НІКОЛІ ПРАЎДА НЕ ЎМІРАЕ
Жыццё закон нязломны мае:
ніколі праўда не ўмірае.
Адно хоць зернетка малое
ды застанецца пра былое.
Ні на пяску, ні на каменні
ушчэнт не выпетрэе зерне:
узыдзе, ўсходы будуць з плёнам,
з адзінак вырастуць мільёны...
Уладзімір Дубоўка
#раптамверш
Жыццё закон нязломны мае:
ніколі праўда не ўмірае.
Адно хоць зернетка малое
ды застанецца пра былое.
Ні на пяску, ні на каменні
ушчэнт не выпетрэе зерне:
узыдзе, ўсходы будуць з плёнам,
з адзінак вырастуць мільёны...
Уладзімір Дубоўка
#раптамверш
Forwarded from Літаратурная Беларусь
ЮБІЛЕЙ
У гэты дзень, 4 сакавіка, адзначаецца 105-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка
МІКОЛЫ ЛУПСЯКОВА (1919 – 1972).
Пісаць пачаў яшчэ ў школе. Пры падтрымцы Кузьмы Чорнага ў 1935 годзе надрукаваў у альманаху «Аднагодкі» апавяданне «Нeчaкaнae».
У 1941 годзе быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля заканчэння ў 1942 годзе Смаленскага артылерыйскага вучылішча актыўна ўдзельнічаў у баях пад Масквой, на Цэнтральным і Варонежскім франтах, у бітвах пад Курскам і Харкавам, дзе ў сакавіку 1943 года быў цяжка паранены. Пасля лячэння быў дэмабілізаваны з дзеючай арміі.
Памёр ад сардэчнага прыступу, не дажыўшы менш за месяц да свайго 53-годдзя…

📙 "Самы цымус" - перадзамова
Пачалася перадзамова на новую кулінарна-гістарычную кнігу Алеся Белага “Самы цымус”.
Выдавецтва "Гутэнбергпаблішэр" анансуе яе так:
"Новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі: селяніна, пана, местачковага рамесніка і гандляра. Як такое магчыма?"🔥
У кнізе змешчаныя 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Аўтарскія ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна.👍
❗️Папярэдняя дата выхаду кнігі – 25 красавіка.
👉 Перадзамова тут
#анонс

⭐️ Новы нумар “Літаратурнай Беларусі”
У нумары чытачы знойдуць:
📌 ГРАМАДА: «Літаратурнае меню» Аксаны СПРЫНЧАН і памфлет «Рэвалюцыя зялёнага змія» Галіны КАРЖАНЕЎСКАЙ
📌 ПОСТАЦЬ: артыкул Анатоля СІДАРЭВІЧА «Праблема Луцкевіча» (да 140-годдзя «павадыра беларускага адраджэння»)
📌 УСПАМІН: Тамара САКАЛОВА — пра Барыса МІКУЛІЧА
📌 НАРЫС: «І знікла прозвішча…» — Альжбета КЕДА пра старонкі свайго роду
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Дар’і МАЦЕША
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: аповеды Платона СТАНКЕВІЧА
📌 ФОРУМ: нізка вершаў Паліны ДВАРАНСКАЙ «Непераможны люты» і эсэ Вадзіма БАРЫСЕВІЧА «Мяжа»
📌 ПРОЗА: апавяданне Анатоля САНАЦЕНКІ «Анатомія нянавісці»
📌 КРЫТЫКА: Кастусь МОХАР пра творчасць Віктара ГАРДЗЕЯ і Франц СІЎКО пра кнігу Марыі ЕРМАЛЁНАК (ЗАГОРСКАЙ)
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул «Першы канцэптуаліст, або Урокі Француа РАБЛЕ» Міхаіла ВІЗЕЛЯ
👉 чытаць увесь нумар тут

📚 Кніжныя навінкі
“Самота, што жыла ў пакоі насупраць” пісьменніцы Вольгі Гапеевай выйшла па-нямецку. Аўстрыйскае выдавецтва Droschl выпусціла пераклад раману на нямецкую мову - Samota. Die Einsamkeit wohnte im Zimmer gegenüber.
Выдавецтва Skaryna Press выдала кнігу дакументальнай прозы Ганны Комар “Калі я выйду на волю”, якая распавядае пра досвед турэмнага зняволення аўтаркі і пачутыя гісторыі людзей, што былі побач. Адметнасць кнігі — дызайн ад Одрэн Аліны. Гісторыі, расказаныя іншымі, перададзеныя амаль без знакаў прыпынку, а на месцы паўзаў — доўгія прабелы, якія перадаюць асаблівасці маўлення і эмацыйны досвед. 👍
#палічка

***
Снег беліць паплавы,
ствалы прысад,
і хаты,
і нават бровы чорныя твае,
ён на каўнер
кладзецца пульхнай ватай,
а на гарачых шчоках растае.
Прыемна нам ісці
адным, без сведак,
на чыстым снезе
пракладаць сляды.
Здаецца, не сняжынкі,
а пялёсткі кветак
на дол страсаюць майскія сады.
Хведар Жычка
#раптамверш
Снег беліць паплавы,
ствалы прысад,
і хаты,
і нават бровы чорныя твае,
ён на каўнер
кладзецца пульхнай ватай,
а на гарачых шчоках растае.
Прыемна нам ісці
адным, без сведак,
на чыстым снезе
пракладаць сляды.
Здаецца, не сняжынкі,
а пялёсткі кветак
на дол страсаюць майскія сады.
Хведар Жычка
#раптамверш
⭐️ Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.
Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍
Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.
Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍
❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

⭐️ Язэпу Янушкевічу - 65
Сёння адзначае дзень нараджэння літаратуразнавец, археограф, пісьменнік Язэп Янушкевіч. Нарадзіўся ў Ракаве Валожынскага р-на 7 сакавіка 1959 г.
🌸 Скончыў БДУ (1981). Кандыдат філалагічных навук. З 1985 г. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 загадчык аддзела археаграфіі Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы.
🌸 Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеянні ХІХ — пач. ХХ ст.
Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма (1988), дзённікі У. Караткевіча (1989) і інш.
🌸 Складальнік і аўтар прадмоў і каментарыяў «Твораў» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997) і інш.
Віншуем і зычым новых адкрыццяў! 💐💐💐
#угэтыдзень

⭐️ “Кантэкст” - Алесь Дуброўскі
Прапануем вашай увазе гутарку з паэтам Алесем Дуброўскім.
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Наваградку. Cкончыў філалагічны факультэт БДУ (1998), кандыдат філалагічных навук. Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю», «Эстэтыка маўчання», «На тонкай нітачцы», «Літургія часу”, манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша», зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі, укладальнік вучэбных дапаможнікаў. 👍
👉 глядзець тут https://www.youtube.com/watch?v=PSxtcRg438s
#кантэкст

YouTube
Кантэкст - Алесь Дуброўскі
📙 “Вялікае мастацтва артылерыі” - перавыданне легенды
Выйшла факсімільнае навуковае выданне “Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча” на аснове асобніка, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1729 годзе (“The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz”).
Арыгінальны асобнік захоўваецца ў фондзе ЦНБ АН Беларусі. Выданне ажыццявіла выдавецтва “Беларуская навука”. 👍
Даведка:
Казімір Семяновіч (каля 1600 — каля 1651 гг.) першапачаткова выдаў твор на лацінскай мове ў 1650 г. Ён хутка набыў вядомасць і стаў падручнікам па артылерыі. У кнізе прадстаўлены канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў. Менавіта Казімір Семяновіч упершыню прадставіў ідэю выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі.

Адбіў сабе дзялянку і кашу.
Спынюся, калі ўсю дарэшты выкашу,
калі свой смутак, боль — сваю душу
камусьці роднаму і ўсяму свету выкажу.
А як не дасць мне выказацца лёс
і даўняй мары здзейсніцца не суджана,
знямоглы я ўпаду на свой пракос
і адпачну на ім душой натруджанай.
Васіль Гадулька
#раптамверш
Адбіў сабе дзялянку і кашу.
Спынюся, калі ўсю дарэшты выкашу,
калі свой смутак, боль — сваю душу
камусьці роднаму і ўсяму свету выкажу.
А як не дасць мне выказацца лёс
і даўняй мары здзейсніцца не суджана,
знямоглы я ўпаду на свой пракос
і адпачну на ім душой натруджанай.
Васіль Гадулька
#раптамверш
⭐️ Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” - апошні дзень!
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, што праводзіцца ў трох намінацыях: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў) сёння 8 сакавіка 2024 г. звяршае прыём твораў!
❗️Калі вы пакідаеце ўсё на апошні дзень - то ён настаў!
👉 Дасылайце рукапісы.
#навіны

Беларускам 💐
У гэты гожы дзянёк віншуем жанчын з вясной! І нагадваем цудоўны верш, які склаў некалі Янка Купала некалі для адной сваёй, а цяпер - для ўсіх нашых любых.
Мая жонка
Не хачу я жонкі
Не з сваёй старонкі,
Як я — багацейшай,
І як я — мудрэйшай.
Я вазьму такую,
К якой любасць чую,
Што мяне палюбіць,
Як сябе самую.
Будзем з ёю жыці
І долю хваліці,
Весці лад у хаце,
Дзетак гадаваці.
І так жыць па праве
Ў добрай будзем славе,
Покуль хаўтуроў нам
Злая смерць не справе.
Янка Купала
#верш

📅 210 гадоў з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі
Нарадзіўся 9 сакавіка 1814, в. Мо́рынцы, Чаркаскай вобласці, Украіна — памёр 10 сакавіка 1861, Санкт-Пецярбург).
📌Псьменнік, мастак, грамадскі дзеяч; заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы.
📌 Літаратурная спадчына Шаўчэнкі, цэнтральную ролю ў якой іграе паэзія, у прыватнасці зборнік «Кабзар», лічыцца асновай сучаснай украінскай літаратуры.
📌 Постаць легендарнага творцы мае повязі і з Беларуссю. Упершыню Шаўчэнка ўбачыў Беларусь у 1829 г. праездам. У 1839 г. пасля пераезду ў Пецярбург Шаўчэнка пазнаёміўся з беларуска-польскімі культурнымі дзеячамі, сярод якіх Ян Баршчэўскі, Рамуальд Падбярэскі ды іншыя.
📌 Першыя пераклады Шаўчэнкі на беларускую мову зрабіў Янка Купала. У 1918 г. пераклад паэмы «Каўказ» друкуе Алесь Гарун. Асобны творы перакладалі Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва і інш.
📌 У Беларусі шмат вуліц у гонар Т. Шаўчэнкі, а таксама помнікі - у Брэсце, Слуцку, Гомелі, Магілёве.

Правінцыя і свабода
Невідавочныя ўрокі Міколы Купрэева 📖
Прапануем вам у якасці традыцыйнага суботняга лонгрыда тэкст Васіля Аўраменкі пра паэта Міколу Купрэева:
“Сама храналогія творчасці Купрэева гаворыць пра многае: даволі гучны дэбют – зборнік “Непазбежнасць” у 1967 годзе, потым 28 год маўчання – і другі, апошні паэтычны “стрэл”, кніга “Правінцыйныя фантазіі”, вылучаная на дзяржаўную прэмію. Зусім неграфаманская гісторыя, дый для паэта таксама падзея нетыповая. Вось у гэтай нетыповасці, адасобленасці нашага героя ад стаптаных літаратурных сцяжын уся ягоная сутнасць. Як для беларускага паэта савецкага часу ён быў занадта вольны і самастойны, дый не толькі ў творчым ці будзённа-побытавым плане, але і ў глыбейшым, у светапоглядным сэнсе…”
👉 цалкам тут
#лонгрыд

📅 135 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пігулеўскага
Пісьменнік, драматург і грамадскі дзеяч нарадзіўся 9 сакавіка 1889, Гродна — памёр 17 чэрвеня 1958 г. (на здымку ў цэнтры).
📌 Удзельнік І сусветнай вайны. З 1922 года жыў у Латвіі, выкладчык Дзвінскай беларускай гімназіі. У 1925 г. пасля сфабрыкаванага латвійскімі ўладамі працэсу быў пазбаўлены педагагічнай працы. Зняволены па палітычных матывах. У 1926—1934 гг. загадчык Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі.
📌 Пасля ІІ Сусветнай вайны жыў у Рызе, выкладаў у Рыжскім мараходным вучылішчы, педагагічным інстытуце.
📌 Друкаваўся з 1924 г. На латышскую мову пераклаў камедыю Я. Купалы «Паўлінка» (пастаўлена ў 1949 Латвійскім тэатрам імя Я. Райніса).
📌 Алублікаваў у латышскім друку шмат артыкулаў пра беларускую літаратуру і тэатр, творчасць Я. Купалы і Я. Коласа.
📌 Спадчына (у т.л. неапублікаваныя творы) У. Пігулеўскага захоўваецца ў Аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ АН Беларусі.