У 2024 годзе плануюць дадаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў шэраг новых аб'ектаў.
У Гомельскай вобласці:
* руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.
* Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна. (Першы раз чую пра такі!)
У Гродзенскай вобласці:
* Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Нарэшце ўзяліся за савецкі мадэрнізм.
* Гістарычная частка Слоніма
У Магілёўскай вобласці:
* Новаствораны гістарычны цэнтр Бабруйска, у якім сёння 58 аб'ектаў, дапоўняць яшчэ 15 будынкамі.
У Віцебскай вобласці:
* Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Параф'янаве Докшыцкага раёна, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў стылі неабарока. Гэта брат-блізнюк касцёла ў Лынтупах, які атрымаў нарэшце ахоўны статус летась.
* Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1824 года ў неараманскім стылі ў Браславе.
У Мінску:
* Дом па праспекце Незалежнасці, 27А. Адзіны будынак, які застаўся ад Юр'еўскай вуліцы
Такім чынам у аўтсайдарах пакуль застаюцца Брэсцкая і Мінская вобласці. А яшчэ зноў ніводнага драўлянага будынка ці помніка манументальнага мастацтва. Але добра, што ў першай палове года ёсць нейкі план, запас аб'ектаў на год. Можа да канца года яшчэ якія помнікі падцягнуцца. Нагадаю, што падрыхтаваць прапанову на наданне ахоўнага статусу можа кожны, хоць гэта і складана.
#ахова #Антонаў #Браслаў #Параф'янава #Свержань #Бабруйск #Слонім #Мінск #Гродна

Спадчына
У 2024 годзе плануюць дадаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў шэраг новых аб'ектаў. У Гомельскай вобласці: * руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. * Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна. (Першы раз…
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM