Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
125 subscribers
2.4K photos
279 videos
57 files
1.75K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
🥧 ПЛЯЦКА

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
— Ці актуальная ідэя дзяржаўнасьці адной беларускай мовы?
— Ці прасоўваюць беларускасьць дзьвюхмоўныя інфармацыйныя праекты?
— Ці "страляюць у свой народ" тыя беларусы, што гавораць па-расейску?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае гісторык і грамадзкі дзяяч Цімафей Акудовіч.

https://youtu.be/RI42mu-JukY
* * *
Как вовлечь русскоговорящих в белорусскость? Предложения Тимофея Акудовича

— Актуальна ли идея государственности одного белорусского языка?
— Продвигают ли двуязычные информационные проекты белорусскость?
— "Стреляют ли в свой народ" беларусы, говорящие по-русски?
На эти вопросы Юрия Дракохруста на канале Свабода Premium отвечает историк и общественный деятель Тимофей Акудович.

____________________
Праграма Цімафея Акудовіча ВУСЫ СКАРЫНЫ — https://www.youtube.com/playlist?list=PLCZLJLaNHoJKINbdRXyT6xr5KlVHKCNqW

#мова #адраджэньне #дзяржава #Беларусь #палітыка
Forwarded from Dapamoga
Сябры, заўтра ў нядзелю 19 сакавіка сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг супраць акупацыі Беларусі і салідарнасці з Украінай.

📆 Нядзеля 19 сакавіка
🕘 12:00
📍 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė
Forwarded from UrbanLegend
Сябры, у нядзелю 19 сакавіка каманда ULegend пры падтрымцы «Нашай Нівы» запрашае вас на квэст «Нашаніўскія легенды» па беларускіх мясцінах Вільні, прысвечаны дзеячам Нашаніўскай пары і Беларускай Народнай Рэспублікі.

Колькасць удзельнікаў каманды — ад 1 да 6 чалавек. Рэгіструе каманду капітан.
Калі вы не маеце каманды, рэгіструйцеся і прыходзьце! Непасрэдна перад пачаткам квэсту вы зможаце далучыцца да іншай каманды.
Удзел бясплатны, але данаты вітаюцца.

✔️Зарэгістравацца для ўдзелу ў квэсце можна тут.
🚀 Пачатак у 14:00 у Базыльянскіх мурах (Вільня, Aušros Vartu, 7)
🥳 Пасля заканчэння квэсту а 17-й гадзіне вас чакаюць выніковая вечарына і ўзнагароджванне пераможцаў.

Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках:
Тэлеграм-канал | Інстаграм
Forwarded from UrbanLegend
Вітаю!
Я — Вольга, аўтарка экскурсій «На рагу Скарыны і Каліноўскага» і «З Мінска ў Беларусь» і гарадскога квэста «Нашаніўскія легенды», які адбудзецца 19 сакавіка ў Вільні.

Што ж да маіх экскурсій — я расказваю пра месцы, якія ведаю і да якіх маю сантымент з дзяцінства. «На рагу Скарыны і Каліноўскага» — гэта экскурсія па мінскім мікрараёне «Усход-1», у якім я жыла з дзяцінства, а «З Мінска ў Беларусь» прыводзіць у адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі — Заслаўе, з якім я знаёмая амаль усё сваё жыццё.

Я зрабіла сваё хобі — захапленне вандроўкамі і беларускай гісторыяй — сваёй другой прафесіяй і паспяхова прайшла атэстацыю як экскурсавод.

Гэта дзіўна, але я выглядаю як мясцовы жыхар нават у тых гарадах, куды я сама прыехала ўсяго на пару дзён. Людзі часта падыходзяць да мяне на вуліцы і пытаюцца дарогу.

Сёння я адкрываю для сябе і сяброў віленскія цікавосткі.

Рэгістрацыя на квест «Нашаніўскія легенды» скончыцца заўтра ў 23:59. Паспейце зарэгістравацца!
#каляндар #сакавік
19 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Міжнародны дзень кліента
а ў Лібіі — Гадавіна перамогі над Кадафі

* * *
— 19 сакавіка 1612 г. нарадзілася Соф’я Слуцкая, княгіня, праваслаўная дзяячка.

— 19 сакавіка 1895 г. нарадзіўся Тамаш Грыб, палітык, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве й Чэхаславаччыне.

— 19 сакавіка 1900 г. нарадзіўся Севярын Віславух, польскі гісторык, дасьледчык гісторыі Беларусі.

— 19 сакавіка 1921 г. нарадзіўся Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.

— 19 сакавіка 1931 г. нарадзіўся Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца.

† † †
— 19 сакавіка 1747 г. памерла Катажына Апалінская, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, княгіня Лятарынгіі й Бару.

— 19 сакавіка 1887 г. памёр Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры.

— 19 сакавіка 2005 г. памёр Арсень Скаруліс, беларускі палітычны актывіст, юрыст, абаронца ў шматлікіх палітычных працэсах 1996–2000 гадоў.

_____
— 19 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад Расеі прызнаў незалежнасьць Фінляндыі.

— 19 сакавіка 1918 г. Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.

— 19 сакавіка 1919 г. адбылося першае пасяджэньне Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны — каардынацыйнага цэнтру беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў краю.

— 19 сакавіка 1922 г. адбылася першая навуковая купалаўская канфэрэнцыя (вечарына, прысьвечаная 40-годзьдзю зь дня нараджэньня паэта, які адбыўся ў БДУ).

— 19 сакавіка 1944 г. Чырвоная армія вызваліла вялізны лягер сьмерці «Азарычы», але шмат вязьняў памерлі і пасьля вызваленьня ад зьнясіленьня, тыфусу ці падарваліся на мінах. Пасьля вызваленьня людзям загадалі не выходзіць зь лягеру — тэрыторыя за калючым дротам была замінаваная. Але многія адважыліся ісьці (бо дома былі малыя дзеці) і падарваліся.

— 19 сакавіка 1958 г. адбылося адкрыцьцё першага пасяджэньня Эўрапарлямэнту.

— 19 сакавіка 1992 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову аб стварэньні самастойных Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.

— 19 сакавіка 2006 г. адбыліся трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Пасля абвяшчэньня перамогі Аляксандра Лукашэнкі дзясяткі тысяч чалавек, нязгодных з вынікамі галасаваньня, выйшлі на цэнтральную плошчу ў Менску — пачатак масавых пратэстаў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назваю «Плошча-2006» і «Плошча Каліноўскага».
(Падрабязьней у відэа: "Плошча 2006: пратэст, які расьцягнуўся на 7 дзён" https://youtu.be/eUj6BTcMT0Y
і д/ф пра менскія падзеі пасля выбараў 2006 года "ПЛОШЧА | ПЛОЩАДЬ КАЛИНОВСКОГО" https://youtu.be/L97M6G8-Lhc )

— 19 сакавіка 2017 г. у Баранавічах на чарговы марш «недармаедаў» пад назваю «Народны сход» выйшлі паўсотні чалавек, але бязь лідэраў і мэгафона — арганізатараў загадзя затрымалі, у прыватнасьці быў затрыманы сябра БНФ Мікалай Чарнавус. У Слоніме затрыманы актывіст Партыі БНФ, адзін з арганізатараў «Маршу недармаедаў» Віктар Марчык. У акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3 у Слоніме ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Старшыня Слонімскага райвыканкаму гадзіну размаўляў зь «недармаедамі» і абяцаў «вырашыць праблемы кожнага ў індывідуальным парадку падчас асабістых прыёмаў».

— 19 сакавіка 2017 г. апублікаваная заява з патрабаваньнем адстаўкі міністра ўнутраных спраў Шуневіча, прынятая 18 сакавіка на Сойме партыі БНФ «з нагоды аднаўленьня практыкі масавых затрыманьняў, зьбіцьця ды адміністрацыйных арыштаў удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту ў Беларусі».

— 19 сакавіка 2018 г. Расея пачала ракетныя і артылерыйскія вучэньні ў некалькіх рэгіёнах, уключаючы самаабвешчаныя Абхазію, Паўднёвую Асэтыю, анэксаваны Крым і вобласьці, прылеглыя да ўкраінскай мяжы.

— 19 сакавіка 2019 г. партал Tut.by паведаміў, што дасьледнікі Віленскага ўнівэрсытэту на 95% ідэнтыфікавалі парэшткі кіраўніка паўстаньня 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
19 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 19 сакавіка 2019 г. у Казахстане пасьля 30 гадоў ва ўладзе падаў у адстаўку Нурсултан Назарбаеў, які кіраваў дзяржаваю яшчэ з савецкага часу. Ён займаў пасаду даўжэй за ўсіх постсавецкіх прэзыдэнтаў. Але, як меркаваў Аркадзь Дубноў, расейскі экспэрт у пытаньнях Цэнтральнай Азіі і Казахстану, Назарбаеў проста «будзе кіраваць краінай зь іншага кабінэту», бо застанецца фактычным кіраўніком.

— 19 сакавіка 2020 г. Беларусь заставалася апошняй краінай рэгіёну без карантынных захадаў. І ўжо больш за 36 гадзін Міністэрства аховы здароўя не паведамляла пра колькасьць выпадкаў каранавірусу ў Беларусі, а Лукашэнка на адмысловай нарадзе назваў сытуацыю з каранавірусам «псыхозам», ды раздаў парады лячыць каранавірус сухой лазьняй, мыць рукі гарэлкаю і «ўнутр 100 грамаў» (пры тым што насамрэч гарэлка недастаткова эфэктыўная для ачышчэньня рук і зусім неэфэктыўная супраць вірусаў у арганізьме). Больш падрабязна тут -- https://www.svaboda.org/a/30496779.html
студэнткі зрабілі акцыю за карантын каля лінгвістычнага ўнівэрсытэту ў Менску. Яны заклікалі далучыцца да студэнцкай забастоўкі і патрабаваньня ўвесьці карантын ва ўнівэрсытэтах.
— у Менску затрымалі анархіста Міколу Дзядка, аўтара тэлеграм-каналу ўзаемадапамогі беларусаў падчас пандэміі каранавірусу (https://t.me/dapamogabel).
— у беларускіх абменьніках чэргі і праблемы з валютай, пераважна з далярамі. Нацбанк патлумачыў, што наяўнай валюты мала, бо абмежаваныя авіязносіны з ЗША. Беларусь стала лідэрам у інфляцыі ў постсавецкім рэгіёне — за студзень-люты цэны ў краіне павялічыліся на 1,87%.
прадпрымальнікі з Аб’яднаньня «Пэрспэктыва» запрасілі ва ўрада хоць бы мінімальнымі захадамі падтрымаць індывідуальных прадпрымальнікаў на фоне нэгатыўнага ўплыву на эканоміку пандэміі каранавірусу. Раней з заклікам да ўладаў зьвярнулася i Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва.
— нафтавыя цэны на мінімуме — 25 даляраў за барэль на Лёнданскай біржы. Экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі абваліўся ў студзені амаль на 70%.
— кіраўнік праваслаўнай царквы Сусьветны патрыярх Варфаламей загадаў усім цэрквам і манастырам Канстантынопальскага патрыярхату спыніць з прычыны эпідэміі каранавірусу ўсе службы і абрады прынамсі да канца сакавіка.
— увечары ўлады Італіі паведамілі пра чарговы сумны рэкорд: 5322 новыя выпадкі інфікаваньня вірусам COVID-2019 і 427 новых выпадкаў сьмерці.

Пра падзеі 19 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/19

Пра падзеі 19 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/19

. . .
КУТОК

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
#каляндар #сакавік
20 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

* * *
— 20 сакавіка 1862 г. нарадзіўся Адам Багдановіч, беларускі этнограф, фальклярыст, гісторык, бацька паэта Максіма Багдановіча.

— 20 сакавіка 1884 г. нарадзіўся Лявонці Стасевіч, праваслаўны сьвятар, рэпрэсаваны ў БССР.

— 20 сакавіка 1889 г. нарадзіўся Часлаў Родзевіч, беларускі тэатральны і грамадзкі дзяяч. Актор і інжынэр, выкладчык, камісар і навуковец. Арыштаваны ОГПУ БССР 18 ліпеня 1930 г. i высланы ў Саратаў тэрмінам на 5 гадоў, дзе і загінуў.

— 20 сакавіка 1896 г. нарадзіўся Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

— 20 сакавіка 1898 г. нарадзіўся Язэп Здановіч, музыказнаўца-фальклярыст, зьбіральнік песьняў Берасьцейшчыны.

— 20 сакавіка 1916 г. нарадзілася Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка ў Беларусі, Нямеччыне і Францыі, пісьменьніца, паэтка, фальклярыстка. Жонка Міколы Абрамчыка.

— 20 сакавіка 1952 г. нарадзіўся Алесь Емяльянаў, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

— 20 сакавіка 1977 г. нарадзіўся Вадзім Дзевятоўскі, беларускі кідальнік молата. Пасьля таго, як зазнаў зьдзекі ў ізалятары на Акрэсьціна ў жніўні 2020 году, публічна адрокся Лукашэнкі як прэзыдэнта і сыйшоў з пасады старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

† † †
— 20 сакавіка 1440 г. у выніку змовы ў Троках забілі вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.

— 20 сакавіка 1876 г. памёр Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст.

— 20 сакавіка 1922 г. памёр ад сухотаў Алесь Бурбіс, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч.

— 20 сакавіка 1976 г. памёр Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, вязень Гулагу.

— 20 сакавіка 1999 г. памёр Мікола Трухан, тэатральны рэжысэр.

— 20 сакавіка 2010 г. памёр Кастусь Тарасаў, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

— 20 сакавіка 2020 г. памёр Уладзімер Калачык, былы старшыня калгаса-мільянэра «Сьветлы шлях» на Маладачаншчыне. Адзін з самых пасьпяховых за савецкім часам беларускіх гаспадарнікаў і рэфарматараў сельскай гаспадаркі, уваходзіў у склад прэзыдыюму Савету калгасьнікаў СССР. Герой сацыялістычнай працы, да якога Машэраў прылятаў раіцца на гэлікоптэры. (Падрабязьней — https://www.svaboda.org/a/kalacyk/30499866.html)

_____
— 20 сакавіка 1531 г. Юры Радзівіл заступіў на пасаду гетмана вялікага літоўскага.

— 20 сакавіка 1585 г. кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Вяліжу Магдэбурскае права і герб.

— 20 сакавіка 1767 г. для ўраўнаньня правоў каталікоў і некаталікоў зь ініцыятывы расейскага ўраду была створана Слуцкая канфэдэрацыя. Вынікам канфэдэрацыі было ўраўнаньне ў Рэчы Паспалітай правоў праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі.

— 20 сакавіка 1919 г. урад БНР выехаў з Горадні ў Бэрлін.

— 20 сакавіка 1933 г. каля Мюнхэну нацысты збудавалі першы ў Трэцім Райху канцэнтрацыйны лягер Дахаў, першымі ягонымі вязьнямі былі прадстаўнікі нямецкае апазыцыі.

— 20 сакавіка 1988 г. у Менску на месцы Менскага замчышча адбыўся мітынг у абарону гістарычнага Верхняга гораду і супраць будаўніцтва станцыі мэтро «Няміга».

— 20 сакавіка 1992 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову «Аб стварэньні Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь».

— 20 сакавіка 1995 г. у Полацку выйшаў першы нумар грэка-каталіцкае газэты «Царква».

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
20 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 20 сакавіка 2003 г. пачалася вайсковая апэрацыя ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ў Іраку.

— 20 сакавіка 2017 г. працягвалі судзіць — штрафаваць і арыштоўваць — затрыманых актывістаў і ўдзельнікаў акцый "недармаедаў". Некаторыя суды вялі разгляд адміністрацыйных спраў таемна.
— у Віцебску ўлады забаранілі мітынг і шэсьце на Дзень Волі. Адмову атрымаў сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.
— беларускія памежнікі на мяжы з Украінай стралялі па парушальніках — спынілі спробу нібыта «прарыву» празь дзяржаўную мяжу Беларусі ў раёне прапускнога пункту «Аляксандраўка». У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заявілі, што аўтамабіль, які нібыта спрабаваў прарвацца празь дзяржаўную мяжу Беларусі, увогуле не перасякаў украінскай мяжы.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьціў пра заснаваньне стыпэндыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменьніц і перакладчыц. Раду стыпэндыі ўзначаліла Сьвятлана Алексіевіч.

— 20 сакавіка 2018 г. віцебскім актывістам далі дазвол на мітынг з нагоды #БНР100, але яны ад яго адмовіліся з прычына адсутнасьці вялікай сумы грошай, якую запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.
— на сустрэчы з моладзьдзю Лукашэнка заявіў, што гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі неабходна ведаць, але ганарыцца тымі падзеямі ня варта. Ён назваў БНР сумнай старонкай гісторыі і параўнаў з Галакостам.
— менскія ўлады адхілілі ўсе заяўкі на шэсьці, але затым прынялі заяўку на мітынг-канцэрт перад Опэрным тэатрам.
— у Менску Таварыства беларускай мовы і Радыё Свабода прэзэнтавалі ў "Культурным інкубатары Ок16" новыя выданьні ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» — «Падарожжа ў БНР» Сяргея Шупы і новае дапоўненае выданьне кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы «Дарога. Стоўпцы — Капэнгагэн — Парыж — Мадрыд — Варшава — Менск». (Прэзэнтацыя кнігі «Падарожжа ў БНР» — https://www.youtube.com/watch?v=M8coBjoFwQI)

— 20 сакавіка 2020 г. ад COVID-19 ужо памерлі 10 000 чалавек, тысячы новых хворых у Італіі, Іране, Гішпаніі, Нямеччыне, ЗША і Францыі. У Беларусі пасьля 18 сакавіка перасталі паведамляць колькасьць выпадкаў, але 20 сакавіка былі апублікаваныя такія лічбы: пацыентаў ужо 69, 12 інфікаваных COVID-19 з сымптомамі, яшчэ 42 без сымптомаў, 15 выпісалі.
міністэрства здароўя абвяргала інфармацыю пра тое, што прычынаю сьмерці 58-гадовай віцяблянкі 18 сакавіка стаў каранавірус. Муж памерлай пацьвердзіў, што ў яго ўзялі аналіз на каранавірус. «Белдзяржстрах» пачаў страхаваць ад каранавірусу — найбольшая выгада ў выпадку сьмерці.
— старшыня Наваполацкага гарвыканкаму Дзьмітры Дзямідаў падтрымаў жыхарку горада, якая заразілася каранавірусам і праз тое сутыкнулася з цкаваньнем у сацсетках.
— праз забарону ўезду ў Расею іншаземцаў Беларуская чыгунка скасавала 24 цягнікі, маршруты якіх праходзілі па расейскай тэрыторыі. «Белавія» прыпыніла палёты ў Грузію, агулам рэйсы былі скасаваныя ў 26 краін. Казахстанскія мэдыкі выявілі каранавірус у двух пасажыраў з менскага авіярэйсу.
— Лукашэнка заявіў, што «ня верыць у каранавірусы». У часе паездкі на навукова-вытворчае прадпрыемства «Адамі» 20 сакавіка Лукашэнка паўтарыў тэзу пра «псыхоз».
— апазыцыйныя дзеячы заклікалі да «народнага карантыну» да 5 красавіка, абвінавацілі ўлады ў ігнараваньні пагрозы. Менская фабрыка «Элема», якая шыла жаночую верхнюю вопратку, сышла на карантын на 2 тыдні.
Дзень Волі перанесьлі ў інтэрнэт. На трансьляцыю абяцалі запрасіць вядомых дзеячоў культуры, грамадзкіх актывістаў і музыкаў. Таксама прапанавалі «Плян дэцэнтралізацыі»: шырока адзначаць прыватна-сямейным чынам.

Пра падзеі 20 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/20

Пра падзеі 20 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/20

. . .
КАЛЫСКА

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
ФОТАВЫСТАВА «ШЛЯХАМ СВАБОДЫ»

У сераду 22 сакавіка а 17:00, напярэдадні Дня Волі, у бібліятэцы Акадэміі Навук імя Урублеўскіх адбудзецца адкрыццё выставы “Шляхам свабоды”.

Фотавыстава прысвечана аднаму з лідэраў беларускага супраціву Міколе Статкевічу.

📆 Серада 22 сакавіка
🕘 17:00
📍 Бібліятэка Акадэміі Навук
(Žygimantu g. 1)
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Як спыніць сваркі ў дэмакратычным асяродку?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Трэба дбаць пра палітычную гігіену. Зразумела, што многія сваркі інсьпіруюць правакатары. Але найчасьцей, як ні дзіўна, прычына ў нашай беларускай цярплівасьці або непераборлівасьці.

Калі, напрыклад, нехта сказаў пра іншага відавочную хлусьню ці сьвядома абразіў, такому ня можа быць веры і ў іншых рэчах. З такім увогуле ня можа быць узаемадзеяньня. На жаль, гэтае правіла часта ігнаруецца, што і прыводзіць урэшце да скандалаў.

Дэмакратычны асяродак фармуецца як калектыў і не адзін. І дбаючы пра адзінства калектыву і супольную творчасьць, нельга ігнараваць маральную неахайнасьць. Інакш ня будзе ні калектыву, ні творчасьці.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
#каляндар #сакавік
21 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ

Сусьветны дзень паэзіі

* * *
— 21 сакавіка 1840 г. нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, грамадзкі дзяяч і народны адвакат, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг. Першы беларускі пісьменьнік, які адкрыта заклікаў да нацыянальнага абуджэньня. (10 фактаў пра Францішка Багушэвіча — https://www.svaboda.org/a/30499639.html)

— 21 сакавіка 1885 г. нарадзіўся Ўладзімер Вільнэр, рэжысэр тэатру і кіно, рэжысэр габрэйскага тэатру на ідыш.

— 21 сакавіка 1935 г. нарадзіўся Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

— 21 сакавіка 1945 г. нарадзіўся Аляксандар Патупа, беларускі бізнэсовец, грамадзкі дзяяч, журналіст, пісьменьнік, публіцыст, фізык, філёзаф, эканаміст.

† † †
— 21 сакавіка 1608 г. памёр Канстанцін Васіль Астроскі, палітычны, вайсковы і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны магнат, які здушыў паўстаньне Налівайкі.

— 21 сакавіка 1849 г. памёр Аляксандар Крыштоф Ян Незабытоўскі, гісторык, філёзаф, удзельнік вызвольнага руху 1840-х, ахвяра царскіх рэпрэсіяў.

— 21 сакавіка 1959 г. памёр Павал Растаргуеў, філёляг, вязень ГУЛАГу.

— 21 сакавіка 1970 г. памёр Анатоль Сербантовіч, паэт.

— 21 сакавіка 1987 г. памёр Адам Русак, паэт-песеньнік.

— 21 сакавіка 2003 г. памёр Георгі Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзяяч, у канцы 1090-х старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР. У верасьні 1991 году Таразевіч выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў увядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў.

— 21 сакавіка 2011 г. памёр Аляксандар Грыцанаў, філёзаф.

_____
— 21 сакавіка 1560 г. паводле прывілею Жыгімонта ІІ Аўгуста гомельскія мяшчане атрымалі пячатку з выявай крыжа і надпісам «Герб горада Гомеля».

— 21 сакавіка 1927 г. улады Польшчы забаранілі Беларускую сялянска-работніцкую грамаду і Незалежную сялянскую партыю ў Заходняй Беларусі. Адна толькі БСРГ налічвала 100 тысяч чальцоў.

— 21 сакавіка 1945 г. выйшаў апошні нумар бэрлінскай беларускай грамадзка-палтычнай газэты «Раніца».

— 21 сакавіка 1980 г. прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве на знак пратэсту супраць савецкіх войскаў у Аўганістане.

— 21 сакавіка 2017 г. у Горадні дазволілі акцыю на Дзень Волі — упершыню за 15 гадоў. Таксама ўлады дазволілі шэсьце і мітынг на 25 Сакавіка ў Берасьці.

— 21 сакавіка 2017 г. Лукашэнка падчас размовы ў Магілёве з супрацоўнікамі кампаніі «Кронаспан» заявіў пра арышт дзясяткаў узброеных людзей, якія нібыта рыхтавалі правакацыі.

— 21 сакавіка 2018 г. праваабаронцы «Вясны» выдалі кнігу—фоталетапіс «гарачай вясны» 2017-га да гадавіны разгону акцыі на Дзень Волі-2017.
— ініцыятары шэсьця 25 сакавіка Вінярскі, Някляеў і Сіўчык — за кратамі.
— за месяц мастацкі фільм «Жоўты пясочак» рэжысэра Аляксея Туровіча набраў у YouTube больш за 1 мільён 800 тысяч праглядаў, і кожную гадзіну лічба працягвала расьці.

— 21 сакавіка 2019 г. прэміяй сайту «Хартыя’97» за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2018 год адзначаныя блогеры Сяргей Пятрухін зь Берасьця, Аляксандар Кабанаў зь Бярозы, грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў зь Менску і маці загінулага салдата Сьвятлана Коржыч зь Пінску.

— 21 сакавіка 2020 г. юбілей (180-ы дзень народзінаў пісьменьніка) сьвяткавала «месца сілы» Францішка Багушэвіча — сядзіба ў Кушлянах, дзе 30 гадоў таму заснавалі музэй. Каб наведнікі адчулі атмасфэру мясьцінаў Багушэвіча, у літаратурным музэі зладзілі выставу «Бласлаўлёныя Кушляны».
— сьмяротнасьць ад каранавіруснай інфэкцыі ў Італіі працягвала расьці -- за мінулыя 24 гадзіны 793 чалавекі загінулі ад Covid-19.
— міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 76 пацьверджаных заражэньняў каранавірусам, 15 вылечаных і 20 тысяч тэстаў.
— Лукашэнка загадаў кіраўніку КДБ разабрацца з распаўсюднікамі фэйкаў пра каранавірус.

Пра падзеі 21 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/21

Пра падзеі 21 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/21

. . .
Forwarded from Historyja
21 сакавіка 1840 года нарадзіўся Францішак Багушэвіч - класік беларускай літаратуры і ўдзельнік вызвольнага антырасійскага паўстання Каліноўскага (1863-64 гг.).
Forwarded from Historyja
21 сакавіка 1560 года Гомель атрымаў герб
РАДА

Вывучаем матчыну мову разам 🤗