Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
125 subscribers
2.4K photos
279 videos
57 files
1.75K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
20 сакавіка


НАРАДЖЭНЬНІ

1862 —- нарадзіўся Адам Багдановіч, этнограф, фальклярыст і гісторык, бацька паэта Максіма Багдановіча.

1884 — нарадзіўся Лявонці Стасевіч, праваслаўны сьвятар, рэпрэсаваны ў БССР.

1889 — нарадзіўся Часлаў Родзевіч, тэатральны і грамадзкі дзяяч. Актор і інжынэр, выкладчык, камісар і навуковец. Арыштаваны ОГПУ БССР 18 ліпеня 1930 году i высланы ў Саратаў тэрмінам на 5 гадоў, дзе і загінуў.

1896 — нарадзіўся Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1898 — нарадзіўся Язэп Здановіч, музыказнаўца-фальклярыст, зьбіральнік песьняў Берасьцейшчыны.

1916 — нарадзілася Ніна Абрамчык, грамадзка-палітычная дзяячка ў Беларусі, Нямеччыне і Францыі, пісьменьніца, паэтэса і фальклярыстка. Жонка Міколы Абрамчыка.

1952 — нарадзіўся Алесь Емяльянаў, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

1977 — нарадзіўся Вадзім Дзевятоўскі, кідальнік молата. Пасьля таго, як зазнаў зьдзекі ў ізалятары на Акрэсьціна ў жніўні 2020 году, публічна адрокся Лукашэнкі як прэзыдэнта і сыйшоў з пасады старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.


СЬМЕРЦІ

1440 — у выніку змовы ў Троках забіты вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч.

1768 — памёр Караль Юзаф Сапега, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Пісар польны літоўскі (1730—1748), ваявода берасьцейскі (з 1748). Кавалер Ордэна Белага Арла (1766).

1809 — памерла Саламея Дэшнэр, акторка драмы і опэры зь Беластоку, рэжысэрка і антрэпрэнэрка. У 1785—90 гг. працавала ў тэатрах Львова і Вільні. 3 1794 г. у Горадні, дзе ў 1802 г. стварыла першы сталы тэатар, якім кіравала да канца жыцьця.

1876 — памёр Януар Сухадольскі, жывапісец-баталіст.

1922 — памёр ад сухотаў Алесь Бурбіс, палітычны і грамадзкі дзяяч.

1976 — памёр Уладзімер Дубоўка, паэт, празаік, перакладнік і крытык, вязень ГУЛАГу.

1992 — памерла Тамара Чабан, літаратуразнаўца, пэдагог і грамадзкая дзяячка.

1999 — памёр Мікола Трухан, тэатральны рэжысэр.

2010 — памёр Кастусь Тарасаў, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

2020 — памёр Уладзімер Калачык, былы старшыня калгаса-мільянэра «Сьветлы шлях» на Маладачаншчыне. Адзін з самых пасьпяховых за савецкім часам беларускіх гаспадарнікаў і рэфарматараў сельскай гаспадаркі, уваходзіў у склад прэзыдыюму Савету калгасьнікаў СССР. Герой сацыялістычнай працы, да якога Машэраў прылятаў раіцца на гэлікоптэры. [ Падрабязьней ]

2023 — памёр пісьменьнік Анатоль Казлоў.


#гісторыя #каляндар #сакавік
21 сакавіка
Сусьветны дзень паэзіі
Вясновае роўнадзеньне ў паўночным паўшар’і


ПАДЗЕІ

1562 — паводле прывілею Жыгімонта ІІ Аўгуста гомельскія мяшчане атрымалі пячатку з выявай крыжа і надпісам «Герб горада Гомеля».

1927 — улады Польшчы забаранілі Беларускую сялянска-работніцкую грамаду і Незалежную сялянскую партыю ў Заходняй Беларусі. Адна толькі БСРГ налічвала тады 100 тысяч чальцоў.

1945 — выйшаў апошні нумар бэрлінскай беларускай грамадзка-палтычнай газэты «Раніца».

1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве на знак пратэсту супраць савецкіх войскаў у Аўганістане.

1992 — на рэфэрэндуме ў Татарстане 62% удзельнікаў выказалася за сувэрэнітэт.

2017
— у Горадні дазволілі акцыю на Дзень Волі — упершыню за 15 гадоў. Таксама ўлады дазволілі шэсьце і мітынг на 25 Сакавіка ў Берасьці.
— Лукашэнка падчас размовы ў Магілёве з супрацоўнікамі кампаніі «Кронаспан» заявіў пра арышт дзясяткаў узброеных людзей, якія нібыта рыхтавалі правакацыі.

2018
праваабаронцы «Вясны» выдалі кнігу—фоталетапіс «гарачай вясны» 2017-га да гадавіны разгону акцыі на Дзень Волі-2017.
— ініцыятары шэсьця 25 сакавіка Вінярскі, Някляеў і Сіўчык — за кратамі.
— за месяц мастацкі фільм «Жоўты пясочак» рэжысэра Аляксея Туровіча набраў у YouTube больш за 1 мільён 800 тысяч праглядаў, і кожную гадзіну лічба працягвала расьці.

2019 — прэміяй сайту «Хартыя’97» за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2018 год адзначаныя блогеры Сяргей Пятрухін зь Берасьця, Аляксандар Кабанаў зь Бярозы, грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў зь Менску і маці загінулага салдата Сьвятлана Коржыч зь Пінску.

2020
— юбілей (180-ы дзень народзінаў пісьменьніка) сьвяткавала «месца сілы» Францішка Багушэвіча — сядзіба ў Кушлянах, дзе 30 гадоў таму заснавалі музэй. Каб наведнікі адчулі атмасфэру мясьцінаў Багушэвіча, у літаратурным музэі зладзілі выставу «Бласлаўлёныя Кушляны».
— сьмяротнасьць ад каранавіруснай інфэкцыі ў Італіі працягвала расьці -- за мінулыя 24 гадзіны 793 чалавекі загінулі ад Covid-19.
— міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 76 пацьверджаных заражэньняў каранавірусам, 15 вылечаных і 20 тысяч тэстаў.
— Лукашэнка загадаў кіраўніку КДБ разабрацца з распаўсюднікамі фэйкаў пра каранавірус.
— іншыя падзеі 21 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 21 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/21

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/21

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/21


НАРАДЖЭНЬНІ

1840 — нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, грамадзкі дзяяч і народны адвакат, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг. Першы беларускі пісьменьнік, які адкрыта заклікаў да нацыянальнага абуджэньня.
[ 10 фактаў пра Францішка Багушэвіча ]

1885 — нарадзіўся Ўладзімер Вільнэр, рэжысэр тэатру і кіно, рэжысэр габрэйскага тэатру на ідыш.

1935 — нарадзіўся Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

1945 — нарадзіўся Аляксандар Патупа, бізнэсовец, грамадзкі дзяяч, журналіст, пісьменьнік, публіцыст, фізык, філёзаф і эканаміст.


СЬМЕРЦІ

1608 — памёр Канстанцін Васіль Астроскі, палітычны, вайсковы і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны магнат, які здушыў паўстаньне свайго казацкага сотніка Севярына Налівайкі.

1849 — памёр Аляксандар Крыштоф Ян Незабытоўскі, гісторык, філёзаф і ўдзельнік вызвольнага руху 1840-х, ахвяра царскіх рэпрэсіяў.

1959 — памёр філёляг Павал Растаргуеў, вязень ГУЛАГу.

1970 — памёр паэт Анатоль Сербантовіч.

1987 — памёр Адам Русак, паэт-песеньнік.

2003 — памёр Георгі Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзяяч, у канцы 1090-х старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР. У верасьні 1991 году Таразевіч выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў увядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» як дзяржаўных сымбаляў.

2011 — памёр філёзаф Аляксандар Грыцанаў.


#гісторыя #каляндар #сакавік
22 сакавіка
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага
80 гадоў трагедыі Хатыні
Сусьветны дзень вады


ПАДЗЕІ

1623 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Себежу Магдэбурскае права і герб.

1895 — першы (прыватны) паказ кінафільму братамі Люм’е.

1921 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускі звон», рэдактарам якой быў Францішак Аляхновіч.

1939 — Нямеччына заняла Клайпедзкі край.

1991 — утвораны Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

2006 — на Кастрычніцкім пляцы прайшоў шматтысячны мітынг вакол намётавага мястэчка, якое арганізавалася ў выніку пратэсту супраць сфальшаваных выбараў. Людзі пастанавілі перайменаваць плошчу Кастрычніцкую ў Плошчу Каліноўскага [ Відэа ]

2017
— пасьля заявы Лукашэнкі пра «затрыманьні дзясяткаў баевікоў» і падрыхтоўчы лягер нібы «ў раёне Бабруйску і Асіповічаў» былі затрыманыя два дзясяткі чалавек.
— па ўсёй краіне ішлі затрыманьні і ператрусы ў грамадзкіх, незалежна-прафсаюзных і партыйных актывістаў, праваабаронцаў, блогераў і недзяржаўных журналістаў.

2018
— у Менску затрымалі чатырох актывістаў Моладзі БНФ, якія раздавалі ўлёткі пра дазволены Менгарвыканкамам канцэрт 25 сакавіка каля Опэрнага тэатру.
— на сайце Нацыянальнага гістарычнага архіву адкрылася віртуальная выстава «Ад Усебеларускага зьезду да Беларускай Народнай Рэспублікі: грамадзка-палітычнае жыцьцё Менску ў 1917-1918 гг.». Сярод экспанатаў — мноства раней невядомых або ніколі не публікаваных дакумэнтаў.

2019
— у сталіцы Літвы пачаліся ўрачыстасьці ў памяць удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў і 155-й гадавіны гібелі ягонага кіраўніка Кастуся Каліноўскага. Віленскія званы 155 разоў білі ў памяць Каліноўскага.
— улады палічылі ўсталяваньне «дошкі БНР» у Менску немэтазгодным — Менгарвыканкам адмовіўся ўсталяваць раней узгодненую мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць БНР.

2020
— апоўдні ў Берасьці 200 чалавек пратэставалі супраць акумулятарнага заводу, нягледзячы на каранавірус.
— у Гішпаніі за дзень амаль 350 ахвяр каранавірусу. У Італіі закрылі ўсе прадпрыемствы, апроч неабходных для жыцьця. Брытанскія ўлады заклікалі старых не выходзіць з дому 12 тыдняў. У Нямеччыне забаранілі зьбірацца больш як удвох. У ЗША вырашылі выдаткаваць 1 трыльён даляраў на барацьбу з каранавірусам. Менск акрапілі сьвятой вадой з гелікоптэра — каб не хварэлі.
— беларускія лекары, якія працуюць у ЗША і Заходняй Эўропе, зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў Беларусі зь 9-цю патрабаваньнямі ў сувязі з эпідэміяй вірусу COVID-19.
— іншыя падзеі 22 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 22 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/22

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/22

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/22


НАРАДЖЭНЬНІ

1609 — нарадзіўся Ян ІІ Казімер Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.

1786 — нарадзіўся Яхім Лялевэль, гісторык і грамадзкі дзяяч Рэчы Паспалітай.

1865 — нарадзіўся Ўладзіслаў Сівы-Сівіцкі, паэт, публіцыст, зьбіральнік беларускага фальклёру.

1882 — нарадзіўся Эдуард Будзька, грамадзкі дзяяч, паэт, публіцыст і настаўнік.

1920 — нарадзіўся літаратар Аляксей Пысін
[ 10 малавядомых фактаў пра паэта Аляксея Пысіна ]

1942 — нарадзіўся Валеры Шчукін, праваабаронца, палітык, журналіст, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня.

1965 — нарадзіўся паэт Юрась Шамецька.


СЬМЕРЦІ

1718 — памёр Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі, кіраўнік генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764 г.

1864 — на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, лідэра паўстаньня 1863–64 гг., нацыянальнага героя беларусаў.

1925 — загінуў у авіякатастрофе Аляксандар Мясьнікоў, першы кіраўнік БССР.

1943 — 118-ы батальён дапаможнай паліцыі спаліў вёску Хатынь разам з 149 жыхарамі. Праз 20 гадоў Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаваных землях.

1986 — памерла гісторык Ніна Каменская.

2008 — памёр Леанід Аляксееў, археоляг, дасьледнік гісторыі Полацкага княства.


#гісторыя #каляндар #сакавік
23 сакавіка
Сусьветны мэтэаралягічны дзень


ПАДЗЕІ

1660 — расейскія войскі аблажылі Ляхавічы падчас Трынаццацігадовай вайны.

1716 — утварылася Віленская канфэдэрацыя шляхты ВКЛ, якая выступіла супраць Аўгуста ІІ Моцнага.

1918 — Нямеччына прызнала незалежнасьць Летувы.

1919 — Мусаліні заснаваў фашысцкі Зьвяз барацьбы.

1925 — адбыўся напад бальшавіцкай партызанкі на станцыю Ляхавічы.

1933 — Гітлер атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы ад Райхстагу.

1937 — рэспубліканцы здабылі перамогу пад Гвадалахарай падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі.

1939 — пачалася славацка-вугорская вайна.

1976 — набыў моц Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

1990
— улады СССР увялі ў Вільню танкі.
— заснаваны Музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

1991 — у Менску пачаўся II зьезд БНФ «Адраджэньне».

2006 — у намётавым табары на Кастрычніцкім пляцы ў Менску пачалі зьбіраць подпісы за перавыбары.

2007 — у Самалі быў зьбіты самалёт Іл-76 авіякампаніі «Трансавіяэкспарт».

2017
— уначы ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны блізу Балаклеі на вайсковым складзе здэтанавалі боепрыпасы.
— у Беларусі 2-і тыдзень ішлі масавыя суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў», карыстальнікаў сацсеткак па ўсёй краіне асуджалі на содні арышту за заклікі выходзіць на мітынгі 25 і 26 сакавіка. Агулам колькасьць затрыманых дасягнула 300.
БНФ апублікаваў заяву сойму партыі пра рашучы пратэст у сувязі з масавымі затрыманьнямі датычных бабруйскага вайскова-спартовага клюбу «Патрыёт».

2018
— раніцай быў арыштаваны Яўген Афнагель. Цягам дня ішлі затрыманьні лідэраў і актывістаў — прыхільнікаў правядзеньня маршу на Дзень Волі.
— прэзэнтацыя новай кнігі Валянціны Лебедзевай пра «жалезную лэдзі» беларускага руху Палуту Бадунову прайшла ў Гомлі.
— сэйм Латвіі зацьвердзіў латыскую мову як адзіную мову навучаньня ў школах.

2019
— цэнтрам Вільні прайшла калёна зь беларускімі, літоўскімі, польскімі і ўкраінскімі сьцягамі. Акцыю зладзілі з ініцыятывы беларускіх арганізацыяў Літвы. Удзельнікі шэсьця рушылі на Лукіскі пляц — менавіта там 155 гадоў таму быў пакараны сьмерцю Кастусь Каліноўскі. На шэсьце ў гонар Каліноўскага ў Вільні прыйшлі прапраўнук Адама Міцкевіча Раман Гарэцкі-Міцкевіч і першы лідэр вольнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс. [ Падрабязьней ]
— у Горадні ў Калоскім парку адбылося сьвяткаваньне Дня Волі.

2020
распаўсюд каранавірусу паскараўся, у сьвеце зарэгістравалі звыш 300 тысяч выпадкаў, амаль 15 тысяч памерлі.
— больш за мільярд чалавек па ўсім сьвеце атрымалі ўказаньні заставацца дома паводле падліку, праведзенага AFP.
беларускае МЗС паведаміла, што дапамагло вярнуцца дадому амаль 3,5 тысячы беларусаў.
— авіякампанія «Белавія» прыпыніла палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград.
Беларуская чыгунка скасавала 7 параў цягнікоў і пакінула па адным цягніку да Масквы і Пецярбургу.
мінздароўя агучыла новыя лічбы інфікаваных каранавірусам (ужо 81 чалавек) і заклікала да «сацыяльнага дыстанцыяваньня».
— 42 чалавекі ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў праз каранавірус у жыхаркі Жыткавічаў.
— студэнты праводзілі агульнастудэнцкі байкот — патрабавалі закрыць на карантын усе адукацыйныя ўстановы Беларусі.
— кампанія Mark Formelle выдаткавала 20 тысячаў рублёў для Менскай інфэкцыйнай лякарні. #разам_ад_заразы — беларускі вытворца адзеньня кінуў іншым кампаніям «антывірусны» выклік. A1 (былы Velcom) перавёў гэтай лякарні 50 тысячаў.
часопіс «Имена» стварыў тэлеграм-канал @Covid19.imena, празь які беларусы маглі папрасіць ці аказаць дапамогу ў сувязі з пандэміяй Covid19.
— адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі заявіў, што ён разам зь сябрамі гатовыя ўзяцца за ўтылізацыю помніку Леніну ў Магілёве.
міністэрства абароны Беларусі пачало маштабныя вайсковыя вучэньні з удзелам 6000 жаўнераў.
— іншыя падзеі 23 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 23 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/23

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/23

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/23


#гісторыя #каляндар #сакавік
23 сакавіка


НАРАДЖЭНЬНІ

1895 — нарадзіўся Васіль Сташэўскі, драматург і празаік.

1899 — нарадзілася Вольга Галіна, актрыса, народная артыстка Беларусі.

1906 — нарадзіўся Ісак Любан, кампазытар, аўтар музыкі да песьні «Бывайце здаровы».

1925 — нарадзіўся Віктар Швед, беларускі паэт на Падляшшы.

1930 — нарадзіўся Леанід Бурак, мовазнаўца, аўтар падручнікаў.

1938 — нарадзіўся Фама Варанецкі, актор, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі.

1948 — нарадзіўся Генадзь Пашкоў, літаратар і перакладнік.


СЬМЕРЦІ

1654 — памёр Аляксандар Людвік Радзівіл, стольнік і крайчы вялікі літоўскі, ваявода берасьцейскі, маршалак надворны і вялікі літоўскі, ваявода полацкі.

1662 — памёр Адам Саковіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, у Трынаццацігадовую вайну ваявода смаленскі.

1695 — памерла Людвіка Караліна Радзівіл, рэлігійная дзяячка, мэцэнатка.

1738 — памёр Францішак Ельскі, скарбнік Вялікага Княства Літоўскага, потым падстолі гарадзенскі, падкаморы старадубскі.

1801 — забіты Павал I, расейскі імпэратар, у выніку палацавага перавароту на карысьць яго старэйшага сына Аляксандра.

1821 — памёр Францішак Ельскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.

1863 — каля вёскі Сьвечкі пад Маладэчнам загінулі ў баі з царскімі карнікамі паўстанцы Юльян Бакшанскі, Рафал Малішэўскі, Леапольд Банькоўскі, Людвік Ямант і 15-гадовы Ігнаці Сулістроўскі. На могілках у вёсцы Плябань ім пастаўлены помнік.

1942
— загінуў у ГУЛАГу пісьменьнік Сяргей Ракіта (Законьнікаў).
— памёр у саратаўскай вязьніцы НКВД Антон Луцкевіч, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца і публіцыст. Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй Устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР. На віленскіх могілках Росы месьціцца кенатаф Антона Луцкевіча.

1978 — памёр славуты харавы дырыгент Рыгор Шырма, фальклярыст, грамадзкі й музычны дзяяч, публіцыст і літаратуразнаўца. У 1927–1936 гадох быў сакратаром Таварыства беларускае школы.

2016 — памерла ад анкалягічнай хваробы Ганна Вольская, прадусарка гурту «Крамбамбуля» і жонка Лявона Вольскага.

2020 — памёр археоляг Пятро Лысенка.


#гісторыя #каляндар #сакавік
24 сакавіка
Сусьветны дзень барацьбы з сухотамі


ПАДЗЕІ
(Частка 1. Пачатак)

1623 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Рославу Магдэбурскае права і герб.

1794 — Тадэвуш Касьцюшка прысягнуў на вернасьць вызвольнаму паўстаньню і абвясьціў, што будзе змагацца за непарушнасьць межаў Рэчы Паспалітае, усталяваньне ўлады народу і ўсеагульную свабоду. Пачалося збройнае вызваленчае паўстаньне, якое ставіла на мэце скасаваць 1-ы і 2-і падзелы Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадох.

1919 — у Гомлі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзімера Стракапытава.

1984 — быў праведзены першы пробны рэйс 1-й лініі менскага мэтро.

1994 — усталявалі памятную дошку Кастусю Каліноўскаму ў Вільні.

1996 — на заклік БНФ 30 000 чалавек выйшлі на вуліцы Менску. Дзень Волі—1996 распачаў масавыя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія ўвайшлі ў гісторыю як «Вясна-96».

1999 — пачаліся бомбавыя ўдары NATO па аб'ектах ў Югаславіі падчас Косаўскага канфлікту.

2005 — у Кыргызстане пасьля некалькіх дзён «туліпанавае рэвалюцыі» быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.

2006 — у Менску пасьля 4 дзён існаваньня, уначы з 23-га на 24-е, улады гвалтам разагналі намётавы табар, створаны падчас акцыяў пратэсту супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў. Было затрымана амаль паўтысячы чалавек.

2011 — у Менску асудзілі лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава на 2 і 4 гады калёніі. Гэта была сэрыя судовых працэсаў за Плошчу-2010, хоць гэтых актывістаў прэвэнтыўна затрымалі яшчэ 18 сьнежня 2010 нібыта за ўчыненую на вуліцы бойку.

2017
— у будынак падатковай у Гомлі кінулі "кактэйль Молатава".
— у Беларусі на 13-ы дзень «Маршаў недармаедаў» — суды, арышты, зьбіцьцё. Два тыдні ішлі масавыя суды над удзельнікамі «маршаў», затрыманыя ці асуджаныя былі больш за 250 чалавек. За апошнія дні таксама 26 чалавек былі арыштаваныя па справе «Белага легіёну» пасьля заявы Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў».
— кіраўніком АНТ Лукашэнка прызначыў Марата Маркава — кадравага вайскоўца, з дыплёмамі юрыдычнага факультэту БДУ і Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце, які да таго папрацаваў ў прэзыдэнцкай адміністрацыі намесьнікам ідэалягічнага ўпраўленьня і намесьнікам старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі.
— група вернікаў розных хрысьціянскіх канфэсіяў выступіла з адкрытым зваротам да Лукашэнкі і ягонай адміністрацыі, Вярхоўнага Суду, КДБ, МУС і Мінінфармацыі. Яны заклікалі вышэйшыя ўлады спыніць гвалт, разгорнуты супраць грамадзян краіны.
— сын зьбітага і затрыманага 23 сакавіка палітыка Алеся Лагвінца Антось паведаміў са шпіталю, куды ягонага бацьку з паседжаньня суду забрала «хуткая дапамога», што палітыка і на абсьледаваньні пільнавалі супрацоўнікі ў цывільным. Раней ён паведаміў, што ў бацькі страсеньне, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.
— брутальна затрыманая пасьля акцыі 15 сакавіка актывістка аб’яднаньня «Зялёная сетка» Алена Дубовік восьмы дзень трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсьціна ў Менску.
Ніна Багінская выйшла з адзіночным пікетам да будынку КДБ у Менску і была затрыманая.
— старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч апублікаваў зварот, у якім заклікаў 25 сакавіка ня ўдзельнічаць у паходах да Дому Ўраду і КДБ, не набліжацца да любых урадавых ды адміністрацыйных будынкаў, а таксама да міліцэйскіх кардонаў ды ланцугоў.
— партыя КХП-БНФ адмовілася ад акцыі 25 сакавіка ў Кіеўскім сквэры. Падчас мітынгу плянавалася абвесьціць пра стварэньне Руху «Вольная Беларусь», пра што раней заявіў Зянон Пазьняк.
[ Падрабязьней тут ]
— сваякі затрыманых па справе «Белага легіёну» далі прэс-канфэрэнцыю.
— увечары старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац у этэры ОНТ заявіў, што любыя вулічныя акцыі 25 сакавіка ў Менску будуць незаконнымі. За дзень да Дня Волі былі затрыманыя больш за 300 чалавек, у тым ліку замежныя журналісты. У цэнтры Менску патрулявалі байцы ў чорнай уніформе са зброяй. Менагарвыканкам забараніў заяўнікам правесьці акцыю 25 сакавіка па маршруце, які яны замаўлялі ў цэнтры сталіцы, адпраўляў на Бангалор.

(Заканчэньне далей)

#гісторыя #каляндар #сакавік
24 сакавіка

ПАДЗЕІ
(Частка 2. Заканчэньне)

2018
— затрымалі берасьцейскіх блёгераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. У Бабруйску затрымалі актывістку БХД Таісію Кабанчук, якая падавала заяўку на мітынг, іншую заяўніцу — актывістку Галіну Сьмірнову — ужо трымалі ў мясцовым ІЧУ да суду, прызначынага на 26 сакавіка. Каля будынка Вялейскага раённага Дома культуры быў затрыманы Аляксей Сюдак, кіраўнік Вялейскай раённай арганізацыі партыі БНФ.
— у Кіеўскім сквэры Менску Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ правяла сьвяточныя мітынг і канцэрт, прысьвечаныя стагадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29120950.html і відэа https://www.youtube.com/watch?v=QnhnOUj9t8k).
— сьпявак Лявон Вольскі выступіў ў менскім клюбе «Бруге» з канцэртам, прысьвечаным 100-й гадавіне. Да канцэрту на Дзень Волі пачалі рыхтаваць пляцоўку ля Опэрнага тэатру.
— у Кіеве сьвяткаваньне 100 гадоў БНР пачалося з канцэрту ў гарадзкой мэрыі. Вечарына пачалася зь віншаваньняў прадстаўніка кіеўскай арганізацыі Ўсеўкраінскай арганізацыі «Свабода», а таксама беларускіх добраахвотнікаў, якія служылі на Данбасе.

2019
— у менскім Кіеўскім сквэры доўжыўся больш за 5 гадзінаў санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці БНР, арганізаваны Правацэнтрысцкай кааліцыяй (АГП, БХД і рух «За свабоду») і БСДП(Г), і зладжаны літаральна за чатыры дні. Гралі гурты «Разьбітае сэрца пацана», «Дай дарогу» (яны сьпявалі і днём раней на #БНР101 у Горадні), N.R.M. і іншыя. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29839303.html і відэа https://www.youtube.com/watch?v=oJM25cSY7lM)
Зьмітра Дашкевіча затрымалі «людзі ў цывільным» пасьля прамовы са сцэны мітынга-канцэрту ў Кіеўскім сквэры.
— каля 250 берасьцейцаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем сабраліся на плошчы Леніна і прайшлі шэсьцем па цэнтральных вуліцах — Пушкінскай і Савецкай.
— горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцыёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.
беларусы ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі зладзілі ў цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, ужо традыцыйную акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі.
— у Празе на 101-ю гадавіну БНР беларусы наведалі магілы прэзыдэнтаў Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі.
беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень Волі разам з Касьцюшкам і Міцкевічам. Імпрэза распачалася зь мітынгу каля помніка Тадэвушу Касьцюшку, пасьля гэтага больш за 100 чалавек прайшлі шэсьцем праз цэнтар Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу.

2020
— прэм'ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі абвясьціў «локдаўн» на усёй тэрыторыі краіны на тры тыдні. Людзям абмежавалі выхад з жытла і забаранілі пераезды паміж населенымі пунктамі.
Гішпанія паведаміла пра 6584 новыя выпадкі каранавірусу за ноч, больш за 500 чалавек памерлі. Ужо больш за 2500 чалавек у Гішпаніі сталі ахвярамі каранавірусу. Гішпанскія салдаты знаходзілі мёртвых у дамах састарэлых.
Літва ўвяла абавязковы двухтыднёвы карантын пры ўезьдзе ў краіну. Польшча ўвяла жорсткі карантын, штраф за парушэньне — $1200. У Вялікай Брытаніі абвясьцілі агульнанацыянальны карантын у сувязі з каранавірусам.
— мінадукацыі Беларусі паведаміла, што ў школах на вакацыях адкрыюць дзіцячыя лягеры.
— іншыя падзеі 24 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 24 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/24

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/24

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/24


#гісторыя #каляндар #сакавік
24 сакавіка


НАРАДЖЭНЬНІ

1889 — нарадзіўся Алесь Сташэўскі, палітычны і дзяржаўны дзяяч БССР, садзейнічаў правядзеньню беларусізацыі на далучаных да БССР усходніх беларускіх тэрыторыях. Абвінавачаны ў «антысавецкай дзейнасці», расстраляны ў 1938 г.

1891 — нарадзіўся Сяргей Вавілаў, савецкі фізык, ганаровы акадэмік АН БССР.

1896 — нарадзілася Вера Маслоўская, грамадзка-палітычная і культурная дзяячка, адна з пачынальнікаў беларускага школьніцтва на Беласточчыне, паэтэса.

1945 — нарадзіўся скульптар Аляксей Глебаў, Народны мастак БССР.

1946 — нарадзіўся Мікалай Кірычэнка, актор тэатру і кіно, Народны артыст Беларусі.


СЬМЕРЦІ

1644 — памерла Цэцылія Рэната Габзбург, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Ўладзіслава Вазы.

1980 — памёр Пятрусь Броўка, літаратар і перакладнік, грамадзкі дзяяч і заснавальнік Беларускай энцыкляпэдыі.

2001 — памёр Антон Бархаткоў, мастак-жывапісец, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.

2019 — памёр Валер Стралко, перакладнік беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і ўкраінскай — на беларускую.

2020 — памёр змагар з русыфікацыяй беларускай мовы Павал Сьцяцко, доктар філялягічных навук, прафэсар.

2022 — пры абароне Ірпеню ля Кіева загінуў беларускі дабраахвотнік Зьміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор».


#гісторыя #каляндар #сакавік
25 сакавіка
Дзень Волі
Дзень паштоўкі


ПАДЗЕІ
(Частка 1. Пачатак)

1917 — у Менску пачала работу канфэрэнцыя БСГ, якая аб’явіла сябе Зьездам нацыянальных партый і арганізацый. У выніку працы зьезду створаны Беларускі нацыянальны камітэт.

1918 — Рада БНР прыняла 3-ю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла пра стварэньне свабоднай і незалежнай БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі.

1949 — у пік калектывізацыі ў Эстоніі, Латвіі і Летуве пачалася шырокая кампанія дэпартацыі, вядомая як апэрацыя «Прыбой». Шляхам тэрору савецкімі ўладамі былі дэпартаваныя больш за 92 000 чалавек з краінаў Балтыі ў аддаленыя раёны СССР. У адзін гэты дзень ужо некалькі тысяч жыхароў Летувы дэпартавалі ў Сыбір.

1957 — заснаваная Эўрапейская эканамічная супольнасьць (Заходняя Нямеччына, Францыя, Італія, Бэльгія, Нідэрлянды, Люксэмбург).

1968 — заснаваны Менскі камэрны аркестар.

1969 — створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны» пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна.

1988 — брутальна разагнаная «Сьвечкавая маніфэстацыя» ў Браціславе супраць камуністычнай улады.

1989 — першае публічнае сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску адбылося каля Тэатральна-мастацкага інстытуту ў 1989 годзе, калі студэнты зладзілі першы пэрформанс. [Падрабязьней]
Ад таго часу ў Менску і іншых гарадах Беларусі шырока ладзіліся сьвяточныя ўрачыстасьці, палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, пэрформансы, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

1995 — Беларусь і Польшча падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

2006 — адбыўся «Паход Казуліна на Акрэсьціна»: пасьля мітынгу да Дня Волі ў Купалаўскім сквэры былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін заклікаў прысутных пайсьці да турмы на Акрэсьціна, дзе адбывалі пакараньне дзясяткі палітвязьняў, затрыманых пасьля выбараў і разгону намётавага табару.
Калёну зь некалькіх тысяч чалавек на праспэкце Дзяржынскага сустрэлі спэцаддзелы міліцыі, жорстка пабілі і разагналі шумавымі і газавымі гранатамі ды гумовымі кулямі. Казуліна затрымалі і асудзілі на 5,5 гадоў за «злоснае хуліганства і масавыя беспарадкі».

2017
Дзень Волі ў Горадні: бел-чырвона-белыя і зялёна-чырвоныя сьцягі на дазволеным мітынгу. Дзень Волі ў Гомлі: марш, мітынг і затрыманьні. У Віцебску на акцыю ў Дзень Волі выйшла больш за 150 чалавек, затрымалі двух журналістаў і аднаго актывіста, згарэў адзін стары аўтазак. Некалькі соцень чалавек адзначылі Дзень Волі ў Берасьці — адбылося шэсьце ды мітынг, інцыдэнтаў з праваахоўнікамі не было.
— у офіс «Вясны» ўварваўся АМАП — затрыманыя 57 праваабаронцаў і журналістаў, у тым ліку замежных.
— у Менску адбыліся суды над 12 затрыманымі напярэдадні ў офісе партыі «Зялёныя». Усіх абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і прысудзілі па 10—15 содняў.
— аргкамітэту сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР не дазволілі ўскласьці кветкі ля будынка, дзе абвясьцілі БНР.
— ад 14 да 16 гадзіны ў Менску трывала несанкцыянаваная акцыя ў гонар 99-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР: АМАП са зброяй і вадамётамі, сотні затрыманых. [Відэа] Паводле праваабаронцы «Вясны» Насты Лойкі, раніцай і ўдзень у Менску было затрымана больш за 500 чалавек.
Валерыя Шчукіна, якога моцна зьбілі ў Заводзкім РАУС, адвезьлі на «хуткай» у шпіталь з гіпэртанічным крызам, — паведаміла старшыня грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач.
— у Менску ля пляцу Перамогі падчас разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы і брытанскі журналіст Філіп Уорык (Filip Warwick). Яго закавалі ў кайданкі і білі па твары.

(Заканчэньне далей)

#гісторыя #каляндар #сакавік
25 сакавіка

ПАДЗЕІ
(Частка 2. Заканчэньне)

2018
у Праскай ратушы адбыўся ўрачысты прыём з удзелам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Акцыі салідарнасьці і сьвяточныя вечарыны прайшлі ў Нью-Ёрку ды іншых гарадох.
«Радыё Свабода» выставіла для чытаньня і спампоўваньня электронную вэрсію 1-га тому “Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі” (1998).
— мітынгі-канцэрты дазволеныя ў Берасьці, Горадні, яшчэ дзясятку гарадоў Беларусі. Дзень Волі на Магілёўшчыне: затрыманьні, малітва за Беларусь, юбілей БНР на магіле паўстанца-каліноўца. У Віцебску Дзень Волі адзначылі ўскладаньнем кветак.
— апоўдні адбыўся «хапун» на пляцы Якуба Коласа ў Менску, адкуль Статкевіч зьбіраўся з шэсьцем, — дзясяткі затрыманых.
— у Менску цэнтральны сьвяточны канцэрт пачаўся на Траецкай гары ля менскага Опэрнага тэатру а 13-й — бясплатны і санкцыянаваны. З-за павольнага інтэрнэту перадаваць рыхтаваную жывую трансьляцыю была праблематычна. Фотарэпартаж.
— на старонцы Ўладзімера Някляева ў фэйсбуку зьявіўся ягоны верш з-за кратаў «Дзень Волі. Да 100-годзьдзя БНР».
— на выхадзе з пляцоўкі «Сьвята Незалежнасьці» ля Опэрнага тэатру ў Менску затрымлівалі людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Агулам на Дзень Волі ў Беларусі затрымалі больш за 100 чалавек.
вынікі Дня Волі 2018 на відэа.

2019
— на Дзень Волі беларусы ў Празе ўскладалі кветкі да магілаў старшыняў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі, ды іншых дзеячоў.
— у Гомлі адбылася акцыя памяці герояў БНР, у Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
— у розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101.
— у Менску Ніну Багінскую двойчы за вечар затрымалі за нацыянальную сымболіку, на Кастрычніцкім пляцы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз 3 гадзіны без пратаколаў вызваленыя ўсе, акрамя Талстой.
— у Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкаў вызвалілі.
— па выніках двух дзён сьвяткаваньня арганізатары налічылі на Дні Волі ў Менску 5-7 тысяч чалавек, міліцыя — 1,5 тысячы.
— розных гарадах прайшлі народныя салюты ў гонар Дня Волі.

2020
— траціна насельніцтва Зямлі ва ўмовах карантыну. Больш за 2,6 мільярда чалавек у дзясятках дзяржаваў сьвету знаходзіліся ў рэжыме абмежаваньняў — перш за ўсё на перамяшчэньне і сацыяльныя кантакты — у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
— колькасць ахвяр COVID-19 у сьвеце за содзень перавысіла 20 тысячаў. Агульная колькасць выяўленых інфікаваных у сьвеце перавысіла 450 тысячаў. Зь іх больш за 110 тысячаў выздаравелі.
— ва Ўкраіне абвясьцілі надзычайную сытуацыю і падоўжылі карантын да 24 красавіка.
— у Магілёве вучням і настаўнікам забаранілі камэнтаваць у сацыяльных сетках допісы пра каранавірус.
Вайцюшкевіч зьняў кліп «25 сакавіка» да Дня Волі.
гарадзенцы ранкам 25 сакавіка сабраліся ў цэнтры гораду, каб зачытаць Трэцюю Ўстаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі і прасьпяваць нацыянальныя гімны. [Падрабязьней]
— старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, былы кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Зянон Пазьняк зь Нью-Ёрку павіншаваў суайчыньнікаў з Днём Волі і заклікаў адзначыць Дзень Волі дома, зь сям'ёй з прычыны пандэміі.
— у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР "Радыё Свабода" правяла тэматычную жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі.
арганізатары канцэрту ў гонар гадавіны незалежнасьці БНР — паведамілі аб праблемах зь інтэрнэтам, празь якія немагчымая жывая трансьляцыя канцэрту.
— іншыя падзеі 25 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 25 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/25

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/25

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/25


#гісторыя #каляндар #сакавік
25 сакавіка


НАРАДЖЭНЬНІ

1717 — нарадзіўся Альбрэхт Радзівіл, староста рэчыцкі.

1727 — нарадзіўся Габрыель Вадзынскі, рыма-каталіцкі дзяяч ВКЛ, біскуп смаленскі.

1880 — нарадзіўся Філарэт (Раменскі), беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч. Другі Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ). Расстраляны НКВД у лістападзе 1937 году.

1905 — нарадзіўся Браніслаў Ржэўскі, літаратуразнаўца, пэдагог, удзельнік антысавецкіх пратэстаў 1950-х, палітычны вязень.

1925 — нарадзіўся Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі, настаяцель парафіі БАПЦ Трох Віленскіх Пакутнікаў у Мэльбурне.

1935 — нарадзіўся Ўладзімер Папковіч, пісьменьнік і перакладнік.


СЬМЕРЦІ

1937 — памёр Зыгмунт Нагродзкі, паэт і культурны дзяяч. Належаў да лібэральна-дэмакратычнага кірунку «краёўцаў». Пахаваны на Старых Росах у Вільні.

1999 — у аўтамабільнай катастрофе загінуў лідэр Народнага Руху Ўкраіны Вячаслаў Чарнавол.

2004 — памерла Валянтына Пашкевіч, пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка.

2019 — памерла Яўгенія Чаплінская (ад нараджэньня Белановіч), пэдагог, культурная дзяячка.


#гісторыя #каляндар #сакавік
26 сакавіка


ПАДЗЕІ

1944
— у Менску пад нямецкай акупацыяй у гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Ўсяслаў Чарадзей» кампазытара Міколы Шчаглова-Куліковіча на вершы Натальлі Арсеньневай.
— савецкія войскі ля гораду Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.

1948 — ЗША ўвялі эмбарга на гандаль так званымі стратэгічнымі таварамі з сацыялістычнымі краінамі.

1979 — ізраільскі прэм’ер-міністар Мэнахем Бэгін і прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат падпісалі эгіпецка-ізраільскую мірную дамову пасьля двух гадоў перамоваў.

1988 — утвораны заснавальніцкі камітэт Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС) у Польшчы.

1995 — пачало дзейнічаць Шэнгенскае пагадненьне.

2017
— на Кастрычніцкім пляцы ў Менску затрымалі дзясяткі людзей. Людзі прыйшлі, адгукнуўшыся на заклік выказаць салідарнасьць з тымі, каго затрымалі ў мінулы дзень падчас адзначэньня Дня Волі. Ад 25 сакавіка за кратамі заставаліся сотні людзей, былі параненыя і зьбітыя.
— у Магілёве прайшла акцыя салідарнасьці з затрыманымі ў Менску. Раніцай у Бабруйску зачысьцілі квартал, дзе меркавалася праводзіць акцыю пратэсту. Міліцыянты выцягвалі людзей з кавярняў, забіралі тых, хто проста гуляў. Былі затрыманыя больш за 30 чалавек, сярод іх трое журналістаў. У Баранавічах невядомыя ў цывільным хапалі людзей і дастаўлялі іх у мясцовы аддзел КДБ. У горадзе Бяроза на Берасьцейшчыне каля 20 мясцовых жыхароў выйшлі на пляц Леніна, чатырох чалавек затрымалі міліцыянты. У Воршы, Полацку і Віцебску адбыліся пратэставыя акцыі з удзелам дзясяткаў людзей і затрыманьні.
— у Празе зладзілі Майдан салідарнасьці зь Беларусьсю на «Праскім Майдане» (лапіку на гістарычным Старамесцкім пляцы, дзе ўжо месяц штонядзелі чэская няўрадавая арганізацыя «Праскі Майдан» усталёўвала 2 інфа-намёты. Беларусы Прагі на Дзень Волі ўшанавалі памяць прэзыдэнтаў БНР на Альшанскіх могілках, а вечарам на канцэрце піяніста Віталя Стахіевіча сабралі грошы на дапамогу арыштаваным удзельнікам сьвяткаваньня ў Менску.
— сотні чалавек пікетавалі беларускую амбасаду ў Кіеве. У Нью-Ёрку адбылася акцыя салідарнасьці з затрыманымі ў Беларусі. На знак салідарнасьці з удзельнікамі акцыі з нагоды Дня Волі ў Менску сябры Згуртаваньня беларусаў Канады зладзілі акцыю на галоўным пляцы Таронта Nathan Phillips Square. АБСЭ асудзіла «непатрэбнае прымяненьне сілы» супраць беларускіх мірных дэманстрантаў.

2018
— у Беларусі пачаліся суды над затрыманымі падчас сьвяткаваньня БНР-100.
— беларусы Канады адсьвяткавалі Дзень Волі ў Таронта, пасьля ўрачыстага сходу адбыўся канцэрт.

2019
— украінскія і беларускія актывісты ды добраахвотнікі зладзілі каля амбасады Беларусі ў Кіеве акцыю салідарнасьці з затрыманымі у Менску ў Дзень Волі.
— у Менску абаронцу Курапатаў, лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча аштрафаваў на 1147,5 рублёў за сьцяг і «Жыве Беларусь» на тэрыторыі «Поедем поедим» увечары 25 сакавіка — гэтак ён віншаваў супрацоўнікаў і наведнікаў рэстарацыі з 101-мі ўгодкамі БНР. А ў іншым судзе яго ж аштрафавалі на 1 147,5 рублёў за заклік ускладаць кветкі ў Курапатах падчас мітынгу-канцэрту 24 сакавіка.

2020
ЮНЭСКА паведаміла, што ў 165 краінах сьвету школы і ўнівэрсытэты зачынілі свае дзьверы праз распаўсюд вірусу SARS-CoV-2. Гэтыя захады закранулі 87% школьнікаў і студэнтаў (больш чым 1,5 мільярда маладых людзей).
— сэнат ЗША аднагалосна прыняў пакет дапамогі эканоміцы на фоне пандэміі каранавірусу на 2 трлн даляраў.
— урад Беларусі абавязаў да 14-дзённай самаізаляцыі тых, хто прыбыў з краінаў з успышкамі COVID-19.
— менская рэстарацыя Grillman вырашыла абслугоўваць Менскую гарадзкую клінічную лякарню гарачымі абедамі за ўласныя грошы.
— кіраўнік інфармацыйнага аддзелу Беларускага экзархату РПЦ МП Сергій Лепін паведаміў, што праваслаўная царква ня будзе забараняць хрэснага ходу на Вялікдзень ды іншыя сьвяты з прычыны распаўсюд каранавірусу.
— іншыя падзеі 26 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 26 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/26

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/26

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/26


#гісторыя #каляндар #сакавік
26 сакавіка


НАРАДЖЭНЬНІ

1932 — нарадзіўся Мікалай Мікулік, навукоўца-матэматык, аўтар больш за 350 навуковых і навукова-мэтадычных дапаможнікаў, у тым ліку 10 навучальных дапаможнікаў, дзьвюх манаграфіяў, двух вынаходніцтваў і трох патэнтаў.

1940 — нарадзіўся Міхаіл Касьцюк, гісторык, акадэмік НАН Беларусі, аўтар больш як 250 навуковых прац, 10 манаграфій. Касьцюк быў адзіным дырэктарам Інстытуту гісторыі Акадэміі навук, якога выбралі, а не прызначылі.

1942 — нарадзіўся паэт Іван Арабейка.

1960 — нарадзіўся паэт Віктар Шніп.

1988 — нарадзіўся Франак Вячорка, моладзевы актывіст, журналіст, грамадзкі і палітычны дзяяч.


СЬМЕРЦІ

1932 — памёр Зыгмунт Лазінскі, каталіцкі рэлігійны дзяяч, біскуп менскі і пінскі.

2007 — памёр Алесь Юршэвіч, удзельнік Саюзу беларускіх патрыётаў.

2017 — памёр мастак Май Данцыг, Народны мастак Беларусі. Кавалер ордэна Францыска Скарыны.

2022 — каля Ірпіня пры абароне Кіева ад войскаў Расеі загінуў Зьміцер Апанасовіч («Тэрор»), баец-дабраахвотнік Беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага.


#гісторыя #каляндар #сакавік
27 сакавіка
Сусьветны дзень тэатру
Дзень эўрапейскіх аўтараў


ПАДЗЕІ

1918 — Рада БНР абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.

1941 — у Югаславіі зрынуты прафашысцкі ўрад.

1961 — міжнародны дзень тэатру зацьверджаны IX кангрэсам Міжнароднага інстытуту тэатру (МІТ).

1986 — роўна за месяц да чарнобыльскай аварыі газэта «Літаратурная Ўкраіна» надрукавала артыкул пра нізкую якасьць будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Аўтарам была маладая журналістка з Прыпяці Любоў Кавалеўская.

1991 — заснаваная тэатральная ўзнагарода «Крыштальная Паўлінка» (найвышэйшая ўзнагарода Беларускага зьвязу тэатральных дзеячоў (БСТД))

1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.

2017
— старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выступіў з заявай з абурэньнем і пратэстам з нагоды беспрэцэдэнтна масавых затрыманьняў ды зьбіваньня ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі і акцыяў 25-26 сакавіка і запатрабаваў неадкладнай адстаўкі міністра ўнутраных справаў Шуневіча.
— па ўсёй краіне праходзілі суды па справах затрыманых 25-26 сакавіка. Выракі — вялікія штрафы і многія содні арышту.
— лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня прапанаваў працягваць пратэсты, але мяняць тактыку — выходзіць на дзяржаўныя сьвяты.

2018 — за здымак бел-чырвона-белага сьцяга каля помніка Караткевічу актывіста з Барані Генадзя Шэпелева аштрафавалі на паўтысячы рублёў.

2019
— лідэр «Народнай грамады» Мікола Статкевіч параўнаў адзначэньне Дня Волі са сьвяткаваньнямі чарнаскурых рабоў на плянтацыях у XIX ст.
— у Віцебску прадстаўнік руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў стварыў пэтыцыю за адстаўку рэктара Віцебскага ўнівэрсытэту, са згоды якога сярод студэнтаў прапагандаваліся ідэі «русского мира».
Віленскі акруговы суд 27 сакавіка абвясьціў прысуд па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 г. Былы міністар абароны СССР Дзьмітрый Язаў завочна асуджаны да 10-ці, а былы афіцэр КДБ Міхаіл Галаваты — да 12-ці гадоў пазбаўленьня волі.

2020
— Паўночная Македонія далучылася да NATO і стала 30-й краінай у альянсе.
— у Італіі рэкордная колькасьць сьмерцяў ад COVID-19 за 1 дзень — 919.
— Лукашэнка заявіў, што Дзень Перамогі ў Беларусі адзначаць, як задумвалі, нягледзячы на каранавірус. На сайце Petitions.by адразу зьявілася пэтыцыя з просьбай забараніць рэпэтыцыі і правядзеньне параду 9 траўня ў Менску ў сувязі з пандэміяй.
Украіна ў канцы дня цалкам закрыла мяжу на ўезд і выезд праз COVID-19.
— іншыя падзеі 27 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 27 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/27

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/27

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/27


НАРАДЖЭНЬНІ

1851 — нарадзіўся Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф, краязнаўца, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры.

1891 — (8 красавіка н.ст.) нарадзіўся Клаўдзі Дуж-Душэўскі, архітэктар і палітычны дзяяч, распрацаваў эскіз сьцяга БНР.

1909 — нарадзіўся Валеры Маракоў, паэт і перакладнік. Быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 разам з 22 іншымі беларускімі літаратарамі.

1923 — нарадзіўся Алесь Рылько, празаік, драматург і публіцыст.

1924 — нарадзіўся Павал Урбан, гісторык і дзяяч беларускай эміграцыі. Дасьледваў этнічную прыналежнасьць старажытных ліцьвінаў і гістарычны тэрмін «Літва».

1927 — нарадзілася архітэктарка Аляксандра Данілава.

1985 — нарадзілася Надзея Скардзіна, біятляністка, алімпійская чэмпіёнка ў эстафэце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. 29 кастрычніка 2020 году Надзея падпісала ліст спартоўцаў супраць гвалту і за адстаўку Лукашэнкі.


СЬМЕРЦІ

1507 — памёр Войцех Табар, біскуп віленскі.

1979 — памёр Рыгор Крушына, паэт, празаік і крытык.


#гісторыя #каляндар #сакавік
28 сакавіка


ПАДЗЕІ

1854 — пачалася Крымская вайна між Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Расеяй.

1958 — створанае Сталае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.

1979 — адбылася адна з самых цяжкіх аварый у гісторыі ядравай энэргетыкі — на АЭС Тры-Майл-Айлэнд у ЗША.

1989 — прыняў першых пасажыраў міжнародны аэрапорт «Менск-2».

2016 — у Кіеве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасьці ды ў зоне АТА — Міхаілу Жызьнеўскаму, Алесю Чаркашыну і Віталю Ціліжэнку.

2017
— Зьвяз беларускіх пісьменьнікаў дадалі ў пералік творчых саюзаў Беларусі. Такім чынам незалежных пісьменьнікаў выкрасьлілі з «дармаедаў».
«Бацькаўшчына» і Зьвяз беларускіх пісьменьнікаў выступілі з заявай па справе «Белага Легіёну»: «...крымінальная справа носіць выключна палітычны характар, зьяўляецца бяздоказнай і мае адзіную мэту — запалохаць грамадзтва...»
— беларусы дасылалі ў Генпракуратуру скаргі на МУС, Менгарвыканкам і дзяржаўныя СМІ за Дзень Волі. На сайце zvarot.by быў апублікаваны тэкст скаргі, якую накіраваў у Генэральную пракуратуру цэнтар прававой інфармацыі Lawtrend.
— у Гомелі міліцыя жорстка перасьледвала журналістаў-фрылянсэраў — на Кастуся Жукоўскага і Ларысу Шчыракову, за 2 дні склалі 11 пратаколаў.
— былая журналістка «БелГазэты» Ганна Барабан разам з былым аўтарам 34mag Алегам Гарусам зладзілі ў Барсэлёне акцыю салідарнасьці зь беларусамі, арыштаванымі і зьбітымі на Дзень Волі.

2018
— набыў моц дэкрэт №8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі» (ІТ-дэкрэт). Ён падаўжаў і пашыраў прэфэрэнцыі для рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій.
— праваабаронца Алесь Бяляцкі выпусьціў новую кнігу — «Лісты салідарнасьці». За 2,5 гады ў калёніі ён сам напісаў на волю больш за тысячу лістоў, а атрымаў у 20 разоў болей.

2019
— сустаршыню руху салідарнасьці «Разам» Алену Талстую за акцыю на Кастрычніцкім пляцы Менску 25 сакавіка аштрафавалі на 1020 р.
— апублікаваныя важныя дэталі ад літоўскіх археолягаў, якія дасьледавалі парэшткі Каліноўскага ды іншых паўстанцаў 1863–64 гг, пакараных сьмерцю ў Вільні. [Падрабязьней]
— у «Аднаклясьнікі» дадалі беларускую мову.

2020
каранавірусам па ўсім сьвеце заразіліся ўжо амаль 600 000 чалавек, памерлі ўжо больш за 27 000. На 1-м месцы па колькасьці сьмерцяў ад COVID-19 — Італія, на 2-м — Гішпанія, на 3-м — Кітай.
дзярждэпартамэнт ЗША вырашыў надаць Беларусі дапамогу ў $1,3 мільёна. Грошы мусяць пайсьці на патрэбы аховы здароўя ў сувязі з пандэміяй.
— прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб фінансавай падтрымцы эканомікі краіны ў памеры $2,2 трыльёны з сувязі з пандэміяй каранавірусу.
— у Польшчы праз каранавірус прынялі антыкрызісны плян для бізнэсу. Славаччына зьмякчыла карантын, каб уратаваць фірмы ад банкруцтва.
МВФ абвесьціў, што сусьветная эканоміка ўжо ўвайшла ў рэцэсію з прычыны пандэміі, і заклікаў краіны адрэагаваць «вельмі буйнымі» праграмамі выдаткаў.
— іншыя падзеі 28 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 28 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/28

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/28

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/28


НАРАДЖЭНЬНІ

1919 — нарадзілася пісьменьніца Вера Палтаран.

1925 — нарадзіўся Інакенці Смактуноўскі, савецкі і расейскі актор беларускага паходжаньня, Народны артыст СССР.

1934 — нарадзіўся Кастусь Цьвірка, паэт, пісьменьнік, перакладнік, краязнаўца, этнограф, фальклярыст і гісторык. Заснавальнік і старшыня Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня "Беларускі кнігазбор" (цяпер ліквідаванае праз палітычны перасьлед).

1938 — нарадзіўся Ўладзімер Раговіч, харавы дырыгент, фальклярыст і пэдагог.

1940 — нарадзіўся Ўладзімер Мархель, літаратуразнаўца і паэт.

1941 — нарадзіўся мастак Фэлікс Гумен, адзін з пачынальнікаў сучаснай Віцебскай школы акварэлі.

1982 — нарадзілася Марыя Мартысевіч, паэтэса, пісьменьніца, журналістка і перакладніца.


СЬМЕРЦІ

1985 — памёр Марк Шагал, усясьветна вядомы мастак-авангардыст, ураджэнец Беларусі.

1995 — памёр Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч у эміграцыі.


#гісторыя #каляндар #сакавік
29 сакавіка


ПАДЗЕІ

1611 — пачалося паўстаньне ў Маскве супраць Уладзіслава Вазы, цара маскоўскага (з 1610), караля польскага і вялікага князя літоўскага (1632—1648).

1992
— 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.
— адбыўся першы авіярэйс Менск—Франкфурт кампаніі «Люфтганза».

1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску пікетавалі расейскую амбасаду.

2004 — да NATO далучыліся Баўгарыя, Латвія, Летува, Румынія, Славакія, Славенія і Эстонія.

2017
— ад раніцы ў турму на Акрэсьціна ў Менску сваякі і сябры несьлі перадачы для арыштаваных падчас сакавіцкіх акцый пратэсту. У краіне праходзілі дзясяткі судоў над удзельнікамі пратэстаў, прафсаюзнымі і партыйнымі актывістамі, праваабаронцамі і былымі палітвязьнямі. Іх асуджалі на штрафы і содні арышту.
— у Магілёве пачаўся працэс над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам, былым кіраўніком праваабарончай установы «Плятформа» — яго зьвінавацілі ў "злосным парушэньні парадку адбыцьця пакараньня ў турме". За 3 дні да сканчэньня 3-гадовай няволі Бандарэнку пагражалі яшчэ 2 гады зьняволеньня. Сваёй віны ён не прызнаваў.
72 дэпутаты Эўрапарлямэнту прапанавалі перанакіраваць грошы з падтрымкі беларускага ўраду на грамадзянскую супольнасьць, СМІ і апазыцыю.
Вялікая Брытанія афіцыйна заявіла аб пачатку працэдуры выхаду з ЭўраЗьвязу — так званага "Брэксыту".

2018
— бярозаўскі блёгер і актывіст АГП Аляксандар Кабанаў атрымаў 980 р. штрафу — за тое, што здымаў, як людзі кармілі галубоў на пляцы ў Берасьці, бо тыя людзі былі праціўнікамі будаўніцтва акумулятарнага заводу.
— у Менску аштрафаваў Аляксандру Патапаву на 245 р. за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы. У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага яна разам зь іншымі сябрамі Моладзі БНФ зьбірала подпісы ў падтрымку беларускай мовы і за стварэньне ўнівэрсытэту з навучаньнем па-беларуску. Раней да штрафаў таксама былі асуджаныя Павал Пракаповіч, Ягор Сергіенка, Раман Ганчароў, Наста Гусева, Дзяніс Мандзік і старшыня Моладзі БНФ Ганна Сьмілевіч.
паліцыя Вялікай Брытаніі высьветліла, дзе Сяргея Скрыпаля атруцілі «Навічком» — на клямцы ўваходных дзьвярэй ягонага дому ў Солсбэры.

2019
— абвешчана пра стварэньне футбольнай лігі для дзяўчат. Кожны дывізіён меўся насіць імя выбітнай беларускі, напрыклад Уршулі Радзівіл, Саламеі Пільштынавай.
— пра незвычайную фрэску з Грунвальдзкай бітвай распавяло "Радыё Свабода". Ідэю настаяцель Сьвята-Пакроўскага сабору айцец Георгі Рой прывёз зь літоўскай Клайпэды.

2020
Кітай заявіў, што спыніў каранавірусную эпідэмію, але магчымая 2-я хваля.
міліцыянтаў абмежавалі ў перамяшчэньнях па Беларусі падчас пандэміі.
— на тэлеканале АНТ афіцыйная прадстаўніца Сусьветнай арганізацыі здароўя Маргарэт Гарыс заявіла, што Беларусь «выдатна спраўляецца» з каранавірусам на дадзены момант.
— іншыя падзеі 29 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— Пра падзеі 29 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/29

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/29

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/29


НАРАДЖЭНЬНІ

1900 — нарадзіўся адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, кінарэжысэр Уладзімер Корш-Саблін, аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце».

1931 — нарадзіўся Вікенці Дзьмітрыеў, трэнэр па мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, здабыла залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972 г.

1963 — нарадзіўся скульптар Сяргей Гумілеўскі.

1981 — нарадзіўся Дзьмітры Гулецкі, дасьледнік нумізматыкі і матэрыяльнае культуры.


СЬМЕРЦІ

1904 — памёр Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг. і грамадзкі дзяяч. Стаў прататыпам літаратурных герояў некалькіх твораў Элізы Ажэшкі.

1989 — памёр футбаліст Аляксандар Пракапенка.

2016 — памёр Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі і грамадзкі дзяяч. У 1985–1995 гг. Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.
[20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча]


#гісторыя #каляндар #сакавік
30 сакавіка


ПАДЗЕІ

1814 — саюзныя войскі антынапалеонаўскай кааліцыі ўвайшлі ў Парыж.

1856 — падпісаная мірная дамова, якая завяршыла Крымскую вайну Расеі зь Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Турэччынай.

1867 — у Вашынгтоне падпісаная дамова, згодна зь якой ЗША набылі ў Расеі Аляску за 7,2 мільёна даляраў.

1885 — расейскія войскі разьбілі афганцаў ля ракі Кушка, у выніку чаго Туркмэнія была далучана да Расейскай імпэрыі.

1945 — савецкія войскі занялі Гданьск. Савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі.

1971 — Леанід Брэжнеў у дакладзе на зьезьдзе абвясьціў пра стварэньне новай гістарычнай супольнасьці — савецкага народу.

1974 — у Радашкавічах быў заснаваны завод мастацкай керамікі.

1995 — Лукашэнка афіцыйна ўнёс у Вярхоўны Савет прапанову правесьці рэфэрэндум аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і аб інтэграцыі з Расеяй.

1999 — арыштаваны былы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір, які ў лістападзе 1996 г. гучна сышоў у адстаўку на знак пратэсту супраць абвешчанага рэфэрэндуму, а ў 1999 г. намерваўся ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. «Amnesty International» прызнала яго вязьнем сумленьня.

2006 — у Варшаве пасьля разгону "Плошчы-2006" была падпісаная дэклярацыя аб стварэньні фонду дапамогі беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага.

2017
— у Горадні вынесеныя чарговыя прысуды за акцыю «недармаедаў», якая адбылася там 15 сакавіка: 7 і 10 содняў арышту, 15 базавых.
— зь ізалятара на Акрэсьціна вызваліўся журналіст Дзяніс Івашын. Былы арыштант расказаў пра галадоўку пратэсту, якую працягвае трымаць ягоны сукамэрнік Валянцін Корзьнікаў.
— зьняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, якому пагражалі два дадатковыя гады няволі, Ленінскі суд Магілёва апраўдаў.
амбасадар Расеі ў Беларусі Сурыкаў падчас прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай "дню яднаньня Расеі і Беларусі", ухваліў разгон акцыі 25 cакавіка ў Менску.
— на краўндфандынгавай плятформе talaka.by пачалі збор сродкаў для выпуску кнігі доктара гістарычных навук Віктара Шведа, прысьвечанай паўстаньню 1863 г.

2018 — арганізатары першага ў гісторыі «Вольнага забегу вольных беларусаў», прысьвечанага 100-гадоваму юбілею абвяшчэньня незалежнасьці БНР, падсумавалі вынікі сваёй акцыі: агулам удзельнічалі 104 атлеты з 16 краін сьвету, у тым ліку ў самой Беларусі — ААЭ, Аргентына, Бразылія, Гішпанія, ЗША, Літва, Нігерыя, Нідэрлянды, Нямеччына, Польшча, Тайлянд, Францыя, Чэхія, Швайцарыя, Швэцыя.

2019 — беларускіх настаўнікаў абавязалі патлумачыць дзецям, што беларусы і расейцы — адзіны народ да "дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі".

2020
— у Беларусі за тры дні выявілі 58 новых выпадкаў COVID-19. Агулам іх ужо 152. А ў гарадах вырасла колькасьць хворых на пнэўманію.
Партыя БНФ заклікала ўлады ўвесьці карантын, падтрымаць бізнэс і скасаваць парад 9 траўня.
Трамп падоўжыў карантын у ЗША з прычыны COVID-19. У Нямеччыне зафіксавалі 4700 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам за содзень. Ад хваробаў, выкліканых каранавірусам, у сьвеце памерлі каля 34 тысяч чалавек.
— у Маскве ўлады ўвялі абавязковы рэжым самаізаляцыі для ўсіх жыхароў. У Расеі за парушэньне карантыну ўведзены штраф да 1 млн рублёў.
— цана на расейскую нафту абвалілася да мінімуму з 1999 году. Гатунак нафты WTI абваліўся ніжэй за $20 за барэль упершыню за 18 гадоў.
— іншыя падзеі 30 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 30 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/30

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/30

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/30


#гісторыя #каляндар #сакавік
30 сакавіка


НАРАДЖЭНЬНІ

1651 — нарадзіўся Аляксандар Мікалай Гараін, рыма-каталіцкі дзяяч ВКЛ.

1888 — нарадзіўся Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

1893 — нарадзіўся Ілья Гітгарц, дырыгент і пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.

1907 — нарадзілася Надзея Абрамава, мэдык, грамадзкая дзяячка пад нямецкай акупацыяй, якая выратавала шмат габрэйскіх дзяцей, пісьменьніца і журналістка.

1940 — нарадзіўся Аляксей Марачкін, мастак, жывапісец, пэдагог і грамадзкі дзяяч.

1953 — нарадзіўся Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту.

1956 — нарадзілася Хрысьціна Лялько, пісьменьніца, перакладніца і журналістка, галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria». Пераклала на беларускую асобныя творы Яна Паўла II, Яна Твардоўскага і іншых.


СЬМЕРЦІ

1689 — пакараны сьмерцю Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст Рэчы Паспалітай, пэдагог і грамадзка-палітычны дзяяч. Аўтар трактату «Аб неіснаваньні Бога» (па-лацінску: «De non existentia Dei»). Быў абвінавачаны ў атэізьме і засуджаны на сьмерць. Рукапіс трактату быў спалены, але на сёньняшні дзень вядома толькі пяць невялікіх фрагмэнтаў, знойдзеных у 1957 годзе. [ Падрабязьней ]

1767 — памёр Ян Крыштоф Гляўбіц, сылескі архітэктар, клясык беларускай архітэктуры. Адзін з выбітных прадстаўнікоў віленскага барока, найважнейшыя творы — Сафійскі сабор у Полацку, віленскія касьцёлы Сьвятых Янаў, Сьвятой Катарыны, Сэрца Ісуса (касьцёл Візытак), інтэр'ер царквы Сьвятога Духа і кляштар Базылянаў у Вільні ды інш.

1890 — памёр Іасафат Агрызка, выдавец, журналіст і грамадзка-палітычны дзяяч.

1983 — памерла Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.

1992 — памерла Вольга Церашчатава, мастацтвазнаўца, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.

2015 — памёр Аляксандар Доўбік, настаўнік і праваабаронца, палітычны вязень у СССР.

2017 — памёр Мікола Рыжы, вядомы ілюстратар і мастак філятэлістычнай прадукцыі.


#гісторыя #каляндар #сакавік
31 сакавіка


ПАДЗЕІ

1391 — Горадня атрымала Магдэбурскае права.

1936 — у Мюнхэне нацысты адкрылі «Выставу дэгенэратыўнага мастацтва» (сюррэалізм, імпрэсыянізм, абстракцыянізм ды інш.).

1940 — 12-й савецкай рэспублікай стала Карэла-Фінская ССР.

1954 — СССР прапанаваў NATO прыняць яго ў склад альянсу.

1967 — пасьля рашэньня Францыі аб выхадзе з вайсковай структуры NATO штаб-кватэра альянсу пераведзеная з Парыжу ў сталіцу Бэльгіі Брусэль.

1991
— на рэфэрэндуме ў Грузіі 99% жыхароў галасуюць за незалежнасьць.
— адбыўся ваенны інцыдэнт ля Плітвіцкіх азёраў — пачатак вайны ў Харватыі.
— на пазачарговай нарадзе кіраўніцтва арганізацыі краінаў Варшаўскай дамовы пастанавілі скасаваць вайсковыя структуры арганізацыі.

1992 — у Маскве падпісаная Фэдэратыўная дамова. Татарстан і Чачня ня ўдзельнічалі ў падпісаньні.

2017
— у Менску ператрусы ў двух офісах тэлеканалу «Белсату». Офісы разгромлены — выносілі ўсё. Міліцыянты ў цывільным затрымалі відэаапэратара Аляксандра Любянчука. Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы: «Гэта атака за надзвычайную актыўнасьць нашых журналістаў».
па ўсёй Беларусі выносілі прысуды, часам паўторныя, за акцыі "недармаедаў" і адзначэньне 25 сакавіка — штрафы і арышты на 5—15 содняў. Падсьледным у заведзеных крымінальных справах выстаўляюцца абвінавачваньні «ў падрыхтоўцы беспарадкаў». Тыя, хто ўжо выходзіў на волю, казалі пра турэмны і судовы досьвед: «Умовы ўтрыманьня жудасныя — холад, антысанітарыя, кормяць адзін раз у дзень», «Зьдзекі, катаваньні, падман. ...Трэба распавядаць пра ўсе злачынствы, якія мы бачым».
— пасьля 3 гадоў зьняволеньня выйшаў на волю праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
— у Менску актывісты выйшлі да будынку КДБ на акцыю салідарнасьці зь вязьнямі «Патрыёт — не злачынец». Адразу на пачатку міліцыя затрымала Паўла Севярынца. Затрымалі і пэнсіянэрку Ніну Багінскую, пісьменьніка Анатоля Кудласевіча. Агулам затрымалі пяць ўдзельнікаў.

2018
— у Берасьці праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў цэнтры гораду раздалі 150 улётак пра шкоду сьвінцу і 50 чорных балёнікаў са словам «Жыць».
Свабодны тэатар апублікаваў дакумэнтальны фільм пра «Цэнтральны».
— у Рызе адбыўся «Ўселатыскі бацькоўскі сход»акцыя супраць рэформы адукацыі і пераводу навучаньня ў школах на латыскую мову. Яе арганізатарам выступіў «Расейскі саюз Латвіі». 500 тысячаў з 1,7 млн жыхароў краіны называлі сваёй роднай мовай расейскую.

2019 — невядомы паведаміў аб мінаваньні менскіх гандлёвых цэнтраў Galileo, «Замак» і чыгуначнага вакзалу сталіцы.

2020
— да вечару колькасьць выяўленых выпадкаў COVID-19 у сьвеце перасягнула 800 тысячаў.
— мінздароўя Беларусі пацьвердзіла 1-ю сьмерць ад каранавірусу, але ўпершыню не паведаміла агульную колькасьць выпадкаў COVID-19 і колькасьць новых пацьверджаных выпадкаў. Мэдычная сыстэма ў Беларусі павінная была падтрымліваць лукашэнкавы словы пра пандэмію як псыхоз.
— Лукашэнка зьдзекліва выказаўся пра памерлага заслужанага артыста Беларусі Віктара Дашкевіча: «Ну мы ж прасілі — яму заўтра 80 гадоў будзе... — чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы, а тым больш працуеш Тым часам у Коласаўскім тэатры, дзе працаваў памерлы, працягваліся рэпэтыцыі, карантыну не абвяшчалі.
— праваабаронца Алесь Бяляцкі выказаўся пра каранавірус: «...Наш народ заслугоўвае ведаць праўду. Прасьцей тады вырашаць праблемы, калі ўсе мы ведаем сапраўдны стан рэчаў».
незалежныя грамадзкія культурныя пляцоўкі самі сталі закрывацца для наведнікаў: «Будзем здаровыя самі — выжывуць і нашыя праекты!»
— «Белавія» заявіла аб прыпыненьні рэйсаў у Расею, Украіну і Казахстан.
— улады Туркмэністану забаранілі слова «каранавірус».
цана барэлю расейскае нафты Urals упала да $13 — самы нізкі ўзровень ад сакавіка 1999 г.
— выйшла 2-е, дапоўненае выданьне кнігі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
— іншыя падзеі 31 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 31 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/31

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/31

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/31


#гісторыя #каляндар #сакавік
31 сакавіка


НАРАДЖЭНЬНІ

1910 — нарадзіўся Юзаф Буйноўскі, выкладчык, польскі паэт і гісторык літаратуры, рэдактар, выдавец і друкар, прафэсар польскага замежнага ўнівэрсытэту ў Лёндане. Родам з Браслаўшчыны.

1949 — нарадзіўся Зьміцер Санько, беларускі біёляг, мовазнаўца і выдавец. Адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, адзін з укладальнікаў сучаснага ўнармаваньня беларускага клясычнага правапісу.

1952 — нарадзіўся Алег Мінкін, паэт і перакладнік.

1964 — нарадзіўся паэт і празаік Ян Збажына (Іван Мікалаевіч Савіцкі).


СЬМЕРЦІ

1785 — памёр Антоні Тызэнгаўз, староста гарадзенскі, адміністратар каралеўскіх эканоміяў у ВКЛ, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, асьветнік. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.

1969 — памёр Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар і музыколяг, які застаўся пад нямецкай акупацыяй і зьехаў на эміграцыю ў Нямеччыну і ЗША, дзяяч беларускага руху ў эміграцыі. На лібрэта Натальлі Арсеньневай Шчаглоў-Куліковіч напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Ўсяслаў Чарадзей».

2019 — памерла Натальля Санько, навукоўца, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

2020 — памёр Віктар Дашкевіч, Заслужаны артыст Беларусі, актор віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа, афіцыйна першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі.

2020 — памёр 35-гадовы рэжысэр і актор менскага Моладзевага тэатру Гарык Вяпшкоўскі — «ад высокага ціску».


#гісторыя #каляндар #сакавік