Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
127 subscribers
2.24K photos
252 videos
57 files
1.6K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
Forwarded from Хартия-97%
Европарламент призвал освободить Полину Шарендо-Панасюк, Алеся Беляцкого и Анджея Почобута.

Европейский парламент принял резолюцию о «Продолжающихся репрессиях в Беларуси», сообщает корреспондент сайта Charter97.org.

Депутаты Европарламента выступили с осуждением многочисленных нарушений прав человека в Беларуси, продолжающихся репрессий, принятия новых репрессивных законов.

Отдельно упоминается случай политической заключенной, активистки «Европейской Беларуси» Полины Шарендо-Панасюк: ужесточение режима содержания, произвольное продление срока заключения, нарушение права на переписку, лишение свиданий с родственниками.

В центре внимания парламентариев — приговоры, вынесенные журналисту Анджею Почобуту, а также лауреату Нобелевской премии мира Алесю Беляцкому и его коллегам по правозащитному центру «Вясна». Европарламент призывает к их немедленному освобождению со снятием всех обвинений и выплатой компенсации.
#каляндар #сакавік
16 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

* * *
— 16 сакавіка 1738 г. нарадзіўся Юзэф Казімер Касакоўскі, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

— 16 сакавіка 1757 г. нарадзіўся Ёсіп Казлоўскі, беларускі кампазытар, які быў таксама настаўнікам музыкі Міхала Клеафаса Агінскага. Аўтар палянэзу «Гром победы раздавайся» (на словы Гаўрыіла Дзяржавіна), які быў доўгі час гімнам Расейскай імпэрыі.

— 16 сакавіка 1890 г. нарадзіўся Саламон Міхоэлс, тэатральны актор і рэжысэр, старшыня Габрэйскага антыфашысцкага камітэту, забіты ў Менску ў 1948 годзе на загад савецкіх спэцслужбаў.

— 16 сакавіка 1927 г. нарадзілася Марыя Лукашук, філёляг, пэдагог, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

— 16 сакавіка 1939 г. нарадзіўся Ўладзімер Лабуноў, беларускі навуковец і дыплямат.

— 16 сакавіка 1940 г. нарадзіўся Сяргей Плева, польскі грамадзкі й палітычны дзеяч, актыўны дзяяч беларускае дыяспары ў Польшчы.

— 16 сакавіка 1946 г. нарадзіўся Мікалай Кірычэнка, беларускі актор, які таксама ўзначальваў Нацыянальны Купалаўскі тэатар.

— 16 сакавіка 1964 г. нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, беларускі дызайнэр, фатограф, графік, паэт, публіцыст. Анемпадыстаў напісаў тэксты для музычнага праекту «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе, а таксама тэксты для песень беларускіх і польскіх рок-гуртоў. Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, пляката, фатаграфіі. З 2011 году мастак зьяўляўся сябрам праўленьня Беларускага саюза дызайнэраў. Удзельнічаў у калектыўных і пэрсанальных выставах за мяжой і ў Беларусі.

— 16 сакавіка 1964 г. нарадзіўся Ўладзімер Давыдоўскі, беларускі журналіст, літаратар і музыка. Адзін з заснавальнікаў легендарнага беларускага рок-гурту «Мроя».

† † †
— 16 сакавіка 1945 г. памёр Марыс Альбвакс, францускі філёзаф і сацыёляг, стваральнік канцэпцыі калектыўнай памяці. Як сацыяліст, Марыс Альбвакс 23 ліпеня 1944 г. быў арыштаваны гестапа і дэпартаваны ў канцэнтрацыйны лягер Бухэнвальд, дзе памёр ад хваробы.

— 16 сакавіка 2000 г. памёр Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік. Пруднікаў зьведаў рэпрэсіі 1930-х гадоў і адлюстраваў іх у сваіх творах «Яжовыя рукавіцы» і «Пекла».

— 16 сакавіка 2010 г. памерла Алена Таірава, беларуская і расейская шахматыстка.

— 16 сакавіка 2016 г. памёр Сяргей Ханжанкоў, беларускі палітвязень 1960-70-х. У 1963 г. быў засуджаны на 10 гадоў лягераў за пляны ўзарваць менскую вежу-„глушылку“. Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі мяркуе, што гэты сюжэт празь некалькі гадоў браты Барыс і Аркадзь Стругацкія, верагодна, выкарысталі ў сваёй аповесьці „Обитаемый остров“ (падрабязьней https://www.svaboda.org/a/27616475.html).

_____
— 16 сакавіка 1707 г. праз аб’яднаньне каралеўстваў Англіі і Шатляндыі была ўтвораная Вялікая Брытанія.

— 16 сакавіка 1919 г. у Горадні выйшаў першы нумар газэты «Бацькаўшчына» нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Заснавана Беларускім культурна-асьветным таварыствам "Бацькаўшчына". Закрыта ўвосень 1919 г. з прыходам польскага войска, рэдактары і супрацоўнікі арыштаваны.

— 16 сакавіка 1954 г. дзеячамі беларускай эміграцыі было заснавана Англа-беларускае таварыства.

— 16 сакавіка 2003 г. у Менску адбыўся I Усебеларускі сход інтэлігенцыі, утварылася Рада беларускае інтэлігенцыі.

— 16 сакавіка 2014 г. прайшоў арганізаваны Расеяй рэфэрэндум, па выніках якога Крым далучылі да Расейскай Фэдэрацыі. Усясьветная супольнасьць не прызнала рэфэрэндум легітымным.

(Працяг далей)
#каляндар #сакавік
16 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Працяг)

— 16 сакавіка 2017 г. рэзалюцыі «Маршаў недармаедаў» перадалі ў адміністрацыю Лукашэнкі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і Ганна Красуліна, а таксама прадстаўнік партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі. Рэзалюцыі ўтрымліваюць шэраг эканамічных і палітычных патрабаваньняў да ўладаў краіны: адмяніць прэзыдэнцкі дэкрэт №3, прыняць новы эканамічны курс, вызваліць затрыманых падчас мірных пратэстаў, зьмяніць выбарчы кодэкс і правесьці свабодныя выбары.

— 16 сакавіка 2017 г. у Першамайскім судзе Менску судзілі дзясятак студэнтаў, затрыманых прэвэнтыўна, і засуджвалі на 13-15 содняў арышту.

— 16 сакавіка 2018 г. чатыры былыя фігуранты справы «Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» («справы Белага легіёну») Андрэй Дундукоў, Віктар Мароз, Сяргей Стрыбульскі і Віктар Данілаў накіравалі калектыўны грамадзянскі пазоў у суд Маскоўскага раёну Менску, патрабавалі кампэнсаваць ім маральную шкоду.
— праваабаронцы накіравалі ў Палату прадстаўнікоў прапановы ў закон аб мітынгах — прасілі перастаць лічыць усё «іншымі масавымі мерапрыемствамі», перастаць лічыць масавымі сходамі «пасядзелкі на кухні» і адзіночныя пікеты.
— у Менску прэзэнтавалі мабільную праграму «BNR100» — аўдыягід па менскіх мясьцінах БНР. Падрыхтавала яго лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук. Мабільны аўдыягід распавядаў пра абвяшчэньне незалежнасьці БНР і праводзіў па месцах ключавых падзей векавой даўніны.
— У Горадні стварылі мапу з адрасамі другой сталіцы БНР. На мапе пазначана 12 месцаў другой сталіцы БНР, зьвязаных са станаўленьнем беларускае дзяржаўнасьці.
— ФБР папярэдзіла аб пагрозе атакаў хакераў расейскага ўраду на энэргетычныя і ядзерныя аб’екты ЗША. Шкодныя праграмы, якія зьвязвалі з тымі хакерамі, ужо выявілі ў сыстэмах некалькіх кампаніяў з энэргетычнага і ядзернага сэктараў.

— 16 сакавіка 2019 г. у раёне былога аэрапорта Менск-1 на будаўнічай пляцоўцы на вуліцы Аэрадромнай адкапалі савецкую авіябомбу ФАБ-100. Такія самыя бомбы знаходзілі ў зямлі паблізу жылых шматпавярховікаў і ў лютым 2018-га на вуліцы Вербная, і ў жніўні 2017-га на вуліцы Ванеева, і раней. Гісторыкі і відавочцы сьведчаць, што Менск бамбавала і савецкая авіяцыя аж да 3 ліпеня 1944-га (падрабязьней https://www.svaboda.org/a/treciaha-lipienia-bambili-nasy/28590530.html).
— адміністрацыю прэзыдэнта Ўкраіны закідалі сьвіньнямі — каля тысячы чалавек правялі акцыю з патрабаваньнем пакараць вінаватых у карупцыі ў абароннай прамысловасьці.
— у Францыі адбылася чарговая, васямнаццатая акцыя пратэсту руху «жоўтых камізэлек» — 11 чалавек у Парыжы пацярпелі ў выніку падпалу пратэстоўцамі банка. З другога паверха падпаленага будынка ўдалося эвакуяваць жанчыну зь дзіцем.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
16 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 3. Заканчэньне)

— 16 сакавіка 2020 г. тэлеканал СТВ у рэпартажы пра новыя кадравыя прызначэньні кіраўніка Беларусі паказаў парады Аляксандра Лукашэнкі новым прызначэнцам наконт змаганьня з каранавірусам: варта часьцей мыць рукі, «труціць» вірус гарэлкай («але не на працы») і «Трэба проста працаваць. Асабліва цяпер, на вёсцы. Прыемна глядзець па тэлевізары — людзі на трактары працуюць, ніхто ня кажа пра вірусы — там трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць!»...
— апазыцыя прыпыніла выбары «адзінага кандыдата» на прэзыдэнта. Рада кампаніі народнага галасаваньня (праймэрыз​) вырашыла прыпыніць праз пандэмію каранавірусу рэгіянальныя паездкі кандыдатаў ад 18 сакавіка да 2 красавіка.
— у Беларусі пацьвердзілі яшчэ дзевяць выпадкаў COVID-19. Міністэрства адукацыі выдала першую рэкамэндацыю ў сувязі з пандэміяй каранавірусу — ва ўсіх установах адукацыі Беларусі ўзмацнілі санітарна-прафіляктычныя захады.
«Белавія» прыпыніла палёты ў аэрапорты Украіны, Малдовы, Польшчы, Латвіі і Кіпра. Украіна закрыла межы зь Беларусьсю. У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу расла. Суседнія зь Беларусьсю краіны ўжо абвясьцілі надзвычайнае становішча, закрылі межы і пасажырскія авіязносіны. Амбасады Польшчы і Літвы ў Беларусі спынілі прыём дакумэнтаў на візы. Вугоршчына закрыла межы. Нямеччына адной з апошніх краінаў Эўразьвязу закрыла свае межы ў мэтах стрымаць пашырэньне каранавірусу.
— у сувязі з уведзеным карантынам у Літве спыніўся рух міжнародных пасажырскіх цягнікоў. Транзытныя цягнікі працягвалі рух празь Літву, аднак бяз высадкі і пасадкі пасажыраў на Віленскім чыгуначным вакзале.

Пра падзеі 16 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/16

Пра падзеі 16 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/16

. . .
🌳 ПУПЫШКІ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
Forwarded from Белсат
Сёння Міхалу Анемпадыставу споўнілася б 59 гадоў.

«Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы -
Гэта так проста, гэта так добра,
Як з галавою залезці пад коўдру»
.

Памятаеце гэтыя словы? Іх напісаў Міхал.

У першую чаргу ён лічыў сябе мастаком, аднак мы ведаем яго і як паэта, фатографа, культуролага ды публіцыста. З 1990-х гг. Міхал Анемпадыстаў быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі.

А ў 1997 годзе свет убачыў культавы беларускамоўны музычны праект – рок-мюзікл «Народны альбом». Вось тут можна паглядзець тэатралізаваны канцэрт да 20-годдзя альбома.

Міхал лічыў «Народны альбом» сваім галоўным дасягненнем у жыцці:

«Народны альбом» – гэта любоў. Не проста ж так на вокладцы сэрца. Гэта любоў да свайго і тых цудаў, якое нясе ў сабе жыццё. Гэта альтэрнатыва нянавісці і жыццёвай пазіцыі, пабудаванай на адмаўленні. Мы хацелі вывесці людзей з дэпрэсіі і прапанаваць эмацыйную альтэрнатыву».

Вось тут чытайце апошняе інтэрв'ю Міхала Анемпадыстава.

24 студзеня 2018 года Міхала не стала, у яго здарыўся інсульт.
#каляндар #сакавік
17 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Дзень сьвятога Патрыка, які адначасна зьяўляецца Днём Незалежнасьці Ірляндыі

* * *
— 17 сакавіка 461 г. нарадзіўся Патрык, каталіцкі сьвяты, заступнік Ірляндыі, дзень яго нараджэньня — дзяржаўнае сьвята ў Ірляндыі.

— 17 сакавіка 1600 г. нарадзіўся Аляксей Трубяцкой, гербу Пагоня Літоўская — апошні князь Трубяцкога княства ў межах Рэчы Паспалітай і пасьля ў граніцах Расеі.

— 17 сакавіка 1746 г. нарадзіўся Ян Голанд, кампазытар. На запрашэньне князёў Радзівілаў Голанд прыбыў зь Нямеччыны ў Нясьвіж і стаў вядомым беларускім капэльмайстрам і кампазытарам.

— 17 сакавіка 1789 г. нарадзіўся Вінцэнт Бучынскі, прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнік і рэдактар першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса «Полацкі штомесячнік», які пачаў выходзіць у 1818 годзе.

— 17 сакавіка 1808 г. нарадзіўся Сымон Канарскі, дзяяч вызвольнага руху 1830-х, удзельнік паўстаньня 1831 году.

— 17 сакавіка 1891 г. нарадзіўся Мацьвей Манізер, заслужаны савецкі скульптар, аўтар помніка Леніну, які быў усталяваны ў Менску перад Домам ураду ў 1933 годзе і, пераадліты ў 1945-м, стаіць дагэтуль.

— 17 сакавіка 1898 г. нарадзіўся Ізі Харык, беларускі габрэйскі "(не)расстраляны" паэт, грамадзкі дзяяч, публіцыст. Пісаў пераважна на ідыш.

— 17 сакавіка 1900 г. нарадзіўся Яфрэм Карнейчык, беларускі гісторык.

— 17 сакавіка 1922 г. нарадзіўся Лявон Луцкевіч, грамадзка-палітычны і культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў, сын Антона Луцкевіча.

† † †
— 17 сакавіка 1951 г. памёр Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт і перакладчык. Пачаў друкавацца ў «Нашай Ніве» ў 1907 годзе. У яго доме ў Менску ў пачатку ХХ стагодзьдзя быў літаратурны салён, дзе зьбіраліся тагачасныя беларускія пісьменьнікі.

— 17 сакавіка 1999 г. памёр Міхась Біч, беларускі гісторык.

— 17 сакавіка 2005 г. памёр Джордж Фрост Кэнан, амэрыканскі дыплямат і гісторык, аўтар стратэгіі стрымліваньня СССР.

— 17 сакавіка 2016 г. памёр музычны журналіст Вітаўт Мартыненка, заснавальнік першага беларускага рок-клюбу. (Бэрсэрк, але не дэструктыўны — https://www.svaboda.org/a/30187216.html)

_____
— 17 сакавіка 1597 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт ІІІ Ваза надаў Віцебску магдэбурскае права. Горад атрымаў герб: у блакітным полі выява Хрыста, пад якой чырвоны меч.

— 17 сакавіка 1905 г. расейскі імпэратар Мікалай ІІ выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі.

— 17 сакавіка 1914 г. у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. У выніку яе загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.

— 17 сакавіка 1932 г. заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску.

— 17 сакавіка 1937 г. у СССР прыняты закон, які пазбавіў сялянаў свабоды перамяшчэньня.

— 17 сакавіка 1948 г. Бэльгія, Вялікая Брытанія, Люксэмбург, Нідэрлянды i Францыя падпісалі Брусэльскі пакт, ствараючы абарончы Заходнеэўрапейскі саюз, які паклаў пачатак NATO.

— 17 сакавіка 1983 г. у Купалаўскім парку ў Менску моладзевае згуртаваньне «Беларуская Майстроўня» зладзіла шматлюднае Гуканьне вясны. З таго часу сьвяткаваньне стала штогадовым і масавым, яно давала магчымасьць зьбірацца разам патрыятычна настроеным людзям.

— 17 сакавіка 1991 г. у СССР прайшоў рэфэрэндум па праекце новага саюзнага пагадненьня. У Беларусі за захаваньне Савецкага Саюзу былі аддадзеныя 82,7% галасоў (гэта самы вялікі адсотак пасьля Сярэдняй Азіі).

— 17 сакавіка 2012 г. беларуская дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра расстрэл Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, меркаваных выканаўцаў тэракту ў менскім мэтро.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
17 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 17 сакавіка 2017 г. Зянон Пазьняк заявіў пра стварэньне новага руху. Пра гэта старшыня КХП-БНФ сказаў у эфіры перадачы «Прасьвет» на тэлеканале Белсат. Назва новага руху — «За вольную Беларусь»
( https://www.svaboda.org/a/28376304.html ).

— 17 сакавіка 2017 г. у Беларусі каля 200 затрыманых і арыштаваных за два тыдні — за «Маршы недармаедаў». Праваабаронцы: «Рэжым захаваў сваю рэпрэсіўную прыроду». Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) і праваабарончы цэнтар «Вясна» зрабілі сумесную заяву па сытуацыі ў Беларусі. Галоўны тэзіс — «новыя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, якія адбываюцца ў цяперашні час у Беларусі, пацьвярджаюць адсутнасьць палітычных зьменаў».

— 17 сакавіка 2019 г. на плошчы Леніна ў Берасьці 17 сакавіка чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу, паведамляе агенцтва БелаПАН. Такія сустрэчы праходзяць там кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
— пасьля чарговай акцыі «жоўтых камізэлек» у Парыжы затрымалі больш за 200 чалавек. У сутыкненьнях паміж паліцыяй і дэманстрантамі ў Парыжы 42 маніфэстанты і 17 паліцэйскіх атрымалі раненьні.
у Мадрыдзе на акцыю ў падтрымку самавызначэньня Каталёніі выйшлі дзясяткі тысяч чалавек.

— 17 сакавіка 2020 г. арганізацыйны камітэт БНР-102 вырашыў адклікаць заяўку на сьвяточны мітынг-канцэрт да Дня Волі ў Менску, які меркавалі правесьці ў нядзелю, 22 сакавіка, на вуліцы Кастрычніцкай — пры пашырэньні новага каранавірусу немагчыма гарантаваць бясьпеку ўдзельнікаў.
Сусьветная арганізацыя здароўя адзначыла «хуткі рост» COVID-19. Памерлі больш за 7 тысяч чалавек. Прадстаўнікі Сусьветнай арганізацыі здароўя паведамілі пра сваё меркаваньне, што ў Беларусі пакуль ня варта ўводзіць карантын, а тых захадаў, якія робіць Міністэрства аховы здароўя, дастаткова. Пасьля крытыкі з боку Расеі менскі офіс Сусьветнай арганізацыі здароўя заявіў, што Беларусь выконвае яе рэкамэндацыі.
— на сусьветным фондавым рынку адбыўся найбольшы абвал у гісторыі.
— на мяжы Беларусі зь Літвой, Польшчай і Латвіяй у бок выезду сабралася больш за 2000 вялікагрузных аўтамабіляў.
— Беларуская чыгунка прыпыніла рух цягнікоў у 7 краінаў: Нямеччыну, Латвію, Літву, Польшчу, Францыю, Чэхію і Ўкраіну.
Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку нафты з Азэрбайджану, якая паступіла праз нафтаправод «Адэса-Броды» і «Броды-Мазыр».
— міністар унутраных справаў Францыі Крыстоф Кастанэр абвясьціў, што кожны чалавек, які вырашыў выйсьці з дома ва ўмовах пандэміі, павінен будзе даказаць абгрунтаванасьць перамяшчэньня.
— Іран вызваліў 85 тысяч вязьняў у сувязі з каранавірусам. У Іране ад новага каранавірусу памерлі ўжо 853 чалавекі, пацьверджана 14,991 выпадкаў хваробы.
— Украіна ўвяла крымінальную адказнасьць за парушэньне карантыну. У Менску загадалі закрыць кальянныя і расставіць далей столікі ў рэстарацыях (ня менш за 1,5 мэтра між столікамі).
— лідэры краін ЭЗ пагадзіліся з прапановай Эўракамісіі аб 30-дзённай забароне на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны для грамадзян трэціх краін — праз эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі.

Пра падзеі 17 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/17

Пра падзеі 17 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/17

. . .
🆘 Дапамога сям'і палітзняволенага Андрэя Трызубава

Трызубаў — актор тэатральна-музычнага калектыву «Пуговицы». Яго затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак і змясцілі на Акрэсціна. Але на волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Жонка Андрэя Нэла Піліпейка, ўдзельніца іх сямейнага творчага калектыву «Гузікі», засталася цяпер адна з трыма дзецьмі без сродкаў на існаванне. Нэла мае патрэбу ў падтрымцы. Жанчына з дзецьмі жыве ў Ракаве, яна не працаўладкаваная, не хапае сродкаў на пражыванне, на магчымасць вазіць дзяцей у школу ў Мінск.

💵 Падтрымаце фінансава сям'ю Трызубава

💌Падтрымаць палітвязня лістамі:  СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэй Віктаравіч Трызубаў
💻 Напісаць анлайн
🍺 КУХАЛЬ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
#каляндар #сакавік
18 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Дзень Парыскай камуны
Дзень унутраных войскаў РБ

* * *
— 18 сакавіка 1889 г. нарадзіўся Канстантын Палікарповіч, беларускі археоляг.

— 18 сакавіка 1894 г. нарадзіўся Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзяяч.

— 18 сакавіка 1903 г. нарадзіўся Міхась Маскалік, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч у Заходняй Нямеччыне, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 стагодзьдзя, душпастыр і пэдагог. Доктар філялёгіі.

— 18 сакавіка 1928 г. нарадзіўся Юрась Станкевіч, дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.

— 18 сакавіка 1932 г. нарадзіўся Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт.

— 18 сакавіка 1960 г. нарадзіўся Ўладзімер Ухцінскі, беларускі эстрадны сьпявак і кампазытар.

— 18 сакавіка 1962 г. нарадзіўся Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі.

— 18 сакавіка 1983 г. нарадзіўся Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец, сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані.

† † †
— 18 сакавіка 1758 г. памёр Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзяяч, матэматык і архітэктар.

— 18 сакавіка 2010 г. памёр Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.

_____
— 18 сакавіка 1241 г. манголы спустошылі Кракаў.

— 18 сакавіка 1595 г. вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза надаў Наваградку мескі герб.

— 18 сакавіка 1791 г. прыняты закон «Аб вольных местах» у Рэчы Паспалітае.

— 18 сакавіка 2018 г. утварыўся атрад, які стаўся асноваю Беларускага палка — канвойнага падразьдзелу ў БССР.

— 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, паводле якой беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні. Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі» https://www.svaboda.org/a/30483279.html .

— 18 сакавіка 1992 г. парлямэнт Беларусі загадаў ураду распачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сілаў.

— 18 сакавіка 2006 г. за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў абанэнты апэратара Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца праліцьцё крыві і правакацыі.

— 18 сакавіка 2017 г. у Менску адбыліся ператрусы на кватэрах Паўла Букі і Зьмітра Канаплянікава — сябраў зарэгістраванага ў Летуве грамадзкага аб’яднаньня «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі».

— 18 сакавіка 2017 г. у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску па некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам №3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.

— 18 сакавіка 2018 г. больш за 150 чалавек прыйшлі на галоўную плошчу ў Берасьці, каб выказаць традыцыйны маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

— 18 сакавіка 2019 г. Менгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках ля Палацу спорту і на плошчы Свабоды. А ўлады Горадні дазволілі сьвяткаваць #БНР101. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкі.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
18 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 18 сакавіка 2020 г. кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча затрымалі для тлумачэньняў пра старыя крымінальныя справы. Ён пасьпеў пазваніць паплечнікам і ўключыць на кароткі час трансьляцыю ў ВК.
Расея забараніла ўезд усім іншаземцам, у тым ліку беларусам. Дакладна апоўначы 18 сакавіка супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ Расеі пачалі разварочваць легкавікі, якія ехалі ў бок Расеі. Усе цягнікі ў зносінах зь Беларусьсю пакуль працягнулі хадзіць паводле графіку, аднак перасячы беларуска-расейскую мяжу ў іх маглі толькі грамадзяне Расеі.
за дзень у Італіі ад каранавірусу памерлі 475 чалавек.
— «Белпошта» прыпыніла прыём пасылак ва ўсе краіны, акрамя Расеі і Кітаю. У Эўропе не засталося краінаў без каранавірусу — першыя выпадкі выявілі ў Чарнагорыі. У Расеі дзяцей адправілі на датэрміновыя вакацыі з-за каранавірусу, а ў Беларусі адмовіліся нешта мяняць.
— мінабароны рыхтавалася да параду 9 траўня, нягледзячы на каранавірус. 2000 вайскоўцаў прыбылі ў Менск. «Рызыкі ў вайсковым калектыве зьведзеныя да мінімуму», — запэўнівалі ў міністэрстве абароны.
— «Беларусьфільм» перанёс на травень прэмʼеру фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» паводле раману Рублеўскай, каб пераагучыць яго на беларускую мову.

Пра падзеі 18 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/18

Пра падзеі 18 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/18

. . .
«Мы разам пойдзем па вясне, і нам ніхто не скажа «не!«» і іншыя цытаты з беларускіх трэкаў, якія ўздымаюць годны дух ✌️

У картках – наш рэдакцыйны Топ-7, які мы склалі да Дня Волі. Яшчэ больш годных трэкаў – у нашым Spotify 🎶

Пішыце ў каментах пра беларускія песні, якія натхняюць вас – дададзім іх у наш плэйліст