гістарычны цэнтр маляваць без Порт-Артура??? 😡
* Пра драўляныя дамы нават не трэба нічога тлумачыць, у нашай краіне да дрэва няма павагі. Але ў гістцэнтр горада таксама масава не патрапілі аднапавярховыя прыватныя дамы, якія па архітэктуры нічым не саступаюць сваім старэйшым (вышэйшым) субратам.

Такая вось ахова 🤷🏼‍♂️ Ніколі раней і вось ізноў.
#Бабруйск #непомнік
Магчыма, што ў Бабруйску захаваюць мазаіку, якая была выканана ў 1972 годзе мясцовым мастаком Сямёнам Абрамавым на будынку хірургічнага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя У. В. Марзона, які цяпер чакае знос.

Пасля некалькіх зваротаў у мясцовыя органы і Мінкультуры, у якіх звяртаў увагу на тое, што ў беларускім заканадаўстве не прадугледжаны дэмантаж (знішчэнне) твораў манументальнага мастацтва, які з'яўляецца вандалізмам па яго прамым вызначэнні, нарэшце атрымаў ад міністэрства адказ, што яны даслалі ліст у Бабруйскім гарвыканкам аб правядзенні рэканструкцыі твора.

Паводле Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 (далей – Палажэнне) (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 г. № 26), рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва — сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні твораў мастацтва і (або) звязаных са змяненнем месца іх размяшчэння.

Так што бабруйская мазаіка мусіць цяпер быць як мінімум перанесена некуды (у музей, ці на новы будынак), а не тупа знішчана.

Паглядзім, як законы працуюць у Беларусі.

П.С. Дарэчы гэта тое самае палажэнне, па якім Зэльвенскі райвыканкам адмовіўся дэмантаваць помнік Ларысе Геніюш.

Калі вам падабаецца, як мы змагаемся за культурную спадчыну, вы можаце падтрымаць наш канал праз Boosty ці Patreon (уваход праз ВПН).

#мазаікі #бабруйск #ахова
Зацверджаны праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак банка» па вул. Савецкай, 77/48 (фота 1) і «Будынак» па вул. Савецкай, 79 (фота 2,3) у г. Бабруйску.

Суседнія гістарычныя дамы па вул. Савецкай, 64, 70, 80, Маскоўскай, 46, 53 (адно фота на дом), якія не маюць уласнага ахоўнага статусу, пазначаны як «будынкі, якія валодаюць комплексам каштоўных гісторыка-культурных якасцей».

Рэгламентамі зон рэгулявання забудовы 2-х рэжымаў утрымання (бэжавым і фіялетавата-чырвоным) устаноўлена забарона на «навукова неабгрунтаванае змяненне асноўных габарытных параметраў і характару архітэктуры фасадаў будынкаў, якія валодаюць комплексам каштоўных гісторыка-архітэктурных якасцей».

На жаль рэгламенты нічога не гавораць пра жудасныя елкі па перыметры фасадаў будынка банка, якія замінаюць успрыманню помніка. Гэта ж трэба было дадумацца іх там пасадзіць...

#Бабруйск #ПЗА #ахова #гістарычнаязабудова
Спадчына
Photo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось так выконваюцца чыноўнікамі ўласна прыдуманыя законы аб дэкаратыўна-манументальным мастацтве.

#бабруйск #мазаікі #знішчэнне
Аказваецца, бабруйская вадацяжная вежа не ўнікальная, аналагічная маецца на чыгуначнай станцыі Пагодзіна ў Горках. Бабруйская вежа пабудавана ў 1927 годзе, верагодна, што і горацкага з'явілася ў той жа час. Цікава было б даведацца, а хто аўтар даволі арыгінальнай архітэктуры.

Абодва помнікі прамысловай архітэктуры на сёння не маюць ахоўнага статусу.

Можа вы бачылі такую ж яшчэ дзе? Напішыце ў чат.

#Бабруйск #Горкі #прамысловаяархітэктура #Пагодзіна #непомнік
У 2024 годзе плануюць дадаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў шэраг новых аб'ектаў.

У Гомельскай вобласці:
* руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.
* Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна. (Першы раз чую пра такі!)
У Гродзенскай вобласці:
* Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Нарэшце ўзяліся за савецкі мадэрнізм.
* Гістарычная частка Слоніма
У Магілёўскай вобласці:
* Новаствораны гістарычны цэнтр Бабруйска, у якім сёння 58 аб'ектаў, дапоўняць яшчэ 15 будынкамі.

У Віцебскай вобласці:
* Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Параф'янаве Докшыцкага раёна, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў стылі неабарока. Гэта брат-блізнюк касцёла ў Лынтупах, які атрымаў нарэшце ахоўны статус летась.
* Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1824 года ў неараманскім стылі ў Браславе.

У Мінску:
* Дом па праспекце Незалежнасці, 27А. Адзіны будынак, які застаўся ад Юр'еўскай вуліцы

Такім чынам у аўтсайдарах пакуль застаюцца Брэсцкая і Мінская вобласці. А яшчэ зноў ніводнага драўлянага будынка ці помніка манументальнага мастацтва. Але добра, што ў першай палове года ёсць нейкі план, запас аб'ектаў на год. Можа да канца года яшчэ якія помнікі падцягнуцца. Нагадаю, што падрыхтаваць прапанову на наданне ахоўнага статусу можа кожны, хоць гэта і складана.

#ахова #Антонаў #Браслаў #Параф'янава #Свержань #Бабруйск #Слонім #Мінск #Гродна