Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
125 subscribers
2.4K photos
279 videos
57 files
1.75K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
#каляндар #сакавік
12 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 12 сакавіка 2020 г. колькасьць хворых на каранавірус у Беларусі вырасла з 12 да 21 чалавека. На спэцыяльнай нарадзе ў Савеце міністраў прынялі рашэньне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартовыя і навуковыя мерапрыемствы зь міжнародным удзелам.
— з-за эпідэміі каранавірусу італьянскі ўрад тэрмінам на два тыдні закрыў усе крамы, бары і рэстарацыі, за выняткам харчовых крамаў і аптэкаў. У Чэхіі ўвялі надзвычайнае становішча праз каранавірус. У Польшчы — першая сьмерць ад каранавірусу. Вільня на пяць тыдняў закрыла дзіцячыя сады і школы.
— прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што з-за пашырэньня заражэньняў каранавірусам Злучаныя Штаты прыпыняць на месяц допуск візытэраў з Эўропы. Выключэньне зрабілі для Вялікай Брытаніі.
— першы танкер з 90 тысячамі тонаў азэрбайджанскай нафты для Беларусі прыбыў у порт «Південний» у Адэскай вобласьці Ўкраіны пад разгрузку.
— расейскі Савет Фэдэрацыі прыняў закон, які абвясьціў украінцаў і беларусаў носьбітамі расейскай мовы.

Пра падзеі 12 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/12

Пра падзеі 12 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/12

. . .
Forwarded from UrbanLegend
Сябры, у нядзелю 19 сакавіка каманда ULegend пры падтрымцы «Нашай Нівы» запрашае вас на квэст «Нашаніўскія легенды» па беларускіх мясцінах Вільні, прысвечаны дзеячам Нашаніўскай пары і Беларускай Народнай Рэспублікі.

Колькасць удзельнікаў каманды — ад 1 да 6 чалавек. Рэгіструе каманду капітан.
Калі вы не маеце каманды, рэгіструйцеся і прыходзьце! Непасрэдна перад пачаткам квэсту вы зможаце далучыцца да іншай каманды.
Удзел бясплатны, але данаты вітаюцца.

✔️Зарэгістравацца для ўдзелу ў квэсце можна тут.
🚀 Пачатак у 14:00 у Базыльянскіх мурах (Вільня, Aušros Vartu, 7)
🥳 Пасля заканчэння квэсту а 17-й гадзіне вас чакаюць выніковая вечарына і ўзнагароджванне пераможцаў.

Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках:
Тэлеграм-канал | Інстаграм
Forwarded from Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь! (Клачко Аляксандр)
ХУСЦІНКА

Частка 1

12 сакавіка 2023-га, Кіева-Пячэрская Лаўра.

Задача зрабіць фотаздымак на якім будзе прысутнічаць "хусцінка" прывяла мяне да бліжэйшай царквы. Там я абавязкова знайду жанчыну ў хустцы.

Справа ў тым, што з дапамогай адрыўнога календара "Мова вольных" я намагаюся папулярызаваць беларускую мову ў асяроддзі беларусаў.
Раблю здымак чарговага лістка з календара на фоне рэчы, якая ў пэўны дзень пазначана ў календары альбо таго, што з ей асацыюецца. Потым выкладаю гэта фота з надпісам "Вывучаем матчыну мову разам🤗" у сваіх соцсетках і шэрагу каналаў.

Перад уваходам у Кіева-пячорскую Лаўру стаялі жанчына і мужчына, якія выконвалі ролю ахоўнікаў.

Я зняў шапку. Перахрысціўся. І павітаўся з жанчынай па-беларуску. І запытаў ці ёсць на тэрыторыі лаўры царква.

Яна адказала, што ёсць, але там не праводзіцца служба і я не змагу паставіць свечку. І запытала ці ёсць у мяне дакументы.

- Так, ёсьць. - адказаў я і пацягнуўся рукой ў сумачку.

- Добра, праходзьце. - спыніла мяне жанчына.

І тут я зразумеў што дакументы ў мяне яна запытала ТОЛЬКІ праз маю беларускую мову:

- Я - беларус. У мяне вайсковы квіток ЗСУ. - прама абазначыў сябе я.

- Добра, прабачце, што затрымала вас, - са шчырай ветлівасцю адказала мне жанчына.
Forwarded from Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь! (Клачко Аляксандр)
ХУСЦІНКА

Частка 2

Я прайшоў на тэрыторыю лаўры. Адразу ўспомніў знаёмыя мясціны ў якіх апошні раз быў з прыяцелем у жніўні 2013-га года. Прама перада мной была царква. Я пайшоў у бок царквы і тут заўважыў мужчыну, які фатаграфаваў сваю жанчыну. Яна была ў хустачцы!

Навошта ісьці і шукаць кагосьці ў царкве, калі вось яна - рэч, якая мне неабходна!

Я падыйшоў да пары. Сказаў, што я беларус. Папрасіў дазволу сфатаграфаваць жанчыну ў хустачцы. Па яе жаданню - з тварам альбо без. Растлумачыў што вось так спрабую пашыраць беларускую мову сярод беларусаў. І гэта фота будзе ў тым ліку ў канале батальёна "Волат" палка Каліноўскага.

- Мы па мове зразумелі, што вы беларус. Так, можаце сфатаграфаваць, - далі згоду яны.

- Я добра валодаю расейскай мовай, але апошнім часам стараюся менш яе ўжываць, - паясніў я.

- І правільна! Вы нас разумееце?

- Так.

- І мы разумеем усе, што вы кажаце! Вы робіце добрую справу і правільна, што размаўляеце на сваёй мове.
#каляндар #сакавік
13 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

* * *
— 13 сакавіка 1848 г. нарадзіўся Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.

— 13 сакавіка 1876 г. нарадзіўся Станіслаў Гайдукевіч, беларускі архітэктар і пэдагог. З 1929-га па 1937 год дойлід выкладаў у Менскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. 5 сакавіка 1937 году быў арыштаваны і ўвязьнены ў гарадзкую турму. Загінуў ва ўнутранай турме НКУС пасьля 20 дзён за кратамі.

— 13 сакавіка 1934 г. нарадзілася Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.

— 13 сакавіка 1942 г. у пасёлку Усьць-Уціны Магаданскай вобласьці ў сям’і былых палітзьняволеных нарадзіўся Сяргей Ханжанкоў, беларускі палітвязень 1960-70-х. У траўні 1963 г. яго і ягоных сяброў арыштавалі. Зь сябрамі Ханжанкоў хацеў узарваць менскую вежу-глушылку, але быў выкрыты ўладамі. 7 кастрычніка 1963 г. засуджаны за «спробу зрабіць дывэрсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лягераў.

— 13 сакавіка 1954 г. нарадзіўся Сяргей Сідорскі, прэм’ер-міністар Беларусі ў 2003-2010 гадах.

— 13 сакавіка 1965 г. нарадзіўся Юрась Пацюпа, беларускі мовазнаўца, паэт, празаік, крытык.

† † †
— 13 сакавіка 1881 г. (ст.ст. 1 сакавіка) беларускі рэвалюцыянэр-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі ў Пецярбургу бомбай забіў расейскага цара Аляксандра II разам з сабою.

— 13 сакавіка 1919 г. памёр Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні. Пахаваньне першага гарадзенскага беларускага настаўнiка вылiлася ў манiфэстацыю беларускага руху, падобную якой Горадня яшчэ ня бачыла. У першы раз праз горад прайшла працэсiя зь беларускімі нацыянальнымі сьцягамі, якая складалася зь сяброў мясцовых беларускіх арганізацыяў ды вучняў беларускай школкi.

— 13 сакавіка 1920 г. памёр Андрэй Сьнітка беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.

— 13 сакавіка 2022 г. пры абароне Кіева ад войскаў Расеі загінуў Аляксей «Тур» (Аляксей Скобля), баец-добраахвотнік Беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага. Першы загінулы ўдзельнік Беларускага батальёну. Герой Украіны.

_____
— 13 сакавіка 1898 г. у Менску заснаваная Расейская сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя.

— 13 сакавіка 1938 г. расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

— 13 сакавіка 1989 г. было вынайдзена сусьветнае павуціньне (World Wide Web, WWW). Вынаходнікам «сеткі» лічыцца ангельскі навуковец Цім Бернерс-Лі і яго калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе па ядзерных дасьледаваньнях. Яны перадалі кіраўніцтву Рады працу «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы прасторы WWW.

— 13 сакавіка 2017 г. праходзілі суды над затрыманымі ўдзельнікамі «маршаў недармаедаў» і журналістамі — штрафы і арышты да 15 сутак. З гарадоў ішлі весткі пра новыя затрыманьні актывістаў. Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк назваў хлусьнёй перадачу БТ дзе была заяўлена пра ягоны, нібыта, заклік ня ўдзельнічаць у акцыі з нагоды Дня Волі 25 сакавіка: «Ня верце Лукашэнку, трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы».
— пачаліся беларуска-расейскія штабныя вучэньні — генэралы рыхтаваліся да манэўраў «Захад-2017». Беларускі міністар абароны Андрэй Раўкоў заявіў, што манэўры — адна з формаў падрыхтоўкі аб’яднанай групоўкі. «Моладзь БНФ» распачала кампанію збору подпісаў супроць удзелу ў манэўрах «Захад-2017» расейскіх вайскоўцаў.
рух салідарнасьці «Разам» у дзень нараджэньня Сяргея Ханжанкова зладзіў вечарыну памяці палітычнага вязьня савецкага рэжыму 1960-70-х гадоў і распачаў узнагароджаньне мэдалём яго імені. Аўтар і распрацоўнік бронзавай узнагароды — менскі скульптар Гэнік Лойка. Першым ляўрэатам мэдаля імя Сяргея Ханжанкова стаў абаронца Курапатаў, маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі, у 2018-м — грамадзкая актывістка Ніна Багінская, у 2019-м узнагародзілі айца Вікенція, ераманаха Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29819751.html).


(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
13 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 13 сакавіка 2018 г. у менскім парку імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў. Знак паставілі менавіта пад таполяй, якая расла каля дома Луцкевічаў. Помнік адкрывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў Маргарыта Сяргееўна Пярова.

— 13 сакавіка 2020 г. Усебеларускі Кангрэс за незалежнасьць адклалі ў сувязі з каранавірусам. Прадстаўнікі дэмакратычных партыяў, рухаў і грамадзянскіх ініцыятываў, якія арганізуюць Усебеларускі кангрэс за незалежнасьць, заявілі пра перанос збору з 15 сакавіка на пазьнейшы час.
— полацкі блогер Алесь Круткін выйшаў на волю пасьля 45 дзён арышту: «Да турэмнікаў прэтэнзіяў няма, да Лукашэнкі ёсьць».
у Беларусі выявілі 6 новых выпадкаў каранавірусу — агулам ужо 27. Звыш 2000 подпісаў сабралі за карантын у навучальных установах Беларусі, але карантыну ня будзе. У касьцёлах забаранілі цалаваць абразы і акрапляць сьвятой вадой. «Белавія» скасавала шмат рэйсаў праз каранавірус.
прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў агульнанацыянальнае надзвычайнае становішча ў краіне ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьвярнуўся да народу з тлумачэньнем абмежавальных захадаў, прынятых супраць эпідэміі. Польшча забараніла ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам. Чэскі ўрад вырашыў, што ад 16 сакавіка людзі ня змогуць выехаць за мяжу з Чэхіі. Агулам 49 краінаў закрылі школы для амаль 400 мільёнаў навучэнцаў.

Пра падзеі 13 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/13

Пра падзеі 13 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/13

. . .
Юрась_Пацюпа_—_Кароткі_расейска_беларускі_слоўнік_фразэалягізмаў.docx
84 KB
Юрась Пацюпа — Кароткі расейска-беларускі слоўнік фразэалягізмаў і фразаў / DOCX

Слоўнiк сьцiгуе мэту чыста практычную: дапамагчы беларускiм аўтарам удасканалiць сваю мову. Бо мова зрасейваецца шпаркiм ходам, а яе носьбiты ўсё больш адрываюцца ад народнае традыцыi, зусiм страцiлася традыцыя старабеларуская. Аднак, мова ў часе становiць сабою жывы арганiзм, i каб гэты арганiзм запрацаваў, прыходзiцца зьбiраць яго з кавалкаў i фрагмэнтаў, расьцярушаных праз гады. Слоўнiк скiраваны ня толькi супраць пазычаньняў (пераважна з расейскае мовы), а й супраць непатрэбных наватвораў, якiя апошнiм часам запаланiлi друк i з грунту выяўляюцца тымi ж пазычаньнямi.

Крыніца: https://vk.com/wall-71024062_5402
https://be.wikipedia.org/wiki/Юрась_Пацюпа

#Юрась #Пацюпа #слоўнік #фразэалягізмы #мова
Forwarded from Двары Вільні
Спадарства, запрашаем на святкаванне Дня Волі!
26 сакавіка Беларусы Вільні запрашаюць на дыктоўку, якую будзе чытаць Маляваныч, а таксама ладзяць адукацыйную гульню-квіз для тых, хто хоча пацешыцца і пашырыць свае веды пра гісторыю БНР. 

🎉 Пасля дыктоўкі будзе перапынак на каву. Далучайцеся і данасіце штосьці да агульнага стала.
Уваход вольны, каб удзельнічаць, рэгіструйцеся па спасылцы камандай ці асобна.
📍Будзем рады бачыць вас ўсіх у нядзелю а 16.00 у Беларускім Замку (Riovoniu, 10, Vilnius)


З любоўю да краіны ад беларусаў з Двароў Вільні 🤍
Цікавая размова! Варта паглядзець.

Госць на @malina_by – гісторык Цімох Акудовіч.
https://youtu.be/LXPnI0yLJ_0

Паразмаўлялі пра тое,
- чаму Лукашэнка баіцца беларускай мовы,
- чым Віктор Бабарыка падобны да Рамана Скірмунта (прэм’ер-міністр БНР) і
- якім чынам русіфікацыя схавана не ў Маскве, а ў галовах беларусаў.

Акрамя таго,
- чаму Адам Міцкевіч – наш,
- у чым палітычны здабытак Кастуся Каліноўскага,
- навошта пісаць ліст да Max_Katz,
- чаму Чабурашка – беларускі,
- а рускі мір – безнадзейны.

🍊 Самы сок:
00:00 – лепшыя моманты
00:19 – чым беларусы адрозніваюцца ад ўкраінцаў
07:23 – Беларусь – краіна саюзаў, роля Ціханоўскай і Грыфіндор
13:02 – галоўнае ў Беларусі: ВКЛ, Скарына і падзел Рэчы Паспалітай
16:21 – Беларусь патрэбна Пуціну?
20:04 – 200 гадоў русіфікацыі: справа ў беларусах, а не ў Расіі
32:35 – чаму пытанне не толькі ў беларускай мове
34:13 – галоўныя міфы пра Беларусь: Рэч Паспалітая, куды рубіў вакно Пётр І і славянскае брацтва
40:49 – Нобель Бяляцкага і чаму Лукашэнка баіцца беларускай мовы
47:30 – Лукашэнка – савецкі чалавек і нацыянальная ідэя
51:33 – антыпольская лацінка, Мінск/Менск і чаму рускі мір безнадзейны
54:46 – Лукашэнка і Вітаўт, Бабарыка і Скірмунт, Калеснікава і Плятэр
1:02:41 – комплексы беларусаў, Міцкевіч і партызаны
1:07:58 – Каліноўскі, яго малавядомы ліст рускім і за што ён памёр
1:10:53 – чаму беларусы так проста аддаюць Міцкевіча, Ягайлу і Вітаўта
1:16:52 – ліст да Каца, дэцэнтралізацыя Расіі і беларусы як хобіты
1:22:12 – Вітаўт ці Ягайла? Радзівілы ці Сапегі? Дзед Мароз ці Святы Мікалай?
1:23:16 – Чабурашка з Беларусі, бацька-філосаф і 3 цікавосткі Мінска
1:29:21 – Рада культуры, БНР і як гэтым разам адскочыць ад Расіі
1:34:40 – калі прыйдзе Новая Беларусь
1:41:17 – жыццё – маліна?
МІТЫНГ «ЗА НАШУ І ВАШУ СВАБОДУ! СЛАВА УКРАЇНІ!»

Сёння 13 сакавіка а 18:30 запрашаем далучыцца да традыцыйнага панядзелкавага мітынгу ў падтрымку Украіны на Кафедральнай плошчы Вільні.

У мітынгу возьмуць удзел амбасадар Вялікабрытаніі ў Літве Браян Оллі, былая губернатарка Адэскай вобласці Саламія Бароўска, кіраўніца аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Паўдневай Украіны Наталля Гуменюк, харэографка з Алеўска Марыя Туравец, спявачка з Адэсы Вольга Макаранка.

Фота : Nail Garejev

📆 Панядзелак 13 сакавіка
🕘 18:30
📍
Кафедральная плошча
#каляндар #сакавік
14 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ

Міжнароднае матэматычнае сьвята «дзень Пі»

* * *
— 14 сакавіка 1902 г. нарадзіўся Павал Малчанаў, беларускі актор.

— 14 сакавіка 1931 г. нарадзіўся Павал Дубашынскі, беларускі актор.

— 14 сакавіка 1931 г. нарадзіўся Павал Місько, беларускі пісьменьнік.

— 14 сакавіка 1957 г. нарадзіўся Лёнік Тарасэвіч, беларускі мастак у Польшчы.

† † †
— 14 сакавіка 1644 г. памёр Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі.

— 14 сакавіка 1943 г. памёр Васіль Захарка, грамадзка-палітычны дзяяч, прэзыдэнт Рады БНР (1928–1943).

— 14 сакавіка 1979 г. памёр Міхась Сяўрук, беларускі мастак і графік.

— 14 сакавіка 2022 г. памёр Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык.

_____
— 14 сакавіка 1499 г. кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску магдэбурскае права.

— 14 сакавіка 1633 г. кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.

— 14 сакавіка 1863 г. у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі.

— 14 сакавіка 1919 г. у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне.

— 14 сакавіка 1990 г. з Канстытуцыі СССР выключаны шосты артыкул — пра кіраўнічую ролю камуністычнай партыі.

— 14 сакавіка 1992 г. пачаліся баявыя дзеяньні ўрадавых войскаў Малдовы супраць сэпаратыстаў у Прыднястроўі.

— 14 сакавіка 1992 г. быў створаны Антыкрызісны камітэт і падпісанае кіраўніцтвам Вярхоўнага Савету, лідэрамі палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў пагадненьне «Аб супольных дзеяньнях пры ўзьнікненьні пагрозы сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь».

— 14 сакавіка 2006 г. адкрыўся Палескі драматычны тэатар.

— 14 сакавіка 2017 г. беларускі прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) давёў колькасьць подпісаў супраць "дармаедзкага" дэкрэту №3 да 48 тысяч. У гарадах Беларусі працягвалі арыштоўваць на содні партыйных і грамадзкіх актывістаў, блогераў і журналістаў перад плянуемымі акцыямі "недармаедаў" 15 сакавіка.

— 14 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным музэі адкрылася выстава да 100-годзьдзя БНР. У экспазыцыі былі ІІІ Устаўная грамата, арыгінальныя сьпісы дэлегатаў першага Ўсебеларускага народнага сходу 1917 году, дакумэнты Народнага Сакратарыяту і Рады Народных Міністраў БНР, пячатка Рады БНР, якую насіў Вацлаў Ластоўскі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў тых падзей.

— 14 сакавіка 2019 г. беларускія ўлады налічылі 425 тысяч грамадзян, якія трапляюць пад дзеяньне дэкрэту «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва», у народзе — новага «дэкрэту аб дармаедзтве».

— 14 сакавіка 2020 г. зранку ў фэйсбучнай суполцы чэскіх беларусаў увялі хэштэг #COVID19_BY_help, каб беларусы Чэхіі дапамагалі адзін аднаму ва ўмовах карантыну. Беларусы ў Швайцарыі таксама распачалі ковіднае валантэрства. Каранавірус стаў аб’ядноўваць беларусаў замежжа. Беларускія лекаркі, якія жылі і працавалі ў Італіі, Чэхіі і Нямеччыне, раялі як паводзіцца на карантыне.
Літва аднавіла памежны кантроль на межах з Польшчай і Латвіяй. Таксама ўрад Літвы вырашыў, што ад панядзелка, 16 сакавіка ў краіне ўводзіцца карантын дзеля спыненьня распаўсюду каранавіруса. Польшча спыніла міжнародныя чыгуначныя зносіны, у тым ліку зь Беларусьсю.
беларускія турмы закрылі на карантын.

Пра падзеі 14 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/14

Пра падзеі 14 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/14

. . .
🍲 РОНДАЛЬ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
Forwarded from Максим Перепелица (Nürnberg)
ГОНАР

Ён паліў цыгарэту. I спыталі яго.
Як ён ім адказаць быў павінны?
Ён сказаў роўна тое, што хвалюе яго.
Адказаў годны сын Украіны.

Патрыёта застрэлілі гады ва ўпор,
Бо баяліся так гэтай фразы,
Як баяцца ўчуць для сябе прыгавор.
Кулямётны адказ на абразу.

Дык застрэлілі вы не яго, а сябе,
Бо стаў гонар яго бессмяротны.
Ён памёр, але выйграў у той барацьбе,
Дзе вы нават няздольны, нягодны.

Вы — бандыты, забойцы, якіх у свеце шмат,
І забойства для вас — то руціна.
А герояў не дужа. Яны нарасхват.
Слава ім! Хай жыве Украіна!

©️ Максим Перепелица

https://apostrophe.ua/news/society/2023-03-06/rossiyane-v-upor-rasstrelyali-boytsa-za-slova-slava-ukraine-video-18-i-reaktsiya-opu/292351
#каляндар #сакавік
15 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Дзень Канстытуцыі
Міжнародны дзень супраць жорсткасьці паліцыі
Міжнародны дзень правоў пакупніка

* * *
— 15 сакавіка 1722 г. нарадзіўся Габрыэль Лянкевіч, рымска-каталіцкі дзяяч, пэдагог, архітэктар.

— 15 сакавіка 1862 г. нарадзіўся Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.

— 15 сакавіка 1868 г. нарадзіўся Яўген Ляцкі, беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледчык беларускага фальклёру.

— 15 сакавіка 1881 г. нарадзіўся Аляксей Назарэўскі, беларускі палітык, сэнатар міжваеннай Польскай Рэспублікі.

— 15 сакавіка 1930 г. нарадзіўся у Віцебску нарадзіўся Жарэс Алфёраў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

— 15 сакавіка 1940 г. нарадзілася Ірына Шыкунова, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка БССР.

— 15 сакавіка 1949 г. нарадзіўся Сьвятаслаў Карповіч, беларускі мэханік-вынаходнік і ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

— 15 сакавіка 1953 г. нарадзіўся Валеры Задаля, беларускі журналіст, грамадзка-палітычны дзяяч. Сябра Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў, ПЭН-цэнтру.

— 15 сакавіка 1980 г. нарадзілася Руся, вакалістка гурта Indiga, беларуская Рок-князёўна (2006).

† † †
— 15 сакавіка 44 г. да н.э. на паседжаньні сэнату змоўнікі забілі рымскага імпэратара Юліюса Цэзара.

— 15 сакавіка 1938 г. расстраляны Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзяяч. Спрыяў русыфікацыі беларускага правапісу ў 1933 г., змагаўся з "прышчэпаўшчынай" і "нацдэмаўшчынай", фактычна абвесьціў кампанію рэпрэсіяў у чэрвені 1937 г. на XVI зьезьдзе КП(б) БССР і хутка сам быў рэпрэсаваны.

— 15 сакавіка 1987 г. памёр Васіль Гарустовіч, хірург пружанскай цэнтральнай больніцы, які правёў больш за 20 000 апэрацыяў.

_____
— 15 сакавіка 1410 г. адбыўся напад крыжацкіх войскаў на Ваўкавыск з мэтаю забойства вялікага князя Вітаўта.

— 15 сакавіка 1867 г. аўстрыйцы і вугорцы дамовіліся пра пераўтварэньне Аўстрыі ў дуалістычную дзяржаву Аўстра-Вугоршчыну.

— 15 сакавіка 1923 г. Рада амбасадараў Лігі нацыяў прызнала дэмаркацыйную лінію між Польшчай і Летувой дзяржаўнай мяжою.

— 15 сакавіка 1939 г. нямецкія войскі занялі Прагу.

— 15 сакавіка 1990 г. Міхаіл Гарбачоў быў абраны першым прэзыдэнтам СССР.

— 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.

— 15 сакавіка 2017 г. у Горадні, Магілёве і Менску прайшлі «Маршы недармаедаў» супраць Дэкрэту №3 аб сацыяльным утрыманстве з тысячамі ўдзельнікаў. Акцыі пратэсту скончыліся брутальнымі масавымі затрыманьнямі. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам па Беларусі ў гэты дзень затрымалі 77 чалавек.

— 15 сакавіка 2018 г. Акадэмія навук падрыхтавала афіцыйнае выданьне, прысьвечанае 100-годзьдзю БНР. У Інстытуце гісторыі распачалася двухдзённая навукова-практычная канфэрэнцыя, прысьвечаная сотым угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

— 15 сакавіка 2019 г. Эўразьвяз увёў санкцыі супраць расейцаў за захоп украінскіх маракоў паблізу Керчанскага праліву ў лістападзе 2018 году. Брусэль абвясьціў пра замарожваньне рахункаў і забарону на выдачу візаў васьмі расейскім чыноўнікам. Санкцыйны сьпіс за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны цяпер складаўся з 170 чалавек і 44 кампаній.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
15 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 15 сакавіка 2020 г. у Гішпаніі за мінулы содзень захварэлі на каранавірус амаль 2000 і памерлі каля 100 чалавек. Польшча на 10 дзён закрыла межы, спыніліся міжнародныя паветраныя і чыгуначныя зносіны. У Летуве забаранілі ўезд у краіну замежнікаў і выезд грамадзянаў Летувы за мяжу. У Латвіі ўвялі надзвычайнае становішча на месяц і закрылі ўсе навучальныя ўстановы. Беларуская чыгунка паведаміла пра скасаваньне цягнікоў ва Ўкраіну.
— вайскоўцы 42-га батальёну марской пяхоты Ўзброеных сіл Вялікай Брытаніі пакінулі Беларусь пасьля двухтыднёвай трэніроўкі зь міратворчай ротаю 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады на палігоне Лосьвіда. Трэнаваньне праводзілася ў рамках падрыхтоўкі беларускіх вайскоўцаў да міратворчай дзейнасьці ААН.
— Швэцыя заявіла аб пагрозе ваеннай эскаляцыі ў Балтыйскім рэгіёне. Раней служба вонкавай выведкі Эстоніі прааналізавала расейскія вайсковыя манэўры і прыйшла да высновы, што Масква «рыхтуецца да ваеннага канфлікту» з NATO. Паводле зьвестак ведамства, справакаваць канфлікт магла «каляровая рэвалюцыя» ў адной з суседніх з Расеяй краін. У прыватнасьці, асаблівую ўвагу эстонская выведка надавала сытуацыі ў Беларусі.

Пра падзеі 15 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/15

Пра падзеі 15 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/15

. . .
🫱 ПАЗНОГЦІ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
‼️ ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ – ГІСТАРЫЧНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСАЎ

Даўно заўважана, што нашы адвечныя ворагі на ўсходзе вельмі нэрвова ўспрымаюць усялякае ўспамінаньне пра нашу гістарычную дзяржаўную спадчыну – Вялікае Княства Літоўскае. Некаторыя маскоўцы ведаюць, што рэальна яны нічога ня могуць супрацьпаставіць усяму таму, што зьвязана з ВКЛ і Беларусяй.

Гісторыя Расеі пабудавана на міфалогіі, сьведама прыдуманай яшчэ рускім гісторыкам татарынам Карамзіным па заказу цара. Істотны аспэкт гэтай міфалогіі – адсяканьне Масквы ад гісторыі мангольскай Арды. Створаны міф, які гістарычна мусіў бы набліжаць Маскоўшчыну да Эўропы і падмацоўваць экспансію на Вільню, Кіеў, Полацак ды Смаленск. Міфалогія служыла расейцам дзеля апраўданьня агрэсіі. Але цяпер (калі адрадзіліся незалежныя Беларусь і Украіна) пачаўся крызіс рускай гістарычнай міфалогіі. У пэрспэктыве яе чакае поўны крах.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
"Для тых, хто хоча перамен, мой галоўны пасыл - не чакайце, пачынайце нешта рабіць зараз!"
Глядзець на YouTube

Анархіст і камандзір мінамётнага разліку батальёна "Волат" Палка Каліноўскага з пазыўным "Салам". З перадавых пазіцый Бахмута пад гукі выбухаў распавядае, чаму ён тут і што думае пра будучыню Беларусі і Расеі.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Forwarded from Dapamoga
25 сакавіка святкуем "Дзень Волі" разам

Праграма мерапрыемстваў у Вільнюсе і Каўнасе:

10:45 - 11:30
Наведванне могілак братоў Луцэвічаў, невялікае слова-ўспамін пра іх унёсак у гісторыю стварэння нашай дзяржавы.
І наведванне капліцы, дзе пахаваны беларускія паўстанцы 1863-1864 гадоў, праспяваем Пагоню ў капліцы;
📍Месца: Rasų g. 28, 11351 Vilnius

11:30 - 12:00 Аўтапрабег са сцягамі ад могілак Расу да Лукішскай плошчы;
📍Месца: Lukiškės Square
Lukiškių g., 01108 Vilnius

12:00 - 12:30 Мітынг на Лукінішскай плошчы;

12:30 - 14:00 (для тых, хто застаецца ў Вільні) На плошчы малюем вялікі бчб сцяг крэйдай (ініцыатыва Двароў Вільні). Праграма ўдакладняецца, заахвочнаем далучацца з ідэямі.

12:30 - 13:10 (для тых, хто едзе ў Каўнас) Аўтапрабег са сцягамі ад Лукішскай плошчы да прыпынку Vievis, 30 км ад Вільнюса;
📍Месца: VIADA Kauno g. 55A, 21371 Vilnius

13:10 - 13:30 Збор на прыпынку Vievis;

13:30 - 14:40 Пераезд ад прыпынку да месца адкрыцця помніка Дуж-Душэўскаму, 65 км;
📍Месца: Petrašiūnai Cemetery
M. Gimbutienės g. 28, 52379 Kaunas

14:40 - 15:00 Збор на могілках у Каўнасе;

15:00 - 16:00 Адкрыццё помніка
Дуж-Душэўскаму;

16:00 - 19:00 Пераезд ад помніка
Дуж-Душэўскаму да Вільнюса, 100 км

19:00 - 20:00 Запальванне лампадак на "Варце Святла", хвіліна памяці загінулым у змаганні за Вольную Беларусь.
Мітынг-канцэрт на якім разам праспяваем гімн "Пагоня".
📍Месца: Mindaugo g. 13, 03225 Vilnius

Заахвочваем падтрымаць арганізатараў фінансава. Спатрэбяцца сродкі на набыццё кветак і расходы на паліва.

Paypal pay@dapamoga.Lt

Paysera:
Dapamoga VŠĮ
LT483500010009843602

Swedbank:
Dapamoga VŠĮ
LT557300010164712244

"Вахта Святла" асобны рахунак:
Paysera:
Dapamoga VŠĮ
LT033500010015148663