sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎥 ПІТЧЫНГ БАДЗІ - Telegram-канал з магчымасцямі для беларускіх кінематаграфістаў па ўсім свеце

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно.

ПІТЧЫНГ БАДЗІ – ваш кіна-сябра ды проста месца магчымасцяў для беларускіх фільммэйкераў. Тут вы можаце знайсці разнастайныя пітчынгі, гранты, майстар-класы і іншыя галіновыя мерапрыемствы, а таксама шматлікія магчымасці для прэзентацыі і развіцця вашых ідэй ды праектаў фільмаў.

📝Інструкцыя па выкарыстанні.

👉Версія па-беларуску.
👉Версія па-англійску.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #міждысцыплінарныя_праекты
🎥 One World - #фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека у #Чэхія і #Бельгія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно.
▫️Калі: 12 - 20 сакавіка 2025.

Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World. One World арганізаваны чэшскай некамерцыйнай і няўрадавай арганізацыяй People in Need. Прымаюцца фільмы, праца над якімі скончана ў 2023–2025 гадах. Фільмы, знятыя не на англійскай мове, павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове. Пры адборы ўдзельнікаў камітэт аднолькава арыентуецца як на праваабарончы змест, так і на мастацкую якасць.

🔸Фестываль бярэ ўнёсак для пакрыцця адміністрацыйных выдаткаў - 20–30 EUR. Для удзельнікаў з Беларусі гэты збор адменены.

Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #грамадскія_праекты
Global Feminist Pitch - #конкурс на стварэнне дакументальнага феміністычнага #кіно

▫️Для каго: #рэжысёры-феміністкі і #творцы-феміністкі ад 25 да 35 гадоў.
▫️Калі: 2024-2025.

Global Feminist Pitch прапануе феміністкам з Лацінскай Амерыкі, Карыбскага басейна, Афрыкі, Азіі, Блізкага Усходу, Паўднёвай і Усходняй Еўропы магчымасць задакументаваць фемінісцкую культуру пратэсту са свайго рэгіёну ў выглядзе 15-хвіліннага дакументальнага фільма. Прэм'ера адбудзецца ў канцы 2025-пачатку 2026 года. Дакументальнае #кіно мусіць дапаўняць уяўленне аб тым, як фемінізм жыве ў розных рэгіёнах свету.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар
- вытворчую падтрымку
- магчымасць удзельнічаць у анлайн-семінарах і вучыцца ў экспертаў
- магчымасць патрапіць са сваім фільмам у кінаальманах.

Ддл: 22 верасня.
👉Падрабязней.

#фемінізм #актывізм #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #грамадскія_праекты
DIGITAL ARTS ZURICH - #конкурс-#фестываль лічбавага #мастацтва ў #Цюрых, #Швейцарыя

▫️Для каго: #творцы лічбавага #мастацтва.
▫️Калі: лістапад.

Вядучы фестываль лічбавых мастацтваў запрашае падаць творы ў наступных катэгорыях: #відэа, WEB, #VR, #AR, MR (змешаная рэальнасць), #перформанс. Цікавіць крытычны аналіз цыфравізацыі і эксперыментальны падыход.

🔸За падачу працы ёсць унёсак.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
Glitch Art International Online Exhibition – анлайн-выстава глітч-арта і артыкулаў аб ім

▫️Для каго: #творцы, #даследчыкі і #аўтары, якія займаюцца глітч-артам.

Glitch.art.br – анлайн-платформа, прызначаная для пасоўвання, дэманстрацыі і абмеркаванні глітч-арта. Запрашаюць падаць творы і артыкулы на анлайн-выставу, якая разлічана на шырокую аўдыторыю. Мэта выставы – прадэманстраваць эксперымантальнае #мастацтва, новыя практыкі медыяарта.

Катэгорыі твораў:
- аўдыё
- выявы
- #відэа
- артыкулы.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎉 Radcliffe Fellowship - творчая #стыпендыя ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы з галіны #кіно, #відэа і выяўленчага #мастацтва.
▫️Калі: верасень 2025 - травень 2026.

Запрашаюць творцаў папрацаваць у Гарвардскім універсітэце і далучыцца да міждысцыплінарнай творчай супольнасці. Стыпендыяты будуць мець доступ да рэсурсаў Гарварда і распрацоўваць свае праекты, якія кідаюць выклік мастацкім і навуковым умоўнасцям.

Стыпендыя складае:
- 78 000 USD
- вытворчыя выдаткі 5000 USD.

Ддл: 12 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #даследванні
🎥 Prix Arts Convergences - #конкурс #відэа на тэму псіхалагічных захворванняў у #Францыя

▫️Для каго: #творцы #відэа.

Запрашаюць з відэатворамі розных жанраў – дакументальнымі, мастацкімі, анімацыйнымі і г.д. Відэа павінны быць прысвечаны тэме псіхалагічных захворванняў.

🔸Прэміі складаюць ад 1000 EUR да 2500 EUR.

Ддл: 14 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #актывізм #грамадскія_праекты #прэмія
🖼📚 BARON PRIZE - #прэмія па візуальным мастацтве, фатаграфіі і #кіно пра сэксуальнасць і ідэнтычнасць

▫️Для каго: #мастакі, #фатографы і #кінематаграфісты, якія ў сваіх праектах даследуюць гендэр, сэксуальнасць і ідэнтычнасць.

BARON – незалежны кнігавыдаўца, які з 2011 года выдае кнігі пра сэкс і сэксуальнасць праз прызму выяўленчага #мастацтва і фатаграфіі. Кнігі BARON знаходзяцца ў розных калекцыях, напрыклад, у MoMA NYC і LUMA Foundation. Запрашаюць паўдзельнічаць у конкурсе праектаў.

Пераможцы атрымаюць:
- прэмію 1200 EUR
- сертыфікат на 1200 EUR, які можна выкарыстаць у Baron Books.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

#арт #кнігавыданне #візуальныя_мастацтвы #фатаграфія #відэа
🎭 Virtual Salon Performance - анлайн-#шоўкейс перфомансаў у #ЗША

▫️Для каго: #творцы перформансу.
▫️Калі: 6 лютага, 6 сакавіка і 3 красавіка 2025.

Запрашаюць прадэманстраваць перформансы ў віртуальным салоне Mark DeGarmo Dance. Гэта платформа для прэзентацыі прац, якія знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі. Удзельнікі пакажуць у прамым эфіры 10-хвілінны ўрывак свайго незавершанага твора. Тэма – «Без меж. Без іерархій»

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#перфрманс #відэа #міждысцыплінарныя_праекты
🖼 ISEA - міжнародны #сімпозіум электроннага #мастацтва ў #Сеул, #Паўднёвая_Карэя

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #даследчыкі і інш. #творцы.

ISEA – міждысцыплінарная канферэнцыя, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў лічбавага мастацтва, дызайну, даследаванняў, культурных і крэатыўных індустрый. Заяўкі можна падаваць у розных катэгорыях: кароткія і аб'ёмныя даклады, прапановы панэльных дыскусій і круглых сталоў, выступленні мастакоў, незавершаныя працы, семінары і г.д. Сімпозіум ўяўляе сабой інкубатар, дзе творцы і навукоўцы будуць весці дэбаты пра практыку, адначасна дэманструючы новыя праекты.

Ддл: 4 кастрычніка (для #арт-прац) і 15 лістапада (для артыкулаў).
👉Падаць заяўку.

#візуальныя_мастацтвы
#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #відэа_арт #віджэінг #анімацыя #VR #media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты