Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
127 subscribers
2.5K photos
291 videos
57 files
1.83K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
24 верасьня
Міжнародны Дзень караваншчыка.


ПАДЗЕІ

787 — пачаўся Другі Нікейскі сабор, які стаў сёмым сусьветным саборам.

1955 — зацьверджаны гімн Беларускай ССР.

1993 — заключанае пагадненьне пра вывад расейскіх войскаў зь Беларусі.

2001 — пачалася кругласутачная вахта памяці ў Курапатах супраць будаўніцтва кальцавой дарогі празь месца масавых расстрэлаў сталінскіх часоў. Яна працягвалася 250 дзён.

2002 — зьявіўся часопіс «Дзеяслоў».

2020
— Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі і чакае новых выбараў.
— іншыя падзеі 24 верасьня на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 24 верасьня чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/9/24

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/9/24

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/9/24


НАРАДЖЭНЬНІ

1641Станіслаў Незабітоўскі, дзяяч Рэфармацыі ў ВКЛ, пісьменьнік-мэмуарыст. Ва ўспамінах паказаў падзеі і факты грамадзка-палітычнага і прыватнага жыцьця 1682—1700 гг. на Наваградчыне і Случчыне.

1711Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы. канонік віленскі, дэкан варшаўскі, пісар ВКЛ (1744—1748), вялікі сакратар духоўны ВКЛ (1748—1755), біскуп луцкі й берасьцейскі (ад 1755), канцлер каралевы.

1815Альбіна Габрыэля Пузына (Гюнтэр), паэтэса, пісьменьніца і мэмуарыстка зь Віленскай губэрні. Напісала ўспаміны «Мая памяць», даведзеныя да 1867 г. Рукапіс, багата ілюстраваны малюнкамі, літаграфіямі і фотаздымкамі, уяўляў панараму жыцьця ўсіх пластоў грамадзтва паўночна-заходняй Беларусі і Вільні, зьмяшчаў каштоўную інфармацыю пра мастацкае жыцьцё краю.

1870Леан Васілеўскі, польскі палітычны дзяяч, публіцыст і гісторык. Дасьледаваў разьвіцьцё культуры і асьветы, гісторыю беларускага і літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху ў ХІХ-ХХ ст. Аўтар шматлікіх прац, у т.л. «Літва і Беларусь» (1912 і 1925).

1878Юзаф Эдвард Пузына, гісторык, пісьменьнік і паэт. Вывучаў праблемы паходжаньня княжацкіх родаў ВКЛ, іх палітычную ролю ў жыцьці дзяржавы. Аўтар вялікай працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга».

1893Паўліна Мядзёлка, дзяячка беларускае культуры ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі, акторка і пэдагог. Рэпрэсаваная ў БССР па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». Мэмуарыстка. Заслужаная дзяячка культуры БССР.

1952Тацяна Ліхачова, актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. Ад 1972 г. працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску.

1954Станіслаў Суднік, пісьменьнік, журналіст, вайсковы інжынэр, падпалкоўнік. Сябра Партыі БНФ, старшыня Лідзкай раённай арганізацыі ТБМ. Выдаваў у Лідзе газэту ТБМ «Наша слова» і краязнаўчы часопіс «Лідзкі летапісец». Выдаў «Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік», «Расейска-беларускі вайсковы слоўнік» на 8000 словаў (разам зь Сяргеем Чыславым), «Шыхтавы статут Беларускага войска», паэтычныя зборнікі «Пагоня за мову», «Мой Грунвальд».

1958Сяргей Чыгрын, паэт, літаратуразнаўца, гісторык, краязнаўца, перакладнік, журналіст і калекцыянэр. У Беларусі і за межамі краіны апублікаваў больш за 5 тысячаў артыкулаў на культуралягічныя, гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя тэмы.

1969Юры Гумянюк, паэт, празаік, журналіст і эсэіст.

1983Ігар Аліневіч, вядомы анархіст, палітвязень.


СЬМЕРЦІ

1534Міхал Глінскі, князь, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, мяцежнік. Памёр у маскоўскай вязьніцы.

1621Ян Караль Хадкевіч, вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі. Адзін з найбольш таленавітых вайскаводаў XVII ст. У сваёй палітычнай дзейнасьці адстойваў сувэрэнітэт Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Пахаваны ў горадзе Астрогу на Валыні.

1986Філафей (Уладзімер Нарко), праваслаўны сьвятар, гіерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ), удзельнік беларускага хрысьціянскага руху ХХ ст. Архіяпіскап Магілёўскі і Амсьціслаўскі. У 1946 г. перайшоў у Расейскую праваслаўную царкву за мяжою (РПЦЗ).


#гісторыя #каляндар #верасень
25 верасьня


ПАДЗЕІ

1920 — заснаваны Віцебскі мэханіка-будаўнічы тэхнікум (цяпер дзяржаўны станкаінструмэнтальны каледж).

1921 — у Празе пачалася 1-я Ўсебеларуская канфэрэнцыя, якая пацьвердзіла, што адзіным заканадаўчым органам для Беларусі зьяўляецца Рада БНР.

1924 — адбыўся напад на цягнік каля Лунінца з рабаваньнем усіх пасажыраў (у тым ліку сэнатара, ваяводы, паліцыйнага інспэктара і біскупа) і забойствам габрэйскага купца. Найбольш вядомая і камэнтаваная акцыя бальшавіцкіх дывэрсантаў міжваеннага пэрыяду гісторыі Польшчы.

1943 — савецкія войскі занялі Смаленск.

1971 — у Берасьці пачаў працу мэмарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасьць—герой».

2020
— падзеі 25 верасьня на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 25 верасьня чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/9/25

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/9/25

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/9/25


НАРАДЖЭНЬНІ

1765Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі, дыплямат і славуты кампазытар. Адзін з кіраўнікоў паўстаньня Касьцюшкі, па вяртаньні з эміграцыі — сэнатар, падаваў цару праект аднаўленьня Вялікага Княства Літоўскага ў межах Расейскай імпэрыі.

1875Сяргей Паўловіч, багаслоў, пэдагог, перакладнік і актыўны дзяяч у галіне царкоўнае асьветы. Дзяяч Таварыства беларускай школы, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1927—1928). Актыўна змагаўся з палянізацыяй беларусаў у Заходняй Беларусі. Пахаваны на Эўфрасінеўскіх могілках у Вільні.

1895Ванда Лявіцкая, пісьменьніца, перакладніца, настаўніца і выхавацелька. Дачка празаіка, драматурга і публіцыста Антона Лявіцкага (Ядвігін Ш.), жонка мовазнаўцы і акадэміка, нацыянальнага дзеяча Язэпа Лёсіка. Ванда Лявіцкая разам з Цёткай — адна зь першых сучасных беларускіх празаіцаў.

1913Сяргей Грахоўскі, паэт, празаік і перакладнік, крытык, публіцыст і мэмуарыст. Рэпрэсаваны ў 1936-м як «чалец контрарэвалюцыйнай нацыянал-фашыстоўскай арганізацыі», вязень ГУЛАГу. Заслужаны работнік культуры БССР.

1914Аўген Смаршчок, праваслаўны сьвятар, адзін зь ініцыятараў і арганізатараў парафіі БАПЦ у Бэльгіі, старшыня Саюзу Беларусаў у Бэльгіі.

1938Вячка Целеш, беларускі мастак, краязнаўца, пісьменьнік і грамадзкі дзяяч у Латвіі. Дырэктар беларускай школы ў Рызе. Старшыня суполкі мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар».

1962Алесь Бяляцкі, праваабаронца, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», грамадзкі дзяяч і літаратуразнаўца, палітвязень. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2022). За актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць Бяляцкага прыцягвалі да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. У сакавіку 2023 г. яго пакаралі 10 гадамі пазбаўленьня волі разам з калегамі-праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.

1990Тацяна Шапуцька, моладзевая дзяячка і журналістка, прэс-сакратарка «Маладога Фронту». Жонка паэта, журналіста і грамадзка-культурніцкага дзеяча Глеба Лабадзенкі, сузаснавальніка курсаў «Мова нанова».


СЬМЕРЦІ

1798Антоні Касакоўскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, апошні кашталян інфлянцкі, пасол Чатырохгадовага Сойму ад ковенскага павету. Ствараў трансьлітарацыйную копію Мэтрыкі ВКЛ для Каралеўскага архіву ў Варшаве. Далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі, выконваў функцыю кансулята Генэральнай Літоўскай Канфэдэрацыі.

1965Міхась Маскалік, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч у Заходняй Нямеччыне, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху ХХ ст., у 1933 г. заснаваў «Саюз беларускіх студэнтаў у Нямеччыне». Душпастыр і пэдагог. Доктар філялёгіі.

1983Мар’ян Пецюкевіч, этнограф, грамадзкі дзяяч, публіцыст і паэт. Дырэктар Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча ў Вільні (1940-41).

1984Аўген Смаршчок, праваслаўны сьвятар, адзін зь ініцыятараў і арганізатараў парафіі БАПЦ у Бэльгіі, старшыня Саюзу Беларусаў у Бэльгіі.

1996Мікола Селяшчук, мастак і ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1980–90-х. Працаваў у графіцы, станковым жывапісе, жывапісе і эксьлібрысе. Знакавы беларускі мастак 2-й паловы XX ст.


#гісторыя #каляндар #верасень
26 верасьня
Сусьветны Дзень кантрацэпцыі.
Эўрапейскі Дзень моваў.
Стаўроўскія Дзяды (Стаўры) ў Беларусі.


ПАДЗЕІ

1629 — у Альтмарку (Стары-Тарг, Польшча) падпісана перамір’е паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй, якім скончылася вайна 1600—1629 гадоў.

1655 — расейскія войскі спалілі Пінск.

1815 — у Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было здушыць рэвалюцыйныя і нацыянальна-вызвольныя рухі ў Эўропе.

1960
Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілінаў.
Джон Фіцджэральд Кенэдзі і Рычард Ніксан правялі паміж сабой першыя ў гісторыі выбараў прэзыдэнтаў ЗША тэлевізійныя дэбаты.

1964 — утвораны курортны пасёлак Нарач.

1983 — савецкі падпалкоўнік Станіслаў Пятроў прадухіліў патэнцыйную ядравую вайну, калі праз збой у сыстэме папярэджаньня аб ракетным нападзе паступіла памылковае паведамленьне пра атаку з боку ЗША.

1990 — заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

1995Украіна прынятая ў Раду Эўропы.

2020
— у Менску прайшоў жаночы марш, які яго ўдзельніцы назвалі рэпэтыцыяй «народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай.
— іншыя падзеі 26 верасьня на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 26 верасьня чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/9/26

2022
— у ноч на 26 верасьня ў Чырвоным касьцёле ў Менску адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасьля якога ўлады аб’явілі, што далейшая эксплюатацыя будынка небясьпечная і ён мае патрэбу ў рамонце. Касьцёл, які наведвалі каля 10 тысяч вернікаў, закрылі і з таго часу практычна ніякія работы ў храме не праводзілі.
— пра іншыя падзеі 26 верасьня чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/9/26

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/9/26


НАРАДЖЭНЬНІ

1910Уладзімер Агіевіч, літаратар, крытык, паэт і перакладнік. Найлепшыя крытычныя працы сабраныя ў кнізе «Літаратура і жыцьцё» (1954).

1925Навум Кісьлік, пісьменьнік і перакладнік.


СЬМЕРЦІ

1964Сендэр (Аляксандар) Палеес, мастацтвазнаўца, супрацоўнік Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР, гісторык і публіцыст.

1966Іван Сікора, настаўнік і сэлекцыянэр, Заслужаны аграном БССР. Вывеў каля 500 гатункаў яблыні, каля 100 — грушаў, 119 формаў ляшчыны, некалькі гатункаў вінаграду, а таксама гатункі сьліваў, бэзу, ружаў ды іншыя. Яго сын Віктар быў сябрам Саюзу беларускай моладзі і Беларускае незалежніцкае партыі. Пасьля прыходу Чырвонай арміі ў 1944 г. Віктар Сікора узначаліў антысавецкі партызанскі атрад, вязень ГУЛАГу.

1973Тарас Сайка, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху XX ст., дзяяч беларускага пратэстанцкага руху ў ЗША, мэцэнат. Адзін з арганізатараў і каардынатараў Беларускага біблійнага камітэту ў справах перакладу Бібліі на беларускую мову.

1976Леаніла Чарняўская (у замужжы Гарэцкая), пісьменьніца і перакладніца, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ ст.

1978Антон Сеўчанка, фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1957—1972). Заслужаны дзяяч навукі БССР, Герой Сацыялістычнай Працы. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 5-га скліканьня, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1955—1959, 1963—1975).

2022Аляксей ВешчавайлаўЖнец»), баец беларускага палка «Пагоня» ў складзе Міжнароднага легіёну тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны. Загінуў у баі пад Бахмутам.


#гісторыя #каляндар #верасень
27 верасьня
Сусьветны Дзень турызму.


ПАДЗЕІ

1422 — па ўмовах Мельнскай мірнай дамовы з Тэўтонскім Ордэнам у склад ВКЛ вернутая ўся Жамойць, паміж Ордэнам і Княствам усталяваная мяжа

1540 — Папа Рымскі Павел III зацьвердзіў статут ордэна езуітаў.

1605 — перамога войска польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам.

1781Дрыса атрымала герб: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж».

1920 — войска Станіслава Булак-Балаховіча заняло Пінск.

1940 — Нямеччына, Італія і Японія падпісалі ў Бэрліне Траісты пакт.

1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Янаве Палескім.

1977 — першы ток дала Чарнобыльская АЭС.

2020
«Марш інаўгурацыі» ў Менску сабраў больш за 100 тысячаў удзельнікаў.
— арыштаваны Эдуард Пальчыс, блогер і грамадзкі актывіст, палітвязень. Асуджаны на 13 гадоў калёніі.
— іншыя падзеі 27 верасьня на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 27 верасьня чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/9/27

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/9/27

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/9/27


НАРАДЖЭНЬНІ

1533Стэфан Баторы, князь трансыльванскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1576—1586).

1882Міхаіл Кахановіч, палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар і публіцыст. Першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1919—1922). У 1925 г. пераехаў у БССР, арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Расстраляны ў НКВД Менску.

1892Сяргей Баран, грамадзкі, культурны і палітычны дзяяч, пэдагог. Рэпрэсаваны палякамі ў 1920-х гг., ахвяра сталінскага ГУЛАГу ў 1930-х.

1903Вера Харужая, дзяячка падпольнага руху ў Заходняй Беларусі і партызанскага ў часы нямецкай акупацыі, публіцыстка. Рэпрэсаваная ў 1920-х палякамі ў міжваеннай Польшчы, у 1930-х — сталінцамі ў БССР. Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна).

1906 Ірына Ждановіч, актрыса і пэдагог, прыма Купалаўскага тэатру сярэдзіны ХХ ст. Народная артыстка БССР (1940).

1909Лукаш Калюга (Канстантын Вашына), пісьменьнік і перакладнік. Сябра літаратурнага аб’яднаньня «Узвышша». Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1910Абрам Шкляр, географ i кліматоляг. Доктар геаграфічных навук, прафэсар БДУ. Аўтар дапаможнікаў па геаграфіі для вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Удзельнічаў у складаньні Атласа БССР.

1928Сяргей Вакар, скульптар, аўтар помніка Максіму Багдановічу каля Опэрнага тэатру ў Менску. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР.

1947Уладзімер Міхнюк, гісторык і пэдагог. Адзін зь ініцыятараў стварэньня Беларускай асацыяцыі гісторыкаў (1993). Распрацоўваў пытаньні палітычных рэпрэсіяў, масонства ў Беларусі.

1982Алесь ЧаркашынТарас»), грамадзкі і вайсковы дзяяч, сябра Тактычнай групы «Беларусь», Народны Герой Украіны (пасьмяротна). Удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ ст., сябра арганізацыі «Край», актывіст руху «Зубр» і «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі».


СЬМЕРЦІ

1551Ян Радзівіл, дзяржаўны дзяяч ВКЛ. Староста тыкоцінскі і крайчы ВКЛ, чалец Рады ВКЛ. Выконваў дыпляматычныя даручэньні караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Пахаваны ў віленскім катэдральным саборы.

1612Пётар Скарга (Павенскі), езуіцкі прапаведнік, агіёграф, палемік, адметная фігура Контрарэфармацыі ў Рэчы Паспалітай. Першы рэктар Віленскай Акадэміі і ўнівэрсытэту.

1944
Томаш Жук-Рыбіцкі, польскі афіцэр, археоляг-аматар родам зь Ільвову. У 1939-м правёў археалягічныя раскопы ў Берасьцейскай крэпасьці, падчас якіх выявіў сярэднявечную дарогу, валунную кладку, драўляныя канструкцыі ды іншыя сярэднявечныя артэфакты. За савецкім часам на аснове ягоных працаў зьявіўся Археалягічны музэй «Бярэсьце».
Канстанцін Быліч, актор БДТ-3, у час рэпрэсій 1937 г. пераведзены ў БДТ-1. Загінуў падчас вяртаньня тэатру з эвакуацыі.

1958Аляксей Туранкоў, кампазытар, Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР, вязень сталінскага ГУЛАГу па вайне. Адзін з пачынальнікаў жанраў масавай песьні, хору, раманса ў Беларусі. Напісаў музыку да многіх драматычных спэктакляў і кінафільмаў. Аўтар апрацоўкі беларускіх народных песень.


#гісторыя #каляндар #верасень
28 верасьня
Сусьветны Дзень барацьбы з шаленствам.
Міжнародны Дзень праўных ведаў.


ПАДЗЕІ

1708 — адбылася бітва пад вёскаю Лясной у Аршанскім павеце недялёка ад Прапойску (Слаўгарад ад 1945) — расейскае войска атакавала швэдзкі корпус генэрала Левэнгаўпта, які ішоў на злучэньне з галоўнай арміяй Карла XII. Адна з самых значных і вырашальных падзеяў у гісторыі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721).

1799 — у Менску ў жаночым уніяцкім манастыры Сьвятой Тройцы адкрыўся шпіталь — найстарэйшая ў горадзе лячэбная ўстанова, што пазьней стала 2-й клінічнай лякарняй.

1921 — у Празе скончылася 1-я Ўсебеларуская канфэрэнцыя прадстаўнікоў арганізацыяў з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі і названы ворагамі беларускага народу ўсе, хто прызнае Рыскую мірную дамову.

1939 — у Маскве падпісалі дамову аб дружбе і мяжы паміж СССР і Нямеччынай. Быў таксама падпісаны сакрэтны пратакол, паводле якога Літва ўлучалася ў сфэру інтарэсаў СССР.

1941 — нацысты забілі ў Мар’інай Горцы больш за тысячу габрэяў.

1943 — пачалося вызваленьне ад нямецкіх войскаў усходніх раёнаў Магілёўскае вобласьці.

2020
— падзеі 28 верасьня на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— адбылася сьмяротная перастрэлка ў Менску жыхара Андрэя Зельцара з супрацоўнікамі КДБ, якія ўварваліся ў ягоную кватэру.
— пра іншыя падзеі 28 верасьня чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/9/28

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/9/28

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/9/28


НАРАДЖЭНЬНІ

551 да н.э.Канфуцый, кітайскі філёзаф і мысьляр.

1910Антон Гурын, савецкі контар-адмірал родам з Койданаўшчыны, камандэр 1-га дывізіёну эсмінцаў эскадры Паўночнага флёту, капітан 1-га рангу. Герой Савецкага Саюзу (1945).

1924Анджэй Цеханавецкі, нашчадак князёў Мсьціслаўскіх і Заслаўскіх, польскі навукоўца, беларусіст, мэцэнат і філянтроп. Спрычыніўся да рэстаўрацыі шматлікіх славутасьцяў краіны, найперш рэзыдэнцыі Радзівілаў у Нясьвіжы.

1946 Валянтына Вяргей, археоляг. Выявіла і абсьледавала каля 100 археалягічных помнікаў на Палесьсі, дасьледавала некаторыя пытаньні гісторыі Менску. Асноўны кірунак дзейнасьці — гісторыя жыхароў Палесься ў жалезным веку.

1962Алена Анісім, мовазнаўца і палітычная дзяячка. Апошняя старшыня Таварыства беларускай мовы ў Беларусі (2017—2021).

1963 Зьміцер Бандарэнка, палітычны актывіст, асуджаны на 2 гады турмы пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 г., палітвязень і вязень сумленьня. Працаваў на незалежным беларускім «Радыё 101,2» (1995-96). Быў адным з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97» і каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Адзін з арганізатараў Маршаў Свабоды (1999 і 2000).

1979Анастасія Шпакоўская, актрыса, артыстка тэатру і кіно. Салістка рок-гурту «Naka».


СЬМЕРЦІ

1937Уладыслаў Галубок, драматург, празаік, тэатральны рэжысэр, заснавальнік беларускага савецкага тэатру, актор і мастак. Першы Народны артыст Беларусі. Стварыў знакаміты «Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатар» («Трупа Галубка», БДТ-3). Быў рэпрэсаваны, і, паводле афіцыйнай вэрсіі, хутка памёр ад гіпэртанічнай хваробы.

1976Сяргей Селіханаў, Народны мастак БССР, адзін з найбольш вядомых скульптараў эпохі росквіту сацыялістычнага рэалізму ў мастацтве, побач з Заірам Азгурам, Андрэем Бембелем і Аляксеем Глебавым. Асноўнай тэмаю яго творчасьці была Вялікая Айчынная вайна — аўтар помнікаў Заслонаву, Казею, рэльефа на Манумэнце Перамогі ў Менску, помніку «Няскораны чалавек» у Хатыні. Дзед Канстантына Селіханава, таксама беларускага скульптара.

2014Юры Сакалочка, баец-беларус 79-й асобнай дэсантава-штурмавой брыгады, загінуў у баі ў Данецкім аэрапорце.

2021Андрэй Зельцар, супрацоўнік ІТ-кампаніі Epam Systems. Загінуў у Менску падчас абароны свайго жытла ад нападу групы ўзброеных мужчынаў у цывільнай вопратцы, якія прадстаўляліся «міліцыяй». Андрэй аказаў узброены супраціў нападнікам, у перастрэлцы быў паранены і хутка памёр супрацоўнік КДБ РБ Дзьмітры Федасюк.


#гісторыя #каляндар #верасень
29 верасьня


ПАДЗЕІ

1529 — зацьверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасьці. У арыгінале меў назву «Права писаные даны панству Великому Князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жикгимонта з божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных».

1772першы падзел Рэчы Паспалітае зацьверджаны Соймам.

1872 — адкрылася Полацкая настаўніцкая сэмінарыя.

1936 — у Менску адкрыўся Рэспубліканскі палац піянэраў і школьнікаў (ад 1996 г. — Нацыянальны цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі).

1938 — падпісаная Мюнхэнская дамова, Італія, Вялікая Брытанія і Францыя пагадзіліся зь нямецкай анэксіяй Судэцкай вобласьці Чэхаславакіі.

1939 — атрад чырвонаармейцаў расстраляў цудатворны абраз Будслаўскае Маці Божае, адну з галоўных хрысьціянскіх сьвятыняў Беларусі. Адрэстаўраваны ў 1991-м.

1941 — адбыўся масавы расстрэл нацыстамі мірных жыхароў ва ўрочышчы Бабін Яр у Кіеве.

1943 — савецкія войскі пачалі вызваленьне Краснапольскага раёну Магілёўскае вобласьці.

2020
— падзеі 29 верасьня на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 29 верасьня чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/9/29

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/9/29

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/9/29


НАРАДЖЭНЬНІ

1823Уладзіслаў Сыракомля, беларускі i польскі паэт-гуманіст, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладнік, краязнаўца і этнограф.

1880Сяргей Сахараў, гісторык праваслаўнай царквы, беларускі фальклярыст, этнограф і пэдагог.

1891Аркадзь Смоліч, дзяяч нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, адзін з тэарэтыкаў беларускае сацыял-дэмакратыі, адмыслоўца ў галіне геаграфіі, эканомікі і картаграфіі, міністар сельскае гаспадаркі БНР. Рэпрэсаваны па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі», у 1937-м зноў арыштаваны, расстраляны ў Омскай турме.

1904Леў Голуб, кінарэжысэр, сцэнарыст і пэдагог, Народны артыст БССР.

1907Міхаіл Натарэвіч, знаны ленінградзкі жывапісец і пэдагог родам зь Беларусі, вучань Юдэля Пэна.

1913Якаў Парэцкі, літаратуразнаўца, перакладнік і мовазнаўца. Дасьледаваў культуру Беларусі XVI—XVIII стст., старажытныя мовы, творчасьць паэтаў-лаціністаў.

1919Кіра Зварыкіна, шахматыстка, гросмайстарка, Заслужаная майстарка спорту СССР. Шмат гадоў вяла перадачу «Пра шахматы і шахматыстаў» на Беларускай тэлевізіі і шахматны аддзел у газэце «Вечерний Минск».

1923Арсен Лабовіч, тэатразнаўца, працаваў у культурна-асветніцкіх установах Горадні, Стоўбцаў, Наваградку і Менску. Ад 1991 г. — у Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

1932Міхась Рагалевіч, менскі мастак. З маленства выхоўваўся ў дзіцячым доме праз рэпрэсаваных бацькоў. Мастакоўскія працы ў розных жанрах станковага жывапісу і графікі.

1946Іван Гайшун, матэматык, акадэмік НАН Беларусі. Аўтар больш за 250 навуковых працаў, у т.л. 5 манаграфіяў і падручніка. Навуковыя працы па дыфэрэнцыйных ураўнаньнях, тапалягічнай дынаміцы і трывалкасьці абстрактных дынамічных сыстэм.

1958Адам Глёбус, пісьменьнік, мастак, выдавец, удзельнік таварыства «Тутэйшыя» (1986—1990).

1959Вітаўт Мартыненка, музыказнаўца, музычны крытык, публіцыст, празаік і паэт, удзельнік нацыянальнага адраджэнскага руху 1980-х гадоў. Аўтар больш за 200 публікацыяў на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадзка-палітычнага жыцьця, музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989), «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006), «Rock on-line» (2010).


СЬМЕРЦІ

1938Антон Мяцельскі, пэдагог, працаваў у Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Пухавіцкага раёну Менскае вобласьці. Арыштаваны і асуджаны як “агент польскае выведкі” да расстрэлу.

2017Дзьмітры Смольскі, кампазытар і пэдагог, Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР, Народны артыст Беларусі, прафэсар. Яго біяграфіі прысьвечаны тэлефільм «10 адкрыцьцяў Дзьмітрыя Смольскага».


#гісторыя #каляндар #верасень
30 верасьня
Міжнародны Дзень перакладніка.
Міжнародны Дзень Інтэрнэту.


ПАДЗЕІ

1452Ян Гутэнбэрг выдаў у Майнцы першую ў Эўропе друкаваную кнігу, г.зв. «Біблію Гутэнбэрга» («42-радковую Біблію»).

1929 — пад Франкфуртам-на-Майне ў Нямеччыне зьдзейсьніў першы палёт самалёт з рэактыўным рухавіком.

1938Ліга нацыяў адзінагалосна абвясьціла «наўмысныя бамбаваньні цывільнага насельніцтва» незаконнымі.

1939
— у Вільні арыштаваны Антон Луцкевiч, палітык і асьветнік, правадыр беларускага руху. Ахвяра сталінізму.
Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад у Францыі.

1989 — у Менску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях». На ініцыятыву БНФ да 30 тысячаў чалавек прайшлі ад гадзіньнікавага заводу на тагачасны пляц Леніна і правялі мітынг.

1999 — пачалася 2-я вайна ў Чачні.

2020
— зьняволены блогер Эдуард Пальчыc.
— іншыя падзеі 30 верасьня на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— у Беларусі пачаліся масавыя затрыманьні за камэнтары пра супрацоўніка КГБ, які загінуў падчас штурму кватэры Андрэя Зельцара ў Менску.
— пра іншыя падзеі 30 верасьня чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/9/30

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/9/30

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/9/30


НАРАДЖЭНЬНІ

1847Вінцэнт Ключынскі, рыма-каталіцкі сьвятар, арцыбіскуп Магілёўскі (1910-14), родам з Шаркаўшчыны.

1881Мар’ян Гумоўскі, польскі геральдыст, нумізмат і гісторык, прафэсар. Аўтар каля 400 артыкулаў па геральдыцы, нумізматыцы, сфрагістыцы, гісторыі й мастацтве. Шмат увагі прысьвяціў нумізматыцы і геральдыцы ВКЛ. У 1921 г. у Варшаве была выдадзена актуальная збольшага і сёньня «Віленская мынца ў XVI і XVII стст.»

1890Антоні Ляшчэвіч, рыма-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, пакутнік, блажэнны рыма-каталіцкага касьцёлу, ахвяра расправы нацыстаў у 1943 г.

1891Ота Шміт, савецкі матэматык, астраном, дасьледнік Поўначы родам з Магілёву. Акадэмік Акадэміі навук СССР, Герой Савецкага Саюзу (1937).

1892Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая-Войцік), пісьменьніца, паэтэса, перакладніца і грамадзкая дзяячка. Адна з пачынальніц беларускага адраджэнцкага руху, сябра Рады БНР. Сын Зоські Верас і Фабіяна Шантыра Антон быў рэпрэсаваны ў 1946-м. Ад 1923 году жыла ў Вільні. У канцы 1980-х, у славутай «лясной хатцы» на Панарскіх пагорках, вакол Зоські Верас гуртавалася беларуская інтэлігенцыя Вільні. Ёй прысьвечаны фільм студыі «Летапіс» і фільм на Белсаце.

1896Аркадзь Астаповіч, мастак-графік і пэдагог. Майстар лірычнага пэйзажу. Больш за 200 твораў ёсьць у калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі.

1931Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі і грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, літаратуразнаўца, перакладнік і фальклярыст, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускае мовы. У 1985–1995 гадох быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР ХІ і ХІІ скліканьняў. (20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча)


СЬМЕРЦІ

1934Мітрафан Доўнар-Запольскі, гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Доктар гістарычных навук, прафэсар, правадзейны сябра Інбелкульту.

1939Стары Ўлас (Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі), паэт і празаік, публіцыст, зьбіральнік беларускага фальклёру.

1992Мікалай Бірыла, мовазнаўца. Акадэмік АН Беларусі, доктар філялягічных навук, прафэсар. Заслужаны дзяяч навукі БССР. Аўтар навуковых прац у галіне беларускае дыялекталёгіі, сучаснае беларускае літаратурнае мовы, анамастыкі і лексыкаграфіі.

1994Мікалай Казак, мастак, клясык геамэтрычнага мастацтва родам з Лунінеччыны. На пачатку 1950-х зьехаў у Нью-Ёрк. Яго выставы ладзіліся ў ЗША, Італіі, Францыі, Аргентыне і нават у СССР.

2005Зьміцер Кісель, публіцыст, журналіст, гісторык, грамадзкі дзяяч Гарадзеншчыны, сын антысавецкага падпольшчыка Ўладзімера Кісяля.

2013Мікалай Крукоўскі, філёзаф і культуроляг, пэдагог і актывіст БНФ. Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых працаў па праблемах філязофіі, тэарэтычнай эстэтыкі, культуралёгіі, станаўленьня нацыянальнае самасьвядомасьці, узаемаадносінаў культуры і сувэрэнітэту народа.


#гісторыя #каляндар #верасень
1 кастрычніка
Міжнародны Дзень сталых людзей.
Міжнародны Дзень музыкі.
Сусьветны Дзень вэгетарыянства.


ПАДЗЕІ

1653 — Земскі сабор у Маскве ўхваліў вайну з Рэччу Паспалітай у падтрымку казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага.

1817 — у Віленскім унівэрсытэце заснавана тайнае студэнцкае патрыятычнае Таварыства філяматаў. Студэнцкі гурток, які праіснаваў 6 гадоў, адыграў значную ролю ў фармаваньні беларускае нацыі. Філяматы прапанавалі ідэалёгію адбудовы літоўска-русінскага краю на падставе адзінства мовы, паходжаньня і тэрыторыі.

1831 — расейскі імпэратар выдаў указ пра перавод шляхты, не зацьверджанай Дэпартамэнтам герольдыі, з дваранскага саслоўя ў аднадворцаў або гараджанаў.

1897 — у Расейскай імпэрыі праведзены 1-ы перапіс насельніцтва.

1921 — у Маскве адкрылася Беларуская драматычная студыя.

1946 — завяршыўся Нюрнбэргскі працэс.

1949 — заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка.

1953 — заснаваны Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту ў Гомлі.

1992 — у Літве ўведзеная новая валюта — літ.

1997 — заснаваны Нацыянальны цэнтар праўнай інфармацыі Беларусі.

2017 — рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі.

2020
— падзеі 1 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 1 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/1

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/1

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/1


НАРАДЖЭНЬНІ

1612Ян Антоні Храпавіцкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, аўтар дзёньніка «Дыярыюш ваяводы віцебскага…».

1687Міхал Антоні Радзівіл, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, крайчы вялікі літоўскі, староста лідзкі, вількамірскі, ковенскі, мяцельскі і неманоіцкі. Родапачынальнік шыдлавецкае лініі Радзівілаў.

1829Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, паўстанец 1863-64 гг. Брат Людвіка Акінчыца.

1881Міхаіл Станюта, мастак-жывапісец і пэдагог. Бацька Стэфаніі Станюты.

1888Лукаш Дзекуць-Малей, рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладнік рэлігійных тэкстаў, выдавец, сябра БПСР.

1900Раман Семашкевіч, мастак-жывапісец, графік, скульптар, удзельнік групы «Трынаццаць». Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1902Міхал Ляпеха, захавальнік музэю-сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах.

1937
Андрэй Мдзівані, кампазытар і пэдагог. Народны артыст Беларусі.
Іван Вашкевіч, актор і тэатральны дзяяч. Дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Янкі Купалы (1982—1997).


СЬМЕРЦІ

1940Сямён Жыткевіч, грамадзка-культурны дзяяч, актывіст БСДГ і ТБШ. Загінуў у савецкім канцлягеры.

1965Гэнрык Бэта, беларускі і польскі грамадзкі і рэлігійны дзяяч, каталіцкі сьвятар на Падляшшы. Спрыяў роднай мове ў душпастырскай дзейнасьці. Выдаў па-беларуску лацінкаю брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысьці дае многа» (1911).

1974Мар’ян Гумоўскі, польскі геральдыст, нумізмат і гісторык, прафэсар. Аўтар каля 400 публікацыяў, у тым ліку дасьледваньне «Віленская мынца ў XVI і XVII стст.» (1921). Шмат увагі ў сваіх працах прысьвяціў нумізматыцы і геральдыцы ВКЛ.

1987Аляксандар Воінаў, архітэктар. Заслужаны дзяяч мастацтваў і заслужаны будаўнік БССР.

1990Тамара Міянсарава, піяністка, Заслужаная артыстка БССР. Стваральніца музычнай фанатэкі Беларускага радыё і тэлевізіі.

1993Аляксандар Прылуцкі, каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду, ад 1940 году быў парахам нэаўніяцкай парафіі ў Кастамлотах на рацэ Буг у Польшчы, на гістарычнай Берасьцейшчыне.

2009Альгерд Невяроўскі, вядомы журналіст, працаваў у газэтах «Наша слова» і «Свабода», на Радыё Свабода (1996—2007) і Радыё Рацыя, у польскай службе ВВС і газэце «Камэрсант».

2013Норбэрт Рандаў, нямецкі славіст, беларусазнаўца, перакладнік і выдавец. Быў рэпрэсаваны ў 1960-х. Перакладаў на нямецкую мову беларускіх аўтараў. Лічыўся першым экспэртам па баўгарскай і беларускай літаратуры ў Нямеччыне. У 2003 г. у фондах Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі ў Гёрліцы знайшоў раней невядомы асобнік праскага выданьня «Бібліі» Францыска Скарыны.

2021Кастусь Севярынец, журналіст і паэт, публіцыст і перакладнік. Аўтар паэтычных кніг для дзяцей.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
2 кастрычніка
Сусьветны Дзень аховы месцаў пасяленьня.
Міжнародны Дзень нягвалту (у гонар нараджэньня Махатмы Гандзі).
Дзень прадпрымальніка і Дзень архівіста ў Беларусі.


ПАДЗЕІ

1323 — князь Гедымін заключыў мір з рыскім арцыбіскупам і магістратам Рыгі: межы ВКЛ і Лівонскага ордэну абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і перамяшчэньня людзей.

1413 — заключаная Гарадзельская унія ВКЛ з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы.

1523 — у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.

1899 — распачала працу пэдагагічная школа ў Пружанах.

1915 — нямецкая армія заняла Вільню.

1930 — у Горадні быў надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка».

1990 — выйшаў першы нумар газэты Вярхоўнага Савету Беларусі «Народная газета».

2020
— падзеі 2 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 2 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/2

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/2

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/2


НАРАДЖЭНЬНІ

1819Аляксандар Незабытоўскi, беларускі і польскі пісьменьнік, філёзаф і гісторык. Выдаў ананімна 2 кнігі ў Вільні і 5 у Парыжы, выступіў у сваіх творах як перакананы дэмакрат і заўзяты вораг дэспатызму і царскай манархіі.

1828Міхаіл Каяловіч, беларускі і расейскі гісторык, славянафіл. Адзін з пачынальнікаў ідэалёгіі «заходнерусізму».

1869Махатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызваленчага руху Індыі, стваральнік філязофіі сацьяграха.

1882Яўсей Канчар, палітычны дзяяч, гісторык і публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнае геаграфіі. Адзін з арганізатараў Усебеларускага зьезду 1917 г. Аўтар «Эканамічнай геаграфіі БССР» (1923).

1896
Мікола Дучыц, мастак-пэйзажыст і пэдагог. Старшыня праўленьня Саюза савецкіх мастакоў БССР (1938).
Сьцяпан Шыманскі, грамадзкі і культурна-асьветніцкі дзяяч. Быў школьным інструктарам Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Баранавіцкім павеце. Рэпрэсаваны палякамі.

1918Рыгор Кручок, навукоўца ў галіне мэдыцыны. Доктар мэдычных навук, прафэсар. Аўтар манаграфіі «Нарысы гісторыі мэдыцыны Беларусі» (1976), навуковых працаў.

1934Тамара Чарняўская, гісторык архітэктуры і пэдагог. Суаўтарка «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», «Гісторыі беларускага мастацтва». Аўтар манаграфій па архітэктуры Магілёва, Віцебску, Менску.

1945Тамара Габрусь, гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца і паэтэса. Аўтарка 3 манаграфій і больш за 300 артыкулаў і разьдзелаў па гісторыі беларускага дойлідзтва ў навуковых зборніках і часопісах, сцэнарыяў для відэафільмаў, зборнікаў вершаў. Сябра мастацка-экспэртавае Рады па манумэнтальным мастацтве Савету Міністраў Беларусі.

1948Сямён Дамарад, мастак, працуе ў станковым жывапісе і галіне манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва.

1961Сяргей Шупа, беларускі перакладнік і журналіст, жыве ў Чэхіі, грамадзянін Літвы. Ад 1991 году ў Вільні — браў удзел у выданьні газэты «Наша Ніва»; потым займаўся перакладам, рэдагаваньнем кніг, карэктураю. Укладальнік выданьня «Архіваў БНР». Працуе на Радыё Свабода з 1996 г.

1965Зьміцер Сідаровіч, музыка, дудар, былы лідэр гурту «Камэлот», аўтар і выканаўца песень, зьбіральнік фальклёру.


СЬМЕРЦІ

1924Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф, краязнаўца, дасьледнік помнікаў старажытнае культуры. Асноўная ягоная праца — зборнік дакумэнтаў XI—XIX стст. «Віцебская даўніна» (1883-88).

1952Уладзімер Агіевіч, літаратар, крытык, паэт і перакладнік. Найлепшыя крытычныя працы сабраныя ў кнізе «Літаратура і жыцьцё» (1954).

1968Аляксей Глебаў, скульптар і пэдагог, Народны мастак БССР. Працаваў у партрэтнай, сюжэтна-кампазыцыйнай і манумэнтальнай плястыцы. Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1955—1968).

1975Тамаш Падзява, грэка-каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг і публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
3 кастрычніка
Дзень нямецкага адзінства ў Нямеччыне.


ПАДЗЕІ

1615 — у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.

1705Станіслаў Ляшчынскі падпісаў pacta conventa, а на другі дзень арцыбіскуп Львоўскі Канстанцы Зялінскі правёў ягоную каранацыю.

1906 — міжнародным сыгналам бяды зацьверджаны сыгнал SOS (раней быў CQD).

1922 — урачыстае адкрыцьцё пружанскае гімназіі імя Адама Міцкевіча.

1944 — скончылася Варшаўскае паўстаньне.

1952Вялікая Брытанія правяла першае выпрабаваньне ядравай зброі.

1990 — Народная палата НДР прыняла рашэньне пра далучэньне да ФРН і ўтварэньне адзінай нямецкай дзяржавы. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.

2020
— падзеі 3 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— апублікаванае «Дасье Пандоры» пра афшорныя схемы сусьветных лідэраў: 138 кампаніяў з дасье належаць грамадзянам Беларусі.
— пра іншыя падзеі 3 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/3

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/3

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/3


НАРАДЖЭНЬНІ

1458Казімер Казімеравіч, сын караля і вялікага князя Казімера Ягелончыка, прылічаны да сьвятых каталіцкай царквою. Сьвяты Казімер ушаноўваецца як заступнік гістарычнай Літвы, сьвяты патрон Вільні, Ружанаў і шэрагу рыма-каталіцкіх дыяцэзіяў сучасных Беларусі, Літвы і Польшчы. У XVII ст. культ Сьвятога Казімера пашырыўся па ўсёй Рэчы Паспалітай, у тым ліку сярод уніятаў.

1881Людамір Міхал Рагоўскі, польскі кампазытар і дырыгент, кіраваў хорам у Беларускім музычна-драматычным гуртку ў Вільні, ствараў музычнае афармленьне да спэктакляў трупы Буйніцкага, склаў «Беларускі песеньнік з нотамі для народных і школьных хароў» (1911).

1889 — Міхал Пятроўскі, каталіцкі сьвятар, дзяяч Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, прыхільнік беларусізацыі касьцёла ў Беларусі ды беларускага характару школьніцтва, культурнай і грамадзкай дзейнасьці.

1897Міхась Дуброўскі, паэт, празаік і перакладнік.

1922Міхась Наўмовіч, дзяяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.

1924Рыгор Клімовіч, дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, вязень ГУЛАГу, адзін зь лідэраў і аўтар гімну Нарыльскага паўстаньня «Не страшны нам тыранства бальшавізму».

1978Віктар Жыбуль, паэт і літаратуразнаўца, аўтар зборнікаў паэзіі. Удзельнік «Бум-Бам-Літ», многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцыяў, пэрформансаў. Удзельнік праекту «(Не)расстраляныя» (ад 2017).


СЬМЕРЦІ

1226Францішак Асыскі, заснавальнік ордэна францішканцаў, каталіцкі сьвяты.

1652Крыштап Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ. Харунжы і канюшы вялікі літоўскі, кашталян троцкі і віленскі, ваявода віленскі. Быў старостам горадзенскім, бабруйскім і крэўскім, дзяржаўцам беліцкім і вішнеўскім.

1848Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту і ўніяцкі сьвятар, дасьледнік старажытных славянскіх рукапісаў і кірылічных старадрукаў. Разам зь Ігнатам Даніловічам лічыцца адным зь першых творцаў «беларускага нацыянальнага адраджэньня» альбо «беларускай нацыянальнай ідэі».

2006Тамара Пузіноўская, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Адна з найболей запатрабаваных актрыс, ёй аднолькава ўдаваліся ролі трагічныя і камэдыйныя, ролі глыбокага ўнутранага зьместу. Апошняя праца актрысы — роля Жанчыны ў спэктаклі «Дом, дзе сьпяць прыгажуні» (2001).

2013Віктар Івашкевіч, грамадзка-палітычны дзяяч і журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху. Галоўны рэдактар газэты «Рабочы» (1997—2002). Напачатку 1980-х гадоў быў актыўным удзельнікам нефармальных грамадзкіх аб’яднаньняў. Ад 1988 году — у БНФ. Адзін зь ініцыятараў стварэньня страйкамаў у 1991 г. Да 1996 г. быў сакратаром Управы БНФ, адказваў за арганізацыю масавых акцыяў і фінансавае забесьпячэньне. Уваходзіў у групу лідэраў БНФ, якія адкрыта выступілі з крытыкай Зянона Пазьняка на зьезьдзе партыі ў 1999 г.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
4 кастрычніка
Дзень абароны жывёлаў.
Дзень булачак з цынамонам у Швэцыі.


ПАДЗЕІ

1535 — з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. А тады ж беларусы, дзякуючы Скарыну, атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.

1853 — пачалася Крымская вайна.

1957 — у СССР выведзены на калязямную арбіту першы штучны спадарожнік Зямлі.

1958 — прынята Канстытуцыя V Рэспублікі — асноўны закон сучаснае Францыі.

1993 — пасьля абстрэлу з танкаў верныя прэзыдэнту Расеі Ельцыну войскі прымусілі да капітуляцыі абаронцаў Белага дому — будынку парлямэнта Расеі.

2020
— падзеі 4 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 4 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/4

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/4

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/4


НАРАДЖЭНЬНІ

1741Францішак Карпінскі, паэт эпохі Асьветніцтва, адзін з пачынальнікаў польскага сэнтымэнталізму, мэмуарыст.

1749Францішак Дыянізі Князьнін, паэт, драматург і перакладнік, прадстаўнік сэнтымэнталізму. Адзін зь першых зьбіральнікаў беларускага фальклёру. Яго вершы, оды, элегіі ды байкі зрабіліся клясыкаю літаратуры ракако ў Рэчы Паспалітай. Пісаў на польскай і лацінскай мовах.

1890Язэп Гладкі, этнограф, мовазнаўца, лексыкограф і пэдагог, удзельнік першага Ўсебеларускуга зьезду (1917). Яго «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (Нью-Ёрк, 1970) займае значнае месца ў беларускай лексыкаграфіі.

1978Марына Вежнавец, балярына, вядучая майстрыца сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі. Заслужаная артыстка Беларусі.


СЬМЕРЦІ

1929Пётар Сяўрук, паэт і публіцыст. Грамадзкі дзяяч, актывіст ТБШ і БСРГ. Арганізаваў публічную бібліятэку ў Скідзелі, быў старшынём Горадзенскай акруговай управы ТБШ. Рэпрэсаваны польскімі ўладамі, заўчасна памёр ад сухотаў. Заўважаючы канчатковую падпарадкаванасьць беларускага нацыянальнага левага руху савецкаму курсу, дыктаванаму з усходу, зьвярнуўся да лідэраў беларускага пасольскага клюбу «Змаганьне» з адмысловым лістом пра манію ўлады і нянавісьць.

1967Януш Францішак Ксаверы Радзівіл, князь, польскі палітык, міністар. У 1919 г. стаў адным зь лідэраў «віленскіх кансэрватараў». Выступаў супраць перасьледу нацыянальных мяншыняў, змагаўся за вызваленьне палітычных вязьняў зь лягера ў Картуз-Бярозе, выступаў за свабоду друку.

1976Юльян Сергіевіч, паэт і настаўнік, грамадзкі актывіст, самадзейны мастак. Рэпрэсаваны ў 1940—50-х. Стаў прататыпам аднаго з герояў рамана Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды».

1980Пётар Машэраў, партыйны і савецкі дзяяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падпольля і партызанскага руху (1941—1944), першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. Загінуў у аўтакатастрофе. Пэрыяд 1960–1970-х гг., які ўвайшоў у гістарычную памяць савецкіх людзей як эпоха Брэжнева, у беларусаў лічыцца эпохай Машэрава. Русыфікацыя Беларусі пры ім не спынялася і нават заахвочвалася.

1981Чэслаў Сіповіч, грэка-каталіцкі біскуп, апостальскі візытатар беларусаў-каталікоў, актыўны дзяяч беларускай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі, заснавальнік Беларускае бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

2007Яўген Будзінас, вядомы пісьменьнік і журналіст, стваральнік музэю «Дудуткі» (1994) на Меншчыне. Пахаваны ў Дудутках.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
5 кастрычніка
Сусьветны Дзень настаўніка.
Міжнародны Дзень супраць прастытуцыі.
Міжнародны Дзень дзіцячага цэрэбральнага паралічу.


ПАДЗЕІ

1648 — пачатак асады Пінска войскам ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам.

1733 — саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Вэтын (Аўгуст (ІІІ) Сас) абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1793 — дэкрэтам Нацыянальнага канвэнту ўведзены Францускі рэспубліканскі каляндар.

1919крушэньне цягніка «Вільня—Менск» на перагоне «Радашкавічы—Заслаўе». Цягнік зваліўся з мосту, у выніку чаго 23 чалавекі загінулі на месцы, а каля 100 былі параненыя.

1939 — канец ваеннай кампаніі ў Польшчы. Польскі генэрал Францішак Клебэрг, які ў раёне Коцку вёў баі зь нямецкімі і савецкімі войскамі, капітуляваў перад немцамі.

2000 — пачаў дзейнасьць сайт TUT.BY, найбольш уплывовы мэдыярэсурс цягам 20 наступных гадоў, зьнішчаны ў траўні 2021-га лукашыстамі.

2020
— у Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў».
— іншыя падзеі 5 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 5 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/5

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/5

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/5


НАРАДЖЭНЬНІ

1786Вікенці Равінскі, паэт, пісьменьнік і драматург, адзін зь першапачынальнікаў беларускае сатыры. Аўтар парадыйна-сатырычнае паэмы «Энэіда навыварат», у якой высокі сюжэт Вэрґіля выкладзены моваю беларускага селяніна.

1807Ігнацы Галавінскі, рыма-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп Магілёўскі, пісьменьнік і перакладнік.

1884Францішак Грынкевіч, каталіцкі сьвятар, дзяяч беларускага руху, стваральнік Горадзенскага гуртка беларускае моладзі, зь якога выйшла шмат сьведамых беларусаў і пазьнейшых беларускіх дзеячоў.

1892Андрэй Якубецкі, грамадзка-палітычны і вайсковы дзяяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, генэрал-маёр, галоўны вайскаводзец БНР, дзяяч культуры і асьветы, сябра Культурна-асьветніцкага таварыства «Бацькаўшчына» ў Латвіі. Зьведаў рэпрэсіі ад палякаў і латышоў. Пасьля 1944-га лёс невядомы.

1936Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславакіі і першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі.

1959Сяргей Філімонаў, тэлевізійны вядоўца, знакаміты па тэлеперадачы «Відзьмо-невідзьмо», якая выходзіла ад 1992-га на БТ і СТВ, а ў 2015-м адрадзілася на «Белсаце».

1967Сяргей Харэўскі, мастак, літаратар, мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры і мастацтва, культуроляг, выкладчык ЭГУ ў Вільні. Аўтар «Нашай Нівы» з моманту яе аднаўленьня, вёў праграму «Галерэя Свабоды» на «Радыё Свабода».


СЬМЕРЦІ

1763Аўгуст Сас, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1830Язэп Аляшкевіч, мастак, партрэтны жывапісец, аўтар карцінаў на гістарычныя, рэлігійныя і міталягічныя сюжэты. Працаваў на Валыні і ў Вільні. Часта выяжджаў у беларускія губэрні, дзе стварыў нямала цікавых партрэтаў у стылі позьняга клясыцызму і рамантызму.

1872Язэп Гашкевіч, дыплямат, мовазнаўца, натураліст, арыенталіст, дасьледнік Японіі і Кітаю.

1936Мікалай Крывашэін, бальшавіцкі дзяяч, кіраўнік разгону І-га Ўсебеларускага зьезду ў Менску (1917). Ахвяра сталінскіх «чыстак».

1937Лукаш Калюга (Канстантын Вашына), пісьменьнік. Сябра літаратурнага аб’яднаньня «Узвышша». У 1933-м арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі, сасланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Паўторна арыштаваны ў 1937-м і ў дзень арышту адразу растраляны.

1938
Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар рэальнай школы ў Ракаве і Наваградзкай беларускай гімназіі. Перасьледаваўся польскімі ўладамі за нацыянальную патрыятычную дзейнасьць. Пахаваны ў Вільні на Ліпаўскіх могілках.
Мар’ян Урсын Зьдзяхоўскі, гісторык літаратуры, філёляг, філёзаф і літаратурны крытык, публіцыст, рэктар унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні (1925—1926), родам з-пад Ракава ў Менскай губэрні.

1974Зальман Шазар, ізраільскі пісьменьнік, паэт, грамадзкі дзяяч і палітык, трэці прэзыдэнт Ізраілю, які нарадзіўся ў мястэчку Мір на Гарадзеншчыне.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
6 кастрычніка
Дзень архівіста ў Беларусі.


ПАДЗЕІ

1788 — распачаўся Чатырохгадовы Сойм (Вялікі Сойм), які правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах. 3 траўня 1791 г. Чатырохгадовы сойм прыняў першую ў Эўропе Канстытуцыю.

1948 — у сталіцы Туркмэніі Ашгабаце адбыўся трагічны землятрус, у якім, паводле найноўшых дадзеных, загінулі каля 160 тысячаў чалавек.

1953 — з галоўнага канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы сэрыйны трактар «Беларусь».

1973 — пачалася Вайна Суднага дня — Эгіпет і Сырыя атакавалі Ізраіль у Судны дзень (Йом-кіпур, шырока адзначаемы ў юдаізьме дзень адпачынку, паста і малітвы).

1996 — Папа Рымскі бэатыфікаваў Трынаццаць падляскіх пакутнікаў — сялянаў-уніятаў вёскі Пратулін, якія былі забітыя расейскімі салдатамі ў студзені 1874 году пры абароне сваёй царквы ад ператварэньня яе ў праваслаўную ў часе ліквідацыі Берасьцейскай уніі на Падляшшы.

2020
Літва адклікала свайго амбасадара зь Менску для кансультацыяў.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла за пашырэньне санкцыйнага сьпісу.
— іншыя падзеі 6 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 6 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/6

2022
абвешчаныя прысуды ў справе незалежнай інфармацыйнай агэнцыі БелаПАН: ад 4-х да 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
— адбылася апошняя расейская ракетная атака з тэрыторыі Беларусі па Ўкраіне. Ад першай такой атакі 24 лютага было выпушчана больш за 700 ракет.
— пра іншыя падзеі 6 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/6

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/6


НАРАДЖЭНЬНІ

1876Ян Булгак, славуты віленскі фатограф родам з Наваградчыны, значную частку сваіх працаў прысьвяціў Наваградчыне і Вільні, адзін зь піянэраў беларускай і польскай мастацкай фатаграфіі, этнограф, фальклярыст. Яго творчасьць лічыцца часткаю супольнае культурнае спадчыны Беларусі, Літвы і Польшчы. Напісаў шмат працаў па тэхніцы і эстэтыцы фатаграфіі, а таксама па краязнаўчай фатаграфіі. Фатаздымкі Яна Булгака зьберагаюцца ў архівах і бібліятэках Вільні і Варшавы. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама захоўваецца невялікая калекцыя твораў фотамастака.

1908Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт. Асноўныя матывы творчасьці — пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасьці, заклік да грамадзянскай актыўнасьці і салідарнасьці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканаленьня, апяваньне хараства роднага краю.

1940Юозас Будрайціс, літоўскі актор тэатру і кіно, здымаўся таксама на «Беларусьфільме»: «Рудабельская рэспубліка» (1971), «Анастасія Слуцкая» (2004), «Белыя Росы. Вяртаньне» (2014) ды інш.


СЬМЕРЦІ

1677Альбэрт Віюк-Каяловіч, пісьменьнік і гісторык Вялікага Княства Літоўскага. Палеміст, доктар тэалёгіі. Рэктар Віленскай акадэміі (1654—1655). У яго працах па гісторыі ВКЛ шмат зьвестак пра Менск.

1929Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст і гісторык-краязнаўца. Паходзіў з Ашмяншчыны, пераважна жыў у Вільні, некаторы час — у Варшаве. Пісаў сярод іншага пад псэўданімамі Чэслаў і Літвін. Пісаў лірычныя вершы, літаратурныя нарысы, займаўся перакладамі, выдаў 4-томнае дасьледаваньне «Ашмянскі павет» (1896—1900). Пахаваны ў Вільні на могілках Росы.

1996Станіслаў Калясанты Роек, рыма-каталіцкі дзяяч, ксёндз, палову стагодзьдзя нёс сьвятарскую службу ў Лідзе і Шчучыне пад ціскам савецкіх уладаў, ажно тры разы ў 1960-х гг. былі замахі на яго жыцьцё. Пахаваны ля сьцяны Фарнага касьцёлу ў цэнтры Ліды, у якім ён душапастырстваваў.

2004Васіль (Вацлаў) Мельяновіч, дзяяч паваеннай эміграцыі ў ЗША. Актывіст-рэспубліканец са шматгадовым досьведам удзелу ў прэзыдэнцкіх ды іншых выбарчых кампаніях, прапаноўваў беларускай апазыцыі свае паслугі ў 1990-х.

2005Алесь Емяльянаў, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
7 кастрычніка


ПАДЗЕІ

1601 — адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла Божага Цела ў Нясьвіжы.

1897 — у Вільні быў створаны «Бунд» — Агульны габрэйскі рабочы зьвяз у Літве, Польшчы і Расеі. «Бунд» быў пралетарскай і адначасова нацыянальнай габрэйскай арганізацыяй. Ужо праз паўгода пасьля яго стварэньня ў Менску пры садзеяньні «Бунду» пройдзе першы зьезд РСДРП, у склад якой «Бунд» увойдзе аўтаномнай часткаю.

1949 — абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка.

1958 — Сырыя і Эгіпет ліквідавалі свае ўрады, стварыўшы адзіны ўрад Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі.

1977 — была ўхваленая апошняя («брэжнеўская») Канстытуцыя СССР.

1988 — у Рызе ўпершыню з 1940 году ўзьняты сьцяг незалежнай Латвіі.

2001 — пачаліся амэрыканскія паветраныя ўдары па базах Усамы бін Лядэна ў Аўганістане.

2002 — камітэт па адукацыі, навуцы і культуры Сойму Літвы прыняў пастанову аб аднаўленьні ў Вільні дзейнасьці Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча.

2020
Сьвятлану Ціханоўскую ўнесьлі ў агульную базу вышуку Саюзнай дзяржавы.
— больш за 800 музыкаў, мастакоў, актораў, выкладчыкаў, рэжысэраў, літаратараў і іншых дзеячоў і актывістаў падпісалі адкрыты ліст з патрабаваньнямі перагледзець вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.
Свабоднае аб’яднаньня спартоўцаў Беларусі папрасіла МАК прыпыніць сяброўства НАК Беларусі ў сваім складзе.
— іншыя падзеі 7 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 7 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/7

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/7

2023
ХАМАС і іншыя палестынскія групоўкі ўварваліся ў Ізраіль, праводзячы пагромы ў прымежных паселішчах.
— пра іншыя падзеі 7 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/7


НАРАДЖЭНЬНІ

1765Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі, вялікі мечнік літоўскі, вялікі падскарбі літоўскі, дыплямат і славуты кампазытар, аўтар знакамітага палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай». Удзельнік паўстаньня Касьцюшкі, па вяртаньні з эміграцыі — сэнатар, падаваў цару праект аднаўленьня ВКЛ у межах Расейскай імпэрыі.

1788Іван Насовіч, мовазнаўца-лексікограф, фальклярыст і этнограф, стваральнік «Слоўніка беларускае мовы» (1870). Таксама выдаў зборнікі народных песень, прыказак і загадак.

1824Уладзіслаў Машэўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гг. у Слуцкім павеце.

1904Мар’ян Пецюкевіч, этнограф, грамадзкі дзяяч, публіцыст і паэт. Дырэктар Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча ў Вільні (1940-41).

1912Юры Попка, грамадзкі дзяяч, выдавец і пісьменьнік. Па вайне на эміграцыі ў Нямеччыне. Друкаваўся пад псэўданімам Юры Жывіца. Ва ўласных творах адлюстраваў барацьбу беларускіх партызанаў і падпольнікаў за незалежнасьць Беларусі ў ваенныя і пасьляваенныя годы.

1918 Ізраіль Басаў, беларускі габрэйскі жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік беларускага мастацкага андэграўнду 1960—80-х.

1932Іван Пташнікаў, пісьменьнік, Заслужаны работнік культуры Беларусі. Найбольш вядомыя творы — апавяданьні «Львы», «Арчыбал», «Пагоня», аповесьці «Лонва», «Тартак», «Найдорф», раманы «Мсьціжы» і «Алімпіяда».

1943Яўген Шыпіла, актор тэатру і кіно, Народны артыст БССР. Ад 1967 г. — у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску.

1952Уладзімір Пуцін, супрацоўнік КГБ і дырэктар ФСБ, дзяржаўны дзяяч РФ і ваенны злачынца, ініцыятар войнаў Расеі з Грузіяй і Ўкраінаю.

1956Вячаслаў Швед, гісторык, прафэсар, да 2013 г. працаваў у ГрДУ. Звольнены па ідэалягічна-палітычных матывах.


СЬМЕРЦІ

1939Раман Скірмунт, беларускі і польскі гаспадарчы, грамадзкі і палітычны дзяяч. Сябра Рады і прэм’ер ураду БНР. Быў забіты на загад савецкага камісара Холадава пасьля заняцьця Заходняй Беларусі савецкімі войскамі.

1944(?) — Зьмітрок Астапенка, паэт, празаік і перакладнік. Аўтар навукова-фантастычнага раману «Вызваленьне сіл» (1932). Вязень ГУЛАГу.

1976Юльян Сергіевіч, паэт і настаўнік, грамадзкі актывіст, самадзейны мастак. Рэпрэсаваны ў 1940—50-х. Стаў прататыпам аднаго з герояў рамана Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды».


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
8 кастрычніка


ПАДЗЕІ

1480 — войска Залатой Арды на чале з ханам Ахматам падыйшло да ракі Угры, на процілеглым беразе стаяла маскоўскае войска на чале з царом Іванам III, пачалося гэтак званае «стаяньне на Угры». Ахмат чакаў падыходу хаўрусных войскаў ВКЛ, але гэтага не адбылося.

1500Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.

1586 — у Вільні ў друкарні Мамонічаў выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскае мовы.

1656 — адбылася бітва пад Прасткамі, у якой войска Кароны і ВКЛ перамагло швэдаў.

1660 — у ходзе 13-гадовай вайны войска Рэчы Паспалітай на рэчцы Басі каля Чавусаў адбіла наступ маскоўскай арміі, што вымусіла яе адступіць да Смаленску.

1715 — бітва пад Радагошчам адбылася падчас антысаскага паўстаньня — Тарнагрудзкай канфэдэрацыі. У гэтай першай бітва канфэдэраты здабылі перамогу над рэгіментам кірасіраў караля.

1917 — у Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская Крыніца».

1991Харватыя выйшла са складу Югаславіі і стала незалежнай дзяржаваю.

2020
— падзеі 8 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 8 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/8

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/8

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/8


НАРАДЖЭНЬНІ

1831Міхал Ельскі, скрыпач, кампазытар і музычны пісьменьнік, аўтар каля 100 твораў, у тым ліку двух канцэртаў.

1857Платон Жуковіч, гісторык Беларусі, Польшчы і Ўкраіны XVII—XVIII стст., родам з Пружанаў. Выкладаў царкоўную гісторыю ў Полацку і Вільні, прафэсар Пецярбурскай духоўнай акадэміі, пісаў свае дасьледаваньні ў «заходнерускім духу».

1901Апалёнія Савёнак, настаўніца, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, маці Зоры Савёнак (Кіпель).

1902Канстантын Кернажыцкі, гісторык і пэдагог, дацэнт БДУ. Арыштаваны ў 1939-м як «польскі шпіён», ахвяра сталінскага ГУЛАГу.


СЬМЕРЦІ

1910Марыя Канапніцкая, польская пісьменьніца, паэтэса і перакладніца, буйнейшая майстрыца польскай рэалістычнай літаратуры родам з Сувалак. Таксама вядомая як публіцыстка і літаратурны крытык.

1943Андрэй Мрый (Шашалевіч), настаўнік, празаік і журналіст. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Найбольш вядомы раман Мрыя — «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады ХХ ст., у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ. Раней «Запіскі Самсона Самасуя» чыталі ўсе школьнікі Беларусі, але ў 2016 годзе яго прыбралі з абавязковай школьнай праграмы.

1969Цімох Гарбуноў, партыйны і дзяржаўны дзяяч БССР, гісторык, акадэмік АН БССР.

1991Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая-Войцік), пісьменьніца, паэтэса, перакладніца і грамадзкая дзяячка. Адна з пачынальніц беларускага адраджэнцкага руху, сябра Рады БНР. Сын Зоські Верас і Фабіяна Шантыра Антон быў рэпрэсаваны ў 1946-м. Ад 1923 году жыла ў Вільні. У канцы 1980-х, у славутай «Лясной хатцы» на Панарскіх пагорках, вакол Зоські Верас гуртавалася беларуская інтэлігенцыя Вільні. Ёй прысьвечаны фільм, зьняты студыяй «Летапіс» і фільм на Белсаце.

2021Чэслаў Сэнюх, літаратар і публіцыст, родам зь Любчы на Наваградчыне. Перакладнік беларускай літаратуры на польскую мову.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
9 кастрычніка
Міжнародны Дзень пошты.


ПАДЗЕІ

1621 — падпісаньнем пагадненьня скончылася Хацінская бітва, што прынесла перамогу войску Рэчы Паспалітай начале зь Янам Хадкевічам над турэцкім султанам Асманам ІІ.

1618 — адбыўся выступ месьцічаў Магілёва супраць увядзеньня царкоўнай уніі, магістрат адмовіўся прапусьціць у горад архібіскупа Язафата Кунцэвіча, падпарадкавацца ўніяцкай Полацкай япархіі і прызнаць прыяднаньне Магілёўскага манастыра да Базылянскага закону. У расейскай гістарыяграфіі названа Магілёўскім паўстаньнем 1618 году.

1648 — войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам пасьля аблогі ўзяло Пінск.

1708 — адбылася бітва пад вёскаю Лясной у Аршанскім павеце недялёка ад Прапойску (Слаўгарад ад 1945) — расейскае войска было пад камандаю цара Пятра I і фэльдмаршала Меншыкава атакавала швэдзкі корпус генэрала Левэнгаўпта, які ішоў на злучэньне з галоўнай арміяй Карла XII. Адна з самых значных і вырашальных падзеяў у гісторыі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721), стала канцом перавагі Швэцыі на ўсходзе Эўропы.

1977 — у свой першы з трох палётаў у космас выправіўся на касьмічным караблі «Саюз-25» Уладзімер Кавалёнак, савецкі беларускі касманаўт родам зь Меншчыны.

1992
— створаны грамадзкі камітэт «Вяртаньне» для спрыяньня вяртаньню на бацькаўшчыну вайскоўцаў і абароны грамадзянскіх, палітычных і сацыяльных правоў вайскоўцаў, які служаць на тэрыторыі Беларусі.
— абвешчана стварэньне Народнага руху Беларусі начале зь Сяргеем Гайдукевічам, які заявіў пра супрацьстаяньне БНФ.

2006 — Паўночная Карэя ўпершыню выпрабавала сваю ядравую зброю.

2020
— падзеі 9 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 9 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/9

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/9

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/9


НАРАДЖЭНЬНІ

1922Тацяна Аляксеева, актрыса тэатру і кіно, пэдагог. Заслужаная артыстка БССР.

1924Аляксандар Аксёнаў, беларускі й савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат. Да 1989 г. займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ.

1984Валерыя Кустава, паэтэса, эсэістка, драматургіня і перакладніца, выканаўца песень. Аўтарка і вядоўца культурніцкай праграмы на тэлеканале «Белсат».


СЬМЕРЦІ

1771Ян Клемэнс Браніцкі, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, ваявода кракаўскі, гетман вялікі каронны. Збудаваў раскошны палац у Беластоку («Падляскі Вэрсаль»). У 1745 г. заснаваў у месьце Вайсковую школу будаўніцтва і інжынэрыі.

1929Адам Лісоўскі, каталіцкі сьвятар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Рэпрэсаваны ў 1922-м. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты сьв. Паўла. Адыграў вялікую ролю ў лёсе кс. Адама Станкевіча і яго беларускай нацыянальнай сьвядомасьці.

1974Оскар Шындлер, нямецкі прадпрымальнік, які падчас 2-й сусьветнай вайны выратаваў больш за тысячу габрэяў, узяўшы іх на працу на свае заводы.

1976Павал Пракапеня, беларускі і польскі опэрны сьпявак (бас-барытон), родам зь Берасьцейскага павету. Падчас вайны стаў сябрам артыстычнага ансамбля Карпацкай брыгады «Арміі Андэрса». Застаўся ў эміграцыі, жыў у ЗША.

2012Сяржук Цімохаў, мастак. Сябра Беларускае сьпеўна-драматычнае Майстроўні і Творчае суполкі «Пагоня». Працаваў ў жанры станкавага жывапісу і графікі, манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
10 кастрычніка
Сусьветны Дзень псыхічнага здароўя.
Эўрапейский Дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.


ПАДЗЕІ

1577Магілёў, Мазыр і Ула атрымалі магдэбурскае права.

1702 — капітуляцыяй абаронцаў горада скончылася аблога Быхава, якая праводзілася казакамі і войскам ВКЛ у час Паўночнай вайны.

1710 — падчас Паўночнай вайны расейскія войскі ўзялі Рэвель (цяпер Талін).

1794 — у бітве пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў у расейскі палон Тадэвуш Касьцюшка. Параза мела вынікам трэці падзел і ліквідацыю Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.

1923 — у Барысаўскім павеце каля станцыі Слаўнае на перагоне Крупкі—Бобр адбыўся напад на цягнік, у якім ехалі замежныя дыпляматы і савецкія чыноўнікі. Акцыю правялі беларускія партызаны на чале з атаманам Юркам Монічам зь «Зялёнага дубу». Замежнікі былі абрабаваныя, а камуністам на загад Моніча далі ў прысутнасьці дыпляматаў па сорак шомпалаў. Сваю частку здабычы Моніч аддаў на карысьць «Зялёнага дубу».

1939 — падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адыйшлі Вільня і частка Віленскае вобласьці БССР. Наўзамен Літва дазволіла разьмясьціць на сваёй тэрыторыі савецкія вайсковыя базы, якія неўзабаве сталі пляцдармам улучэньня Літвы да СССР.

2006 – пачала працу сацыяльная сетка «ЎКантакце».

2015 – адбыўся тэракт у турэцкай Анкары. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 102 чалавекі.

2020
— падзеі 10 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 10 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/10

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/10

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/10


НАРАДЖЭНЬНІ

1796Міхал Без-Карніловіч, гісторык, статыстык, краязнаўца і этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр. Аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».

1940Кастусь Тарасаў, пісьменьнік і журналіст, аўтар гістарычнае прозы і эсэ, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

1943Валеры Галубовіч, гісторык, стваральнік навучальнага курсу «Эканамічнай гісторыі Беларусі». Мае каля 90 навуковых і навукова-мэтадычных працаў. Сябра рэдкалегіі «Беларускага гістарычнага часопіса».

1957Леанід Дранько-Майсюк, паэт, рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1982—2002). Уладзімер Караткевіч называў яго «паэтам з рысамі рыцара».


СЬМЕРЦІ

1640Мікалай Трызна, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ахвярадаўца. Падкаморы слонімскі, кухмістар ВКЛ (1623—1635), падскарбі вялікі літоўскі. Ахвяраваў сродкі на будаўніцтва манастыра і царквы ў Быцені.

1739Дамінік Рудніцкі, беларускі і польскі пісьменьнік і пэдагог. Настаўнічаў у езуіцкіх калегіюмах Слуцку, Горадні, Мсьціслава, Наваградку. 3 1720 г. у Варшаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1730 г. у Нясьвіжы. Пісаў вершы па-беларуску, стварыў сатырычны цыкль «Зьвярыныя гратэскі» («Ваенны паход грыбоў», «Птушыны баль», «Камара з дуба цяжкі ўпадак» і іншыя).

1783Людвік Грынцэвіч, архітэктар эпохі позьняга барока ў ВКЛ. Манах-дамініканец, прыёр дамініканскага кляштару Сьв. Духа ў Вільні.

1867Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт і пэдагог. Выкладаў лацінскую мову ў Менскай гімназіі (1817—1839), быў школьным інспэктарам ў Лепелі і Вількаміры. Вершы і эпіграмы Ігната Легатовіча карысталіся вялікаю папулярнасьцю ў тагачасным грамадзтве.

1938Адам Бабарэка, пісьменьнік, літаратуразнаўца і пэдагог. Суарганізатар літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» (1923) і «Ўзвышша» (1926). Арыштаваны ў 1930-м па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі», ахвяра сталінскага ГУЛАГу.

1954Аляксандар Данілевіч, пэдагог, публіцыст, матэматык, выкладаў матэматыку ў Наваградзкай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналёгію, аўтар падручніка па матэматыцы на беларускай мове. Пахаваны ў Вільні на Ліпаўскіх могілках недалёка ад царквы.

1989Вера Пола, актрыса, Народная артыстка Беларусі. Прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

2020Валер Шчукін, палітык, праваабаронца і журналіст.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
11 кастрычніка
Міжнародны дзень дзяўчынак.


ПАДЗЕІ

1891 — у Стакгольме адкрылі першы ў сьвеце этнаграфічны музэй-комплекс «Скансэн».

1899 — пачалася Англа-бурская вайна.

1918 — Рада БНР зацьвердзіла Часовую Канстытуцыю Беларускай Народнай Рэспублікі.

1919 — аднавіў працу Віленскі ўнівэрсытэт.

1922 — распачала працу Дзяржаўная калегія БНР, дзейнічала ў Коўне да 20 красавіка 2023 г.

1931 — у СССР прынята рашэньне пра поўную ліквідацыю прыватнага гандлю.

1938 — у Вугоршчыне ў Падкарпацкай Русі было дазволена аднаўленьне самакіраваньня.

1944 — у склад СССР увайшла Тувінская Народная Рэспубліка.

1967 — у Слуцку пачаліся масавыя хваляваньні каля суду, якія ў наступны дзень выліліся ў крывавую бойку зь міліцыяй і падпал суду з ахвярамі.

1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы стварылі Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».

1986 — у Рэйк'явіку сустрэліся Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў.

1986 — Дзяржаўная камісія СССР прыняла «Вывад аб надзейнасьці і даўгавечнасьці канструкцыяў пакрыцьця, а таксама радыяцыйную бясьпеку рэактарнага аддзяленьня блёка №4 Чарнобыльскай АЭС».

2000 — беларускі ўрад замарозіў рахунак друкарні «Мэджык» за друк газэты «Рабочы».

2020
— падзеі 11 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 11 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/11

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/11

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/11


НАРАДЖЭНЬНІ

1913Эдзі Агняцьвет (Эдзі Каган), дзіцячая паэтэса і перакладніца.

1934Язэп Крупскі, берасьцейскі мастак. Працаваў у станковым жывапісе і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1968 году. Творы захоўваюцца ў музэях і карцінных галерэях Берасьця, Баранавічаў, Пружанаў, Менску, у прыватных калекцыях у Польшчы й іншых краінах.

1948Мікалай Ільніцкі, беларускі музэйнік.

1978Павал Марозаў, грамадзкі дзяяч і дысыдэнт, беларускі лібэрал, лідэр новага пакаленьня беларускай дыяспары першых гадоў ХХІ ст., сябра Рады БНР. Аўтар канцэпцый і рэалізатар больш за 50 розных праектаў у галіне грамадзкага актывізму, інфармацыі і культуры.


СЬМЕРЦІ

1424 Ян Жыжка, выдатны чэскі палкаводзец, кіраўнік паўстанцаў-гусітаў, герой бітвы пад Грунвальдам і нацыянальны герой Чэхіі.

1683Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзяяч ВКЛ. Стольнік упіцкі, стольнік і харужы ашмянскі, падваявода віленскі (1668—1669), маршалак ашмянскі, кашталян наваградзкі, пасол на сэймы 1665—1676 гг., маршалак Трыбуналу ВКЛ (1683).

1760Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, перакладнік і літаратар. Лоўчы вялікі літоўскі, ваявода падляскі, падканцлер вялікі літоўскі (ад 1752), староста амсьціслаўскі (ад 1757). Валодаў Старым і Новым Быхавам, Баркалабавам, Дабоснай, Дзярэчынам, Зэльвай, Луннам, Шкудамі.

2001Канстанцін Дамарад, савецкі беларускі гісторык.

2022Міхась Шавельскі («Юнгер»), баец-парамэдык Палка імя Кастуся Каліноўскага і батальёну «Тэрор». Загінуў у баі, ратуючы параненага байца.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
12 кастрычніка


ПАДЗЕІ

1398 — паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам заключана Салінская дамова, Вітаўт чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.

1492Хрыстафор Калюмб адкрыў востраў Сан-Сальвадор, гэтая падзея лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі».

1552 — войскі маскоўскага цара Івана IV «Тырана» авалодалі Казаньню, Казанскае ханства далучанае да Маскоўскай дзяржавы.

1654 — расейскія войскі пасьля працяглай аблогі зь ліпеня ў ходзе Трынаццацігадовай вайны з Рэччу Паспалітай (1654—1667) узялі горад Дуброўну, жыхары выведзены ў палон, умацаваньні зрытыя.

1920
— падпісаная Рыская дамова — савецка-польская папярэдняя мірная дамова. У дамове былі зацьверджаныя ўмовы папярэдняга міру і перамір’я, заключаныя паміж Польскай Рэспублікай з аднаго боку і савецкімі сацыялістычнымі Расейскай фэдэрацыйнай і Ўкраінскай рэспублікамі. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 г. Беларуская дэлегацыя ні ад БНР ні ад БССР увогуле не была запрошаная на перамовы.
— абвешчана Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі Віленшчыны і Горадзеншчыны, паўсталае ў выніку збройнага захопу войскамі пад камандаю польскага генэрала Люцыяна Жалігоўскага тэрыторыяў, якія адыходзілі да Літоўскай Рэспублікі паводле Сувалкаўскай дамовы ад 7 кастрычніка.

1925 — у Бэрліне распачала працу 2-я Ўсебеларуская канфэрэнцыя.

1952 — у Нью-Ёрку беларускімі эмігрантамі была пастаўленая камэдыя «Паўлінка» Янкі Купалы.

1967 — масавыя беспарадкі ў Слуцку, падпалены будынак суду, у ім загінулі судзьдзя і афіцэр МУС, яшчэ адзін афіцэр сканаў у шпіталі ад ранаў.

1994 — Нацыянальная зборная Беларусі па футболу атрымала першую перамогу (у сустрэчы супраць зборнай Люксэмбургу).

1999 — у Сараеве нарадзіўся 6-мільярдны жыхар Зямлі.

2003 — распачаў працу ў сеціве першы музычны інтэрнэт-партал Беларусі «Тузін Гітоў».

2020
— у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі «Маршы пэнсіянэраў».
— іншыя падзеі 12 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 12 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/12

2022
— увечары каля адабранага ўладамі касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены ў Менску прайшла разьвітальная імша. Набажэнства ў парафіяльным доме храма правёў пробашч Уладзіслаў Завальнюк.
— пра іншыя падзеі 12 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/12

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/12


НАРАДЖЭНЬНІ

1796Міхаіл Мураўёў-Віленскі (зь мянушкамі «Вешальнік» і «Людажэр»), расейскі генэрал-губэрнатар Паўночна-Заходняга краю, кіраўнік падаўленьня паўстаньня 1863-64 гг. у Беларусі. Меў варожае стаўленьне да беларускай мовы: «У Паўночна-Заходнім краі так званую беларускую мову неабходна зьвесьці на нішто, бо калі гэтага не зрабіць, яна бесьперапынна будзе інсьпіраваць думку пра асобны беларускі народ...» Разам зь Ёсіфам Сямашкам адзін з галоўных праваднікоў палітыкі русіфікацыі Беларусі.

1865Міхаіл Анцаў, кампазытар, харавы дырыгент, хормайстар і пэдагог.

1884Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч.

1926Міхаіл Бурнос, сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Аўстраліі. Адзін з закладальнікаў і старшыня Беларускага гістарычнага згуртаваньня ў Аўстраліі.


СЬМЕРЦІ

2020Юрка Голуб, празаік, паэт, перакладнік і журналіст.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік
13 кастрычніка
Міжнародны Дзень за зьніжэньне рызыкі стыхійных бедаў.


ПАДЗЕІ

1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб 3-м падзеле Рэчы Паспалітай.

1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні Пянткоўскага выйшаў другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».

1929 — у Менску пачаўся рух электрычных трамваяў.

1941Беларуская народная самапомач, грамадзкая дабрачынная арганізацыя, якая мусіла пераняць усе функцыі Чырвонага Крыжа, створаная загадам генэральнага камісара Беларусі Вільгэльма Кубэ.

1960 — з канвэеру Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.

1999 Віцебская дыяцэзія створаная загадам Папы Рымскага Яна Паўла II на просьбу кардынала Казімера Сьвёнтка.

2020
— раніцай у цэнтры Менску міліцыянты схапілі аднаго з уласьнікаў крамы „Первый цветной“ Максіма Харошына разам з жонкай. Мужчыну брутальна зьбілі ў міліцыі, адкуль яго адразу адправілі ў шпіталь.
— падзеі 13 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 13 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/13

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/13

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/13


НАРАДЖЭНЬНІ

1680Катажына Апалінская, жонка Станіслава Ляшчынскага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, княгіня Лятарынгіі й Бару.

1847Эдвард Вайніловіч, беларускі й польскі палітычны і грамадзкі дзяяч, абшарнік, фундатар некалькіх сакральных будынкаў, у тым ліку касьцёлу сьвятых Сымона і Алены ў Менску — у памяць пра дзяцей, якія заўчасна памерлі, Сымона і Алену Вайніловічаў.

1884Баляслаў Пачопка, рэлігійны дзяяч, каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, рэдактар-выдавец першае беларускае каталіцкае ґазэты „Biełarus“ (1913—1915), асьветнік, настаўнік і рэлігійны публіцыст, сталы аўтар «Нашай Нівы», аўтар кніг. У 1918-м выдаў першую беларускую граматыку, друкаваную лацінкаю. У 1920—30-х сьвятара Пачопку перасьледвала польская ўлада за прабеларускую пазыцыю.

1888Язэп Драздовіч, мастак, скульптар, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX ст. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

1896
Мікола Шчаглоў-Куліковіч, кампазытар, музыколяг, этнограф, паэт, тэатральны дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША. На лібрэта Натальлі Арсеньневай напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Ўсяслаў Чарадзей». (Магчыма, нарадзіўся 4 красавіка 1893 г.)
Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнаўца, гісторык і тэарэтык мастацтва, пэдагог, працаваў у БДУ і Інбелкульце. «Бацька» беларускага мастацтвазнаўства, ахвяра сталінскага ГУЛАГу.

1941Вера Церлюкевіч, рабочая, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.

1970Вітольд Ашурак, грамадзкі і палітычны актывіст, сябра Партыі БНФ, палітычны вязень. Загінуў у Шклоўскай калёніі ў 2021 г.


СЬМЕРЦІ

1810Ян Нікадзім Лапацінскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, апошні староста амсьціслаўскі. Займаўся гравёрствам, малюнкам, дробнай скульптураю, быў мэцэнатам мастацтва і калекцыянэрам. У культурнай гісторыі адзначыўся найперш сваімі медзярытамі.

1962Павал Гуткоўскі, мастак-графік і гравёр, брат юрыста і публіцыста Мікалая Гуткоўскага. Рэпрэсаваны па вайне.

1979Дзьмітры Лукас, кампазытар і пэдагог. Аўтар опэры «Кастусь Каліноўскі» (1947). Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР.

1986Андрэй Бембель, скульптар і пэдагог. Народны мастак БССР. Выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

1994Фёдар Фёдараў, фізык-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізыку, сын пісьменьніка Янкі Маўра. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, У гонар Фёдара Фёдарава названая вуліца ў менскім мікрараёне Сухарава.

2001Максім Лужанін, паэт, празаік, кінадраматург і перакладнік. Рэпрэсаваны ў 1930-х.

2004Уладзімер Міхнюк, гісторык і пэдагог.

2019Тамара Мушынская, літаратуразнаўца, пэдагог і мэтадыст. Суаўтарка Канцэпцыі літаратурнай адукацыі.


#гісторыя #каляндар #кастрычнік