sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎥 Гранты на кінавытворчасць, прысвечаную экалагічным праблемам, ад Цэнтра Рэдфарда

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно.

Да ўдзелу дапускаюцца навукова-папулярныя мастацкія і дакументальныя фільмы аб навакольным асяроддзі, якія знаходзяцца на любой стадыі распрацоўкі, вытворчасці або постпрадакшэна. Тэматычна цікавяць экалагічныя праблемы: аднаўленне прыродных рэсурсаў, культурныя практыкі, пабудаваныя на старажытных веды і мудрасці, грамадзянская актыўнасць дзеля экалагічнай справядлівасці і г.д. Кінавытворца павінен мець дакладную мэту ўздзеяння твора і распрацаваную ідэю грамадскай кампаніі.

Удзельнікі атрымаюць:
- #грант 25 000 USD
- запрашэнне падаць заяўку на фінансаванне другога года (падтрымка бягучай вытворчасці, пост-прадакшэна або грамадскай кампаніі)
- паездку на саміт грантаў Рэдфардскага цэнтра
- магчымасць выступіць на закрытай віртуальнай выставе фільмаў
- рэкламную падтрымку і кансультацыі.

Ддл: 10 траўня.
👉Падаць заяўку.

#відэа #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #экалогія
🌿 Zhuwei Artist Village - #арт-#рэзідэнцыя з акцэнтам на экалогію ў #Тайвань

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін, якім ёсць 20 гадоў.
▫️Калі: да 2 месяцаў у інтэрвале 15 чэрвеня - 15 верасня.

Запрашаюць з інтэрактыўнымі грамадскімі і экалагічнымі праектамі. Рэзідэнцыі адбудзецца ў вёсцы недалёка ад гарадскога раёна і прыродных ландшафтаў мангравага лесу Тамсуі. Ён забяспечвае доступ да рэсурсаў, звязаных з сучасным тайваньскім мастацтвам, Кожны творца павінен правесці як мінімум адзін майстар-клас і адно адкрытае студыйнае альбо публічнае мерапрыемства.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- суткавыя
- выдаткі на вытворчыя матэрыялы
- падтрымку для правядзення публічных мерапрыемстваў.

Ддл: 15 траўня.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія
📷 DongGang International Photo Festival: Silently Loud - #фестываль фатаграфіі ў #Паўднёвая_Карэя

▫️Для каго: #фатографы і #фотамастакі.
▫️Калі: 12 ліпеня - 29 верасня.

Тэма фестывалю – «Ціха гучна». Людзі часам не ўсведамляюць прысутнасці прыроды, пры даследуюць экзістэнцыйныя межы і жыццё людзей з пункту гледжання экасістэмы. Творцы павінны прадставіць 8-12 фатаграфій.

Арганізатары прапануюць:
- удзел у групавой выставе
- публікацыю ў мастацкім часопісе
- персанальную выставу, праезд і пражыванне падчас фестывалю (для пераможцаў).

Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #экалогія
🌿 Bauhaus of the Seas Sails - #рэзідэнцыі навукі, ежы і дызайну ў #Партугалія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 1 ліпеня - 1 снежня.

Праект накіраваны на каштоўнасці ўстойлівасці, інклюзіўнасці і творчасці. Заклікаюць творцаў даследаваць прыродную прастору мораў. Вынікам рэзідэнцыі гэтага стане публічная праграма мерапрыемстваў і выставы ў культурных прасторах.

Запрашаюць на 3 рэзідэнцыі:

1️⃣ «Кліч да мора» - #рэзідэнцыя для сумесных праектаў мастакоў і даследчыкаў.
2️⃣ «Ежа паміж прылівамі» - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў галіне #мастацтва і ежы.
3️⃣ «Радыкальныя воды – канкрэтныя пытанні» - рэзідэнцыя ў галіне мастацтва і дызайну.

Арганізатары прапануюць:
- выдаткі на вытворчасць і ганарары 10 000 EUR.

🔥Ддл: 14 траўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія
🖼 The Farm Margaret River - сайт-спецыфік #рэзідэнцыя па візуальнаму мастацтву ў #Аўстралія

▫️Для каго: #творцы візуальнага #мастацтва.
▫️Калі: люты - кастрычнік 2025.

Прапануюць мастакам даследаваць прыроднае асяроддзе і старажытную прыгажосць Аўстраліі і стварыць site-specifik праекты падчас пражывання на ферме. Па выніках рэзідэнцыі творца павінен стварыць арт-аб’ект, напісаць артыкул, эсэ ці прапанаваць іншую рэпрэзентацыю працы, правесці майстар клас, выставу ці экскурсію.

🔸Наяўнасць міжнародных праў кіроўцы будзе плюсам, паколькі альтэрнатыўныя варыянты транспарту ў рэгіёне абмежаваныя.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю і вытворчыя выдаткі 7500 AUD
- праезд.

Ддл: 2 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#візуальныя_мастацтвы #экалогія #міждысплінарныя_праекты
🌿 PROSPER - творча-даследчая #рэзідэнцыя на востраве Эўбея, #Грэцыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін, #даследчыкі, #культдзеячы.
▫️Калі: кастрычнік.

PROSPER – гэта міжнародны праект, які даследуе рэгіёны Балкан. Тэма – перыферыі. Рэзідэнцыя адбудзецца на востраве, дзе ёсць распаўсюджаная экалагічная праблема – лясныя пажары. Ключавая мэта праграмы – натхніць удзельнікаў на пошукі сувязі паміж сваёй практыкай, асяроддзем, у якім яны жывуць, і іншымі людзьмі. У тым ліку падтрымліваць і развіваць каштоўнасці устойлівасці, інклюзіўнасці і дэкаланіяльнага мыслення.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 660 EUR (brutto)
- праезд
- вытворчыя выдаткі
- працоўную прастору
- калектыўныя навучальныя заняткі з мясцовымі супольнасцямі
- экскурсіі па востраве з мясцовым гідам.

Ддл: 15 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія #даследванні
🟣 Nordic Culture Fund: ‘Globus’ International Collaboration Fund - #грант на праекты са Скандынавіяй

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін, #культдзеячы, #куратары і г.д.
▫️Калі: праекты павінны быць скончаны да канца 2026 года.

Грант падтрымлівае мастацкае і культурнае супрацоўніцтва паміж Скандынавіяй і міжнароднымі партнёрамі. Суіскальнікамі могуць быць творчая сетка, мастацкі калектыў, платформа ці іншае аб'яднанне.

🔹Няма патрабавання да суфінансавання, аднак праект павінен імкнуцца да большай эканамічнай незалежнасці і ўстойлівасці пасля перыяду гранта.

🔸Максімальны памер гранта – 500 000 DKK.

Ддл: 1 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія #даследванні
🌿 The World Around: 2025 Young Climate Prize - творча-актывістская #прэмія і ментарская анлайн-#праграма ў #ЗША

▫️Для каго: #дызайнеры і #актывісты ад 13 да 25 гадоў.
▫️Калі: красавік 2025.

Прэмія была задумана нью-йоркскай некамерцыйнай арганізацыяй The World Round для падтрымкі пакалення дызайнераў і актывістаў, якія нарадзіліся ва ўмовах кліматычнага крызісу і маюць унікальныя магчымасці для яго вырашэння. Адабраныя ўдзельнікі будуць аб'яднаны ў пары пад кіраўніцтвам групы сусветна вядомых архітэктараў, урбаністаў і дызайнераў. Кожныя выходныя The World About Young Climate Prize будзе праводзіць віртуальныя семінары, каб забяспечыць падтрымку ва ўсім, ад маркетынгу да збору сродкаў, графічнага дызайну, камунікацый і кінавытворчасці праекта.

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#грант #экалогія #грамадскія_праекты
2 рэзідэнцыі для тых, хто у ЕС

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

1️⃣Tagete - творчая #рэзідэнцыя ў экалагічным парку ў #Італія

▫️Калі: 3 тыдні ў красавіку 2025.

Плануецца міждысцыплінарнае супрацоўніцтва, запрашаюць даследаваць ўзаемадзеянне першароднай прыроды парка і гарадскога ландшафта. Цікавіць экалагічнае мастацтва і site-specifik.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- суткавыя 25 EUR / дзень
- падтрымку сямейнага пражывання.

Ддл: 30 траўня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Art Nouveau as a New Eutopi - праграма рэзідэнцый ў #Партугалія, #Бельгія, #Францыя, #Румынія

Запрашаюць тых, хто цікавіцца спадчынай ар-нуво, каб даследаваць сувязь мадэрну з мінулым і сучаснасцю. Рэзультатам рэзідэнцыі павінен быць твор #мастацтва.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- ганарар 3500 EUR
- вытворчыя выдаткі
- праезд
- суткавыя
- магчымасць правядзення публічных мерапрыемстваў.

Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія
🎶 The Sound of Anthropocene - анлайн-#конкурс і выстава гуку

▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі, #кампазітары і г.д.

Запрашаюць творцаў, якія выкарыстоўваюць гукавое мастацтва ў якасці невізуальнага медыя, прадставіць свае саўнд-творы. Тэма – антрапацэн. Цікавіць станоўчы і адмоўны ўплыў чалавека на навакольнае асяроддзе, у тым ліку антрапагеннае змяненне клімату, страта біяразнастайнасці і г.д.

🔸Можна падаць максімум 3 працы. Яны павінны быць ад 1 да 15 хвілін і створаны ў перыяд з 2010 па 2024 год.

Ддл: 1 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія #даследванні