sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉 «Сацыяльны праект: ідэя, план, рэалізацыя… і коцікі» - анлайн-курс у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #актывісты, #куратары, #арт_менеджары і г.д.
▫️Калі: 5 трэнінгаў з 1 сакавіка.

Дзякуючы курсу, вы даведаецеся:
- што такое сацыяльны праект
- як прыдумаць ідэю для сацыяльнага праекта
- як сфармуляваць мэту і задачы свайго праекта
- як рэалізаваць сваю ідэю.

🔹На курсе будзе шмат практыкі, дзякуючы якой удзельнікі/_цы змогуць папрактыкавацца ў напісанні рэальных праектных заявак.

🔸Паспяховыя выпускнікі і выпускніцы курса змогуць паспрабаваць свае сілы ў рэалізацыі рэальных дзеючых праектаў ініцыятывы, якая займаецца тэмамі культуры і адукацыі.

🔥Ддл: 25 лютага.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #адукацыя #майстар_клас
📝 Community Connection Belarus: «Фарміраванне партнёрстваў і суполак у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва» - віртуальная #праграма ад World Learning

▫️Для каго: беларусы_кі, якія займаюцца сацыяльным прадпрымальніцтвам.
▫️Калі: 10, 15, 17, 22, 24 і 29 красавіка ў 18.30 - 20.30 (Мінск).

Праграму будуць весці амерыканскія эксперты, якія звязаныя з арганізацыяй і развіццём сацыяльнага прадпрымальніцтва ў ЗША. Запрашаюць да ўдзелу у 6 практычных сесіях з сацыяльнымі прадпрымальнікамі, грамадскімі арганізацыямі, урадавымі асацыяцыямі і ўніверсітэтамі, каб разгледзець, як сацыяльнае прадпрымальніцтва падтрымлівае супольнасці і фармуе сумесныя экасістэмы.

🔸Падчас праграмы будуць працаваць прафесійныя канферэнц-перакладчыкі з англійскай на рускую. Па заканчэнні курса вы атрымаеце сертыфікат аб завяршэнні праграмы.

Ддл: 29 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #адукацыя #майстар_клас
🔈 #вакансія праектнага менеджара ў каманду Press Club Belarus

▫️Для каго: тыя, ў каго ёсць ступень бакалаўра ці магістра ў вобласці камунікацый, менеджменту, міжнародных адносін ці ў іншай сумежнай вобласці + не меней за 2 гады досведу.

Шукаюць праектнага менеджара, які будзе распрацоўваць праекты і бюджэты пад кіраўніцтвам аперацыйнага дырэктара, падрыхтоўваць прэзентацыйныя і маркетынгавыя матэрыялы, кантраляваць рэалізацыю праектаў і г.д.

🔸Трэба ведаць сітуацыю ў Беларусі і асаблівасці развіцця медыясектара ў нестабільных умовах, мець досвед працы з #медыя і/ці арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў выгнанні і/ці ўнутры Беларусі. У тым ліку разумець меры бяспекі пры распрацоўцы актыўнасцей.

Прапануюць:
- магчымасць легалізацыі пры неабходнасці
- гнуткі графік працы анлайн і афлайн
- офіс у цэнтры Варшавы
- цікавыя задачы і магчымасць ажыццявіць свае ідэі
- навучанне, абмен ведамі ўнутры арганізацыі.

Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Падрабязней.

#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #актывізм
📝 The JX Fund - #конкурс_грантаў для #медыя ў выгнанні

▫️Для каго: #медыя.
▫️Калі: 1 траўня - 30 верасня.

Беларускія, украінскія і расійскія СМІ могуць атрымаць #грант на забеспячэнне ўстойлівай працы ў выгнанні.

Грант можна выкарыстоўваць на:
- заработную плату, ганарары
- арэнду офісу/студыі
- тэхнічнае абсталяванне, ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне
- развіццё каналаў сувязі (напрыклад, вэб-сайта)
- нарошчванне патэнцыялу (напрыклад, SMM, збор сродкаў, моўныя курсы)
- кансультацыі/паслугі (напрыклад, юрысты, рыэлтары, псіхатэрапеўты, трэнеры па развіцці бізнэсу)
- камандзіровачныя выдаткі
- адміністрацыйныя выдаткі.

🔸Максімальная сума – 50 000 EUR.

Ддл: 31 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #актывізм #сацыяльная_праца
🎉 Стартап-школа беларускіх сацыяльных праектаў у фармаце анлайн і афлайн у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #кульдзеячы, прадстаўнікі #НДА, #актывісты, #арт_менеджары, #куратары, #творцы і г.д.
▫️Калі: 23 красавіка - 4 чэрвеня.

Гэты курс разлічаны для маладых людзей, якія хочуць атрымаць неабходныя веды і навыкі для запуску паспяховага сацыяльнага бізнэсу.

Падчас стартап-школы вы:
- паслухаеце карысныя лекцыі
- папрацуеце на майстар-класах
- паўдзельнічаеце ў ментарскіх сесіях
- выступіце на Дэма дні – пітчы праектаў перад журы і патэнцыйнымі інвестарамі.

🔸Лепшыя праекты атрымаюць міні-#грант да 6 000 EUR і ментарскую падтрымку.

Ддл: 12 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца
🎉 «Беларускія магістраты» шукаюць у каманду піяршчыка - #вакансія

Шукаюць PR-спецыяліста ў каманду праекта «Беларускія магістраты».

🔸 «Магістраты» дапамагаюць беларускім ініцыятывам стаць на ногі і аб’ядноўвае людзей для супольнага запуску праектаў. Для гэтага прыдумалі зручную сістэму, у якой беларусы добраахвотна і рэгулярна інвестуюць у тую ці іншую ініцыятыву. Так, напрыклад, было з выдавецтвам Андрэя Янушкевіча «Кнігаўка». Падтрымаць магістрат захацела больш за 300 чалавек. Цягам паўгода яны штомесяц данацілі па 10 долараў і сабралі для выдаўца даволі сур’ёзную суму.

👉 Калі вам цікавая гэта тэма – калі ласка, адгукайцеся на вакансію і пішыце ў прыват да @brest224000

#грамадскія_праекты #актывізм #сацыяльная_праца
🎉 Creativity Pioneers Fund – #грант на праекты па сацыяльнай устойлівасці праз творчасць

▫️Для каго: #НДА, якія засяроджваюцца на творчасці у сваёй місіі і праграмах.

Creativity Pioneers Fund каталізуе трансфармацыйныя сацыяльныя змены, інвестуючы, аб'ядноўваючы і падтрымліваючы культурныя і творчыя арганізацыі, якія прасоўваюць смелыя і нетрадыцыйныя практыкі для пабудовы больш справядлівага, інклюзіўнага і раўнапраўнага свету. Праграма падтрымлівае некамерцыйныя арганізацыі, якія падкрэсліваюць найважнейшую ролю творчасці для сацыяльнай устойлівасці.

🔸Прыярытэт аддаецца арганізацыям, якія засяроджваюць сваю працу на бяздольных і/або маргіналізаваных супольнасцях і працуюць у першую чаргу з моладдзю (16-27 гадоў).

🔹Памер гранта – 5000 EUR.

Ддл: 27 траўня, 23.00 (па Берліне).
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца
🎉 Адукацыйны праект Bright Belarus шукае ў каманду чалавека для менеджменту сацсетак - #вакансія

Калі: 1,5 месяца ў бліжэйшы час.

Шукаю на падпрацоўку таго, хто будзе займацца менеджментам сацсетак (тэлеграм, інстаграм, linkedin). Загрузка частковая, неабходна працаваць з дызайнерам і камандай ментараў, рыхтаваць кантэнт-план, тэксты для пастоў, рабіць публікацыі ў сацсетках, шукаць партнёраў і супольнасці для калабарацыі.

🔸Мова – руская/беларуская.

👉 Адгукнуцца на вакансію.
Ддл: ASAP (як мага хутчэй).

#грамадскія_праекты #адукацыя #сацыяльная_праца
«Супольнасць NEXT: Ад супольнасці да арганізаванасці - крокі да ўстойлівасці» - анлайн-#курс ад Нацыі Лідэраў з 🔥 ддл сёння

▫️Для каго: #культдзеячы, #актывісты, #творцы і інш.
▫️Калі: 6 заняткаў па аўторках з 17 чэрвеня ў 20.00-21.30 (па Мінску).

Марыце стварыць супольнасць вакол сваёй ідэі, але не ведаеце, з чаго пачаць? Ваша супольнасць страчвае актыўнасць і вы хочаце прыцягнуць новых удзельнікаў? Прыаходжанне курса дапаможа вам навучыцца аб'ядноўваць людзей, а таксама ўмацоўваць патэнцыял і павышаць устойлівасць супольнасцяў.

Падчас курсу вы навучыцеся:
▪️знаходзіць блізкіх па духу і інтарэсам людзей, а таксама прыцягваць іх да сумеснай дзейнасці
▪️вызначаць мэты і задачы, фармаваць культуру, місію, каштоўнасці і прынцыпы супольнасці
▪️кіраваць супольнасцю, ацэньваць і павышаць яго эфектыўнасць
▪️падтрымліваць атмасферу даверу і ўзаемадапамогі, вырашаць канфлікты паміж членамі супольнасці.

🔥Ддл: 14 чэрвеня.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца