sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🖼🎉Język kultury - нефармальны арт-#курс польскай мовы для беларускіх мастакоў і дзеячаў культуры ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго:
#мастакі, #творцы, #культменеджары і #культдзеячы.
▫️Калі: 10 сустрэч з 17 верасня.

Запрашаюць тых, хто валодае польскай мовай на ўзроўні А2 і адчувае, што не хапае прафесійнага слоўнікавага запасу. Паляпшэнне мовы адбудзецца праз нэтворкінгавыя сустрэчы ў польскіх інстытуцыях.

Запланаваная праграма:
- наведванне мастацкай студыі
- наведванне музеяў і галерэй
- бранч, які удзельнікі будуць гатаваць разам з польскімі калегамі.

Ддл: 10 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #адукацыя
📚 «Праз мову & зносіны» - адукацыйны анлайн-#кэмп па англійскай мове

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #актывісты, #прадзюсары і інш.
▫️Калі: 2 гадзіны па будніх вечарах з 16 верасня па 14 лістапада.

Вы з Беларусі і хочаце прапампаваць сваю англійскую, пазнаёміцца з класнымі людзьмі і стаць часткай натхняльнага кам'юніці? Запрашаюць на анлайн-кэмп. Прыярытэт аддадуць беларусам_кам ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў (магчымыя выключэнні). Рэкамендаваны ўзровень англійскай – ад B1.

На кэмпе вы атрымаеце:
▪️Шмат практыкі англійскай мовы
▪️Прапампоўку софт-скілаў
▪️Інтэрактыўныя лекцыі.

Ддл: 12 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
💎 Swarovski Foundation: Creatives for Our Future - адукацыйна-грантавая анлайн-#праграма ў #ЗША

▫️Для каго: #культдзеячы і #творцы розных дысцыплін ад 21 да 30 гадоў.

Мэта праграмы – выяўленне і паскарэнне падрыхтоўкі наступнага пакалення крэатыўных спецыялістаў у галіне ўстойлівага развіцця. Удзельнікі павінны працаваць над праектамі ці прадуктамі, якія звязаны з крэатыўнай рэалізацыяй мэт устойлівага развіцця. Праграма забяспечвае творчых людзей адукацыйнымі івэнтамі, інструментамі і сувязямі, каб пераўтварыць наватарскія ідэі ў рэальнасць.

Праграма прапануе:
- #грант 20 000 EUR
- азнаямленчую паездку ў Нью-Ёрк
- адукацыйную праграму з індывідуальным настаўніцтвам
- дапамогу з нэтворкінгам.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #грамадскія_праекты
«Краўдфандынг: як прыцягнуць падтрымку і рэалізаваць свае ідэі?» - афлайн- і анлайн-#трэнінг

▫️Для каго: #творцы, #культдзеячы, #арт_менеджары, #актывісты, прадстаўнікі #медыя і інш.
▫️Калі: 24 верасня ў 18:00 (па Варшаве).
▫️Дзе: Twarda 14/16 + анлайн

На трэнінгу вы даведаецеся пра:
▪️Што такое краўдфандынг?
▪️Як выбраць прыдатную платформу?
▪️Эфектыўнае прасоўванне: як зацікавіць і прыцягнуць укладчыкаў?
▪️Памылкі, якіх варта пазбягаць
▪️Пакрокавае кіраўніцтва па запуску кампаніі

🔸Спікер – Надзея Пуцята, праектная і прадуктовая мэнэджарка, у мінулым кам'юніці-мэнэджэрка краўдфандынгавай пляцоўкі Вулей і фандрайзінгавай пляцоўкі МолаМола, сузаснавальніца Акадэміі крэатыўных праектаў КМІН.

🔹Фармат: Лекцыя і Q&A сесія + 10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна падчас трэнінгу.

👉Зарэгістравацца.

🔗Трэнінг адбываецца у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звяза.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🟣 Akademie der Künste der Welt/Un-Label - #арт-#рэзідэнцыя для творцаў з абмежаванымі магчымасцямі, актывістаў і культдзеячаў у #Кёльн,#Германія

▫️Для каго: #творцы, #актывісты і #культдзеячы з абмежаванымі магчымасцямі.
▫️Калі: 6 тыдняў у інтэрвале красавік - верасень.

Шукаюць тых, хто мае вопыт міждысцыплінарнай працы, і пажадана займаецца антыаблеісцкімі тэмамі і дэкаланіяльнай крытыкай улады.
Чакаецца, што рэзідэнты распрацуюць серыю мерапрыемстваў і папрацуюць з мясцовымі супольнасцямі ў Кёльне.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 2000 EUR / месяц
- вытворчы бюджэт 8000 EUR
- 5000 EUR для дапамогі ў працы ці настаўніцтва
- праезд
- выдаткі на рэкламу 2000 EUR.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #актывізм #грамадскія_праекты
📷 Фотаплэнэр у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #фатографы і #фотамастакі-пачаткоўцы, #культдзеячы, #творцы і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 21 верасня ў 09.00-11.30.
▫️Дзе: Стары горад.

Запрашаюць на фотаплэнэр – унікальнае мерапрыемства для тых, хто хоча навучыцца лавіць класныя кадры з штодзённага жыцця і ператвараць іх у фатаграфіі, якімі можна ганарыцца.

Што вас чакае:
- знаёмства з аднадумцамі
- выпадковы выбар тэмы, на якую вы будзеце здымаць
- практыка
- абмеркаванне фотаздымкаў.

🔸Узнёсак за плэнэр – па сістэме free donation.

🔹Праводзіць фотаплэнэр будзе Вольга Шукайла – фатограф, фотарэдактар, выкладчык. Больш за 10 гадоў працы ў #медыя навучылі яе рабіць добрыя кадры ў любых умовах і пры любых абставінах. Зараз яна з задавальненнем дзеліцца ведамі.

👉Зарэгістравацца.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #адукацыя
🎉 Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на міні-грантынг

▫️Для каго: ініцыятывы, суполкі, #актывісты, #культдзеячы, #творцы ўнутры Беларусі і за яе межамі.

Абвешчаны прыём заявак на міні-грантынг для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў з мэтай падтрымкі іх праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне. Культурніцкія і сацыяльныя праекты ў тым ліку падтрымліваюцца.

🔹У выніку дзвюх папярэдніх праграм міні-грантынга незалежная камісія адабрала 28 праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку ў памеры 99 981EUR.

🔸Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку як мінімум 10 праектам на агульную суму 62 000 EUR.

Як будуць размеркаваныя сродкі:
- Міні-#грант: праекты з бюджэтам да 5000 EUR
- Мiдзi-#грант: праекты з бюджэтам да 10 000 EUR.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#конкурс_грантаў #актывізм #грамадскія_праекты
🎉 Анлайн-сустрэча пра знакамітую англійскую праграму Chevening - стыпендыю на магістратуру ў #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #актывісты, прадстаўнікі #медыя і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 26 верасня ў 18:30.

Adu.place запрашае паразмаўляць з Багданам Хмяльніцкім (Chevening ’22) і Маргарытай Галдзянковай (Chevening ’23) — таленавітымі беларусамі, якія ўжо адвучыліся на праграме і хочуць падзяліцца сваім досведам.

Якія пытанні плануецца разгледзіць:
▪️Што такое Chevening і каму пасуе праграма? Якія бенефіты дае?
▪️Як падаць заяўку і паспяхова прайсці інтэрв’ю? ▪️Як абраць універсітэт?
▪️Як жыць у Вялікабрытаніі? Якія ўмовы дае праграма?
▪️Што далей? Як Chevening дапамагае ў жыцці?

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #даследванні #стыпендыя #грант
🎉 Супергарачы кол да тэмы мабільнасці:
Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture - #праграма мабільнасці для культдзеячаў з дэдлайнам заўтра! 🔥🔥

▫️Для каго: #творцы і #культдзеячы.

Фінансаванне мабільнасці даступна для падарожжаў і/або знаходжання прафесійных мастакоў або дзеячаў культуры ў краінах Паўночнай Еўропы і/або Балтыі. Праграма распаўсюджваецца на паездкі і/ці знаходжанне на тэрмін да 14 дзён. Фінансаванне пакрые праезд і суткавыя.

Мэтай паездкі можа быць:
- супрацоўніцтва з калегамі ў іншай краіне Паўночнай Еўропы і/ці Балтыі
- спектакль
- выстава
- удзел у канферэнцыі, сустрэчы ці семінары
- #даследванні.

🔸Заяўнік павінен пражываць (аднак не абавязкова з'яўляцца грамадзянінам гэтых краін) ў Эстоніі, Латвіі ці Літве альбо ў Даніі, Фінляндыі, на Фарэрскіх выспах, Грэнландыі, Ісландыі, Нарвегіі, Швецыі, на Аландскіх выспах.

🔗Праграма арганізуецца Nordic Culture Point, Інстытутам культуры краін Паўночнай Еўропы ў Хельсінкі.

🔥Ддл: 20 верасня.
👉Падрабязней.

#конкурс_грантаў #грант #арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
Weltoffenes Berlin - #стыпендыя для прафесійнага развіцця культурных дзеячоў у выгнанні ў #Берлін, #Германія

▫️Для каго:
#творцы і #культдзеячы, якія не могуць працягваць сваю працу ў краіне паходжання з-за палітычных абставін.
▫️Працягласць: макс. 12 месяцаў.

Дэпартамент Сената Берліна па культуры і Еўропе прапануе праграму Weltoffen Berlin на атрыманне стыпендыі. Яна прызначана для забеспячэння самастойнай мастацкай або творчай працы ў супрацоўніцтве з культурным аператарам (нямецкай арганізацыяй), які падае заяўку.

Праграма прапануе:

- стыпендыю да 2500 EUR / мес.

Ддл: 10 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#арт #мастацтва #грамадскія_праекты