Forwarded from Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
10 лістапада
Параскева паводле народнага календара ў Беларусі.
Сусьветны Дзень моладзі.
Сусьветны Дзень навукі за мір і разьвіцьцё.
Міжнародны Дзень бугальтэрыі.
ПАДЗЕІ
1444 — адбылася бітва пад Варнаю ў крыжовым паходзе польскага караля Ўладзіслава III «Варненчыка» супроць Асманскай імпэрыі пры султане Мурадзе ІІ. Польска-вугорскае войска было разгромлена турэцкім.
1885 — нямецкія інжынэры Даймлер і Майбах правялі выпрабаваньне першага матацыкла.
1906 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша Ніва» («Nasza Niwa»).
1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча занялі Мазыр.
1926 — у Менску пачаўся 1-ы Ўсебеларускі зьезд чыгуначнікаў.
1942 — войскі Трэцяга Райху ўвайшлі ў вішысцкую Францыю.
1980 — у Польшчы афіцыйна зарэгістраваная «Салідарнасьць» — першы незалежны прафсаюз у краінах сацыялістычнага блёку.
1992 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў закон «Аб усеагульным вайсковым абавязку» і вырашыў прывесьці да прысягі ўсіх вайскоўцаў да 31 сьнежня 1992 году.
2020
— падзеі 10 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 10 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/10
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/10
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/10
НАРАДЖЭНЬНІ
1483 — Марцін Лютэр, нямецкі манах, былы каталіцкі сьвятар, прафэсар багаслоўя і дзяяч і пачынальнік хрысьціянскага рэфармарскага руху XVI ст., пасьля вядомага як пратэстанцкая Рэфармацыя.
1749 — Мацей Радзівіл, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, кампазытар і драматург, аўтар лібрэта апэрэтаў. Падкаморы вялікі літоўскі, кашталян віленскі. У час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай (1792) перадаў у распараджэнэне вялікалітоўскага войска замкі, арсэналы і радзівілаўскую міліцыю. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстаньня 1794 г., уваходзіў у склад Найвышэйшае Літоўскае Рады. Як кампазытар ён стаў на пачатку таго працэсу, што вёў да перад-рамантычных палянэзаў-п’есаў Міхала Клеафаса Агінскага, палянэзаў-драмаў Восіпа Казлоўскага і рамантычных палянэзаў-карцінаў і фантазіяў Фрыдэрыка Шапэна.
1897 (1899) — Якаў Бранштэйн, беларускі габрэйскі літаратуразнаўца і крытык. Сябра-карэспандэнт АН БССР, адказны сакратар СП БССР (1932—1937). Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1910 — Антон Каржанеўскі, мастак-пэйзажыст. Рэпрэсаваны праз тое, што заставаўся пад нямецкай акупацыяй.
1921
— Леанід Ліпінскі, гісторык. Дасьледаваў сялянскі рух на Беларусі ў 1900—1917 гг., прамысловасьць, гандаль, мескае кіраваньне, жыльлёва-камунальную гаспадарку Менску ў пачатку XX ст. ды іншае.
— Віктар Роўда, харавы дырыгент і пэдагог. Народны артыст СССР. Прафэсар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік акадэмічнага хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.
1934 — Іван Курбека, паэт-сатырык, літаратуразнаўца і музэязнаўца.
СЬМЕРЦІ
1444 — Уладзіслаў III «Варненчык», кароль польскі, вугорскі і чэшскі, вярхоўны князь літоўскі з дынастыі Ягелонаў. Першы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. У бітве пад Варнай (адсюль яго пасьмяротная мянушка) войска Уладзіслава III разьбіта і сам ён загінуў.
1831 — Ян Ходзька, пісьменьнік, драматург, публіцыст і грамадзкі дзяяч. Бацька Язэпа, Міхала, Станіслава і Аляксандра Ходзькаў. Двойчы рэпрэсаваны. Пісаў мэмуары. Пахаваны ў Заслаўі.
1838 — Іван Катлярэўскі, украінскі пісьменьнік, паэт і драматург, заснавальнік сучаснай украінскай літаратуры, грамадзкі дзяяч. Яго паэма «Энэіда» (1798) стала першым ва ўкраінскай літаратуры творам, напісаным народнай моваю.
1938
— Уладзімер Тэраўскі, дырыгент, кампазытар і фальклярыст. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
— Мустафа Кемаль Ататурк, асманскі і турэцкі рэфарматар, палітык, дзяржаўны дзяяч і военачальнік; заснавальнік сучаснай турэцкай дзяржавы, першы прэзыдэнт Турэцкай Рэспублікі.
1942 — Сымон Баранавых (Баранаў), празаік, дзіцячы пісьменьнік. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднаньні «Маладняк» і БелАПП. Ахвяра сталінскага ГУЛАГу.
2023 — Мікалай Молакаў («МММ»), баец палку імя Кастуся Каліноўскага, палкоўнік, інструктар па выжываньні, памёр на палігоне, дзе ён трэнаваў беларускіх байцоў.
#гісторыя #каляндар #лістапад

Радыё Свабода
Усе навіны Радыё Свабода. Беларусь
Апошнія навіны Беларусі і сьвету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, пратэсты і рэпрэсіі, фота і відэа.
Forwarded from Dapamoga
🟢 11 лістапада 18:00 лекцыя:
БЕЛАРУСЬ vs «РУСКІ СВЕТ»: СУПРАЦІЎ ХВАТЦЫ КРАМЛЯ
Расія выдаткоўвае вялізныя сродкі для прасоўвання сваіх інтарэсаў у Беларусі, адбылася сінхранізацыя дзяржаўнай прапаганды дзвюх краін.
Т.зв. "рускі свет" - гэта вялікая інфраструктура інстытутаў "мяккай сілы" і ўнутраная сетка ўплывовых прыхільнікаў у Беларусі.
У значнай часткі грамадства да канца не сфарміравана нацыянальная ідэнтычнасць.
Аб укараненні ідэалогіі «рускага свету» ў Беларусі, аб стаўленні да гэтага беларускага грамадства і формах супраціву выступіць ПАВЕЛ ЦЕРАШКОВІЧ, прафесар, кіраўнік дэпартамента гісторыі ЕГУ.
Лекцыя адбудзецца у зале Музея акупацый і барацьбы за свабоду.
🗓 11 лістапада, 18.00
📍 Aukų g. 2A Vilnius.

Запрашаем на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі 🕯💔
12 лістапада, у чацвёртую гадавіну трагічнай гібелі Рамана Бандарэнкі, мы, беларусы Вільні, збярэмся разам, каб ушанаваць яго памяць і паказаць, што подзвіг Рамана і ўсіх ахвяр рэжыму не забыты.
Смерць Рамана стала болем для кожнага з нас і сімвалам бязлітаснасці рэжыму, які душыць грамадзянскую пазіцыю.
Але беларусы не маўчаць. Мы не забудзем і не даруем тых пакут ў змаганні за свабоду, праўду і годнасць, якія вымушаны трываць нашы суайчыннікі.
Чакаем вас 12 лістапада ў 20:00 каля амбасады Беларусі ў Вільні.
Гэтая акцыя — наш адказ крававаму рэжыму лукашэнкі: мы не забудзем злачынстваў, мы не прабачым жорсткасці, мы прыцягнем да адказнасці ўсіх, хто катуе наш вольны народ!
🕯🌹 Прыносце кветкі, знічкі і бел-чырвона-белыя сцягі — сімвалы памяці, нашай салідарнасці і непахіснай веры ў будучыню вольнай Беларусі.
Далучайцеся, каб разам паказаць, што голас беларусаў гучыць моцна!
Арганізатар: Dapamoga
🗓 12 лістапада, 20:00
📍 Mindaugo g. 13

11 лістапада
Дзень незалежнасьці ў Польшчы.
ПАДЗЕІ
1215 — распачаўся IV Латэранскі Сусьветны сабор, найбуйнейшы ў Сярэднявеччы.
1480 — скончылася «стаяньне на Угры» паміж Вялікай Ардой і Вялікім Княствам Маскоўскім. Хан Ахмат чакаў падыходу дапамогі ад караля і вялікага князя Казімера IV, але яна не падыйшла — крымскія татары, хаўрусьнікі маскоўскага цара і вялікага князя Івана III, адцягнулі літоўскае войска, напаўшы на Падол.
1673 — у Хоцінскай бітве караля і вялікага князя Яна Сабескага былі пасьпяхова застасаваныя баявыя ракеты Казімера Семяновіча.
1918
— заключана Камп’енскае перамір’е, скончылася І Сусьветная вайна.
— сфармаваны першы кабінэт міністраў Літвы.
— абвешчана незалежнасьць Польшчы, Рэгенцкая рада, створаная нямецкімі і аўстрыйскімі ўладамі, перадала Юзафу Пілсудзкаму камандаваньне польскім войскам.
1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўны да Прагі.
1988 — аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» прыняў адозву «Да грамадзянаў Беларусі», у якой акрэсьліў палітычную пазыцыю шырокага грамадзкага руху.
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Ватыканам, заснаваная Апостальская нунцыятура ў Беларусі.
1999 — з Аршанскай калёніі выйшаў на свабоду двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў.
2004 — Літва першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала статутную дамову ЭЗ.
2020
— у Менску ўвечары падчас карнага рэйду лукашыстаў па дварох на шырока вядомай «Плошчы Пераменаў» моцна зьбіты грамадзкі актывіст і мастак Раман Бандарэнка. У шпіталь Раман быў завезены з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі і ранкам 12 лістапада памёр.
— іншыя падзеі 11 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 11 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/11
2022
— падчас расейска-ўкраінскай вайны ўкраінскімі войскамі вызвалены Хэрсон, у апэрацыі бралі ўдзел беларусы-дабрахвотнікі Палку імя Кастуся Каліноўскага.
— пра іншыя падзеі 11 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/11
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/11
НАРАДЖЭНЬНІ
1698 — Людвік Францішак Карвацкі, езуіт, прэфэкт школаў у Наваградку, Нясьвіжы, Горадні, Дарагічыне ды інш. Прафэсар філязофіі, матэматыкі й грэцкае мовы, місіянэр.
1714 — Марцін Матушэвіч, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, кашталян берасьцейскі, паэт і мэмуарыст, аўтар «Дыярыюша майго жыцьця».
1821 — Фёдар Дастаеўскі, сусьветнавядомы расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.
1868 — Ганна Місуна, першая жанчына-геоляг у Беларусі, якая праводзіла палявыя геалягічныя дасьледваньні. Асаблівую вядомасьць набылі публікацыі па геалёгіі Горадзенскай і Менскай губэрняў — склала мапу-даведнік будаўнічых матэрыялаў, распрацавала мэтодыку вывучэньня канцавых марэнаў.
1875 — Альбэрт Паўловіч, паэт-гумарыст, драматург, перакладнік і мастак. Найбольш значная фігура беларускай гумарыстыкі пачатку XX ст. У яго доме ў Менску ў пач. ХХ ст. быў літаратурны салён, дзе зьбіраліся тагачасныя беларускія пісьменьнікі.
1903 — Аляксандар Ільінскі, тэатральны актор, Народны артыст БССР і СССР. Працаваў у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.
1909 — Георгі Заборскі, Народны архітэктар СССР і Заслужаны будаўнік БССР, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры. Аўтар будынкаў музэю Якуба Коласа і зруйнаванага нядаўна Музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Кастрычніцкім пляцы.
1929 — Леанід Сушчэня, навукоўца-біёляг, акадэмік і прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1992—1997).
1955 — Галіна Тычка, літаратуразнаўца, крытык і пэдагог.
СЬМЕРЦІ
1975 — Пётар Савачкін, гісторык і пэдагог.
1999 — Ангеліна Бароўка, дзяячка беларускага супраціву, сябра і скарбнік пастаўскай групы паваеннай беларускай моладзевай падпольнай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), мела мянушку «Таполя». Асуджаная на 10 гадоў зьняволеньня ў ГУЛАГу. Дзейнасьць групы была накіравана на прапаганду беларускай мовы і культуры, змаганьне з татальнай русыфікацыяй (гл. фільм «Глыбоцкая змова»).

Арганізацыя «Дапамога» звярнулася да сяброў Каардынацыйнай рады, а таксама да спадара Латушкі з прапановай узяць удзел у сустрэчы 17 лістапада а 17.00 у Замку.
Асноўная тэма сустрэчы — палітэмігранты-беларусы ў Літве і Польшчы, праблемы і шляхі іх вырашэння.
У праграме абмеркавання — дасягненні за 100-дзённы тэрмін работы Каардынацыйнай рады і іх планы на будучыню.
У гэтым абмеркаванні пацвердзілі ўдзел Вольга Вялічка, Аляксандр Клачко і Вадзім Пракоп'еў (анлайн).
Спадар Латушка таксама запрошаны на сустрэчу асобна.
✍ Калі вы не можаце прысутнічаць, але хочаце, каб ваша пытанне было агучана, пішыце ў асабістыя @natalex_dapamoga
🗓 17 лістапада, 17:00
📍 Замак, Naujoji Riovoniu 10

12 лістапада
Дзень сьв. Язафата і Дзень памяці Рамана Бандарэнкі ў Беларусі.
ПАДЗЕІ
930 — заснаваны альтынг Ісьляндыі, найстарэйшы ў сьвеце парлямэнт.
1596 — у Кракаве адбылося пахаваньне каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Ганны Ягелонкі.
1623 — месьцічы Віцебску паўсталі супраць царкоўнай уніі, прынятай за 27 гадоў да таго, і забілі арцыбіскупа полацкага Язафата Кунцэвіча. Апроч таго, забойцы разрабавалі біскупскі палац, уніяцкія цэрквы і манастыры ды іншае майно ў месьце.
1918
— заснаваны Віцебскі гістарычны музэй.
— Аўстрыя абвесьціла сябе Рэспублікаю.
— рашэньнем Рэгенцкай Рады Польшчы Юзэф Пілсудзкі прызначаны кіраўніком дзяржавы.
1925 — спынілася выданьне газэты «Жыцьцё беларуса» Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, якая выходзіла ў Вільні.
1933 — у Нямеччыне на рэфэрэндуме 95% жыхароў краіны ўхвалілі палітыку Адольфа Гітлера.
1948 — завершыўся Такійскі працэс над японскімі ваеннымі злачынцамі. 7 абвінавачаных былі асуджаныя на сьмяротнае пакараньне, 16 — на пажыцьцёвае зьняволеньне.
1982 — Юры Андропаў, старшыня КДБ, выбраны генэральным сакратаром ЦК КПСС і стаў кіраўніком СССР.
1998 — абвешчаны заказьнік «Астравы Дулебы» ў Магілёўскай вобласьці.
2020
— Раман Бандарэнка памёр у шпіталі, пачалося стварэньне мэмарыялаў па ўсёй краіне і стыхійныя вулічныя акцыі пратэсту.
— іншыя падзеі 12 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 12 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/12
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/12
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/12
НАРАДЖЭНЬНІ
1796 — Міхал Рукевіч, вайсковец, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, паліткатаржанін.
1823 — Павал Шпілеўскі, этнограф, пісьменьнік, перакладнік, публіцыст і тэатральны крытык. Зьбіраў цікавыя зьвесткі з гісторыі местаў, мястэчак і вёсак Беларусі, апісаньні побыту, павер’яў, абрадаў і звычаяў беларускага народу, становішча сельскай гаспадаркі і прамысловасьці. Адзначыў самабытнасьць беларускае мовы.
1868 — Ганна Місуна, беларуская, польская, літоўская і расейская геалягіня. Першая жанчына-геоляг у Беларусі і Расеі, якая праводзіла палявыя геалягічныя дасьледваньні, склала карту-даведнік будаўнічых матэрыялаў заходніх раёнаў. Асаблівую вядомасьць набылі публікацыі па геалёгіі Горадзенскай і Менскай губэрняў.
1885 — Міхайла Грамыка, празаік, паэт і драматург, геоляг і пэдагог. Браў удзел у пошуках нафты на Палесьсі. Аўтар падручнікаў па геаграфіі і мінэралёгіі, распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналёгію. П’есы ставіліся ў тэатрах. Рэпрэсаваны ў 1930-х па справе «Саюза вызваленьня Беларусі».
1902 — Тацяна Бандарчык, тэатральная актрыса.
1920 — Андрэй Макаёнак, драматург, Народны пісьменьнік Беларусі і дзяржаўны дзяяч.
1958 — Леанід Пранчак, паэт і журналіст. Аўтар кнігі «Беларуская Амэрыка» (1994). Звыш 200 ягоных вершаў паклалі на музыку, найбольш славутымі зь якіх былі «Даставай, Язэп, гармонік» і «Пад зоркаю Пагоні».
СЬМЕРЦІ
1572 — Грыгор Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, заснавальнік старэйшай галіны роду Хадкевічаў.
1623 — Язафат Кунцэвіч, грэка-каталіцкі царкоўны і грамадзкі дзяяч ВКЛ, арцыбіскуп полацкі, царкоўны пісьменьнік, сьвятамучанік. Забіты групаю праваслаўных месьцічаў Віцебску, падбухторваемых «альтэрнатыўным» біскупам Мялеціем Сматрыцкім, незаконна пастаўленым прамаскоўскім і пратурэцкім Ерусалімскім патрыярхам Тэафанам пасьля візыту ў Маскву.
1868 — Мсьціслаў Камінскі, этнограф, фальклярыст і публіцыст.
1996 — Анатоль Майсеня, журналіст і палітоляг, прэзыдэнт Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад» (1992). Якраз напярэдадні лёсавызначальнага рэфэрэндуму загінуў у аўтакатастрофе на трасе Берасьце—Менск, вяртаючыся з канфэрэнцыі ў Італіі. Як забойства абазначыў сьмерць Майсені тагачасны міністар унутраных справаў Юры Захаранка.
2018 — Ігар Лучанок, кампазытар і пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў і Народны артыст Беларусі.
2020 — Раман Бандарэнка, мастак, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г., ахвяра лукашысцкага гвалту ў Менску.

13 лістапада
Міжнародны Дзень сьляпых.
Дзень беларускай школы.
ПАДЗЕІ
1655 — адбылася бітва на рацэ Лясной, у якой абаронцы ВКЛ пад камандаю гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі падчас Трынаццацігадовай вайны.
1851 — пачала дзейнічаць тэлеграфная лінія між Лёнданам і Парыжам.
1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.
1918 — выйшаў дэкрэт УЦВК пра скасаваньне Берасьцейскай мірнай дамовы ў сувязі з паражэньнем Нямеччыны ў вайне.
1924 — Канстантынопальскім патрыярхатам прызнана Польская аўтакефальная праваслаўная царква. На 1939 г. у ёй існавала 5 япархіяў: Варшаўская, Валынская, Віленская, Горадзенска-Наваградзкая і Палеская.
1993 — парлямэнт Беларусі прыняў закон «Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны».
2015 — адбылася сэрыя тэрарыстычных атак у Парыжы.
2020
— падзеі 13 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 13 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/13
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/13
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/13
НАРАДЖЭНЬНІ
1806 — Эмілія Плятэр, графіня, зьбіральніца беларускага фальклёру. Удзельніца паўстаньня 1831 г., узначаліла аддзел з 280 пехацінцаў, 60 вершнікаў і некалькіх сотняў узброеных косамі сялянаў. Адам Міцкевіч прысьвяціў ёй верш «Сьмерць палкоўніка».
1836 — Яраслаў Дамброўскі, афіцэр і рэвалюцыянэр, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-64 гг., а таксама Парыскае камуны 1871 г.
1877 — Мікалай Нікольскі, гісторык, усходазнаўца. Акадэмік, дырэктар інстытуту гісторыі АН БССР (1937-53). Дасьледаваў менскія старажытнасьці.
1891 — Іван Саланевіч, расейскі публіцыст беларускага паходжаньня з Пружаншчыны, мысьляр, гістарычны пісьменьнік і грамадзкі дзяяч. Арганізаваў «народна-манархічны» рух, прапагандаваў ідэю самабытнай расейскай самадзяржаўніцкай манархіі. Атрымаў шырокую вядомасьць як аўтар кніг пра СССР і тэарэтык манархізму.
СЬМЕРЦІ
1625 — Салямон Рысінскі, паэт-лацініст родам з Полаччыны, філёляг, фальклярыст-парэміёляг. Першы вядомы чалавек, які назваў сябе «беларусам» (Leuсorussus), а сваю краіну «Беларусьсю» (Leucorossia).
1852 — Іван Грыгаровіч, гісторык, археограф і сьвятар. Аўтар шматлікіх археаграфічных працаў пераважна па гісторыі зямель Беларусі.
1896 — Антон Валынчык, харавы дырыгент, кампазытар і пэдагог, выкладчык Наваградзкае беларускае гімназіі.
1919 — Платон Жуковіч, гісторык Беларусі, Польшчы і Ўкраіны XVII—XVIII стст., родам з Пружанаў. Выкладаў царкоўную гісторыю ў Полацку, Вільні і Пецярбургу, пісаў свае дасьледаваньні ў «заходнерускім духу».
1933 — Антон Ясінскі, гісторык, прафэсар БДУ, Акадэмік АН Беларусі (1928). Дасьледаваў менскія старажытнасьці.
1942 — Уладзіслаў Талочка, рыма-каталіцкі сьвятар, гісторык і літаратурны крытык. Падтрымліваў выданьне першай беларускай каталіцкай газэты «Biełarus». З 1920-х перасьледаваўся польскімі ўладамі. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.
1950 — Несьцер Сакалоўскі, кампазытар, хормайстар і фальклярыст. Аўтар музыкі гімну БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусі.
1986 — Ганна Абуховіч, актрыса тэатру і кіно. Народная артыстка БССР.
1989 — Фёдар Янкоўскі, мовазнаўца, пэдагог і пісьменьнік. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў. Заслужаны дзяяч навукі Беларусі.
1992 — Якаў Парэцкі, літаратуразнаўца, перакладнік і мовазнаўца. Дасьледаваў культуру Беларусі XVI—XVIII стст., старажытныя мовы, творчасьць паэтаў-лаціністаў. Аўтар манаграфіяў «Сымон Будны», «Элемэнты лацінскага словаўтварэньня і сучасныя мовы», «Салямон Рысінскі», «Мікола Гусоўскі».
1999 — Дзьмітры Апарын, хімік-арганік. Прафэсар Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
2007 — Цімох Вострыкаў, дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, ваенна-палітычны дзяяч, выдавец. У 1952 г. у складзе «чацьвёркі» парашутыстаў быў закінуты ў Беларусь як прадстаўнік Рады БНР для выведнай і падпольнай дзейнасьці. Група была выкрытая за адзін тыдзень, правёў 23 гады ў лягерох у Мардовіі — да 1975 г.

14 лістапада
Сусьветны Дзень барацьбы з цукроўкаю (дыябэтам).
ПАДЗЕІ
1864 — арыштаваны Ясафат Агрызка, журналіст і выдавец, камісар паўстанцкага ўраду ў Санкт-Пецярбургу. Памёр у ссылцы.
1896 — закладзеная Менская гарадзкая тэлефонная сетка.
1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.
1920 — пачаў працу Зьезд Случчыны. 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку прынялі дакумэнт, які абвяшчаў у рэгіёне ўладу БНР. Была абраная Рада Случчыны.
1926 — у Менску пачалася 1-я Акадэмічная канфэрэнцыя ў справе рэформы беларускага правапісу і азбукі.
1990 — у Парыжы ў будынку UNESCO адбылася ўрачыстая цырымонія ў гонар 500-х угодкаў з народзінаў Францішка Скарыны.
2014 — першы раз ушанавалі памяць забітых у Хайсах, віцебскіх Курапатах, паставілі крыжы.
2020
— падзеі 14 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 14 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/14
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/14
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/14
НАРАДЖЭНЬНІ
1757 — Казімер Нестар Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, паэт, удзельнік паўстаньня Касьцюшкі.
1812 — Паўлюк Багрым, сялянскі паэт, каваль. Захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным.
1836 — Міхал Эльвіра Андрыёлі, жывапісец, графік і архітэктар. Прадстаўнік рамантызму, стварыў нізку партрэтаў, краявідаў, гістарычных ілюстрацыяў і эскізаў, адмысловы будаўнічы стыль «сьвідэрмаер». Жыў у Вільні, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг., ваяваў у атрадзе Людвіка Нарбута. Эміграваў, жыў у Лёндане і Парыжы, але вярнуўся на радзіму і быў высланы ў Сыбір.
1881 — Аляксей Кайгарадаў, кліматоляг і геафізык, акадэмік. Аўтар «Кліматычнага атлясу Беларусі».
1900 — Нічыпар Чарнушэвіч, паэт, перакладнік і драматург, сябра літаб’яднаньня «Маладняк», рэпрэсаваны ў 1930-х. Брат пісьменьніка Міколы Хведаровіча.
1905 — Міхась Васілёк (Касьцевіч), паэт. Сябра БСРГ, ствараў гурткі Таварыства беларускае школы. Польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі яго і саджалі ў турму.
1907 — Мiхась Ларчанка, літаратуразнаўца, літаратурны крытык і пэдагог.
1912 — Янка Золак (Антон Даніловіч), паэт і празаік, брат Алеся Змагара. Грамадзкі дзяяч і выдавец на эміграцыі ў ЗША.
1933 — Леанід Пракопчык, краязнаўца і пісьменьнік, аўтар краязнаўчых нарысаў, кінасцэнарыяў і п’есаў.
1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, актор тэатру і кіно.
1958 — Уладзімер Качан, жывапісец-манумэнталіст.
1968 — Зьміцер Бартосік, бард, пісьменьнік і журналіст.
СЬМЕРЦІ
1398 — Андрэй Ястрабец (Васіла), рэлігійны дзяяч ВКЛ, францішканін, дыплямат. Першы біскуп у Серату і ў Вільні. Браў удзел у хрышчэньні Літвы. Заснаваў касьцёлы ў Вільні (Катэдра), Вількаміры, Майшаголе, Немянчыне, Крэве, Абольцах, Гайне, кляштары францішканаў у Лідзе і Ашмянах.
1680 — Міхал Казімер Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ. Стольнік, крайчы і падчашы вялікі літоўскі, кашталян і ваявода віленскі, падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі.
1942 — Канстанцін Заслонаў, камандаваў усімі партызанскімі сіламі аршанскае зоны. Загінуў у баі. Герой Савецкага Саюзу (1943).
1978 — Уладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень ГУЛАГу, дзяяч эміграцыі ў ЗША.
1986 — Мікола Ўлашчык, гісторык, археограф, этнограф, краязнаўца і літаратар, вязень ГУЛАГу. Аўтар навуковых працаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства і археаграфіі.
2008
— Аляксандар Дракахруст, журналіст, паэт і перакладнік. Бацька матэматыка і журналіста-аналітыка Юрыя Дракахруста.
— Генадзь Кісялёў, гісторык, літаратуразнаўца, пісьменьнік і археограф. Дасьледаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух ХІХ ст.
2011 — Анатоль Белы, грамадзка-культурны дзяяч, навукоўца, калекцыянэр, старшыня Менскага культурна-асьветніцкага грамадзкага клюбу «Спадчына», стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах (цяпер Старадароскі мастацкі музэй).
2022 — Ян Чыквін, беларускі паэт на Падляшшы, гісторык літаратуры, перакладнік і грамадзкі дзяяч.

Forwarded from KROPKA
Добрага вечару, спадарству 🏡
Нямала часу мінула з апошняга прагляду фільмаў у нашай прасторы, таму прагнем абвясьціць новы кінасезон па-беларуску 15 лістапада а 19:00🥳
Пачнем са стужкі "1670" на польскай з беларускімі субтытрамі. Гэта сатырыстычная камедыя, дзе дзівак шляхціц, які прагне стаць найвядомейшай асобай у Польшчы, увесь час спрачаецца са сваякамі і канфліктуе з сялянамі🍿
Будзем глядзець па аднаму эпізоду кожную наступную пятніцу. Кінапрагляд бесплатны, але трэба штосьці набыць у нашай краме🛍
Krama + tvorčaja prastora KROPKA
15 listapada a 19:00
Savičiaus g. 6, Vilnius
Dapamahčy, padpisacca i štości nabyć praz Kupi mnie kavy
Našyja Instahram і TykTok
Нямала часу мінула з апошняга прагляду фільмаў у нашай прасторы, таму прагнем абвясьціць новы кінасезон па-беларуску 15 лістапада а 19:00
Пачнем са стужкі "1670" на польскай з беларускімі субтытрамі. Гэта сатырыстычная камедыя, дзе дзівак шляхціц, які прагне стаць найвядомейшай асобай у Польшчы, увесь час спрачаецца са сваякамі і канфліктуе з сялянамі
Будзем глядзець па аднаму эпізоду кожную наступную пятніцу. Кінапрагляд бесплатны, але трэба штосьці набыць у нашай краме
Krama + tvorčaja prastora KROPKA
15 listapada a 19:00
Savičiaus g. 6, Vilnius
Dapamahčy, padpisacca i štości nabyć praz Kupi mnie kavy
Našyja Instahram і TykTok
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
15 лістапада
Сусьветны Дзень адмовы ад паленьня.
Міжнародны Дзень пісьменьніка ў няволі.
ПАДЗЕІ
1416 — сабор япіскапаў у Наваградку пасьвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага.
1777 — другі Кантынэнтальны кангрэс Амэрыкі выдаў Артыкулы Канфэдэрацыі, потым зьмененыя на Канстытуцыю ЗША.
1918 — закрытая Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя.
1920
— у Жэнэве прайшло першае паседжаньне асамблеі Лігі Нацыяў, створанай годам раней.
— Данцыг (сучасны Гданьск) абвешчаны вольным горадам.
1925 — выйшла ў этэр першая перадача Першага каналу Беларускага радыё. Трансьляцыя вялася на тэрыторыі радыюсам 300 км 30 хвілін у дзень.
1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя.
1962 — пачаўся ўстаноўчы сход Саюзу кінематаграфістаў Беларусі.
1971 — амэрыканская кампанія «Intel» выпусьціла першы мікрапрацэсар (мадэль 4004).
1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвесьціла сваю незалежнасьць, якую прызнала толькі Турэччына.
1992 — Сялянская партыя правяла на пляцы Незалежнасьці ў Менску свой першы мітынг, асноўным патрабаваньнем было ўвядзеньне права прыватнай уласнасьці на зямлю.
2002 — заснаваны Беларускі культурна-асьветны цэнтар у Познані.
2020
— тысячы людзей выйшлі на акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Менску ды іншых гарадах. Больш за 1000 затрыманых. На «Плошчы пераменаў» у Менску камунальнікі пасьля масавых затрыманьняў зьнішчылі народны мэмарыял Раману.
— іншыя падзеі 15 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 15 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/15
2022
— паводле дадзеных ААН колькасьць насельніцтва Зямлі дасягнула 8 мільярдаў чалавек.
— пра іншыя падзеі 15 лістапада чытайце https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/15
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/15
НАРАДЖЭНЬНІ
1879 — Мэльхісэдэк (Міхаіл Паеўскі), праваслаўны сьвятар, мітрапаліт. Першы Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1922-31). Рэпрэсаваны.
1898 — Піліп Кізевіч, грамадзка-палітычны дзяяч, сябра БСРГ і ТБШ у Горадні і Горадзенскім павеце. На выбарах у Сойм 1928 г. уваходзіў у склад Беларускага сялянскага зьвязу. Па вайне жыў і арганізоўваў беларускае школьніцтва ў Беластоку.
1918 — Францішак Бартуль, грамадзкі дзяяч на эміграцыі ў Вялікай Брытаніі і ЗША. Сябра Рады БНР.
1919 — Алесь Міцкевіч, грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябра Рады БНР. Пляменьнік Якуба Коласа.
1926 — Мікола Канаш, вязень ГУЛАГу, сулягернік Ларысы Геніюш і публікатар яе вершаў. Удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1938 — Віктар Цітоў, этноляг, гісторык культуры і пэдагог. Распрацаваў канцэпцыю гістарычна-этнаграфічнага раянаваньня Беларусі.
1947 — Анатоль Ярмоленка, сьпявак, мастацкі кіраўнік эстраднага гурту «Сябры». Народны артыст Беларусі.
1951 — Віктар Скорабагатаў, опэрны сьпявак, пэдагог, музычны дзяяч. Заслужаны артыст Беларусі. Аўтар кнігаў па гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Дасьледуе старадаўнюю беларускую музыку, творчасьць малавядомых беларускіх кампазытараў.
1955 — Сяргей Войчанка, мастак-графік, жывапісец, скульптар і дызайнэр, працаваў разам з Уладзімерам Цэсьлерам, вядомы сваімі дасьціпнымі рэклямнымі постэрамі й плякатамі на сацыяльныя тэмы.
1993 — Меліціна Станюта, гімнастка, праўнучка Стэфаніі Станюты. Падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Беларусі з патрабаваньнем прызнаць несапраўднымі выбары прэзыдэнта Беларусі ў 2020 г.
СЬМЕРЦІ
1907 — Юзаф (Рафал) Каліноўскі, інжынэр, настаўнік, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг. Манах-кармэліт і каталіцкі сьвяты. Зьяўляецца патронам афіцэраў і жаўнераў, заступнікам у цяжкіх і безнадзейных справах.
1916 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік і публіцыст з Падляшша, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1905) «за яго выдатныя заслугі як эпічнага пісьменьніка»; адзін з самых папулярных пісьменьнікаў мяжы XIX—XX стст. Найбольш вядомы яго твор 1880-х г. — гістарычная трылёгія: раманы «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыёўскі».
#гісторыя #каляндар #лістапад
Сусьветны Дзень адмовы ад паленьня.
Міжнародны Дзень пісьменьніка ў няволі.
ПАДЗЕІ
1416 — сабор япіскапаў у Наваградку пасьвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага.
1777 — другі Кантынэнтальны кангрэс Амэрыкі выдаў Артыкулы Канфэдэрацыі, потым зьмененыя на Канстытуцыю ЗША.
1918 — закрытая Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя.
1920
— у Жэнэве прайшло першае паседжаньне асамблеі Лігі Нацыяў, створанай годам раней.
— Данцыг (сучасны Гданьск) абвешчаны вольным горадам.
1925 — выйшла ў этэр першая перадача Першага каналу Беларускага радыё. Трансьляцыя вялася на тэрыторыі радыюсам 300 км 30 хвілін у дзень.
1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя.
1962 — пачаўся ўстаноўчы сход Саюзу кінематаграфістаў Беларусі.
1971 — амэрыканская кампанія «Intel» выпусьціла першы мікрапрацэсар (мадэль 4004).
1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвесьціла сваю незалежнасьць, якую прызнала толькі Турэччына.
1992 — Сялянская партыя правяла на пляцы Незалежнасьці ў Менску свой першы мітынг, асноўным патрабаваньнем было ўвядзеньне права прыватнай уласнасьці на зямлю.
2002 — заснаваны Беларускі культурна-асьветны цэнтар у Познані.
2020
— тысячы людзей выйшлі на акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Менску ды іншых гарадах. Больш за 1000 затрыманых. На «Плошчы пераменаў» у Менску камунальнікі пасьля масавых затрыманьняў зьнішчылі народны мэмарыял Раману.
— іншыя падзеі 15 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 15 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/15
2022
— паводле дадзеных ААН колькасьць насельніцтва Зямлі дасягнула 8 мільярдаў чалавек.
— пра іншыя падзеі 15 лістапада чытайце https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/15
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/15
НАРАДЖЭНЬНІ
1879 — Мэльхісэдэк (Міхаіл Паеўскі), праваслаўны сьвятар, мітрапаліт. Першы Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1922-31). Рэпрэсаваны.
1898 — Піліп Кізевіч, грамадзка-палітычны дзяяч, сябра БСРГ і ТБШ у Горадні і Горадзенскім павеце. На выбарах у Сойм 1928 г. уваходзіў у склад Беларускага сялянскага зьвязу. Па вайне жыў і арганізоўваў беларускае школьніцтва ў Беластоку.
1918 — Францішак Бартуль, грамадзкі дзяяч на эміграцыі ў Вялікай Брытаніі і ЗША. Сябра Рады БНР.
1919 — Алесь Міцкевіч, грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябра Рады БНР. Пляменьнік Якуба Коласа.
1926 — Мікола Канаш, вязень ГУЛАГу, сулягернік Ларысы Геніюш і публікатар яе вершаў. Удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1938 — Віктар Цітоў, этноляг, гісторык культуры і пэдагог. Распрацаваў канцэпцыю гістарычна-этнаграфічнага раянаваньня Беларусі.
1947 — Анатоль Ярмоленка, сьпявак, мастацкі кіраўнік эстраднага гурту «Сябры». Народны артыст Беларусі.
1951 — Віктар Скорабагатаў, опэрны сьпявак, пэдагог, музычны дзяяч. Заслужаны артыст Беларусі. Аўтар кнігаў па гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Дасьледуе старадаўнюю беларускую музыку, творчасьць малавядомых беларускіх кампазытараў.
1955 — Сяргей Войчанка, мастак-графік, жывапісец, скульптар і дызайнэр, працаваў разам з Уладзімерам Цэсьлерам, вядомы сваімі дасьціпнымі рэклямнымі постэрамі й плякатамі на сацыяльныя тэмы.
1993 — Меліціна Станюта, гімнастка, праўнучка Стэфаніі Станюты. Падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Беларусі з патрабаваньнем прызнаць несапраўднымі выбары прэзыдэнта Беларусі ў 2020 г.
СЬМЕРЦІ
1907 — Юзаф (Рафал) Каліноўскі, інжынэр, настаўнік, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг. Манах-кармэліт і каталіцкі сьвяты. Зьяўляецца патронам афіцэраў і жаўнераў, заступнікам у цяжкіх і безнадзейных справах.
1916 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік і публіцыст з Падляшша, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1905) «за яго выдатныя заслугі як эпічнага пісьменьніка»; адзін з самых папулярных пісьменьнікаў мяжы XIX—XX стст. Найбольш вядомы яго твор 1880-х г. — гістарычная трылёгія: раманы «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыёўскі».
#гісторыя #каляндар #лістапад
Радыё Свабода
Усе навіны Радыё Свабода. Беларусь
Апошнія навіны Беларусі і сьвету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, пратэсты і рэпрэсіі, фота і відэа.
Forwarded from Dapamoga
Арганізацыя «Дапамога» звярнулася да сяброў Каардынацыйнай рады, а таксама да спадара Латушкі з прапановай узяць удзел у сустрэчы 17 лістапада а 17.00 у Замку.
Асноўная тэма сустрэчы — палітэмігранты-беларусы ў Літве і Польшчы, праблемы і шляхі іх вырашэння.
У праграме абмеркавання — дасягненні за 100-дзённы тэрмін работы Каардынацыйнай рады і іх планы на будучыню.
У гэтым абмеркаванні пацвердзілі ўдзел Вольга Вялічка, Аляксандр Клачко, Уладзімір Шанцаў, Стася Гліннік, Павел Церашковіч, Аляксандра Дойніч, Вадзім Пракоп'еў (анлайн).
Павел Латушка таксама пацвердзіў удзел у сустрэчы (анлайн).
✍ Калі вы не можаце прысутнічаць, але хочаце, каб ваша пытанне было агучана, пішыце ў асабістыя @natalex_dapamoga
🗓 17 лістапада, 17:00
📍 Замак, Naujoji Riovoniu 10
Асноўная тэма сустрэчы — палітэмігранты-беларусы ў Літве і Польшчы, праблемы і шляхі іх вырашэння.
У праграме абмеркавання — дасягненні за 100-дзённы тэрмін работы Каардынацыйнай рады і іх планы на будучыню.
У гэтым абмеркаванні пацвердзілі ўдзел Вольга Вялічка, Аляксандр Клачко, Уладзімір Шанцаў, Стася Гліннік, Павел Церашковіч, Аляксандра Дойніч, Вадзім Пракоп'еў (анлайн).
Павел Латушка таксама пацвердзіў удзел у сустрэчы (анлайн).
✍ Калі вы не можаце прысутнічаць, але хочаце, каб ваша пытанне было агучана, пішыце ў асабістыя @natalex_dapamoga
🗓 17 лістапада, 17:00
📍 Замак, Naujoji Riovoniu 10
Forwarded from Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
16 лістапада
Успамін Маці Божай Вастрабрамскай у каталікоў.
Міжнародны Дзень талеранцыі.
Міжнародны Дзень барацьбы з анарэксіяй.
ПАДЗЕІ
1384 — у Кракаве адбылася каранацыя на каралеву Польшчы Ядвігі Анжуйскай, будучае жонкі вялікага князя Ягайлы.
1812 — армія Напалеона, адступаючы, пачала пераход Бярэзіны.
1849 — у Расеі пісьменьніку Фёдару Дастаеўскаму вынесьлі сьмяротны вырак.
1918 — Вугоршчына абвесьціла незалежнасьць ад Аўстра-Вугорскай імпэрыі.
1920 — на Зьезьдзе Случчыны абраная Беларуская рада Случчыны, выканаўчы і распарадчы орган мясцовае ўлады, якая ўзьняла ўзброенае паўстаньне супраць бальшавікоў.
1933 — усталяваны дыпляматычныя дачыненьні СССР і ЗША.
1945 — стварэньне Арганізацыі ААН у справах адукацыі, навукі і культуры (UNESCO).
1992 — Украіна адмовілася ад расейскага рубля на сваёй тэрыторыі.
2016 — у Віцебску ўсталявалі помнік АМАПу.
2020
— падзеі 16 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 16 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/16
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/16
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/16
НАРАДЖЭНЬНІ
1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Шмат сіл і часу аддаваў культурна-асветніцкай дзейнасці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатр, бібліятэкі і чытальні. У 1863 г. адзін з кіраўнікоў узброенага выступленьня на Віцебшчыне, высланы ў Сыбір на катаржныя работы.
1888 — Вінцэнт Гадлеўскі, каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч і публіцыст. Уваходзіў у Раду БНР, стварыў Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю і быў рэдактарам газэты «Krynica», часткова пераклаў на беларускую мову Новы Запавет. Выступіў зь ініцыятываю стварэньня Беларускага нацыянальнага фронту, выдаваў газэту «Беларускі Фронт» (1936-39). Заснаваў напрыканцы 1939 г. Беларускую незалежніцкую партыю. Арыштаваны і закатаваны немцамі ў канцлягеры ў Трасьцянцы пад Менскам у 1942 г.
1893 — Леаніла Чарняўская, пісьменьніца і перакладніца, пэдагог, жонка клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ ст.
1905 — Ян Скрыган, пісьменьнік, паэт, навэліст, нарысіст, перакладнік, публіцыст і крытык. У 1930-х і 1940-х двойчы рэпрэсаваны і высланы ў Сыбір.
1914 — Язэп Семяжон, перакладнік і паэт. Выступаў з артыкуламі па пытаньнях мастацкага перакладу.
1923 — Мікалай Крукоўскі, філёзаф і культуроляг, пэдагог і актывіст БНФ. Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых працаў па праблемах філязофіі, тэарэтычнай эстэтыкі, культуралёгіі, станаўленьня нацыянальнае самасьвядомасьці, узаемаадносінаў культуры і сувэрэнітэту народа.
1925 — Кастусь Акула (Аляксандар Качан), беларускі празаік, паэт, драматург і публіцыст на эміграцыі ў Вялікай Брытаніі і Канадзе.
1939 — Анатоль Канапелька, паэт, перакладнік, літаратуразнаўца і пэдагог.
1951 — Аляксандар Ярашук, прафсаюзны лідэр, старшыня Беларускага камітэту дэмакратычных прафсаюзаў, сябра Каардынацыйнай рады Беларусі (2020), палітвязень.
1957 — Міхась Паўлаў, лекар, віцебскі краязнаўца і грамадзка-палітычны дзяяч, сябра БНФ і праваабаронца.
СЬМЕРЦІ
1871 — Аляксандар Юльян Міцкевіч, удзельнік таварыства філяматаў, юрыст, гісторык права, этнограф, малодшы брат Адама Міцкевіча. Пахаваны ў Кобрыне каля Петра-Паўлаўскай царквы.
1957 — Янка Чарапук-Змагар, грамадзка-палітычны дзяяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага. Сакратар Цэнтральнае Беларускае Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны. Сябра БПСР. Сакратар Беларускае Вайскова-дыпляматычнае місіі БНР у Латвіі ды Эстоніі. Сябра Народнае Рады БНР.
1982 — Андрэй Макаёнак, драматург, Народны пісьменьнік Беларусі і дзяржаўны дзяяч.
2021
— Сяргей Філімонаў, тэлевядоўца, знакаміты па тэлеперадачы «Відзьмо-невідзьмо», якая выходзіла ад 1992-га на БТ і СТВ, а ў 2015-м адрадзілася на «Белсаце».
— Мікола Шабовіч, паэт, філёляг, перакладнік і пэдагог. На яго вершы напісана больш як 180 песень.
2023 — Кацярына Мясьнікова, віцебская мастачка.

17 лістапада
Міжнародны Дзень студэнта.
Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў Славакіі ды Чэхіі.
ПАДЗЕІ
1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў.
1654 — па 14 тыднях аблогі войска маскоўскага князя Шарамецьева і казакі Залатарэнкі захапілі Віцебск падчас Трынаццацігадовае вайны.
1812 — пад Менскам адбылася няўдалая бітва 18-га і 22-га ўланскіх палкоў арміі Напалеона, укамплектаваных беларусамі, з расейскім войскам генэрала Тармасава.
1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).
1933 — пры Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (NSDAP) створаны офіс расавай палітыкі (RPA). Асноўная роля RPA палягала ў наглядзе за вытворчасьцю й падтрыманьнем прапаганды адносна этнічнай сьвядомасьці «нардычнай арыйскай» расы.
1950 — заснаваны Менскі радыёзавод (цяпер прыборабудаўнічы холдынг «Гарызонт»).
1989 — у Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі» ў Чэхаславакіі.
1992 — у Менску стварылі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. У 2004 г. Міністэрства адукацыі Беларусі анулявала ліцэнзію ЭГУ на аказаньне адукацыйных паслугаў. З 2005 г. ЭГУ аднавіў працу ў Літве.
2020
— журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай прысудзілі па 7 дзён арышту, іх затрымалі нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту ля «Плошчы Пераменаў» 15 лістапада, калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць загінулага Рамана Бандарэнкі.
— у Чэхіі пачала працу Амбасада незалежнай беларускай культуры.
— Лукашэнка загадаў панізіць узровень удзелу Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве».
— іншыя падзеі 17 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 17 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/17
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/17
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/17
НАРАДЖЭНЬНІ
1828 — Эмэрык Гутэн-Чапскі, граф, дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр і нумізмат. У радавым маёнтку Станькава на Стаўпеччыне заснаваў музэй, сабраў калекцыі — нумізматычную, археалягічную, іконаграфічную, мастацкіх карцін, малюнкаў, гравюр, зброі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Бібліятэка налічвала 20 тысячаў тамоў і калекцыі рукапісаў.
1893 — Кастусь Езавітаў, палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч, публіцыст, перакладнік і пэдагог. Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, дзяяч БНР, арганізатар беларускай дзейнасьці ў міжваеннай Латвіі. Загінуў у савецкай турме ў 1946 г.
1906 — Янка Багдановіч, віленскі пэдагог, празаік, паэт, публіцыст і мэмуарыст. Адзін з выдаўцоў часопіса «Шлях моладзі» (1929-38). Да 1941-га працаваў у друкарні імя Францішка Скарыны. Рэпрэсаваны ў 1950-х.
1938 — Вадзім Сукманаў, рэжысэр дакумэнтальнага кіно. Зьняў фільмы пра Якуба Коласа, Янку Маўра, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, пра беларускую культуру ў Вільні ды інш.
2006 — Дзяніс Лазавік, шахматыст, наймаладзейшы гросмайстар (2022) зь Беларусі.
СЬМЕРЦІ
1682 — Тытус Лівіюш Баратыні, навукоўца часоў Рэчы Паспалітай, мэханік, фізык, мэтроляг, архітэктар, географ, эгіптоляг і дыплямат.
1796 — Кацярына II, расейская імпэратрыца, якая, правёўшы тры падзелы Рэчы Паспалітай, цалкам інкарпаравала ВКЛ у Расейскую імпэрыю. Вядомая як цэнтравая асоба ў фізічным і культурным генацыдзе беларускага народу, адна з заснавальніц шавінісцкай канцэпцыі заходнерусізму.
1846 — Ян Цывінскі, рыма-каталіцкі дзяяч, пэдагог і філянтроп. Біскуп-суфраган троцкі, адміністратар Віленскае дыяцэзіі. Прэзыдэнт Віленскага таварыства дабрачыннасьці.
1863 — Юліян Міцкевіч, камісар Ковенскага ваяводзтва падчас нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. Быў пакараны сьмерцю на шыбеніцы ў Коўне.
1939 — Васіль Літко, мастак, графік і ілюстратар раньняга пэрыяду СССР. У канцы 1920-х гадоў ілюстраваў беларускія кнігі. Праілюстраваў выданьні кніг Янкі Маўра, Аляксандра Чарвякова, Андрэя Александровіча, Цішкі Гартнага ды інш.
2005 — Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая, краязнаўца, аўтарка кніг па гісторыі Нясьвіжу і замку Радзівілаў, пэдагог і грамадзкая актывістка, сябра партыі КХП БНФ.