sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
Праграма анлайн-падтрымкі беларускіх стартапаў за мяжой

▫️Для каго: стартапы з беларускімі каранямі, якія базуюцца за мяжой і не ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Беларусі і Расіі.

Стартавала сумесная праграма ад WESTART і EBRD па даступнай анлайн-падтрымцы беларускіх стартапаў за мяжой ад вядучых беларускіх заснавальнікаў, інвестараў і экспертаў.

На спецыяльнай анлайн-платформе xmentor.pro можна выбраць сабе ментара і атрымаць да 3-х бясплатных ментар-сесій па найбольш папулярных і запатрабаваных запытах. За новымі ментарамі, навінамі праграмы і платформы можна сачыць у Telegram-канале платформы.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🌿 2 мерапрыемствы па ўстойлівым развіцці гарадоў

1️⃣ «Vada ū horadzie» - анлайн-#канферэнцыя ад Менскай урбаністычнай платформы

▫️Калі: 23 кастрычніка - 2 лістапада.

Запрашаюць пераасэнсаваць стаўленне да вады і знайсці рашэнні для ўстойлівай гарадской будучыні. Абмяркуюць прыроду водных аб’ектаў і дзейную практыку працы з імі, разгледзяць міждысцыплінарны падыход да кіравання воднымі сістэмамі, пагутараць пра альтэрнатыўныя падыходы да праектавання і г.д.

👉Зарэгістравацца.

2️⃣ Rethinking urbanism for women - цыкл івэнтаў ад Wox Warsaw у #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 10, 12 і 13 кастрычніка ў 19.00.

Запрашаюць на 3 мерапрыемствы:
▪️лекцыю «Горад (не) для жанчыны» ад Ілоны Эльяшэвіч.
▪️#майстар_клас «Творчыя метадалогіі даследавання горада: прагулка і новы погляд на горад» ад Волі Сафронавай.
▪️#майстар_клас «Гарадскія гукавыя ландшафты: стварэнне музыкі з гарадскіх гукаў» ад Петар Тверкаль.

🔸Кошт за цыкл – 120 PLN (можна набыць паасобку).

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #экалогія #грамадскія_праекты
🌈 «Актывісцкі КВІРатон: дэкрым editions» - анлайн-школа для пачаткоўцаў ЛГБТ-актывістаў/ак з рэгіёну Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

▫️Для каго: ЛГБТ-актывісты/кі рэгіёну Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
▫️Калі: 28 кастрычнік - 3 лістапада.

Запрашаюць маладых ЛГБТ-актывістаў_ак прыняць удзел у анлайн-КВІРатоне, які прысвечаны тэме дэкрыміналізацыі і анты-гендэрным рухам. Запланавана абмеркаваць правы ЛГБТ-людзей, актуальныя выклікі і магчымасці для прасоўвання дэкрыміналізацыі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Гэта магчымасць глыбей пагрузіцца ў пытанні правоў чалавека і даведацца, як можна станоўча ўплываць на сітуацыю ў сваёй супольнасці.

🔸Мова мерапрыемства – руская.

🔹Удзельнікі могуць атрымаць 1500 USD на праект.

Ддл: 13 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#квір #адукацыя #майстар_клас
📝 IFAE MediaLab - #школа журналістыкі ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх #медыя (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.
▫️Калі: 31 кастрычніка - 3 лістапада.

Запрашаюць прайсці практычны інтэнсіў з журналістамі-прафесіяналамі і атрымаць дадатковыя анлайн-заняткі. Вы навучыцеся пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, здымаць #відэа, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку, пазнаёміцеся з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі, засвоіце карысныя інструменты і сервісы (у тым ліку штучнага інтэлекту). Адметнасцю Школы стане анлайн-стажыроўка ўдзельнікаў Школы ў рэдакцыях беларускіх медыя ў лістападзе-снежні.

🔸Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

🔹Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд.

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🖼 «Арт-дырэкшн» - адукацыйны анлайн-#курс па #арт-менеджменце ад Вольгі Кулікоўскай – кіраўніцы фундацыі INEXKULT

▫️Для каго: #арт_менеджары, #куратары, #кульдзеячы, #творцы і інш.
▫️Калі: 10-12 анлайн-заняткаў са студзеня 2025 + афлайн-сустрэча ў #Варшава.

На курсе вы навучыцеся эфектыўна кіраваць мастацкімі і культурніцкімі праектамі. Адзін з модуляў прысвечаны выкарыстанню штучнага інтэлекту для напісання грантавых заявак. Вы пачнеце з асноў праектавання запытаў – ключавой тэхнікі для фарміравання дакладных і эфектыўных інструкцый для дапамогі Al, такога як ChatGPT.

Перавагі выкарыстання штучнага інтэлекту для грантавых заявак:
✦ Паскарэнне працэсу
✦ Паляпшэнне якасці
✦ Аналіз даных
✦ Персаналізацыя
✦ Зваротная сувязь.

👉Каб запісацца на курс і атрымаць падрабязнасці, пішыце наўпрост у асабістыя INEXKULT.

#адукацыя #арт_менеджмент #міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва #майстар_клас
2 адукацыйныя магчымасці ад «Прававой ініцыятывы»

1️⃣ #курс па правах чалавека для падлеткаў 13-17 гадоў, якія жывуць у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 26 - 27 кастрычніка.

На курсе падлеткі даведаюцца, якія існуюць правы чалавека, як яны развіваліся і хто можа іх парушаць. Пра бяспечнае асяроддзе без мовы варожасці, булінгу і дыскрымінацыі, міжкультурнае паразуменне і вырашэнне канфліктаў, бяспеку ў інтэрнэце і г.д. Запланавана шмат ролевых гульняў і практыкаванняў ды фінальны творчы праект.

Ддл: 21 кастрычніка.
👉Падрабязней.

2️⃣ Восеньская анлайн- і афлайн- школа па правах чалавека ў #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 25 - 27 кастрычніка, 23 - 24 лістапада, 13 - 15 снежня і вебінары паміж сесіямі.

Запрашаюць на курс усіх, хто цікавіцца тэмай правоў чалавека і іх абароны. Можна прыняць удзел у конкурсе стажыровак ужо пасля першай сесіі.

🔸Арганізатары пакрыюць пражыванне і харчаванне.

Ддл: 21 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя #правы_чалавека #майстар_клас
IMPAKT: AI Has Talent - #майстар_клас і #конкурс праектаў на фестывалі штучнага інтэлекту ў #Утрэхт, #Нідэрланды

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін, якія працуюць са штучным інтэлектам.
▫️Калі: 24 кастрычніка (воркшоп) і 2 лістапада (праграма фестывалю).

Запрашаюць творцаў прапанаваць свае праекты, у якіх выкарстоўваецца праца са штучным інтэлектам. Цікавіць асэнсаванне ўзаемадзеяння #мастацтва, тэхналогій і сучасных тэм. Шоу адбудзецца щ межах фестывалю IMPAKT. Прымаюць кароткія фільмы, музычныя #відэа і іншыя кароткія аўдыёвізуальныя працы, створаныя пры дапамозе штучнага інтэлекта. Напярэдні фестывалю адбудзецца бясплатны анлайн-воркшоп па выкарыстанні інструментаў штучнага інтэлекту.

🔸Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы.

Ддл: 23 кастрычніка (воркшоп).
Ддл: 29 кастрычніка (удзел у фестывалі).
👉Падрабязней.

#арт #media_art #new_media_art #адукацыя #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 «Мадэлі кіравання камандамі больш за 10 чалавек і майстэрства прыярытэтызацыі задач» - #майстар_клас ў #Варшава, #Польшча ад Alliance of Belarusian Business Ladies

▫️Калі: 23 кастрычніка ў 18:30 (рэгістрацыя з 18:00).
▫️Дзе: Chmielna 98 (Connect Wine & Coffee).

На майстар-класе вы атрымаеце практычныя веды, якія можна адразу выкарыстоўваць у працы. Вы даведаецеся пра эфектыўныя мадэлі кіравання камандамі ў залежнасці ад іх памеру і нішы бізнесу, інструменты кантролю працэсаў для розных тыпаў праектаў і тэхнікі прыярытызацыі задач, якія дапамогуць вам паспяваць галоўнае і не губляцца ў патоку спраў. Таксама для ўсіх жадаючых правядуць тэст на навык прыярытызацыі і прапануюць прыкладныя тэхнікі складання TO DO ліста на дзень.

🔸Вядучая Надзя Дамкоўская – ментарка fem-founded бізнесаў, CEO welltech праектаў, мае 13-гадовы досвед у пабудове праектаў і 8-гадовы у маркетынгу.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #арт_менеджмент #публічныя_прасторы
«Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне» - афлайн-#варкшоп у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 23 кастрычніка ў 16:30.

Ініцыятыва «HIV+ Drop» запрашае на воркшоп. Што такое дыскрымінацыя і стыгма, і як яны ўплываюць на нашае грамадства? Якія праявы дыскрымінацыі мы можам не заўважаць у паўсядзённым жыцці? Чаму важна размаўляць на гэтую тэму сёння?

Падчас воркшопа вы:
▪️Пазнаёміцеся з канцэптам дыскрымінацыі ў праваабарончым дыскурсе.
▪️Даведаецеся, якія міжнародныя стандарты ў гэтай сферы існуюць.
▪️Навучыцеся разумець розніцу паміж стыгмай і дыскрымінацыяй.
▪️Папрактыкуецеся ў працы над кейсамі аб дыскрымінацыі на прыкладзе рашэнняў Еўрапейскага суда па правах чалавека.

🔸Лектар Назарый Баярскі – праваабаронца і трэнер нефармальнай адукацыі.

🔹Мова воркшопа – руская.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #сацыяльная_праца
«Скетчноўтынг: як рабіць ідэі нагляднымі, калі ты не мастак» - анлайн-#майстар_клас

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #медыя, #даследчыкі, #актывісты і г.д.
▫️Калі: 29 кастрычніка ў 17:00 - 18:00 (па Варшаве).

На вебінары атрымаецца:
▪️даведацца, што такое скетчноўтынг і ў якіх сферах ён карысны (не толькі для мастакоў)
▪️убачыць, як можна перадаць складаныя канцэпцыі з дапамогай простых вобразаў
▪️разгледзіць асноўныя прынцыпы скетчноўтынгу (базавыя элементы, іконкі і сімвалы, тэкст як частка кампазіцыі)
▪️разабрацца, як пачаць, калі не ўмееш маляваць
▪️стварыць скетч, каб «злавіць» асноўныя ідэі вебінара.
▪️абмеркаваць, як працягваць, калі вы пачалі: кнігі, супольнасці, курсы.

Ддл: 28 кастрычнік ў 18:00 (па Мінску).
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #міждысцыплінарныя_праекты #арт_менеджмент