Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
128 subscribers
2.59K photos
304 videos
57 files
1.91K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
#каляндар #сакавік
16 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Працяг)

— 16 сакавіка 2017 г. рэзалюцыі «Маршаў недармаедаў» перадалі ў адміністрацыю Лукашэнкі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і Ганна Красуліна, а таксама прадстаўнік партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі. Рэзалюцыі ўтрымліваюць шэраг эканамічных і палітычных патрабаваньняў да ўладаў краіны: адмяніць прэзыдэнцкі дэкрэт №3, прыняць новы эканамічны курс, вызваліць затрыманых падчас мірных пратэстаў, зьмяніць выбарчы кодэкс і правесьці свабодныя выбары.

— 16 сакавіка 2017 г. у Першамайскім судзе Менску судзілі дзясятак студэнтаў, затрыманых прэвэнтыўна, і засуджвалі на 13-15 содняў арышту.

— 16 сакавіка 2018 г. чатыры былыя фігуранты справы «Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» («справы Белага легіёну») Андрэй Дундукоў, Віктар Мароз, Сяргей Стрыбульскі і Віктар Данілаў накіравалі калектыўны грамадзянскі пазоў у суд Маскоўскага раёну Менску, патрабавалі кампэнсаваць ім маральную шкоду.
— праваабаронцы накіравалі ў Палату прадстаўнікоў прапановы ў закон аб мітынгах — прасілі перастаць лічыць усё «іншымі масавымі мерапрыемствамі», перастаць лічыць масавымі сходамі «пасядзелкі на кухні» і адзіночныя пікеты.
— у Менску прэзэнтавалі мабільную праграму «BNR100» — аўдыягід па менскіх мясьцінах БНР. Падрыхтавала яго лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук. Мабільны аўдыягід распавядаў пра абвяшчэньне незалежнасьці БНР і праводзіў па месцах ключавых падзей векавой даўніны.
— У Горадні стварылі мапу з адрасамі другой сталіцы БНР. На мапе пазначана 12 месцаў другой сталіцы БНР, зьвязаных са станаўленьнем беларускае дзяржаўнасьці.
— ФБР папярэдзіла аб пагрозе атакаў хакераў расейскага ўраду на энэргетычныя і ядравыя аб’екты ЗША. Шкодныя праграмы, якія зьвязвалі з тымі хакерамі, ужо выявілі ў сыстэмах некалькіх кампаніяў з энэргетычнага і ядзернага сэктараў.

— 16 сакавіка 2019 г. у раёне былога аэрапорта Менск-1 на будаўнічай пляцоўцы на вуліцы Аэрадромнай адкапалі савецкую авіябомбу ФАБ-100. Такія самыя бомбы знаходзілі ў зямлі паблізу жылых шматпавярховікаў і ў лютым 2018-га на вуліцы Вербная, і ў жніўні 2017-га на вуліцы Ванеева, і раней. Гісторыкі і відавочцы сьведчаць, што Менск бамбавала і савецкая авіяцыя аж да 3 ліпеня 1944-га (падрабязьней https://www.svaboda.org/a/treciaha-lipienia-bambili-nasy/28590530.html).
— адміністрацыю прэзыдэнта Ўкраіны закідалі сьвіньнямі — каля тысячы чалавек правялі акцыю з патрабаваньнем пакараць вінаватых у карупцыі ў абароннай прамысловасьці.
— у Францыі адбылася чарговая, васямнаццатая акцыя пратэсту руху «жоўтых камізэлек» — 11 чалавек у Парыжы пацярпелі ў выніку падпалу пратэстоўцамі банка. З другога паверха падпаленага будынка ўдалося эвакуяваць жанчыну зь дзіцем.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
16 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 3. Заканчэньне)

— 16 сакавіка 2020 г. тэлеканал СТВ у рэпартажы пра новыя кадравыя прызначэньні кіраўніка Беларусі паказаў парады Аляксандра Лукашэнкі новым прызначэнцам наконт змаганьня з каранавірусам: варта часьцей мыць рукі, «труціць» вірус гарэлкай («але не на працы») і «Трэба проста працаваць. Асабліва цяпер, на вёсцы. Прыемна глядзець па тэлевізары — людзі на трактары працуюць, ніхто ня кажа пра вірусы — там трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць!»...
— апазыцыя прыпыніла выбары «адзінага кандыдата» на прэзыдэнта. Рада кампаніі народнага галасаваньня (праймэрыз​) вырашыла прыпыніць праз пандэмію каранавірусу рэгіянальныя паездкі кандыдатаў ад 18 сакавіка да 2 красавіка.
— у Беларусі пацьвердзілі яшчэ дзевяць выпадкаў COVID-19. Міністэрства адукацыі выдала першую рэкамэндацыю ў сувязі з пандэміяй каранавірусу — ва ўсіх установах адукацыі Беларусі ўзмацнілі санітарна-прафіляктычныя захады.
«Белавія» прыпыніла палёты ў аэрапорты Украіны, Малдовы, Польшчы, Латвіі і Кіпра. Украіна закрыла межы зь Беларусьсю. У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу расла. Суседнія зь Беларусьсю краіны ўжо абвясьцілі надзвычайнае становішча, закрылі межы і пасажырскія авіязносіны. Амбасады Польшчы і Літвы ў Беларусі спынілі прыём дакумэнтаў на візы. Вугоршчына закрыла межы. Нямеччына адной з апошніх краінаў Эўразьвязу закрыла свае межы ў мэтах стрымаць пашырэньне каранавірусу.
— у сувязі з уведзеным карантынам у Літве спыніўся рух міжнародных пасажырскіх цягнікоў. Транзытныя цягнікі працягвалі рух празь Літву, аднак бяз высадкі і пасадкі пасажыраў на Віленскім чыгуначным вакзале.

Пра падзеі 16 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/16

Пра падзеі 16 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/16

. . .
🌳 ПУПЫШКІ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
Forwarded from Белсат
Сёння Міхалу Анемпадыставу споўнілася б 59 гадоў.

«Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы -
Гэта так проста, гэта так добра,
Як з галавою залезці пад коўдру»
.

Памятаеце гэтыя словы? Іх напісаў Міхал.

У першую чаргу ён лічыў сябе мастаком, аднак мы ведаем яго і як паэта, фатографа, культуролага ды публіцыста. З 1990-х гг. Міхал Анемпадыстаў быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі.

А ў 1997 годзе свет убачыў культавы беларускамоўны музычны праект – рок-мюзікл «Народны альбом». Вось тут можна паглядзець тэатралізаваны канцэрт да 20-годдзя альбома.

Міхал лічыў «Народны альбом» сваім галоўным дасягненнем у жыцці:

«Народны альбом» – гэта любоў. Не проста ж так на вокладцы сэрца. Гэта любоў да свайго і тых цудаў, якое нясе ў сабе жыццё. Гэта альтэрнатыва нянавісці і жыццёвай пазіцыі, пабудаванай на адмаўленні. Мы хацелі вывесці людзей з дэпрэсіі і прапанаваць эмацыйную альтэрнатыву».

Вось тут чытайце апошняе інтэрв'ю Міхала Анемпадыстава.

24 студзеня 2018 года Міхала не стала, у яго здарыўся інсульт.
#каляндар #сакавік
17 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Дзень сьвятога Патрыка, які адначасна зьяўляецца Днём Незалежнасьці Ірляндыі

* * *
— 17 сакавіка 461 г. нарадзіўся Патрык, каталіцкі сьвяты, заступнік Ірляндыі, дзень яго нараджэньня — дзяржаўнае сьвята ў Ірляндыі.

— 17 сакавіка 1600 г. нарадзіўся Аляксей Трубяцкой, гербу Пагоня Літоўская — апошні князь Трубяцкога княства ў межах Рэчы Паспалітай і пасьля ў граніцах Расеі.

— 17 сакавіка 1746 г. нарадзіўся Ян Голанд, кампазытар. На запрашэньне князёў Радзівілаў Голанд прыбыў зь Нямеччыны ў Нясьвіж і стаў вядомым беларускім капэльмайстрам і кампазытарам.

— 17 сакавіка 1789 г. нарадзіўся Вінцэнт Бучынскі, прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнік і рэдактар першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса «Полацкі штомесячнік», які пачаў выходзіць у 1818 годзе.

— 17 сакавіка 1808 г. нарадзіўся Сымон Канарскі, дзяяч вызвольнага руху 1830-х, удзельнік паўстаньня 1831 году.

— 17 сакавіка 1891 г. нарадзіўся Мацьвей Манізер, заслужаны савецкі скульптар, аўтар помніка Леніну, які быў усталяваны ў Менску перад Домам ураду ў 1933 годзе і, пераадліты ў 1945-м, стаіць дагэтуль.

— 17 сакавіка 1898 г. нарадзіўся Ізі Харык, беларускі габрэйскі "(не)расстраляны" паэт, грамадзкі дзяяч, публіцыст. Пісаў пераважна на ідыш.

— 17 сакавіка 1900 г. нарадзіўся Яфрэм Карнейчык, беларускі гісторык.

— 17 сакавіка 1922 г. нарадзіўся Лявон Луцкевіч, грамадзка-палітычны і культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў, сын Антона Луцкевіча.

† † †
— 17 сакавіка 1951 г. памёр Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт і перакладчык. Пачаў друкавацца ў «Нашай Ніве» ў 1907 годзе. У яго доме ў Менску ў пачатку ХХ стагодзьдзя быў літаратурны салён, дзе зьбіраліся тагачасныя беларускія пісьменьнікі.

— 17 сакавіка 1999 г. памёр Міхась Біч, беларускі гісторык.

— 17 сакавіка 2005 г. памёр Джордж Фрост Кэнан, амэрыканскі дыплямат і гісторык, аўтар стратэгіі стрымліваньня СССР.

— 17 сакавіка 2016 г. памёр музычны журналіст Вітаўт Мартыненка, заснавальнік першага беларускага рок-клюбу. (Бэрсэрк, але не дэструктыўны — https://www.svaboda.org/a/30187216.html)

_____
— 17 сакавіка 1597 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт ІІІ Ваза надаў Віцебску магдэбурскае права. Горад атрымаў герб: у блакітным полі выява Хрыста, пад якой чырвоны меч.

— 17 сакавіка 1905 г. расейскі імпэратар Мікалай ІІ выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі.

— 17 сакавіка 1914 г. у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. У выніку яе загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.

— 17 сакавіка 1932 г. заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску.

— 17 сакавіка 1937 г. у СССР прыняты закон, які пазбавіў сялянаў свабоды перамяшчэньня.

— 17 сакавіка 1948 г. Бэльгія, Вялікая Брытанія, Люксэмбург, Нідэрлянды i Францыя падпісалі Брусэльскі пакт, ствараючы абарончы Заходнеэўрапейскі саюз, які паклаў пачатак NATO.

— 17 сакавіка 1983 г. у Купалаўскім парку ў Менску моладзевае згуртаваньне «Беларуская Майстроўня» зладзіла шматлюднае Гуканьне вясны. З таго часу сьвяткаваньне стала штогадовым і масавым, яно давала магчымасьць зьбірацца разам патрыятычна настроеным людзям.

— 17 сакавіка 1991 г. у СССР прайшоў рэфэрэндум па праекце новага саюзнага пагадненьня. У Беларусі за захаваньне Савецкага Саюзу былі аддадзеныя 82,7% галасоў (гэта самы вялікі адсотак пасьля Сярэдняй Азіі).

— 17 сакавіка 2012 г. беларуская дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра расстрэл Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, меркаваных выканаўцаў тэракту ў менскім мэтро.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
17 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 17 сакавіка 2017 г. Зянон Пазьняк заявіў пра стварэньне новага руху. Пра гэта старшыня КХП-БНФ сказаў у эфіры перадачы «Прасьвет» на тэлеканале Белсат. Назва новага руху — «За вольную Беларусь»
( https://www.svaboda.org/a/28376304.html ).

— 17 сакавіка 2017 г. у Беларусі каля 200 затрыманых і арыштаваных за два тыдні — за «Маршы недармаедаў». Праваабаронцы: «Рэжым захаваў сваю рэпрэсіўную прыроду». Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) і праваабарончы цэнтар «Вясна» зрабілі сумесную заяву па сытуацыі ў Беларусі. Галоўны тэзіс — «новыя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, якія адбываюцца ў цяперашні час у Беларусі, пацьвярджаюць адсутнасьць палітычных зьменаў».

— 17 сакавіка 2019 г. на плошчы Леніна ў Берасьці 17 сакавіка чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу, паведамляе агенцтва БелаПАН. Такія сустрэчы праходзяць там кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
— пасьля чарговай акцыі «жоўтых камізэлек» у Парыжы затрымалі больш за 200 чалавек. У сутыкненьнях паміж паліцыяй і дэманстрантамі ў Парыжы 42 маніфэстанты і 17 паліцэйскіх атрымалі раненьні.
у Мадрыдзе на акцыю ў падтрымку самавызначэньня Каталёніі выйшлі дзясяткі тысяч чалавек.

— 17 сакавіка 2020 г. арганізацыйны камітэт БНР-102 вырашыў адклікаць заяўку на сьвяточны мітынг-канцэрт да Дня Волі ў Менску, які меркавалі правесьці ў нядзелю, 22 сакавіка, на вуліцы Кастрычніцкай — пры пашырэньні новага каранавірусу немагчыма гарантаваць бясьпеку ўдзельнікаў.
Сусьветная арганізацыя здароўя адзначыла «хуткі рост» COVID-19. Памерлі больш за 7 тысяч чалавек. Прадстаўнікі Сусьветнай арганізацыі здароўя паведамілі пра сваё меркаваньне, што ў Беларусі пакуль ня варта ўводзіць карантын, а тых захадаў, якія робіць Міністэрства аховы здароўя, дастаткова. Пасьля крытыкі з боку Расеі менскі офіс Сусьветнай арганізацыі здароўя заявіў, што Беларусь выконвае яе рэкамэндацыі.
— на сусьветным фондавым рынку адбыўся найбольшы абвал у гісторыі.
— на мяжы Беларусі зь Літвой, Польшчай і Латвіяй у бок выезду сабралася больш за 2000 вялікагрузных аўтамабіляў.
— Беларуская чыгунка прыпыніла рух цягнікоў у 7 краінаў: Нямеччыну, Латвію, Літву, Польшчу, Францыю, Чэхію і Ўкраіну.
Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку нафты з Азэрбайджану, якая паступіла праз нафтаправод «Адэса-Броды» і «Броды-Мазыр».
— міністар унутраных справаў Францыі Крыстоф Кастанэр абвясьціў, што кожны чалавек, які вырашыў выйсьці з дома ва ўмовах пандэміі, павінен будзе даказаць абгрунтаванасьць перамяшчэньня.
— Іран вызваліў 85 тысяч вязьняў у сувязі з каранавірусам. У Іране ад новага каранавірусу памерлі ўжо 853 чалавекі, пацьверджана 14,991 выпадкаў хваробы.
— Украіна ўвяла крымінальную адказнасьць за парушэньне карантыну. У Менску загадалі закрыць кальянныя і расставіць далей столікі ў рэстарацыях (ня менш за 1,5 мэтра між столікамі).
— лідэры краін ЭЗ пагадзіліся з прапановай Эўракамісіі аб 30-дзённай забароне на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны для грамадзян трэціх краін — праз эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі.

Пра падзеі 17 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/17

Пра падзеі 17 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/17

. . .
🆘 Дапамога сям'і палітзняволенага Андрэя Трызубава

Трызубаў — актор тэатральна-музычнага калектыву «Пуговицы». Яго затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак і змясцілі на Акрэсціна. Але на волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Жонка Андрэя Нэла Піліпейка, ўдзельніца іх сямейнага творчага калектыву «Гузікі», засталася цяпер адна з трыма дзецьмі без сродкаў на існаванне. Нэла мае патрэбу ў падтрымцы. Жанчына з дзецьмі жыве ў Ракаве, яна не працаўладкаваная, не хапае сродкаў на пражыванне, на магчымасць вазіць дзяцей у школу ў Мінск.

💵 Падтрымаце фінансава сям'ю Трызубава

💌Падтрымаць палітвязня лістамі:  СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэй Віктаравіч Трызубаў
💻 Напісаць анлайн
🍺 КУХАЛЬ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
#каляндар #сакавік
18 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Дзень Парыскай камуны
Дзень унутраных войскаў РБ

* * *
— 18 сакавіка 1889 г. нарадзіўся Канстантын Палікарповіч, беларускі археоляг.

— 18 сакавіка 1894 г. нарадзіўся Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзяяч.

— 18 сакавіка 1903 г. нарадзіўся Міхась Маскалік, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч у Заходняй Нямеччыне, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 стагодзьдзя, душпастыр і пэдагог. Доктар філялёгіі.

— 18 сакавіка 1928 г. нарадзіўся Юрась Станкевіч, дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.

— 18 сакавіка 1932 г. нарадзіўся Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт.

— 18 сакавіка 1960 г. нарадзіўся Ўладзімер Ухцінскі, беларускі эстрадны сьпявак і кампазытар.

— 18 сакавіка 1962 г. нарадзіўся Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі.

— 18 сакавіка 1983 г. нарадзіўся Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец, сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані.

† † †
— 18 сакавіка 1758 г. памёр Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзяяч, матэматык і архітэктар.

— 18 сакавіка 2010 г. памёр Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.

_____
— 18 сакавіка 1241 г. манголы спустошылі Кракаў.

— 18 сакавіка 1595 г. вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза надаў Наваградку мескі герб.

— 18 сакавіка 1791 г. прыняты закон «Аб вольных местах» у Рэчы Паспалітае.

— 18 сакавіка 2018 г. утварыўся атрад, які стаўся асноваю Беларускага палка — канвойнага падразьдзелу ў БССР.

— 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, паводле якой беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні. Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі» https://www.svaboda.org/a/30483279.html .

— 18 сакавіка 1992 г. парлямэнт Беларусі загадаў ураду распачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сілаў.

— 18 сакавіка 2006 г. за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў абанэнты апэратара Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца праліцьцё крыві і правакацыі.

— 18 сакавіка 2017 г. у Менску адбыліся ператрусы на кватэрах Паўла Букі і Зьмітра Канаплянікава — сябраў зарэгістраванага ў Літве грамадзкага аб’яднаньня «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі».

— 18 сакавіка 2017 г. у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску па некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам №3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.

— 18 сакавіка 2018 г. больш за 150 чалавек прыйшлі на галоўную плошчу ў Берасьці, каб выказаць традыцыйны маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

— 18 сакавіка 2019 г. Менгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках ля Палацу спорту і на плошчы Свабоды. А ўлады Горадні дазволілі сьвяткаваць #БНР101. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкі.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
18 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 18 сакавіка 2020 г. кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча затрымалі для тлумачэньняў пра старыя крымінальныя справы. Ён пасьпеў пазваніць паплечнікам і ўключыць на кароткі час трансьляцыю ў ВК.
Расея забараніла ўезд усім іншаземцам, у тым ліку беларусам. Дакладна апоўначы 18 сакавіка супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ Расеі пачалі разварочваць легкавікі, якія ехалі ў бок Расеі. Усе цягнікі ў зносінах зь Беларусьсю пакуль працягнулі хадзіць паводле графіку, аднак перасячы беларуска-расейскую мяжу ў іх маглі толькі грамадзяне Расеі.
за дзень у Італіі ад каранавірусу памерлі 475 чалавек.
— «Белпошта» прыпыніла прыём пасылак ва ўсе краіны, акрамя Расеі і Кітаю. У Эўропе не засталося краінаў без каранавірусу — першыя выпадкі выявілі ў Чарнагорыі. У Расеі дзяцей адправілі на датэрміновыя вакацыі з-за каранавірусу, а ў Беларусі адмовіліся нешта мяняць.
— мінабароны рыхтавалася да параду 9 траўня, нягледзячы на каранавірус. 2000 вайскоўцаў прыбылі ў Менск. «Рызыкі ў вайсковым калектыве зьведзеныя да мінімуму», — запэўнівалі ў міністэрстве абароны.
— «Беларусьфільм» перанёс на травень прэмʼеру фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» паводле раману Рублеўскай, каб пераагучыць яго на беларускую мову.

Пра падзеі 18 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/18

Пра падзеі 18 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/18

. . .
«Мы разам пойдзем па вясне, і нам ніхто не скажа «не!«» і іншыя цытаты з беларускіх трэкаў, якія ўздымаюць годны дух ✌️

У картках – наш рэдакцыйны Топ-7, які мы склалі да Дня Волі. Яшчэ больш годных трэкаў – у нашым Spotify 🎶

Пішыце ў каментах пра беларускія песні, якія натхняюць вас – дададзім іх у наш плэйліст