Суполка беларускіх пісьменнікаў
953 subscribers
4.13K photos
3 videos
1 file
1.42K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака

Беларускае выдавецтва Vesna, якое месціцца ў Празе, анансавала выхад навінкі — раману “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака. Пераклад твору з ідыш на беларускую мову зрабіў Сяргей Шупа.

Упершыню па-беларуску гэты раман выходзіў у 1960 годзе пад назвай “Зельманцы” ў перакладзе Віталя Вольскага, потым перавыдаваўся ў 2015 годзе выдавецтвам “Папуры”. Савецкае выданне з меркаванняў цэнзуры было скарочаным. Новы пераклад — першы поўны на беларускую мову.👍

👉 Болей тут

#анонс
📙 "І цуды, і страхі : эсэ, спроба рэканструкцыі" Вольга Бабкова

Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха». У другое, дапоўненае выданне кнігі (першае выйшла ў 2010 г.) дадаліся тры новыя тэксты: «Нашыя „бшчолы“», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». 👍

👉 Набыць можна тут

#палічка
⭐️ Арлоў у Вільні

Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым, адмененая раней з прычын бяспекі, адбудзецца сёння 22 сакавіка на новай пляцоўцы - у прасторы “Замак” па адрасе Naujoji Riovonių g. 10.
У праграме: прэзентацыя кніг, паэтычныя чытанні, размова з аўтарам і аўтограф-сесія. 👍

❗️Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

#анонс
🎧 Новыя беларускія аўдыёкнігі

У беларускай аўдыётэцы папаўненне - з’явіліся свежаагучаныя кнігі Янкі Брыля “Сірочы хлеб” і Надзеі Ясмінскай “Пацеркі і кроплі”.

👉 Кнігі можна слухаць неабмежавана і бясплатна на розных пляцоўках і, напрыклад, тут

#аўдыё
⭐️ Выбітны даследчык гісторыі

Юбілейная кніжная выстаўка “Выбітны даследчык гісторыі”, прымеркаваная да 85-годдзя беларускага вучонага-гісторыка Эмануіла Рыгоравіча Іофе, праходзіць з 19 сакавіка па 23 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам.205).
Экспазіцыя налічвае каля 230 дакументаў.

👉 Час працы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

#анонс
❗️У Рызе ліквідуюць беларускую школу ў яе 30-годдзе

Беларуская школа паўстала ў Рызе ў 1994 годзе. Заснавальнікі школы — сябры суполкі “Сьвітанак”. У 2011 годзе ёй было нададзенае імя Янкі Купалы.
Прычына ліквідацыі школы адна -- малая колькасць вучняў і адсутнасць заяваў ад новых ахвотных.😢

Рашэнне пра ліквідацыю школу прыняў Камітэт Рыжскай думы па адукацыі, культуры і спорце. Школа дапрацоўвае апошнія месяцы. Напярэдадні новага навучальнага году яна будзе далучаная да 86-й Рыжскай сярэдняй школы. 😢

Пры гэтым колькасць беларусаў у Латвіі складае 57 тыс. чалавек. З іх у Рызе каля 20 тыс.

Паказальны момант і каментары тут залішнія...

#навіны
⭐️ Таццяне Скарынкінай - 55!

Пісьменніцца нарадзілася 24 сакавіка 1969 г. у Смаргоні.
🌺 Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
🌺 Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам.
🌺 Піша на беларускай і рускай мовах. 🌺 Дэбютавала вершамі ў газэце «Зорька» (1980). Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Мінская школа», «Полымя» і інш.
🌺 Аўтарка кніг вершаў: «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (2013), «Португальские трехстишия» (2014), «Yesмамочка» (2022), а таксама кніг эсэ: «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» (2015), «Райцэнтр» (2020) і інш.

Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень
Прыказка на кожны дзень

Рыззём трасе, а астатняе ў карчму нясе. 😄

#прыказка
⭐️ Новы нумар Літаратурнай Беларусі

У нумары:
📌 ГРАМАДА: развагі Алеся ГІБОК-ГІБКОЎСКАГА пра сутнасць і прыроду брыдкаслоўя «Зона разбурэння»
📌 ЮБІЛЕІ: артыкул Алесі ЧАРНАВОКАЙ пра Валянціна ТАЎЛАЯ (да 110-годдзя з дня нараджэння паэта) і эсэ Ціхана ЧАРНЯКЕВІЧА «Беларускім шляхам» (да 90-годдзя Арсеня ЛІСА)
📌 ЗАПІСЫ: абразкі пра Зялёную Дуброву Кастуся ЦВІРКІ
📌 ПАЭЗІЯ: паэма Уладзіміра НЯКЛЯЕВА «Каляды»
📌 ПРОЗА: фрэскі Барыса ПЯТРОВІЧА
📌 БЫЛІЦА: аповед Уладзіміра ВАСЬКО «Лупік, Рабы і Міва»
📌 ПАЭЗІЯ: вершы Усевалада СЦЕБУРАКІ «Ген зямлі»
📌 ФЕЛЬЕТОН: «Прынцып аднаго акна і дваццаці пяці дзвярэй» Іллі РАСОЛАВА
📌 КРЫТЫКА: артыкул Таццяны КАБРЖЫЦКАЙ «Іна СНАРСКАЯ і Янка ЛАЙКОЎ, альбо Гіпатэтычная сустрэча творцаў у культуралагічным кантэксце сучаснай рэальнасці»
📌 ГІСТОРЫІ: Таццяна ШЫПІЛАВА пра Патрыка ЗЮСКІНДА (артыкул «Калі ў мяне няма ідэі, я нічога не пішу») і Арсень ЗАМАСЦЬЯНАЎ пра Івана ТУРГЕНЕВА з нагоды яго 205-годдзя (артыкул «А ў галаве ўсё звініць і звініць»)

👉 чытаць тут

#анонс
***
Вядзі мяне, зялёная радзіма,
Туды, дзе я пачаўся, як ручай,
Дзе мяне помняць мята, малачай,—
Вядзі мяне, зялёная радзіма.

Там сціхне боль, прытупіцца адчай,
І там я ўспомню кожнай краскі імя...
Вядзі мяне, зялёная радзіма,
Туды, дзе я пачаўся, як ручай.


Янка Сіпакоў

#вершдня
Forwarded from Літархіў
“Без пачуцьця Айчыны няма разьвіцьця”

“Без пачуцьця айчыны няма разьвіцьця. Гэтае пачуцьцё ня ёсьць про­с­тым інстынктам гнязда. Патрэбная высокая ідэя. Ідэя айчыны, нацыі…
Ратунак у пачуцьці айчыны — у патрыятызме. Гэта альтруістычнае пачуцьцё; неэгаістычны стан духу. Само лацінскае паняцьце «нацыя» адпавядае паняцьцю «усе свае» і адказнасьці аднаго за ўсіх і ўсіх за аднаго. Бяз нацыі няма грамадства, толькі насельніцтва. Тэрытарыяльны збор эгаістаў. Уцекачоў туды, дзе болей хлеба. Гайня ў пагоні за падлай… Патрыёт ­— ня думае пра сябе, ня думае і пра эміграцыю.
Што чакае людзей без пачуцьця айчыны? Лёс сіраты. Сіраце дапамагаюць, але яе ня любяць…”


Сакрат Яновіч “Без пачуцьця Айчыны няма разьвіцьця” урыўкі (2003)

#дзённікі
📙 «Што робяць пачуцці?»

Кніга з такой назвай пабачыла свет у выдавецтве “Янушкевіч”. 👍
Кніга пісьменніцы Ціны Азевіч з ілюстрацыямі мастачкі Аляксандры Заёнц «Што робяць пачуцці?» - дзіцячы полькі бестсэлер цяпер па-беларуску.
Пераклад — Марыя Пушкіна.

👉 Дэталі тут

#палічка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Зэдлік
❗️

Так завецца маленькая хатняя скамеечка.🧐

1. Спяшаюць гледачы ў клуб - хто з зэдлікам, хто з табурэткай… Р. Барадулін.
2. Мне даражэй за ўсё на свеце вось гэты зэдлік і услон. Я. Пушча.

#гаворка
⭐️ Творчы вечар Мікіты Найдзёнава

2 красавіка ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча паэта і музыкі Мікіты Найдзёнава. У праграме імпрэзы чытанне вершаў і паэтычны стэндап.

❗️Колькасць месца абмежаваная.

👉 Le Cabaret Jazz (Nowogrodszka, 4)
пачатак 18:30

#анонс
📅 115 гадоў таму нарадзіўся Валер Маракоў

Нарадзіўся 27 сакавіка 1909, мяст. Козырава цяпер у межах Мінску — памёр 29 кастрычніка 1937, Мінск.
📌 Працаваў сакратаром рэдакцыі часопіса «Піянэр Беларусі». У 1926 годзе быў прыняты ў літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». Быў чальцом рэдкалегіі часопіса «Маладосьць».
📌 Дэбютаваў вершам «Раніца», («Звязда» 1925 г). У 1926 г. выйшаў зборнік вершаў «Пялёсткі», у 1927 г. - зборнік «На залатым пакосе», «Вяршыні жаданьняў» (1930), «Права на зброю» (1933).
📌 Арыштаваны НКУС па палітычнай справе ў 1935 г. Расстраляны.
📌 Пасмяротна выйшлі кнігі: «Лірыка» (1959), «Вяршыні жаданьняў: Вершы, паэмы» (1989).

#угэтыдзень
📅 45 гадоў таму памёр Рыгор Крушына

Рыго́р Крушы́на, сапр.: Рыго́р Каза́к нарадзіўся 20 лістапада 1907, паводле інш. звестак 1908, в. Бязверхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі раён Мінскай вобл., — памёр 27 сакавіка 1979, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША.
📌 Быў моладзевым беларускім актывістам, арыштаваны у 1925 па справе Ю. Лістапада; вызвалены. У 1927 паступіў у МВПІ, стаў сябрам літаб’яднання «Маладняк». Скончыў Маскоўскі інстытут кінематаграфіі.
📌 Да вайны выйшлі першы паэтычны зборнік «Разгон» (1930) у сааўтарстве з С. Ракітам, В. Палескім), зборнік вершаў «Паэзія чырвонаармейца» (1931).
📌 Пасля вайны на эміграцыі. Аўтар 7 зборнікаў паэзіі: «Лебедзь чорная», «Выбраныя творы», «Вячэрняя лірыка», «Хвіліна роздуму», «Вясна ўвосень» і інш. нарысаў і ўспамінаў.

#угэтыдзень
📙 “Паліяна” Элеанор Портэр выйдзе па-беларуску

Культавы дзіцячы раман амерыканскай пісьменніцы Элеанор Портэр “Паліяна” напрыканцы вясны мае выйсці па-беларуску. Пераклаў кнігу Франц Корзун, а ілюстрацыі намалявала Дар’я Заяц.

👉 Падрабязнасці тут

#навіны
Наступніку Уладзіміра Караткевіча

Яго вершы крывіцкія руны
прадказалі, і, быццам вякі
з паўнаводнай прадоннай ракі
выплываюць паэты ў трунах,
а ў галовах скрозь чорныя дошкі,
церні німбамі зараслі —
значыць, Бог не пайшоў упрочкі
з Белай
крэўнай
яго Русі.

Бог жыве!
Адраджэння прагнуць,
хто пакінуў заўчасна свет,
ад пакутаў нябёсы смягнуць —
гэта знак, што ідзе Паэт.

I свіцяцца скрозь цемру руны,
Ён ідзе,
пакуль вы спіцё,
і на спадчынных гуслях струны
чуюць сэрца Яго біццё.


Анатоль Сыс


#раптамверш
⭐️ Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍

❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

#анонс