sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
«Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне» - афлайн-#варкшоп у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 23 кастрычніка ў 16:30.

Ініцыятыва «HIV+ Drop» запрашае на воркшоп. Што такое дыскрымінацыя і стыгма, і як яны ўплываюць на нашае грамадства? Якія праявы дыскрымінацыі мы можам не заўважаць у паўсядзённым жыцці? Чаму важна размаўляць на гэтую тэму сёння?

Падчас воркшопа вы:
▪️Пазнаёміцеся з канцэптам дыскрымінацыі ў праваабарончым дыскурсе.
▪️Даведаецеся, якія міжнародныя стандарты ў гэтай сферы існуюць.
▪️Навучыцеся разумець розніцу паміж стыгмай і дыскрымінацыяй.
▪️Папрактыкуецеся ў працы над кейсамі аб дыскрымінацыі на прыкладзе рашэнняў Еўрапейскага суда па правах чалавека.

🔸Лектар Назарый Баярскі – праваабаронца і трэнер нефармальнай адукацыі.

🔹Мова воркшопа – руская.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #сацыяльная_праца
«Скетчноўтынг: як рабіць ідэі нагляднымі, калі ты не мастак» - анлайн-#майстар_клас

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #медыя, #даследчыкі, #актывісты і г.д.
▫️Калі: 29 кастрычніка ў 17:00 - 18:00 (па Варшаве).

На вебінары атрымаецца:
▪️даведацца, што такое скетчноўтынг і ў якіх сферах ён карысны (не толькі для мастакоў)
▪️убачыць, як можна перадаць складаныя канцэпцыі з дапамогай простых вобразаў
▪️разгледзіць асноўныя прынцыпы скетчноўтынгу (базавыя элементы, іконкі і сімвалы, тэкст як частка кампазіцыі)
▪️разабрацца, як пачаць, калі не ўмееш маляваць
▪️стварыць скетч, каб «злавіць» асноўныя ідэі вебінара.
▪️абмеркаваць, як працягваць, калі вы пачалі: кнігі, супольнасці, курсы.

Ддл: 28 кастрычнік ў 18:00 (па Мінску).
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #міждысцыплінарныя_праекты #арт_менеджмент
🌿 «Як справіцца са стрэсам на працы?» - анлайн- і афлайн-#трэнінг ад Imagine Y у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 25 кастрычніка ў 18:30
▫️Дзе: Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20) + анлайн.

Адчуваеце, што праца забірае ўсю энергію, а на сям'ю і хобі проста не застаецца сіл? Іна Шукшына – практыкуючы псіхолаг з 10-гадовым вопытам і прафесійны коуч ICU, навучыць цябе спраўляцца са стрэсам і знаходзіць баланс паміж асабістым жыццём і працай.

Што будзе на трэнінгу:
▪️Як усё паспяваць і знайсці энергію на сям'ю і хобі.
▪️Пракрастынацыя: чаму з'яўляецца і што з ёй рабіць?
▪️Канфлікты на працы: як дамаўляцца і экалагічна адстойваць свае межы?
▪️Простыя прыёмы і тэхнікі паслаблення на працягу працоўнага дня

👉Зарэгістравацца.

Трэнінг праходзіць у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
Шукаюць міжкультурнага асістэнта з веданнем беларускай і рускай моў - #вакансія ў #Польшча

Аб'ём задач:
▪️падтрымка дзяцей і моладзі мігрантаў у дзвюх выбраных пачатковых школах Варшавы (поўны працоўны дзень, 6 гадзін дзяжурства ў школе кожны дзень)
▪️пабудова адносін паміж школьнікамі і дзецьмі-мігрантамі і іх бацькамі, уключаючы пасярэдніцтва і вырашэнне культурных канфліктаў
▪️пастаяннае супрацоўніцтва з супервізарам – міжкультурным псіхолагам, уключаючы абавязковы ўдзел у супервізіях 1 раз у месяц
▪️супрацоўніцтва з кіраўніком групы міжкультурнага асістэнта
▪️удзел у навучанні па павышэнні прафесійнай кваліфікацыі.

Патрабаванні:
- свабоднае веданне польскай мовы
- свабоднае веданне рускай і беларускай моў
- прававы статус, які дае вам права працаваць у Польшчы
- не менш за паўгода дакументальна пацверджанага прафесійнага вопыту работы з дзецьмі і моладдзю (у тым ліку валанцёрства).

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#адукацыя #сацыяльная_праца #грамадскія_праекты
📷 Серыя адукацыйных анлайн-івэнтаў ад PhotoArtDoc

▫️Для каго: #фатографы, #фотамастакі і ўсе зацікаўленыя.

У межах фестывалю дакументальнай і #арт-фатаграфіі PhotoArtDoc беларускія творцы і эксперты расказваюць пра магчымасці самарэалізацыі і развіцця кар'еры ды дзеляцца асабістым вопытам. Яшчэ можна паспець на некалькі івэнтаў.

1️⃣ Artist talk з Ганнай Шот – прэзентацыя аўтарскага праекта і досвед працы з еўрапейскімі інстытуцыямі.

🔥Калі: ужо сёння - 24 кастрычніка ў 19.00 (па Мінску).

2️⃣ «Адукацыя фатографа ў ЕС: дзе вучыцца, як развівацца і якія перспектывы» – вялікі #семінар Кацярыны Кузьмічовай.

▫️Калі: 26 кастрычніка ў 11.00 (па Мінску).

3️⃣ Artist talk з Таццянай Чыпсанавай + магчымасці адукацыі і нетворкінга для фотажурналістаў у Еўропе і ЗША.

▫️Калі: 27 кастрычніка ў 12.00 (па Мінску)

4️⃣ Яўген Айцэцкі пра падкаст «ДАЛЯГЛЯД» і платформу FSH1.

▫️Калі: 28 кастрычніка ў 20.00 (па Мінску)

👉Зарэгістравацца на анлайн-сустрэчы.

#адукацыя #майстар_клас #фатаграфія
📝 Шукаюць даследчыка гісторыі Усходняй Еўропы ў Базельскі ўніверсітэт - даследчыцкая #вакансія ў #Швейцарыя

▫️Для каго: #даследчыкі гісторыі Ўсходняй Еўропы з кандыдацкай ступенню.
▫️Калі: 2 - 6 гадоў з 1 лютага 2025.

Запрашаюць на Postdoctoral assistant position. Гэта пасада акадэмічнага асістэнта, на якой навуковец будзе займацца ўласнымі акадэмічнымі даследаваннямі, выкладчыцкай дзейнасцю (2 гадзіны на тыдзень у семестр), прымаць удзел у акадэмічным самакіраванні і дапамагаць у рашэнні арганізацыйных задач кафедры.

🔸Неабходна добрае веданне замежных моў (нямецкая, англійская і адна ўсходнееўрапейская мова).

Ддл: 10 лістапада.
👉Падрабязней.

#адукацыя #даследванні #грамадскія_праекты
🎉 Адукацыйныя вебінары ад DrivED

▫️Для каго: прадстаўнікі #НДА, нефармальнай адукацыі, #культдзеячы і г.д.

DrivED прапануе прафесійную дапамогу для НКА ў развіцці адукацыйнага напрамка.

1️⃣Ад ідэі да якаснага курса: 5 крокаў.
▫️Калі: 29 кастрычніка ў 18:00 (па Варшаве).

Сустрэча аб тым, як рэалізаваць ідэю курса якасна метадычна.

2️⃣Як сінхранізаваць методыку і прасоўванне курсаў?
▫️Калі: 5 лістапада ў 18:00 (па Варшаве).

Абмяркуюць, як сінхранізаваць працу метадыстаў і спецыялістаў па прасоўванні, каб быць сапраўды карыснымі для мэтавай аўдыторыі.

3️⃣Партызанская адукацыя: як гэта?
▫️Калі: 12 лістапада ў 18:00 (па Варшаве).

Сустрэча пра асноўныя крокі, якія дапамогуць пераадольваць існуючыя абмежаванні бяспечна.

4️⃣Як разлічыць кошт курса?
▫️Калі: 19 лістапада ў 18:00 (па Варшаве).

Абмяркуюць, якія ёсць болі і складанасці ў НКА з разлікам кошту курса.

👉Зарэгістравацца на вебінары.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🔈 PitchPerfect: English for Change-Makers - інтэнсіўны анлайн-#курс па ангельскай мове і пітчынгу

▫️Для каго: беларускія #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #культдзеячы і г.д. да 35 гадоў з узроўнем ангельскай мовы A2+-B1.
▫️Калі: 5 - 23 лістапада па аўторках і суботах.

Safe.space.english запрашае на курс маладых беларус_ак, якія займаюцца актывізмам, грамадскімі праектамі або жадаюць умацаваць сваю ролю ў грамадзянскай супольнасці. Падчас 6 заняткаў атрымаецца палепшыць свае веды ангельскай мовы і навучыцеся эфектыўна прэзентаваць свае праекты, ідэі і ініцыятывы. Курс уключае важны слоўнікавы запас, стратэгіі камунікацыі і практыкаванні, у тым ліку ролевыя гульні і пробныя прэзентацыі.

🔸Фармат: 5 заняткаў па 90 хвілін з карыснымі тэмамі, інтэрактывамі і практычнымі заданнямі, а 6-ы занятак доўжыцца 120 хвілін, на якім удзельнікі будуць пiтчыць свае праекты.

Ддл: 31 кастрычніка
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
🎉 «ByWomen Акселератар: ператварай свае ідэі ў падзеі» - адукацыйная #праграма для беларусак у #Польшча

▫️Для каго: беларускі, якія жывуць у Польшчы.
▫️Калі: 28 лістапада - 1 снежня.

Калі вы хочаце распачаць сваю справу альбо рэалізаваць адукацыйны, культурніцкі, экалагічны альбо іншы праект, шукаеце падытрымкі і парадаў – запрашаюць на Акселератар. Гэта праграма ад IFAE – Міжнароднага фонду развіцця адукацыі дарослых – якая скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.

Падчас Акселератара і пасля яго з дапамогай дасведчаных экспертак і іншых удзельніц вы зможаце:
▪️лепш зразумець, чаго менавіта хочаце
▪️спланаваць, як гэтага можна дасягнуць
▪️пралічыць, якія выдаткі спатрэбяцца
▪️зрабіць свой праект больш прываблівым і медыйным
▪️знайсці ў сабе суперсілу і кропкі росту
▪️паклапаціцца пра ўласнае псіхалагічнае здароўе.

Ддл: 8 лістапада.
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #міждысцыплінарныя_праекты
«Творчая драма: як расказваць аб тэхнічных праектах праз гісторыю людзей» - анлайн- і афлайн-трэнінг у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #актывісты, #медыя і г.д.
▫️Калі: 30 кастрычніка ў 18:00-20:00.
▫️Дзе: Twarda 14/16 + анлайн

Чаму адны праекты маментальна заваёўваюць увагу аўдыторыі, а іншыя зачыняюцца? На практычнай сесіі распавядуць, як выкарыстоўваць эмоцыі, гісторыі і законы драмы для развіцця свайго праекта або брэнда.

Вы даведаецеся:
▪️Як расказаць пра складаныя тэхнічныя тэмы праз чалавечыя гісторыі?
▪️Чаму гісторыя з героямі, эмоцыямі і драмай будзе працаваць лепш, чым слайды з лічбамі?
▪️Як ператварыць свае дасягненні і правалы ў цікавую гісторыю, якая зачэпіць інвестараў і кліентаў?

👉Зарэгістравацца.

Трэнінг адбудзецца у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#адукацыя #майстар_клас #міждысцыплінарныя_праекты