sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.11K subscribers
2.41K photos
9 videos
2 files
2.42K links
Збіраем оўпэнколы на праграмы прафесійнага развіцця ў культуры, актывізме і творчых індустрыях, даступныя для беларусаў і беларусак.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎶📝Orpheus Instituut - #конкурс для дактарантаў-даследчыкаў музыкі ў #Гент, #Бельгія

▫️Для каго:
#даследчыкі музыкі.
▫️Калі: 3 гады з 2024.

Orpheus Instituut – міжнародны цэнтр мастацкіх даследаванняў у галіне музыкі. Шукаюць дактарантаў, якія зацікаўлены ў міждысцыплінарным падыходзе. Дактаранты стануць часткай каманды адпаведнага даследчага кластара і паралельна будуць атрымліваць доктарскую ступень docARTES.

🔸Прапануюць наступныя накірункі даследаванняў:
- рассакрэчванне класікі: тэхналогіі, рыторыка і перфоманс, 1750–1850 гг.
- гучныя бібліятэкі: раскрыццё архіўных ведаў з дапамогай мастацкіх даследаванняў
- HIPEX (гістарычна абгрунтаваныя практыкі выканання эксперыментальнай музыкі)
- музыка, думка і тэхналогіі.
- метамузыка: фарміраванне музычных практык постчалавечай эпохі.

Orpheus Instituut прапануе:
- 16 000 EUR / год.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #музыка #стажыроўка #даследванні
🔵Democracy Machine - #стыпендыя па лічбавых тэхналогіях у мастацтве, #ЗША

▫️Для каго: #творцы, якія займаюцца #media_art.
▫️Калі: 15 лютага - 15 жніўня 2024.

Шукаюць творцаў, якія працуюць на стыку #мастацтва, тэхналогій і супольнасці. Важна, каб удзельнікі улічвалі уплыў тэхналогій на асобных асоб і супольнасці. Асабліва цікавяць тыя, хто працуе з тэхналогіямі, арыентаваным на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі, мовы і будучыню тэхналогій.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 20 000 USD.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #new_media_art
🎉Ментарская анлайн-падытрымка для актывістаў_ак-пачаткоўцаў ад БНМС «РАДА»

▫️Для каго:
#актывісты-пачаткоўцы.
▫️Калі: з 9 кастрычніка.

БНМС «РАДА» запрашае актывістаў_к, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага.

Праграма падтрымкі прапануе:
- індывідуальнае суправаджэнне ад ментараў_ак (зможаш абмеркаваць і прапрацаваць свае ідэі, планы, праблемы ў актывісцкай дзейнасці з экспертамі_камі розных сфераў)
- 4 групавыя трэнінгі па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню
- мінімум 5 кансультацыйных сустрэч з ментарам_кай і ўдзел у тэматычных анлайн-занятках.

Ддл: 25 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
‼️Адкрыты збор сродкаў на медычную дапамогу для актора Ігара Шугалеева. Яму неабходная аперацыя на каленным суставе, кошт якой - каля 8 200 EUR

🔗Via @radiounet:

🌟Ігар Шугалееў - беларускі актор, танцор і перформер, з 2021 года знаходзіцца ў эміграцыі і цяпер жыве ў Варшаве, бо не мае магчымасці жыць і працаваць на радзіме, у Беларусі.

▪️Яго працы былі прадстаўлены на найважнейшых еўрапейскіх фестывалях тэатра і сучаснага мастацтва – дзякуючы яго спектаклям свет даведваецца пра падзеі ў Беларусі. Напрыклад, праект «Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае» быў запар прэзентаваны 38 разоў у 10 краінах Еўропы. Сродкі, сабраныя ад выступаў, былі накіраваныя на дапамогу пазбаўленым волі ў Беларусі.

▪️Дзякуючы падтрымцы Беларускага Свабоднага тэатра, Інстытута тэатра ў Варшаве і нашых надзейных сяброў, летам гэтага года была паспяхова праведзена першая аперацыя. Аднак у снежні 2023 года яго чакае яшчэ адна аперацыя, а затым доўгая рэабілітацыя, якая працягнецца да ліпеня 2024 года.

🤍 Сябры перформера арганізавалі збор, дзе неабходна сабраць 38 тысяч злотых.

🔗👉Давайце заданацім!

#тэатр #перфарматыўныя_мастацтвы
🔴 Культурныя пятніцы ад CreateCulture Group

▫️Калі: 16:00 Мінск / 15:00 Варшава (працягласць - каля 40 хв.)
▫️Дзе: Instagram-профіль CreateCulture Group.

Каманда беларускага творчага хаба ў Вільні CreateCulture Space працягвае даследаваць #культменеджмент, разглядаючы яго з розных ракурсаў - як прафесію, феномен і канкрэтныя партрэты.

Ужо сёння - размова з ініцыятаркай @sekktor Кацяй Раманчык.
Эфір вядзе дырэктарка CreateCulture Space Таня Штэйнбук.
Далучайцеся!
Forwarded from CreateCulture Group
Радыя анансаваць наступную «культурную пятніцу» з шэрагу эфіраў пра культурны менеджмент.

🗣️ На гэты раз мы пагутарым з Кацяй Раманчык — менеджаркай культурных праектаў у беларускіх НДА. Каця супрацоўнічае з Беларускай Радай культуры, Беларускім тэатральным кам’юніці і іншымі ініцыятывамі. А таксама менавіта яна ініцыявала і развівае тэлеграм-канал для культурніцкіх прафсупольнасцяў @sekktor (раiм падпісацца!) 📲

📌 Эфір адбудзецца ў гэтую пятніцу, 15 верасня, пачатак а 16-й гадзіне па Вільне! Стаўце сабе напамін і далучайцеся!

Падчас эфіру можна будзе задаць Каце свае пытанні.

Пабачымся! ❤️
🎭Lugar Futuro - харэаграфічны #фестываль у #Партугалія

▫️Для каго:
#харэографы, #танцоры, #перформеры да 30 гадоў.
▫️Калі: 21 - 24 сакавіка.

Lugar Futuro – фестываль харэаграфічных работ маладых харэографаў у горадзе Візэу. Запрашаюць з ужо гатовымі працамі ў якіх не больш за 5 выканаўцаў і працягласцю ад 10 да 25 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- грант 500 EUR
- праезд да 500 EUR
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#танец #перформанс #публічныя_прасторы
🏡📝”Суседскі Трыялог” - восеньская школа Цэнтра Мірашэўскага ў #Польшча

▫️Для каго: грамадскія актывісты, даследчыкі, студэнты і аспіранты да 35 гадоў з Беларусі, Польшчы і Украіны.
▫️Калі: 22 - 27 кастрычніка.
▫️Дзе: Камерова (Komierowo).

Як аналізаваць лагічна і аргументаваць палітычна? Жадаеце пагрузіцца ў свет гістарычнага аналізу і бягучых міжнародных падзей? У восеньскай школе Цэнтра Мірашэўскага вы навучыцеся распазнаваць і аналізаваць крыніцы дэзінфармацыі і метады маніпулявання. Размова пойдзе аб метадах вырашэння суседскіх непаразуменняў, якія адносяцца да перыяду 1939-1945 гадоў.

Арганізатары пакрыюць:
- пражыванне
- харчаванне
- праезд да 300 EUR
- удзел у лекцыях і семінарах
- дапаможныя матэрыялы,

Ддл: 24 верасня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
🎉🔥Шукаюць трэнераў_к нефармальнай адукацыі ў «Imagine Y SPACE for Learning, Engagement and Business», #Польшча #Літва

▫️Для каго:
тыя, у каго ёсць досвед арганізацыі і правядзення нефармальных адукацыйных праграм.
▫️Калі: лістапад - снежань (у #Варшава) і сакавік - красавік 2024 (у #Вільнюс).

🔸Праграма падыходзіць, калі ў вас ёсць:
- пацверджаны досвед правядзення нефармальных праграм для адукатар_ак
- разуменне беларускага кантэксту і асаблівасцей адукацыйных праграм пры эміграцыі
- вольнае валоданне беларускай/рускай мовай.

🔸Што трэба будзе рабіць:
- падрыхтаваць і правесці блокі праграмы
- падрыхтаваць неабходныя навучальныя матэрыялы
- своечасова даваць зваротную сувязь удзельні_цам
- прысутнічаць на ўступнай сустрэчы–знаёмстве з групай вучняў (анлайн)
- узяць удзел у анлайн–сессіі трэнер_ак.

❗️Можна падаць заяўку на правядзенне любой колькасці сесій, як у адной з лакацый, так і ў абедзвюх адразу.

Ддл: 26 верасня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы
🎉🎥«Чырвоны верас» - беларуская кінапрэмія распачынае другую эдыцыю

▫️Для каго:
#рэжысёры, #аператары, #акторы, #мастакі і інш. #творцы #кіно.

Намінантамі на «Чырвоны верас’24» могуць стаць каротка- і поўнаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы ды іх аўтары. Да ўдзелу прымаецца незалежнае кіно.

🔸Беларускія кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах, могуць прэтэндаваць на перамогу ў 13 катэгорыях:
- найлепшы ігравы поўнаметражны фільм
- найлепшы ігравы кароткаметражны фільм
- найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм
- найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм
- найлепшы анімацыйны фільм
- найлепшы(ая) рэжысёр(ка)
- найлепшы актор
- найлепшая акторка
- найлепшая праца аператара(кі)
- найлепшы сцэнар
- найлепшае мастацкае рашэнне / праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)
- найлепшы #саўнд_дызайн / праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)
- адкрыццё года.

Ддл: 14 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #фестываль #публічныя_прасторы
📷🌿Міжнародная #прэмія Луіса Валтуэнья ў галіне гуманітарнай фатаграфіі, #Іспанія

▫️Для каго:
#фатографы і #фотамастакі.

Мэта конкурсу – распаўсюджванне найлепшых фатаграфій, якія дэманструюць сацыяльную няроўнасць, несправядлівасць, парушэнні правоў чалавека.

Арганізатары прапануюць:
- прыз 6000 EUR
- публікацыя прац у каталогу
- калектыўную выставу
- праезд
- пражыванне
- прасоўванне прац.

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #фатаграфія #артывізм #грамадскія_праекты
🎉Дыскусійны кэмп Baltic chain, прысвечаны сучасным выклікам у Паўночна-Усходняй Еўропе, #Рыга, #Латвія

▫️Для каго:
#актывісты, прадстаўнікі #НДА, лідэры, якім да 35 гадоў.
▫️Калі: 26 - 29 кастрычніка.

Міжнародная ініцыятыва «Форын-офіс» і Міжнародная дыскусійная ліга «4УМ» запрашаюць тых, хто заматываваны ў дыскусіях і дэбатах (давядзецца шмат выступаць), і прадстаўляе Беларусь, Літву, Латвію ці Эстонію (пражываеце як у гэтых краінах, так і за іх межамі).

🔸Што ў праграме:
- абмеркаванне найважнейшых выклікаў для рэгіёна і адказы на іх у фармаце паблік-токаў
- майстар-класы па кампетэнцыі прэзентацыйнай пісьменнасці, аргументацыі, аратарства
- дэбат-турнір з абмеркаваннем галоўных пытанняў для таварыстваў уцягнутых краін
- нэтворкінг на нефармальных мерапрыемствах для стварэння сапраўднага Балтыйскага ланцуга.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- метадычныя матэрыялы.

Ддл: 28 верасня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя #майстар_клас #публічныя_прасторы
2 творчыя магчымасці для тых, хто ў ЕС

1️⃣Motion Chapel - цыркавая
#рэзідэнцыя ў #Ірландыя

▫️Для каго:
цыркавыя #творцы.
▫️Калі: 1 - 31 ліпеня 2024.

Праграма накіравана на наземныя цыркавыя дысцыпліны і ўключае ў сябе штотыднёвыя практычныя заняткі. Мэта – пазнаць новыя мастацкія канцэпцыі і стварыць матэрыял-аснову для шоў.

Праграма прапануе:
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- візавую падтрымку
- пражыванне.

Ддл: 8 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Еўрапейская сетка шэкспіраўскіх фестываляў - #конкурс спектакляў

▫️Для каго:
#рэжысёры, #акторы, #драматургі і #перформеры.
▫️Калі: красавік - жнівень.

Запрашаюць спектаклі і перформансы па матывах шэкспіраўскіх тэкстаў. Працягласць прац – 60-80 хвілін, гастрольная трупа павінна складацца максімум з 5 чалавек. Фестывалі адбудуцца ў Вялікабрытаніі, Германіі, Румыніі і Польшчы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- ганарар.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #адукацыя
💥Два must-see анлайн-івэнты ў бліжэйшы тыдзень


1️⃣“Візуальная гісторыя Беларусі”: сустрэча з архівам VEHA

▫️Калі: 20 верасня, 18.00-19.30 па Менску.

🦸‍♀️ Мастачка і архівістка Леся Пчолка, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA, раскажа, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі.

🔎Праз дэканаліяльную оптыку, прапануецца фокус на такіх тэмах:
- Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны і ці варта сцерагчыся гэтага?
- Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам?

🔗👉Зарэгістравацца.

***

2️⃣“Сацсеткі эфектыўна: што рабіць, на што глядзець і чаго чакаць” - #паблік_ток у кам’юніці “Культурны Код” з адмыслоўцам у справе камунікацыі Дзянісам Васільковым

▫️Калі: 21 верасня (чацвер) 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

У плане размовы:
🔸паказчыкі і KPI;
🔸трэнды, фарматы і аўдыторыя;
🔸платнае прома і чаму рэкламаваць сябе — не сорамна.

🦸‍♂️Дзяніс Васількоў — незалежны трэнер, кансультант, спецыяліст па SMM. Мае багаты досвед працы ў медыях розных тыпаў: ад газет да тэлебачання.

UPD 🔗👉Далучыцца да сустрэчы ў ZOOM (прамая спасылка).

📌Ладзіце падобныя сустрэчы для сваёй грамадска-культурніцкай прафсупольнасці? Напішыце пра гэта ў Афішу нашага @sekktor_chat.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🖼Мастацкая #стыпендыя-#рэзідэнцыя Вільгельма Моргнера ў #Германія

▫️Для каго:
#мастакі да 35 гадоў (альбо атрымаўшыя вышэйшую мастацкую адукацыю не больш за 5 гадоў таму).
▫️Калі: 6 месяцаў у 2024.

Асацыяцыі kulturparlamentsoest запрашае мастакоў стварыць працы. Тэма – мастацтва і культура горада Зост. Чакаецца, што рэзідэнты пакінуць адну працу ў калекцыі горада.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1200 EUR / месяц
- пражыванне
- магчымасць выставы.

Ддл: 14 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы
🟣SHARESPACE - #конкурс праектаў для медыямастакоў у Deep Space 8K, #Лінц #Аўстрыя

▫️Для каго:
#творцы, якія займаюцца #media_art.
▫️Калі: красавік - верасень 2024.

SHARESPACE – гэта даследчы і інавацыйны праект Horizon Europe, мэтай якога з'яўляецца стварэнне будучых сацыяльных гібрыдных прастор. Шукаюць медыямастакоў для стварэння твора з выкарыстаннем тэхналогіі SHARESPACE, які будзе размешчаны ў цэнтры Ars Electronica. Гэта прастора дазваляе стварыць XR-асяроддзе пры дапамозе стэрэаскапічных 3D-праекцый на падлогу і сцены. Чакаецца, што ўдзельнікі створаць міждысцыплінарны інтэрактыўны перформанс, у якім будзе выкарстоўвацца ўзаемадзеянне паміж людзьмі і рознымі тыпамі віртуальных людзей. Праект будзе паказаны ў фармаце Deep Space 8K на фестывалі Ars Electronica Festival 2024.

SHARESPACE прапануе:
- агульны ганарар на вытворчасць праекта 15 000 EUR.

Ддл: 19 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#new_media_art #даследванні #публічныя_прасторы
🎭Online Performance Art - анлайн-#фестываль перфарматыўнага #мастацтва

▫️Для каго:
#перформеры, #рэжысёры, #акторы, #харэографы і #творцы перформансу.
▫️Калі: 11 - 14 кастрычніка.

Фестываль уяўляе сабой анлайн-платформу для дэманстрацыі перформансаў сусветнай аўдыторыі. Запрашаюць творцаў перформансу з прапановамі для фестывалю. Творы будуць прэзентавацца на сайце фестывалю на працягу сутак.

Ддл: 6 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #перформанс #кіно
MSUFCU Arts Power Up Arts - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 3 - 4 месяцы ў 2024.

Цэнтр па вытворчасці пучкоў рэдкіх ізатопаў, студыя CoLab у Музеі Універсітэта штата Мічыган і інавацыйны праект STEAMpower запрашаюць стварыць творчыя праекты на стыку мастацтва, навукі і тэхналогій. Асабліва цікавяць міждысцыплінарная творы і #даследванні. Тэма рэзідэнцыі – астрафізіка.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыю 20 000 USD
- выдаткі на вытворчасць да 15 000 USD
- дадатковую падтрымку 1000 USD / месяц (для ўдзельнікаў з дзецьмі).

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎥Videoformes - #фестываль відэаарта ў Клермоне-Феране, #Францыя

▫️Для каго:
#творцы #відэа, #рэжысёры і #аператары.
▫️Калі: 14 - 31 сакавіка 2024.

Запрашаюць з працамі, якія дэманструюць наватарскі і арыгінальны падыходы ў галіне эксперыментальнага відэаарта. Мэта фестывалю – лабараторыя новых форм #мастацтва, якая прэзентуе новыя формы гібрыднага і лічбавага мастацтва. Цікавяць праекты, якія прысвечаны мастацкім, культурным і сацыяльным тэмам.

Ддл: 28 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #кіно #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы