Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
128 subscribers
2.59K photos
304 videos
57 files
1.91K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
Сёньня нярэдка можна пачуць пра "гвалтоўную беларусізацыю" пачатку 90-х гадоў, пра "навязваньне беларускай мовы" ў школах і грамадзкім жыцьці і нават пра "выцясьненьне з краіны расейцаў".
А як гэта было насамрэч?
Пра гэта мы гаворым з выкладчыцай Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, доктарам гісторыі Аленай Маркавай.

* * *
Сегодня нередко можно услышать утверждения о "насильственной белорусcизации" начала 90-х, "насаждении белорусского языка" в школах и общественной жизни и даже "изгнании русских" из страны.
А как было на самом деле?
Об этом мы говорим с преподавателем Карлова университета в Праге, доктором исторических наук Аленой Марковой.

https://youtu.be/Msk_g3Xt_Xc

0:48 — з чаго беларусізацыя пачалася
4:16 — хто прымусіў КПСС дазволіць беларусізацыю
6:38 — ці была беларусізацыя пачатку 90-х гвалтоўнаю? Ці прадугледжваў закон аб мовах 1990 году пакараньні за яго невыкананьне?
7:28 — якія тэрміны пераходу на беларускую мову прадугледжваў закон аб мовах у Беларускай ССР
8:50 — прыклады лагоднасьці і мяккасьці фармулёвак закону аб мовах
9:59 — хто быў незадаволены новым законам
10:33 — як беларусізацыю ўспрыняў дзяржаўны апарат
11:43 — чаму настаўнікам беларускай мовы савецкага часу трэба паставіць помнік
15:35 — як бацькі школьнікаў успрынялі перавод школаў на беларускую мову
16:10 — якой была рэакцыя насельніцтва на пачатак рэалізацыі закону аб мова, ці былі скаргі і суды

Аўдыё падкаст размовы — https://www.svaboda.org/a/32292002.html
Фрагмэнт размовы тэкстамhttps://www.svaboda.org/a/32306858.html

#Маркава #Абламейка #Беларуская #мова #беларусізацыя #Закон_аб_мовах #mova
9 сакавіка 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду зацьвердзіў Другую Ўстаўную грамату «Да народаў Беларусі»,

паводле 1-га пункту якой пастанавіў, што: «Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай».

Згодна з 2-м пунктам, «Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на пол, народнасьць і рэлігію».

#Беларусь #БНР #ІІ_я_Устаўная_грамата #Рада_Зьезду #Народны_Сакратарыят #гісторыя
Сяргей Шупа - Падарожжа ў БНР (2018).pdf
2.2 MB
Сяргей Шупа — Падарожжа ў БНР (2018) / PDF

Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным творам, адсюль і жанр — «архіўны раман». На яе старонках у трох сотнях кароткіх фрагмэнтаў апісваецца ўзьнікненьне цуду, які адбыўся 100 гадоў таму — незалежнай Беларусі.

Аўдыёкніга на YouTubehttps://youtu.be/WU3ADWP5_RU
на Soundcloudhttps://soundcloud.com/svaboda/sets/padarozza-u-bnr

Прэзэнтацыя ў Менску
Альгерд Бахарэвіч пра кнігу: «Жывы подых часу замест рамантычных казак з карцінкамі»
Вінцук Вячорка: «Падступны аўтар пакінуў некалькі інтрыгаў, вартых расьцягваньня на мэмы»
Сяргей Дубавец: «Выходзіш поўны эмоцыяў, новых ведаў, са стройнай карцінаю ў галаве»

Крыніца: Бібліятэка Свабоды

#Сяргей #Шупа #кніга #БНР #гісторыя
Ці сапраўды тэма адукацыі па-беларуску сёння актуальная і ці магчыма гэтае пытанне вырашыць за мяжой? Ці заменіць беларускамоўная школа мясцовую ўстанову адукацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць філосаф, прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі ПАН Павел Баркоўскі і філолаг Юлія Букштановіч.

https://www.youtube.com/watch?v=wszndhpg9SA
🇬🇪 Далучайцеся: 10 сакавіка а 15.00, Вільня, Амбасада Грузіі

Дарагія сябры!
Наш ліст да ўсіх, для каго дэмакратыя, воля, правы чалавека – каштоўнасць і грунт якасці жыцця! Сёння ў шмат якіх краінах усходнеэўрапейскага рэгіёна дэмакратыя пад пагрозай, а значыць, пад пагрозай воля і грамадзянская супольнасць, правы чалавека і мір у рэгіёне.

Падзеі апошніх дзён у Грузіі даюць падставы для сур'ёзнай турботы: разгон мірных дэманстрантаў, арышты і збіцці грамадзянаў, якія выступаюць супраць закона пра замежагентаў і ўкаранення дыктатарскага досведу Расіі ў краіне, якая імкнецца стаць чальцом Эўрапейскага Звязу.

Што можна зрабіць у знак салідарнасці:
+ Прыходзьце з плакатамі і сьцягамі да амбасады Грузіі ў Вільнюсе а 15:00, 10 сакавіка па адрасе
+ Адзначце хэштэг: #StandwithGeorgia #BelarusStandwithGeorgia #DemocracyUnderPressure #StandwithBelarus

Па ўсім пытаньням: +37061365230
Францішак_Аляхновіч_У_капцюрох_ГПУ.epub
316.6 KB
Франці́шак Ка́ралевіч Аляхно́віч (9 сакавіка 1883, Вільня — 3 сакавіка 1944, Вільня) — беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст і празаік.

Яго аповесьць «У капцюрох ГПУ» зьяўляецца адным з раньніх твораў сусьветнай літаратуры, які апісвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры непасрэдна з погляду арыштанта.

П’есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафэсійнымі калектывамі Заходняй Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатру яшчэ пры жыцьці яму прысвоілі званьне «бацькі навейшай беларускай драматургіі».

Творы Францішка Аляхновіча можна знайсьці на https://knihi.com/Francisak_Alachnovic/

#Аляхновіч #кніга #літаратура
☢️ Літоўская выведка: Беларусь утаіла інцыдэнты, якія адбыліся на АЭС у Астраўцы ў 2022 годзе

«У траўні 2022-га сыстэмы кантролю БелАЭС устанавілі, што зьявіліся расколіны ў верхніх швах корпуса рэактара 1-га блёку. Паводле ацэнкі спэцыялістаў, якасна ліквідаваць дэфэкты можна, толькі зьняўшы рэактар, аднак з палітычных прычын такі варыянт нават не разглядалі. Тэхнічныя праблемы перашкаджалі запуску 2-га блёку.

У лютым 2022 году зафіксавалі хімічную зьмену складу вады, якая ахалоджвае рэактар блёку, — яна была забруджаная смоламі. (...) Цалкам імаверна, што дэфэкты тэхнічных дэталяў былі і пасьля запуску другога блёку», — гаворыцца ў паведамленьні выведкі:

https://smarturl.click/RVov
Forwarded from Dapamoga
Паважанае спадарства!
Запрашаем вас далучыцца у суботу 11 сакавіка ў 12:30 да Марша ганаровага каравулу Ўзброеных сіл Літвы, прысвечанага да Дню Незалежнасці Літвы.

Маршрут:
старт на плошчы Незалежнасці ў бок Кафедральнай плошчы.
За ім адбудзецца Марш «Шлях аднаўлення Незалежнасці» з літоўскімі, украінскімі і беларускамі сцягамі.

11 сакавіка 1990 года Вярхоўная Рада Літоўскай Рэспублікі, праз 50 год пасля акупацыі СССР, прыняла Акт «Аб аднаўленні незавісімай Літоўскай дзяржавы».

Літва і Беларусь увесь час ідуць поруч, пры гэтым паважаючы нацыянальны суверэнітэт кожнай з краін.

Запрашаем далучацца да маршу са сваімі БЧБ сцягамі.
#каляндар #сакавік
10 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ

* * *
— 10 сакавіка 1926 г. нарадзіўся Васіль Супрун, заснавальнік і кіраўнік беларускага антысавецкага падпольля на тэрыторыі Заходняй Беларусі, паэт, краязнавец, археоляг.

— 10 сакавіка 1928 г. нарадзіўся Яўген Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне фізыялёгіі, экалёгіі, інтрадукцыі расьлінаў і ахове навакольнага асяродзьдзя.

— 10 сакавіка 1933 г. нарадзіўся Серафім Андраюк, беларускі крытык, літаратуразнаўца.

— 10 сакавіка 1942 г. нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч. Напрыканцы 1980-х ён уключыўся ў актыўную грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, выступаў за аднаўленьне ў Беларусі сацыял-дэмакратыі.

— 10 сакавіка 1957 г. нарадзіўся Фёдар Прывалаў, беларускі акадэмік-расьлінавод.

† † †
— 10 сакавіка 1781 г. у Менску памёр Міхал Карыцкі — рымска-каталіцкі дзяяч, пэдагог, філёзаф, паэт-лацініст, пачынальнік клясыцызму як творчае мэтоды, ягоная паэзія паўплывала на лацінамоўную паэзію Польшчы і ВКЛ эпохі Асьветніцтва.

— 10 сакавіка 2005 г. памёр Апанас Цыхун, беларускі пэдагог, краязнаўца, літаратар.

— 10 сакавіка 2011 г. памёр Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

— 10 сакавіка 2011 г. памерла Сьвятлана Навумава, навукоўца, спэцыялістка ў галіне паліталёгіі і паліттэхналёгіяў.

_____
— 10 сакавіка 1931 г. карнікі НКВД у Менску вынесьлі прысуд беларускаму паэту Ўладзімеру Жылку — 5 гадоў высылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласьці. Моцна хворы паэт быў адпраўлены ў Расею, дзе неўзабаве памёр.

— 10 сакавіка 1939 г. у Менску прэм’ерай першай савецкай беларускай опэры «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяpжаўнага тэатру опэpы і балету Белаpyсi.

— 10 сакавіка 1972 г. здарыўся выбух на Менскім радыёзаводзе. Загінулі, паводле розных зьвестак, ад 100 да 140 чалавек, больш за 100 пацярпелі.

— 10 сакавіка 2020 г. пасьля аб’езду Віцебшчыны Севярынец ачоліў праймэрыз апазыцыі — сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец 10 сакавіка перамог на выбарах адзінага кандыдата ад апазыцыі ў Леплі. У выніку галасаваньня ў 6 гарадах Віцебскай вобласьці Севярынец стаў лідэрам праймэрыз, набраўшы 150 з 234 галасоў (64%).
— амбасады 7 краін Эўразьвязу ўсьлед за Польшчай увялі льготы на атрыманьне шэнгенскай візы для беларускіх дзяцей.
— ЗША пачалі выводзіць войскі з Аўганістану, прыступіўшы да выкананьня пагадненьня з рухам Талібан.
Італія ў блякадзе. Пустыя вуліцы, чэргі, блёкпасты — з прычыны эпідэміі каранавіруса ўлады Італіі абмежавалі перамяшчэньне на ўсёй тэрыторыі краіны. Паводле стану на вечар 9 сакавіка, у краіне ўжо было зафіксавана больш за 9000 выпадкаў захворваньня, 463 зь якіх закончыліся сьмерцю. У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу абмяжоўвалася дзясяткамі ці нават адзінкамі хворых. Аднак некаторыя суседнія зь Беларусьсю краіны абвясьцілі пра ўвядзеньне адмысловых захадаў, каб абмежаваць пашырэньне вірусу. У Беларусі пацьвердзілі тры новыя выпадкі COVID-19, яшчэ два пацыенты паправіліся.

Пра падзеі 10 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/10

Пра падзеі 10 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/10

. . .
🍷КЕЛІХ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
Ткачоў_Міхась_Замкі_Беларусі_ХІІІ_ХVII_ст_1977.pdf
14.6 MB
Міхась Ткачоў — Замкі Беларусі ХІІІ-ХVII ст. (1977) / pdf

У кнізе апрацаваны матэрыялы пра найважнейшыя і найбуйнейшыя замкі краіны, абарончыя умацаванні, храмы-крэпасці. Пачынаючы ад “данжонаў”, праз абаронныя замкі буйных гарадоў, заканчваючы на цэрквах абароннага тыпу, якіх на тэрыторыі Беларусі захавалася няшмат, між іншым у Сынкавічах і Маламажэйкаве. Некаторых замкаў, апісаных у кнізе даўно няма, пасля іх засталіся фрагменты руінаў, якія сведчаць пры былую веліч. Кніга Міхася Ткачова дае магчымасць даведацца пра тое, як яны выглядалі, якую ролю спаўнялі, каму належалі. Кніга ўзбагачана картамі, планамі і здымкамі. Рэкамендуецца ўсім, каго хвалюе лёс гісторыка-культурнай спадчыны.

Крыніца: Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org.

Іншыя кнігі Міхася Ткачова — на Беларускай палічцы

#Ткачоў #кніга #Замкі_Беларусі #гісторыя
МАРШ ДА ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ ЛІТВЫ Ў ВІЛЬНІ

11 сакавіка 1990 года Вярхоўная Рада Літоўскай Рэспублікі, праз 50 год пасля акупацыі СССР, прыняла Акт «Аб аднаўленні незавісімай Літоўскай дзяржавы».

Заўтра, у суботу 11 сакавіка а 12:30 з плошчы Незалежнасці ў бок Кафедральнай плошчы пачнецца Марш ганаровага каравулу Ўзброеных сіл Літвы, прысвечаны да Дню Незалежнасці Літвы.

🤍❤️🤍Запрашаем далучацца да маршу з нашымі БЧБ сцягамі!

📆 Субота 11 сакавіка
🕘 12:30
📍
Плошча Незалежнасці
#каляндар #сакавік
11 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Дзень аднаўленьня незалежнасьці Літоўскай дзяржавы

* * *
— 11 сакавіка 1827 г. нарадзіўся Каятан Крашэўскі, пісьменьнік і драматург, кампазытар, астронам-аматар, уладальнік бібліятэкі, што налічвала больш за 10 тысячаў тамоў.

— 11 сакавіка 1877 г. нарадзіўся Марыс Альбвакс, францускі філёзаф і сацыёляг, стваральнік канцэпцыі калектыўнай памяці.

— 11 сакавіка 1887 г. нарадзіўся Алесь Гарун, беларускі паэт і дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX ст.

— 11 сакавіка 1903 г. нарадзіўся паэт Тодар Кляшторны. У 1937 г. быў асуджаны НКВД на сьмерць як «член антысавецкай арганізацыі».

— 11 сакавіка 1911 г. нарадзіўся Леў Гарошка, грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дасьледнік гісторыі рэлігіі ў Беларусі, культуроляг, літаратар, аўтар артыкулаў і кніг, выдавец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», рэдактар радыёпраграмаў.

— 11 сакавіка 1911 г. нарадзіўся Аркадзь Мігдал, савецкі акадэмік, фізык-тэарэтык, заснавальнік новых кірункаў у ядравай фізыцы і фізыцы мэталаў. У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэньні, як асаблівасьць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.

— 11 сакавіка 1966 г. нарадзіўся Зьміцер Яцкевіч, беларускі гісторык, археограф, архівіст.

† † †
— 11 сакавіка 1831 г. памёр Восіп Казлоўскі, беларускі, польскі і расейскі кампазытар, арганіст.

— 11 сакавіка 1839 г. памёр Сымон Канарскі — дзяяч вызвольнага руху 1830-х, удзельнік паўстаньня 1831 г., ахвяра рэпрэсій расейскіх каляніялістаў.

— 11 сакавіка 1872 г. памёр Плакід Янкоўскі, сьвятар, магістар тэалёгіі, празаік, публіцыст, перакладчык і паэт. Валодаў дзесяцьцю мовамі, пісаў на польскай і расейскай. У 2004-м у Беларусі ўпершыню выдадзены «Записки сельского священника» Плакіда Янкоўскага, дзе сабраныя нарысы і ўспаміны з апошняга пэрыяду жыцьця, напісаныя пераважна па-расейску.

— 11 сакавіка 1906 г. быў павешаны расейскімі ўладамі эсэр Іван Пуліхаў. У студзені 1905 г. Пуліхаў зрабіў замах на жыцьцё менскага губэрнатара Паўла Курлова, але бомба ня выбухнула.

— 11 сакавіка 1938 г. расстраляны Эрвін Краінскі-Савіцкі, супрацоўнік газэты «Красноармейская звезда» зь Менску. Арыштаваны 20 траўня 1937 г. Асуджаны як сябра контрарэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі.

— 11 сакавіка 1941 г. памёр у зьняволеньні Аляксандар Уласаў, рэдактар і выдавец першай беларускай газэты «Наша Ніва». У 1918 г. ўвайшоў у склад Рады БНР. У кастрычніку 1939 г. Уласаў быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 г. асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць».

_____
— 11 сакавіка 1566 г. зацьверджаны другі Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэадальнага права, помнік беларускага пісьменства і юрыдычнай думкі.

— 11 сакавіка 1609 г. пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржаваю, якая доўжылася да 1618 году.

— 11 сакавіка 1863 г. варшаўскі ўрад адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы й Беларусі, перадаўшы ўладу віленскаму камітэту «белых», які стаў называцца «Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы».

— 11 сакавіка 1917 г. падчас сутыкненьняў у Петраградзе забіта да 150 чалавек, расейскія войскі пачалі пераход на бок рэвалюцыі.

— 11 сакавіка 1918 г. скончылася бітва за Бабруйск паміж польскім войскам і чырвонай арміяй.

— 11 сакавіка 1928 г. на выбарах у Сэнат міжваеннай Польскай Рэспублікі Блёк нацыянальных меншасьцяў правеў 2 сваіх кандыдатаў: Вячаслава Багдановіча і Васіля Рагулю. Пасольскія мандаты ў польскі Сойм у 1928 г. атрымалі Павал Каруза, Альбін Стаповіч, Кастусь Юхневіч, Фабіян Ярэміч.

— 11 сакавіка 1938 г. у Аўстрыі прыхільнікамі Гітлера быў зрынуты канцлер і закліканыя нямецкія войскі.

— 11 сакавіка 1985 г. Міхаіл Гарбачоў пасьля сьмерці Канстанціна Чарненкі быў прызначаны генэральным сакратаром ЦК КПСС.

— 11 сакавіка 1990 г. Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу. (Сем беларускіх сьлядоў літоўскай незалежнасьціhttps://www.svaboda.org/a/28313770.html)

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
11 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 11 сакавіка 2011 г. зацьверджаныя герб і сьцяг Пінскага раёну.

— 11 сакавіка 2011 г. у выніку моцнага цунамі адбылася аварыя на японскай АЭС «Фукусіма».

— 11 сакавіка 2020 г. ва Ўкраіне ўсе навучальныя ўстановы і дзіцячыя садкі на тры тыдні перавялі на карантын у сувязі з пагрозай магчымай эпідэміі каранавірусу, каб перадухіліць пашырэньне COVID-19.
— улады Масквы ўвялі забарону на правядзеньне масавых акцыяў з удзелам больш за 5 тысяч чалавек да 10 красавіка праз пагрозу заражэньня COVID-19.
— у Беларускай праваслаўнай царкве і Рымска-каталіцкім касьцёле ў Беларусі паведамілі, што пакуль не скасоўвалі масавых набажэнстваў і ня ўводзілі нейкіх асаблівых абмежаваньняў. У Беларусі зафіксаваны 12-ы выпадак заражэньня каранавірусам, ужо ў Менску, Гомлі і Горадні.
— Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла, што пашырэньне каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце «можна ахарактарызаваць як пандэмію».

Пра падзеі 11 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/11

Пра падзеі 11 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/11

. . .
🛋️ КАНАПА

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ

Заўтра 12 сакавіка а 12:00 сустракаемся на традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці з Беларуссю і Ўкраінай на Плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні.

Расказваем жыхарам і гасцям літоўскай сталіцы пра жах, які адбываецца ў Беларусі, гаворым пра палітвязняў, выказваем салідарнасць з Украінай і спяваем беларускія і ўкраінскія песні.

📆 Нядзеля 12 сакавіка
🕘 12:00
📍
Плошча Вінцаса Кудзіркі
🌡️ ЛАЗНЯ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
#каляндар #сакавік
12 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

* * *
— 12 сакавіка 1914 г. нарадзіўся Ўладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.

— 12 сакавіка 1918 г. нарадзіўся паэт-байкапісец Эдуард Валасевіч.

— 12 сакавіка 1951 г. нарадзіўся Дзьмітры Якуцэня, беларускі і расейскі мастак.

— 12 сакавіка 1994 г. нарадзіўся Іван Марчук («Брэст»), беларускі дабраахвотнік, камандзір баталёну «Волат», які загінуў падчас абароны Лісічанску ў Луганскай вобласьці Ўкраіны 26 чэрвеня 2022 г.

† † †
— 12 сакавіка 1851 г. памёр адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры​ Ян Баршчэўскі, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».

— 12 сакавіка 1922 г. памёр Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919 году, міністар унутраных справаў БНР.

_____
— 12 сакавіка 1229 г. армія крыжакоў заняла Ерусалім.

— 12 сакавіка 1600 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза абвясьціў далучэньне Эстляндыі да Рэчы Паспалітае.

— 12 сакавіка 1917 г. адбылася кульмінацыя Лютаўскае рэвалюцыі ў Петраградзе — хлебныя бунты, антываенныя мітынгі, дэманстрацыі і ўсеагульны страйк перарасьлі ва ўзброенае паўстаньне. Войскі, якія перайшлі на бок паўстанцаў, занялі найважнейшыя пункты гораду, урадавыя будынкі.

— 12 сакавіка 1922 г. Грузія, Армэнія і Азэрбайджан утварылі фэдэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.

— 12 сакавіка 1938 г. адбыўся аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.

— 12 сакавіка 1940 г. скончылася савецка-фінская вайна. Пасьля захопу 12 сакавіка Выбаргу, у той жа дзень у Маскве была падпісана мірная дамова. СССР забіраў патрэбныя яму землі, адсунуўшы граніцу на поўнач ад Ленінграду, атрымаў у арэнду востраў Ханка з правам стварэньня на ім вайскова-марской базы.

— 12 сакавіка 1944 г. завершылася запаўненьне Азарыцкіх лягераў сьмерці ў якасьці жывой заслоны на пярэдняй лініі абароны 9-й арміі гітлераўцаў. У тры лягеры прыгналі каля 50 000 жыхароў Гомельскай, Магілёўскай і Палескай вобласьцяў БССР, а таксама жыхароў Смаленскай і Арлоўскай вобласьцяў РСФСР. Папярэдне ў гэтыя лягеры завезьлі хворых на сыпны тыф, каб сарваць наступ Чырвонай арміі праз эпідэмію сярод вайскоўцаў.

— 12 сакавіка 1947 г. абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.

— 12 сакавіка 1963 г. у Гайнаўцы на Падляшшы адкрыўся Беларускі музэй.

— 12 сакавіка 1981 г. пачаўся трэці палёт у космас выхадца зь Беларусі Ўладзімера Кавалёнка.

— 12 сакавіка 1986 г. у Горадні створаны гісторыка-культурны клюб «Паходня».

— 12 сакавіка 1992 г. у Салігорску пачаўся страйк шахтароў.

— 12 сакавіка 1999 г. у альянс НАТО ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.

— 12 сакавіка 2008 г. амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт далі зразумець, што яе знаходжаньне ў краіне непажаданае. З таго часу амэрыканскі пасол так у Беларусь і не вярнуўся.

— 12 сакавіка 2017 г. трэці дзень па ўсёй Беларусі ішлі «Маршы недармаедаў»: у Маладэчне, Пінску, Берасьці, Бабруйску, Воршы і Рагачове. «Лукашэнка, ухадзі!» — скандавалі ў Бабруйску людзі, якія магчыма, яшчэ нядаўна шчыра за яго галасавалі. "Сілавікі" затрымлівалі людзей таксама ў Бярозе, Магілёве, Горадні, Кобрыні, Гомлі, Лунінцы і Маладэчне. У перадачы "Главный эфир" на БТ у нядзелю асноўнаю тэмаю стаў дэкрэт №3. Гледачам патлумачылі арышты лідэраў беларускіх палітычных партыяў — гэта, паводле БТ, «самазваныя лідэры, якія зрываюць дыялёг народу і ўлады». Таксама была паказаная відэацытата Зянона Пазьняка (які гаварыў пра правакацыі на акцыі 25 сакавіка ў Менску).
(Мапа затрыманых па ўсёй Беларусі за «Маршы недармаедаў» https://www.svaboda.org/a/28365086.html)

(Заканчэньне далей)
.