Forwarded from Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
26 кастрычніка
ПАДЗЕІ
1768 — расейскія войскі акупавалі Нясьвіж падчас Барскай канфэдэрацыі ў Рэчы Паспалітай.
1947 — савецкія карныя ворганы правялі найбольш масавую дэпартацыю жыхароў Заходняе Ўкраіны (каля 78 тысячаў чалавек).
1956 — вывад з Аўстрыі войскаў СССР і заходніх хаўрусьнікаў – пераможцаў у ІІ Усясьветнай вайне, дзяржаўнае сьвята Аўстрыі, Дзень незалежнасьці і нэўтралітэту.
1957 — заснаванае Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).
1959 — у вёсцы Маладуша ў Рэчыцкім раёне падчас школьнага суботніка выбухнула нямецкая супрацьтанкавая міна. Загінула амаль уся чацвёртая кляса мясцовай школы — 13 вучняў і іх клясная кіраўніца.
1962 — падчас Карыбскага крызысу савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў пагадзіўся на вяртаньне ў СССР караблёў, якія везьлі на Кубу савецкую ядравую зброю.
1987 — на турбазе «Палачанка» пад Менскам пачаўся І Вальны сойм беларускіх суполак нефармальнага руху.
2006 — экс-кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандру Мілінкевічу Эўрапарлямэнт прысудзіў прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».
2011 — Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь выпусьціў у абарачэньне дзьве памятныя манэты, прысьвечаныя Максіму Багдановічу.
2020
— на «Гродна-Азоце» пачаўся страйк. У 9 ВНУ краіны пачалі страйкаваць некаторыя студэнты.
— іншыя падзеі 26 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 26 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/26
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/26
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/26
НАРАДЖЭНЬНІ
1635 — Міхал Казімер Радзівіл, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік, крайчы і падчашы вялікі літоўскі, кашталян і ваявода віленскі, падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі.
1810 — Генрых Дмахоўскі, скульптар, удзельнік паўстаньня 1863 году. Падчас жыцьця ў ЗША Дмахоўскі стварыў скульптурныя партрэты Тадэвуша Касьцюшкі і амэрыканскага прэзыдэнта Томаса Джэфэрсана. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША. Вярнуўшыся на радзіму, Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Вясною 1863 г. загінуў у баі каля вёскі Парэчча пад Барысавам.
1890 — Янка Пачопка, праваслаўны і культурны дзяяч, удзельнік хрысьціянскага руху пачатку XX ст., рэдактар і выдавец, пісьменьнік, перакладнік, фальклярыст і аграном.
1959
— Анатоль Сыс, паэт. Аўтар паэтычных зборнікаў «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002).
— Зоя Белахвосьцік, актрыса тэатру і кіно, пэдагог, Народная артыстка Беларусі. 26 жніўня 2020 г. разам з большасьцю трупы і іншымі супрацоўнікамі Купалаўскага тэатру звольнілася ў знак пратэсту.
СЬМЕРЦІ
1937 — Юзэф Доўбар-Мусьніцкі, польскі вайсковы дзяяч, генэрал-лейтэнант расейскага войска і генэрал броні Польшчы, кіраўнік вялікапольскага паўстаньня ў Познані (1918–1919).
1941 — Марыя Брускіна, Кірыл Трус, Уладзімер Шчарбацэвіч, удзельнікі антынацысцкага супраціву, павешаныя нацыстамі на браме дражджавога заводу ў Менску — першае публічнае сьмяротнае пакараньне ў акупаванай сталіцы Беларусі.
1944 — Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт. Асноўныя матывы творчасьці — пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасьці, заклік да грамадзянскай актыўнасьці і салідарнасьці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканаленьня, апяваньне хараства роднаг
1972 — Ігар Сікорскі, славуты расейскі і амэрыканскі авіяканструктар, стваральнік першых у сьвеце гелікоптэраў, навукоўца, вынаходнік і філёзаф. Родам з Кіева.
1999 — Анатоль Іверс (Іван Міско), паэт. У часе ІІ Сусьветнай вайны — суарганізатар падпольнага антынацысцкага руху на Слонімшчыне.
#гісторыя #каляндар #кастрычнік

Радыё Свабода
Усе навіны Радыё Свабода. Беларусь
Апошнія навіны Беларусі і сьвету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, пратэсты і рэпрэсіі, фота і відэа.
Forwarded from Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
27 кастрычніка
Усясьветны Дзень аўдыёвізуальнае спадчыны.
Дзень украінскага пісьменства і мовы.
ПАДЗЕІ
1567 — кароль Жыгімонт II Аўгуст выдаў «Лясную ўставу» — першы падобны дакумэнт на славянскай мове. На думку Мітрафана Доўнар-Запольскага, менавіта «Лясная ўстава» завяршыла арганізацыю ляснога гаспадараньня ў ВКЛ.
1658 — адбылася бітва пад Чавусамі паміж войскам казацкага палкоўніка Нячая, што перайшоў на бок Рэчы Паспалітае, і маскоўскімі захопнікамі падчас Трынаццацігадовай вайны.
1922 — у Італіі пачаўся фашысцкі «паход на Рым», які скончыўся прызначэньнем прэм’ер-міністрам Італіі лідэра фашыстаў Бэніта Мусаліні.
1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР з часткаю прылеглых тэрыторыяў перадаў Літве.
1947 — заснаваная Беларуская каталіцкая місія ў Лёндане.
1962 — дзень, калі сьвет быў найбліжэй да глябальнай ядравай вайны. У часе Карыбскага крызысу савецкая зэнітная ракета зьбіла над Кубаю выведны самалёт ЗША; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан, загінуў.
1989 — на вайсковай базе пад Станькавам на Койданаўшчыне, паводле савецка-амэрыканскай дамовы пра ліквідацыю ракетаў сярэдняй і меншай далёкасьці, зьнішчана апошняя пускавая ўстаноўка АТР-23 «Ака» (па клясыфікацыі NATO — SS-23 Spider).
1990 — у Гайнаўцы на Падляшшы ў новым будынку адкрыўся Беларускі этнаграфічны музэй.
2020
— падзеі 27 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 27 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/27
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/27
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/27
НАРАДЖЭНЬНІ
1875 — Леў Клейнбарт, публіцыст, крытык, журналіст і літаратар. Дасьледнік беларускага літаратурнага руху, першы біёграф Янкі Купалы і адзін зь першых дасьледнікаў яго творчасьці.
1890 — Віктар Шутовіч, каталіцкі сьвятар, публіцыст, прыхільнік беларусізацыі касцёлу. Асуджаны польскімі ўладамі за казаньні на беларускай мове. Пад нямецкай акупацыяй служыў у менскім Чырвоным касьцёле, у 1945-м арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў турмы.
1911 — Мікола Лобан, пісьменьнік і мовазнаўца. Аўтар трылёгіі «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь» ды «Шэметы». Быў адным са складальнікаў «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі» і шэрагу слоўнікаў беларускае мовы.
1947 — Аляксей Шкадарэвіч, фізык-вынаходнік, прафэсар. Акадэмік НАН Беларусі. Стварыў у краіне вытворчасьць лязэрных прыбораў для мэдыцыны і прамысловасьці, а таксама для касьмічных апаратаў.
1955 — Яўген Анішчанка, гісторык, адзін з арганізатараў Грамадзкага аб’яднаньня «Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў». Аўтар 27 кніг і больш за 400 навуковых артыкулаў. Дасьледаваў гісторыю падзелаў Рэчы Паспалітай і іншыя тэмы з гісторыі Беларусі XVII—XIX стст.
СЬМЕРЦІ
1430 — Вітаўт Кейстутавіч, князь горадзенскі, троцкі і луцкі, абвешчаны кароль гусітаў, вялікі князь літоўскі, пры якім дзяржава стала самай вялікай у Эўропе, ад берагу Балтыкі да Чорнага мора. Адзін з найвыдатнейшых гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага, за сваю дзейнасьць атрымаў найменьне Вялікі. Пляменьнік Альгерда і стрыечны брат Ягайлы.
1505 — Іван III Васільевіч, таксама вядомы як Іван Вялікі. Вялікі князь маскоўскі і «Вялікі князь усёй Русі». Часам яго завуць «зьбіральнікам Рускіх земляў», павялічыў тэрыторыю Масковіі ўтрая, падпарадкаваў Ноўгарад Вялікі і Пскоў, усталяваў аўтарытарны лад кіраваньня зь імпэрскімі памкненьнямі.
1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка-клезьмер, вынаходнік ксыляфону на аснове беларускага народнага інструмэнту «брусочкі».
1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг., належыў да «чырвоных» левае арыентацыі, у аддзеле Выслалуха змагаўся ў раёне Сьвянцянаў і Трокаў.
1937 — Каміла Крушэльніцкая, родам з Баранавічаў, кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў 1-й палове 1930-х гг. Дзяячка каталіцкага касьцёлу, расстраляная ва ўрочышчы Сандармох каля Мядзьвежжагорска ў Карэліі.
1986 — Аркадзь Мардвілка, лінгвіст-пэдагог, празаік, крытык і перакладнік. Быў сябрам літаб'яднаньня «Маладняк», потым БелАПП. Рэпрэсаваны ў 1930-х.

28 кастрычніка
Міжнародны Дзень анімацыі.
Дзень незалежнасьці Чэхаславацкай Рэспублікі.
Дзень вызваленьня Ўкраіны ад фашысцкіх захопнікаў.
ПАДЗЕІ
1523 — у Кракаве выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускае літаратуры Сярэднявечча.
1886 — у Нью-Ёрку адбылося адкрыцьцё «Статуі Свабоды».
1892 — у музэі Грэвэн Эміль Рэно прадставіў «пантамімы, якія сьвецяцца»; да юбілею гэтай падзеі быў заснаваны Міжнародны Дзень анімацыі.
1918 — абвешчана незалежнасьць Чэхаславаччыны.
1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Змаганьне».
1925 — створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
1939 — у Беластоку пачаў працу Сход народу Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўлучэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР. Сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў, хоць і спрычыніўся да аб’яднаньня беларускага народу ў адно дзяржаўнае ўтварэньне.
1942 — нацысты пачалі зьнішчаць гета ў Пінску.
1945 — у Менску закладзены парк Перамогі вакол Камсамольскага возера.
1999 — заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводзтве Рэспублікі Беларусь, з мэтаю сыстэматычнага збору і вывучэньня архіўных дакумэнтаў.
2017 — у Менску ўпершыню адзначылі «Ноч расстраляных паэтаў».
2020
— падзеі 28 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 28 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/28
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/28
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/28
НАРАДЖЭНЬНІ
1738 — Людвік Сымон Гутакоўскі, каралеўскі шамбелян, канцыляр Пастаяннай Рады, пасол Чатырохгадовага Сойму ад аршанскага павету, браў удзел у стварэньні Канстытуцыі 3 траўня, масон горадзенскае масонскае ложы «Шчасьлівае Вызваленьне».
1793 — Сіманас Даўкантас, літоўскі гісторык і пісьменьнік-асьветнік, зьбіральнік фальклёру, адзін зь першых ідэолягаў літоўскага нацыянальнага адраджэньня; аўтар першых працаў па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове.
1845 — Зыгмунт Фларэнты Ўрублеўскі, навукоўца-фізык, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг.
1884 — Фларыян Ждановіч, актор і рэжысэр, тэатральны дзяяч, адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру.
1904
— Іван Сацункевіч, дзяржаўны дзяяч, эканаміст, дырэктар БДІНГ (1935—1936), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху на Меншчыне ў савецка-нямецкую вайну.
— Парфён Савіцкі, гісторык і дзяржаўны дзяяч. Рэктар БДУ (1938—1941, 1943—1946).
1922 — Міхась Даніленка, настаўнік, журналіст і пісьменьнік. Аўтар зборнікаў аповесьцяў і апавяданьняў, кніг прозы для дзяцей.
1972 — Аляксандар Старыкевіч, журналіст, публіцыст і грамадзкі дзяяч. Галоўны рэдактар газэты «Салідарнасьць».
1990 — Эдуард Пальчыс, блогер і публіцыст, грамадзкі дзяяч, палітвязень. Заснавальнік парталу «1863x.com» пад псэўданімам «Джон Сільвер».
СЬМЕРЦІ
1907 — Зыгмунт Чаховіч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гг., сын удзельніка паўстаньня 1830-31 гг. Бэрнарда Чаховіча. Паплечнік Каліноўскага ў падрыхтоўцы і кіраўніцтве паўстаньнем. У доме Чаховіча Янка Купала ўпершыню пазнаёміўся зь нелегальнай літаратурай, карыстаўся яго бібліятэкай і гутарыў зь ім пра паўстаньне, пра гэтыя сустрэчы паэт прыгадваў у аўтабіяграфіях.
1950 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гг. Расстраляны.
1974 — Рыгор Акулевіч, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Таварыства беларускай школы, дзяяч эміграцыі ў Канадзе.
2002 — Леанід Давідзенка, скульптар, жывапісец, графік, пэдагог, зрабіў вялікі пэдагагічны ўнёсак у разьвіцьцё беларускае скульптурнае школы.
2016 — Аляксандар Ярашэвіч, мастацтвазнаўца. Дасьледаваў скульптуру, іканапіс, алтарны жывапіс, іканаграфію эпохі барока і гісторыю рэлігіі ў Беларусі (манастыры і кляштары). Праводзіў атрыбуцыі твораў мастацтва з музэйных збораў, быў натхняльнікам і аўтарам ідэяў многіх выставаў старажытнабеларускага мастацтва.

29 кастрычніка
Сусьветны Дзень барацьбы зь інсультам.
ПАДЗЕІ
1611 — цар маскоўскі Васіль IV Шуйскі паўстаў як палонны перад каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам.
1863 — заснаваны Міжнародны Чырвоны Крыж.
1923 — абвешчана Турэцкая Рэспубліка.
1937 — «Чорная ноч»: у Менску ў ноч на 30 кастрычніка расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асьветы і дзяржаўнага апарату Беларусі. Цяпер вядомыя імёны 132 ахвяраў.
1952
— у Пінску зьнішчаная сынагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
— у Полацку адкрыты Пэдагагічны інстытут.
1955 — у Нью-Ёрку заснаваны Камітэт незалежнай Беларусі.
1989 — у Менску на Дзяды адбылося шматтысячнае шэсьце ў Курапаты, мітынг-рэквіем і ўсталяваньне Крыжа Пакуты, які быў асьвячоны прадстаўнікамі чатырох хрысьціянскіх цэркваў. З таго моманту пачалася народная мэмарыялізацыя Курапатаў.
1992 — Вярхоўны Савет Беларусі адхіліў прапанову правядзеньня рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах ВС паводле новага дэмакратычнага закону. За рэфэрэндум выказаліся больш як 384 000 грамадзян Беларусі (пры патрэбных 350 тысячах).
1996 — у Празе на Градчанах паставілі помнік Францішку Скарыне, а на будынку нацыянальнай бібліятэкі Клемэнтынум — памятную дошку ў яго гонар.
2020
— падзеі 29 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 29 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/29
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/29
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/29
НАРАДЖЭНЬНІ
1918 — Іосіф Абраміс, дырыгент і пэдагог, Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР.
1938 — Янка Саламевіч, літаратуразнаўца, фальклярыст, бібліёграф, перакладнік. Выкладаў у БДУ (1987—1997). Адзін зь вядучых тэлечасопісу «Роднае слова» (1979—1988).
1945 — Мікалай Казак, фізык, акадэмік НАН Беларусі, ад 1998 году дырэктар Інстытуту фізыкі АН Беларусі. Аўтар больш як 320 публікацыяў.
СЬМЕРЦІ
1861 — Павал Шпілеўскі, этнограф, пісьменьнік, перакладнік, публіцыст і тэатральны крытык.
1937
— Якаў Бранштэйн, беларускі габрэйскі літаратуразнаўца і крытык. Адказны сакратар СП БССР (1932—1937).
— Анатоль Вольны (Ажгірэй), паэт, празаік, журналіст і кінадраматург. Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў беларускай прозе.
— Платон Галавач, пісьменьнік-празаік і рэдактар.
— Анані Дзякаў, дзяржаўны дзяяч і пэдагог. 4-ы рэктар БДУ (1934-35).
— Алесь Дудар (Дайлідовіч), паэт, крытык і перакладнік, адзін з заснавальнікаў літаб’яднаньня «Маладняк».
— Хацкель Дунец, літаратуразнаўца, крытык і публіцыст.
— Міхась Зарэцкі (Касянкоў), празаік, драматург, перакладнік і крытык.
— Васіль Каваль, пісьменьнік, журналіст.
— Захар Кавальчук, партыйны і прафсаюзны дзяяч, старшыня Цэнтральнага Савету прафсаюзаў БССР, сябра ЦВК СССР.
— Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменьнік, драматург і перакладнік. Пісаў на ідышы.
— Аляксей Кучынскі, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч, пэдагог і рэдактар, в.а. рэктара БДУ.
— Юрка Лявонны (Леанід Юркевіч), паэт, празаік, журналіст і перакладнік.
— Валеры Маракоў, паэт і перакладнік.
— Сяргей Мурзо, паэт і настаўнік.
— Васіль Сташэўскі, драматург і празаік.
— Зяма (Залман) Півавараў, паэт, перакладнік і публіцыст.
— Яўген Усьпенскі, фізык, пэдагог і грамадзкі дзяяч. Праводзіў беларусізацыю.
— Міхась Чарот (Кудзелька), паэт, драматург, празаік, рэдактар і грамадзкі дзяяч.
— Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт, публіцыст і грамадзкі дзяяч. Пісаў пераважна на мове ідыш. Сябра ЦВК БССР.
— Макар Шалай, літаратурны крытык.
— Арон Юдэльсон, беларускі габрэйскі паэт і публіцыст.
— Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзяяч, пэдагог і публіцыст, 2-гі рэктар БДУ (1929-31), правадзейны сябра Інбелкульта.
— Аляксандар Чарнушэвіч, партыйны і дзяржаўны дзяяч, 5-ы Народны камісар асьветы БССР.
1993 — Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША.
2006 — Мікола Канаш, вязень ГУЛАГу. Удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
2017 — Георгі Паплаўскі, графік і жывапісец. Народны мастак Беларусі.

30 кастрычніка
Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у СССР (РФ).
ПАДЗЕІ
1579 — папа Рымскі Грыгорыюс XIII выдаў булу на заснаваньне Акадэміі і ўнівэрсытэту Віленскага таварыства Езуса — распачаў дзейнасьць Віленскі ўнівэрсытэт.
1853 — адбылася бэатыфікацыя Андрэя Баболі.
1919 — у Менску газэта «Беларусь» апублікавала верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назваю «Ваяцкі гімн».
1921 — у Менску афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
1937 — у Менску адбылася «Чорная ноч»: расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асьветы і дзяржаўнага апарату Беларусі. Цяпер вядомыя імёны 132 ахвяраў.
1938 — пачала сталае вяшчаньне радыёстанцыя ў Баранавічах.
1939 — у Беластоку завершыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў рашэньне пра далучэньне да БССР.
1961 — у СССР выпрабавалі тэрмаядравую бомбу на 58 мэгатонаў.
1988 — у Менску ў Курапатах прайшоў мітынг-рэквіем «Дзяды», разагнаны ўладамі.
1990 — у Маскве паставілі Салавецкі камень у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
1994 — папа Рымскі Ян Павал II высьвяціў у кардыналы Казімера Сьвёнтака.
2019 — завершыўся перапіс насельніцтва Беларусі.
2020
— падзеі 30 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 30 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/30
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/30
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/30
НАРАДЖЭНЬНІ
1728 — Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, астраном, асьветнік, пэдагог, сузаснавальнікі першы дырэктар Віленскай астранамічнай абсэрваторыі, рэктар Віленскай акадэміі.
1768 — Андрэй Сьнядэцкі, хімік, лекар і філёзаф. Прафэсар хіміі і мэдыцыны ў Віленскім унівэрсытэце, Мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні.
1883 — Янка Быліна (Ян Семашкевіч), каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч і паэт. Суаўтар «Мэмарандуму» (1925) ксяндзоў-беларусаў на агульнапольскую канфэрэнцыю біскупаў. Быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі.
1885 — Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл, беларускі, расейскі і польскі вайсковы, палітычны і грамадзкі дзяяч, буйны землеўладальнік, адзін зь лідэраў «віленскіх кансэрватараў», перадапошні XVI ардынат Нясьвіжу і ХІІІ ардынат Клецку.
1890 — Міхаіл Урбановіч, культурны дзяяч, пэдагог, каталіцкі сьвятар у ЗША.
1905 — Андрэй Бембель, скульптар і пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў і Народны мастак БССР, прафэсар. Выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу Берасьцейскай крэпасьці. Бацька Алега Бембеля — вядомага антыкамуністычнага дысыдэнта і пісьменьніка.
1921 — Фёдар Архіпенка, Герой Савецкага Саюзу, вайсковы лётчык-зьнішчальнік родам з Бабруйскага павету. Падчас савецка-нямецкай вайны па травень 1945 г. зьдейсьніў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветраныя баі і асабіста зьнішчыў 30 варожых машын.
1936 — Генадзь Цыхун, мовазнаўца. Аўтар больш за 300 публікацыяў па тыпалёгіі славянскіх моваў і іх сувязях, моўных зьвязах, гаворках Палесься і праблеме праславянскай мовы.
1943 — Уладзімер Вялічка, філёзаф, журналіст і публіцыст. Першы рэдактар часопісу «Беларуская думка».
1947 — Валянцін Елізар’еў, балетмайстар, харэограф і пэдагог. Народны артыст БССР і СССР. Галоўны балетмайстар Вялікага тэатру опэры і балету БССР.
СЬМЕРЦІ
1936 — Фэрдынанд Рушчыц, мастак, пэдагог, краязнаўца і тэатральны дэкаратар, на спадчыну якога прэтэндуюць і беларусы, і палякі. Нарадзіўся на Ашмяншчыне ў старой шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Менску і Пецярбургу, пасьля чаго пачаў доўгі творчы ваяж па Эўропе, дзе ладзіў багата выставаў. Родным горадам лічыў Вільню, сябе называў «тутэйшым».
1937
— Юлі Таўбін, паэт і перакладнік. Разам зь іншымі беларускімі літаратарамі і дзеячамі расстраляны НКВД.
— Тодар Кляшторны, паэт і перакладнік.
— Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар КП(б) Беларусі (1925-27).
— Янка Нёманскі (Іван Пятровіч), празаік, публіцыст, эканаміст і грамадзкі дзяяч.
— Арон Гайстэр, буйны савецкі дзяржаўны дзяяч, эканаміст-аграрнік і пэдагог родам з Бабруйску.

31 кастрычніка
Дзень Рэфармацыі.
Гэлаўін — ноч напярэдадні Дня Ўсіх Сьвятых.
Міжнародны Дзень эканоміі.
Міжнародны Дзень Чорнага мора.
ПАДЗЕІ
1432 — вялікі князь Сьвідрыгайла надаў Луцку на Валыні магдэбурскае права.
1517 — нямецкі манах, прафэсар багаслоўя Марцін Лютэр зрабіў у Вітэнбэргу заяву пра неабходнасьць прывядзеньня жыцьця кожнага чалавека і ўсяго грамадзтва ў адпаведнасьць са Словам Божым. Гэта стала пачаткам руху Рэфармацыі, які распаўсюдзіўся на ўсю Эўропу і заняў важнае месца ў гісторыі і культуры Беларусі.
1905
— у Менску ля Віленскага вакзалу на загад расейскага губэрнатара Паўла Курлова войскамі і паліцыяй расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя, за дэмакратычную рэспубліку. Загінулі 100 чалавек, тры сотні былі параненыя.
— у Віцебску казацкі патруль абстраляў мітынг гараджанаў — 7 чалавек забіты, 4 паранены. На пахаваньні забітых прыйшло каля 40 тысяч чалавек.
1945 — у Мюнхэне пачала выходзіць газэта «Бацькаўшчына», і выдавалася да 1966 г.
1961 — цела Сталіна вынесьлі з маўзалею на Краснай плошчы ў Маскве і пахавалі ў магіле ля Крамлёўскай сьцяны.
2009 — разьбіўся гелікоптэр PZL «Kania» польскіх памежнікаў каля мястэчка Высокае Камянецкага раёну Берасьцейшчыны. Загінулі 3 чалавекі экіпажу.
2011
— паводле разьлікаў Фонду народанасельніцтва ААН на Зямлі нарадзіўся 7-мільярдны жыхар.
— афіцыйна завершана ваенная апэрацыя сілаў NATO ў Лібіі.
2020
— падзеі 31 кастрычніка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 31 кастрычніка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/10/31
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/10/31
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/10/31
НАРАДЖЭНЬНІ
1424 — Уладзіслаў III «Варненчык», кароль польскі, вугорскі і чэшскі, вярхоўны князь літоўскі з дынастыі Ягелонаў. Першы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.
1675 — Уладзіслаў Дзягілевіч, рыма-каталіцкі дзяяч, езуіт, архітэктар, працаваў у стылі барока ў Бабруйску, Воршы, Нясьвіжы, Амсьціславе і Жодзішках.
1910 — Леанід Галяк, юрыст і журналіст, грамадзкі дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША, першы рэдактар амэрыканскай газэты «Беларус».
1922 — Анатоль Папанаў, савецкі актор тэатру і кіно беларускага паходжаньня. Здымаўся ў культавых савецкіх фільмах камэдыі і драмы, агучваў анімацыйныя стужкі.
1934 — Тадэвуш Кокштыс, актор тэатру і кіно, Народны артыст Беларусі.
1937 — Яўген Кулік, мастак, кніжны графік і бібліяфіл. Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў беларушчыны. Сузаснавальнік творчай суполкі «Пагоня». Аўтар эталёну гербу «Пагоня» як дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь (1991-95).
1930 — Леў Гумілеўскі, скульптар, Народны мастак Беларусі. Аўтар і суаўтар помнікаў Купале, Багдановічу, Багушэвічу, Кірылу Тураўскаму ды інш.
1977 — Юрась Зянковіч, палітык і грамадзкі дзяяч, адвакат, сябра Сойму Партыі БНФ (1999—2008). Ад красавіка 2021 г. палітвязень.
СЬМЕРЦІ
1932 — Кіпрыян Кандратовіч, вайсковы дзяяч, у траўні-ліпені 1918 г. у Народным Сакратарыяце БНР быў народным сакратаром унутраных справаў. У сьнежні 1918 г. у Вільні стварыў 1-ы Беларускі полк.
1937
— Антон Баліцкі, дзяржаўны дзяяч, публіцыст. У 1918-м першым агучыў лёзунг «Жыве Беларусь!» як палітычны нацыянальны заклік. У БССР актыўна вёў беларусізацыю кіроўных органаў. Расстраляны ў Менску.
— Павал Шастакоў, паэт і журналіст.
1992 — Міхась Ткачоў, археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч. Першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў эвалюцыю замкаў і арганізацыю абароны беларускіх гарадоў. У 1986 г. заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, стаў намесьнікам старшыні Сойму БНФ. Выступаў за аднаўленьне ў Беларусі сацыял-дэмакратыі, ад сакавіка 1991 г. старшыня Цэнтральнай рады адноўленае БСДГ.
1996 — Віктар Тураў, кінарэжысэр, сцэнарыст і тэатральны пэдагог. Рэжысэр кінастудыі «Беларусьфільм», выкладаў у Акадэміі мастацтваў. Народны артыст БССР і СССР.
2013 — Аляксей Кузьміч, мастак-жывапісец, увайшоў у гісторыю мастацтва нізкай карцінаў «Мадонны, якія плачуць» і «Памяці вязьняў ГУЛага».

1 лістапада
Дзень Усіх Сьвятых у каталікоў.
Сусьветны Дзень мужчынаў.
Міжнародны Дзень вэгана.
ПАДЗЕІ
1338 — усталяваны мір і заключана гандлёвая дамова вялікага князя Гедзіміна зь Лівонскім (Інфлянцкім) Ордэнам.
1566 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Мілейчыцам на Падляшшы герб.
1632 — заснаваная Магілёўская япархія Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю.
1755 — у выніку наймацнейшага землятрусу загінула больш за 100 тыс. партугальцаў, а Лісабон ператварыўся на руіны.
1923 — кіраўніцтва БНР выехала ў Прагу.
1937 — у Менску адбыўся масавы расстрэл сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
1980 — адкрыўся Горадзенскі абласны тэатар лялек.
1986 — адкрыўся Ўзьдзенскі гістарычна-краязнаўчы музэй.
1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, арганізаванае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.
1988 — у Менску ў Траецкім прадмесьці прайшла выстава «Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстаньне 1863 году ў Беларусі» з калекцыі Анатоля Белага.
1992 — у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм Згуртаваньня Беларускае Шляхты. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.
1993 — набыла моц Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.
2020
— падзеі 1 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 1 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/1
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/1
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/1
НАРАДЖЭНЬНІ
1868 — Дзьмітры Даўгяла, археограф і гісторык. Удзельнік 1-га Ўсебеларускага зьезду (1917). Супрацоўнік Інбелкульту і навуковы супрацоўнік акадэмічнага Інстытуту гісторыі АН Беларусі. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1873 — Іван Замоцін, літаратуразнаўца, прафэсар БДУ. Адзін з пачынальнікаў беларускага літаратуразнаўства XX ст. Першы загадчык катэдры беларускай літаратуры і этналёгіі БДУ. Адначасова з 1925 г. працаваў у Інбелкульце. Акадэмік Беларускай акадэміі навук. Ахвяра сталінскага ГУЛАГу.
1888 — Міхал Сапоцька, каталіцкі сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, заснавальнік Кангрэгацыі Сясьцёр Міласэрнасьці Езуса Хрыста. У міжваенны час кіраваў Духоўнай сэмінарыяй у Вільні.
1895 — Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатру. Заслужаны артыст БССР.
1903 — Кузьма Кісялёў, дзяржаўны дзяяч і дыплямат Беларускай ССР. 1-ы міністар замежных справаў БССР (1944-66).
1908 — Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтэса і перакладніца, жонка рэпрэсаванага паэта і празаіка Максіма Лужаніна.
1933
— Вячаслаў Адамчык, пісьменьнік, журналіст, сцэнарыст і рэдактар.
— Вера Ляшук, літаратуразнаўца. Аўтарка вучэбных дапаможнікаў і манаграфій, адна са складальнікаў падручнікаў-хрэстаматый для школ, зборніка «Паўлюк Багрым» (1994) ды інш.
1962 — Алег Гардынец, артыст опэры (бас), саліст Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.
СЬМЕРЦІ
1888 — Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня. Дасьледнік Цэнтральнай Азіі.
1937 — Філарэт (Фёдар Раменскі), рэлігійны і грамадзкі дзяяч. Другі Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Расстраляны ў Менску.
1943
— Адам Дасюкевіч, грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст і пэдагог. Сябра БНК у Вільні. Падчас нацыстоўскай акупацыі браў удзел у беларускім падпольлі, ад 1942 г. — старшыня Пастаўскага павету. Расстраляны немцамі за невыкананьне іх загаду.
— Глеб Бонч-Асмалоўскі, этнограф, антраполяг, археоляг і геоляг, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.
1984 — Пётра Сергіевіч, жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст. Актыўны дзяяч беларускага адраджэньня ў 1930-я гады і паваеннага жыцьця ў Вільні. Аўтар больш за 600 палотнаў, таксама стварыў манумэнтальныя росьпісы ў касьцёлах Горадні, Смургоняў, Солаў, Поразава, Жодзішкаў, Салечнікаў. Пахаваны на Антокальскіх могілках у Вільні.
2021 — Віктар Какарэка, дасьледнік нумізматыкі і матэрыяльнае культуры. Суаўтар каталёгу «Монеты Великого княжества Литовского, 1492—1707» (2005).
#гісторыя #каляндар #лістапад

2 лістапада
Дзяды — дзень памяці продкаў у славян і балтаў.
Зьмітраўская памінальная субота ў праваслаўных.
Дзень Задушны ў каталікоў.
Міжнародны Дзень спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў.
ПАДЗЕІ
1569 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крынкам у Троцкім ваяводзтве магдэбурскае права і герб.
1585 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы прыбыў у Горадню.
1648 — на загад гетмана Багдана Хмяльніцкага ўкраінскія казакі ўпершыню ў Рэчы Паспалітай учынілі габрэйскі пагром. За адзін дзень казакі забілі больш як 12 тысячаў габрэяў.
1769 — у Вільні падзеньне вежы Катэдры спрычынілася да сьмерці 6-х сьвятароў.
1939 — на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон пра ўвод Заходняй Беларусі ў склад СССР з далучэньнем у БССР.
1967 — у Менску адкрыўся Дзяржаўны музэй Беларусі (цяпер Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі).
2002 — у Менску ва ўрочышчы Курапаты ўсталяваны крыж-капліца з абразом Маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных аўтарства Аляксея Марачкіна.
2020
— у Менску на марш пратэсту пэнсіянэраў выйшла больш за тысячу чалавек.
— падзеі 2 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 2 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/2
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/2
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/2
НАРАДЖЭНЬНІ
1836 — Міхал Эльвіра Андрыёлі, жывапісец, графік і архітэктар. Прадстаўнік рамантызму, стварыў нізку партрэтаў, краявідаў, гістарычных ілюстрацыяў і эскізаў, адмысловы будаўнічы стыль «сьвідэрмаер». Жыў у Вільні, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг., ваяваў у атрадзе Людвіка Нарбута. Эміграваў, жыў у Лёндане і Парыжы, але вярнуўся на радзіму і быў высланы ў Сыбір.
1842 — Фэлікс Зянковіч, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг., прыродазнаўца і мэмуарыст.
1845 — Леанард Іваноўскі, гаспадарчы і грамадзкі дзяяч з Шчучыншчыны. Бацька Вацлава Іваноўскага (беларускага палітычнага і грамадзкага дзеяча, доктара тэхнічных навук), Тадэвуша Іваноўскага (Тадаса Іванаўскаса — літоўскага навукоўца-біёляга) і Юрыя Іваноўскага (польскага палітыка і грамадзкага дзеяча).
1870 — Ёсіф Стаброўскі, археоляг, краязнаўца, філёзаф і вынаходнік. З канца XIX ст. займаўся гісторыяй і археалёгіяй Беларусі, праводзіў раскопкі, зьбіраў калекцыі кніг і археалягічных знаходак. Заснавальнік і дырэктар рэгіянальнага краязнаўчага музэю ў Слоніме (1929).
1906 — Дзьмітры Бяляцкі, навукоўца-гігіеніст і арганізатар дзяржаўнай аховы здароўя. Заслужаны лекар БССР. Аўтар больш за 300 навуковых працаў.
1909 — Максім Лужанін, паэт, празаік, кінадраматург і перакладнік. Сябра літаратурных арганізацыяў «Маладняк», «Узвышша». Муж паэтэсы і перакладніцы Яўгеніі Пфляўмбаўм. Рэпрэсаваны ў 1930-х.
1913 — Мікалай Сірата, навукоўца-фізык і пэдагог, акадэмік НАН Беларусі. Аўтар звыш 650 навуковых працаў.
1930 — Алесь Барскі (Аляксандар Баршчэўскі), паэт, літаратуразнаўца, перакладнік і фальклярыст. Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту.
1960 — Алесь Наварыч (Аляксандар Трушко), пісьменьнік, аўтар гістарычнага рамана «Літоўскі воўк» (2005) і зборнікаў апавяданьняў.
1974 — Руслан Салей, хакеіст-абаронца. Найлепшы хакеіст Беларусі (2003 і 2004).
СЬМЕРЦІ
1903 — Адам Плуг (Антоні Пяткевіч), пісьменьнік, паэт, журналіст, публіцыст і перакладнік.
1959 — Аляксандар Орса, пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч. Выкладаў у Наваградзкай беларускай гімназіі.
2007 — Аўгіньня Кавалюк, паэтэса і перакладніца.
2013 — Уладзімер Кулажанка, навукоўца-эканаміст, палітык і журналіст. Сябра ценявога кабінэту апазыцыі БНФ (1993-96). Суаўтар навучальнага дапаможніка «Асновы эканамічнай тэорыі» (1995). Меў сталую рубрыку ў газэце «Народная Воля», вёў адмысловую перадачу на «Радыё Свабода».
2015 — Андрэй Цеханавецкі, нашчадак князёў Мсьціслаўскіх і Заслаўскіх, польскі навукоўца, беларусіст, мэцэнат і філянтроп. Спрычыніўся да рэстаўрацыі шматлікіх славутасьцяў краіны, найперш рэзыдэнцыі Радзівілаў у Нясьвіжы.
2021 — Вальмен Аладаў, архітэктар і пэдагог, Заслужаны архітэктар БССР.

3 лістапада
ПАДЗЕІ
1661 — адбылася бітва пад Кушлікамі на Полаччыне, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі.
1771 — адбылася няўдалая спроба выкрасьці караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага падчас Барскай канфэдэрацыі.
1918 — Польская Рэспубліка абвесьціла незалежнасьць ад Расеі.
1927 — у Менску адбылася закладка ўнівэрсытэцкага гарадка.
1928 — Турэччына перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.
1939 — у СССР выпушчаны першы танк Т-34, прызнаны лепшым сярэднім танкам 2-й Сусьветнай вайны.
1957
— у СССР запусьцілі штучны спадарожнік з сабакам Лайкай — першай жывой істотай, што патрапіла на арбіту Зямлі.
— у Нью-Ёрку беларускія эмігранты адкрылі Сабор Кірылы Тураўскага.
1961 — у Менску ўначы дэмантавалі помнік Ёсіфу Сталіну на цяперашнім Кастрычніцкім пляцы. За два дні да гэтага, паводле рашэньня ХХII зьезду КПСС, у Маскве цела Сталіна вынесьлі з маўзалею.
1972 — у Менску ўрачыста адкрылі помнік Народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу да 90-годзьдзя пісьменьніка.
2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго яна набыла моц.
2020
— у Менску на Ўсходніх могілках урачыста перапахаваныя парэшткі Зьмітрака Бядулі, які памёр у 1941 г. у эвакуацыі і быў пахаваны ў Казахстане.
— іншыя падзеі 3 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 3 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/3
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/3
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/3
НАРАДЖЭНЬНІ
1702 — Караль Карыцкі, буйны дзяяч каталіцкага касцёлу і Таварыства Езуса родам зь Лідзкага павету, доктар філязофіі, пэдагог і пісьменьнік. Рэктар Нясьвіскага езуіцкага калегіюму (1763-65).
1845 — Зыгмунт Ґлёґэр, польскі археоляг, этнограф, гісторык і фальклярыст. Пісаў пра побыт, вераваньні і абрады беларускага народу. Апублікаваў шмат матэрыялаў пра беларускую драўляную архітэктуру.
1882 — Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), клясык беларускае літаратуры, грамадзкі дзяяч, перакладнік, пэдагог, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры і літаратурнае мовы. Народны паэт БССР (1926).
1890
— Глеб Бонч-Асмалоўскі, этнограф, антраполяг, археоляг і геоляг. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.
— Канстанцін Пушкарэвіч, славяназнаўца, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік. Па сьмерці Браніслава Эпімаха-Шыпілы захоўваў яго асабісты архіў.
1893 — Францішак Чарняўскі, рэлігійны дзяяч у Заходняй Беларусі і на эміграцыі, каталіцкі сьвятар. Ад 1957 г. жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».
СЬМЕРЦІ
1685 — Ян Антоні Храпавіцкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, аўтар дзёньніка «Дыярыюш ваяводы віцебскага…». Быў сакратаром караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казімера. Харунжы і падкаморы смаленскі, ваявода віцебскі.
1937
— Максім Бурсевіч, дзяяч нацыянальнага руху, пэдагог, публіцыст, сябра «Грамады», кіраўнік яе Цэнтральнага сакратарыяту. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў, расстраляны ў Сандармоху ў Карэліі.
— Павал Валошын, дзяяч нацыянальнага руху і публіцыст, сябра «Грамады» і КПЗБ, беларускі пасол польскага Сойму (1922-27). На працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-і») асуджаны на 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітычнымі зьняволенымі ў 1932 г. трапіў у СССР. Расстраляны ў Менскай вязьніцы.
1941 — Зьмітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік), беларускі паэт, пісьменьнік, публіцыст і літаратурны крытык габрэйскага паходжаньня. Клясык беларускае літаратуры. Памёр у эвакуацыі па дарозе ў Ташкент да Якуба Коласа.
1981 — Андрэй Грабаў, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х, перасьледаваны спэцслужбамі.
1983 — Афанасій (Антон Мартас), праваслаўны манах і сьвятар, япіскап Віцебскі і Полацкі, браў удзел ва Ўсебеларускім царкоўным саборы (1942), на якім абвясьцілі аўтакефалію Беларускае праваслаўнае царквы. Рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч нацыянальнага руху, гісторык царквы.

4 лістапада
ПАДЗЕІ
1611 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Смаленску магдэбурскае права і герб.
1794 — войскі Расейскае імпэрыі пад камандаю Суворава распачалі штурм прадмесьця Варшавы Прагі і рэзаніну цывільных жыхароў.
1863 — расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Меншчыны Міхала Аскерку.
1924 — у Віцебску адкрыўся вэтэрынарны інстытут.
1946 — набыў моц статут UNESCO, Арганізацыі ААН у справах адукацыі, навукі і культуры.
2000 — у Парэччы паставілі памятны крыж у гонар Міхала Валовіча і яго паплечнікаў у паўстаньні 1830-31 гг.
2017 — абвешчаны Слаўгарадзкі водна-балотны заказьнік.
2020
— падзеі 4 лістапада на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 4 лістапада чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/11/4
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/11/4
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/11/4
НАРАДЖЭНЬНІ
1296 — Альгерд Гедзімінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі.
1887 — Цішка Гартны (Зьміцер Жылуновіч), гісторык, пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч. Ахвяра рэпрэсіяў 1937 г.
1906 — Аляксандра Нікалаева, артыстка балету і пэдагог, Народная артыстка БССР (1944). Прыма-балерына Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі (1934-60). Выкладала ў Беларускай харэаграфічнай вучэльні. кіраўніца Менскай народнай студыяй клясычнага танцу «Арабеск» (1964-88).
1908 — Станіслаў Калясанты Роек, каталіцкі сьвятар, палову стагодзьдзя нёс сьвятарскую службу ў Лідзе і Шчучыне пад ціскам савецкіх уладаў, ажно тры разы ў 1960-х гг. былі замахі на яго жыцьцё.
1929 — Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША. У 1944-м вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыне, у 1949-м выехаў у ЗША. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальна-рэлігійным жыцьці, 18 гадоў быў старшынём Беларуска-амэрыканскага грамадзкага цэнтру «Полацак».
1934 — Уладзімер Багіна, геоляг-нафтавік, сябра-карэспандэнт Беларускай інжынэрнай акадэміі. Аўтар навуковых працаў па нафтавай геалёгіі і тэктоніцы Прыпяцкага прагіну.
1935 — Аляксандар Болсун, навукоўца-фізык, пэдагог, энцыкляпэдыст. Сябра Беларускага фізычнага таварыства. Аўтар 50 навуковых і навукова-метадычных працаў, у тым ліку вучэбных і даведачных дапаможнікаў, а таксама больш за 150 энцыкляпэдычных артыкулаў у «БелСЭ» і «БелЭн».
1940 — Яўген Гучок, паэт і рэдактар. Сябра Менскага гарадзкога культурна-асьветніцкага клюбу «Спадчына». Браў удзел у арганізацыі Таварыства беларускай мовы і Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».
СЬМЕРЦІ
1794 — Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітае, генэрал, інжынэр і паэт, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 г. у ВКЛ. Лідэр радыкальнага «якабінскага» крыла паўстанцаў, прыхільнік ідэяў Францускае рэвалюцыі.
1863 — Казімер Кабылінскі, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг., загадваў конным аддзелам у атрадзе пад камандаю Валерыя Ўрублеўскага, дзейнічаў на Гарадзеншчыне. Падчас пераходу на Меншчыну загінуў у баі паміж Меняй, Сёдлай і Пясочнай.
1937
— Аляксандар Вальковіч, палітычны дзяяч, сябра БПСР. Прадстаўляў БНР пры ўрадзе Грузіі. Народны сакратар фінансаў БНР. Рэпрэсаваны ў 1930-м і высланы, другі раз асуджаны за «антысавецкую арганізацыю і прапаганду» і расстраляны.
— Пятро Даркевіч, гісторык мастацтва і пэдагог, выкладаў у Віцебскай народнай мастацкай вучэльні, кінатэхнікуме і пэдагагічным інстытуце. Дасьледаваў праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва. Рэпрэсаваны і расстраляны.
— Хрыстафор Даркевіч, брат Пятра Даркевіча, мастак і пэдагог, выкладаў у школах Ленінграда і Віцебскай народнай мастацкай вучэльні. Працаваў у галіне манумэнтальнага і станковага жывапісу. Рэпрэсаваны і расстраляны.
— Язэп Мазуркевіч, пэдагог, празаік і публіцыст. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Віцебскай філіі „Маладняка“, Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў. Расстраляны ў Віцебску.
1955 — Генрых Грыгоніс, актор тэатру і кіно, Народны артыст БССР (1941). Ад 1920 году ў БДТ-1 (Купалаўскі тэатар).
1968 — Міхаіл Кікоін, францускі мастак беларускага паходжаньня. Зьехаў у Парыж у 1912 г. Мастак Парыскае школы.