Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
128 subscribers
2.59K photos
304 videos
57 files
1.91K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
#каляндар #сакавік
18 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Дзень Парыскай камуны
Дзень унутраных войскаў РБ

* * *
— 18 сакавіка 1889 г. нарадзіўся Канстантын Палікарповіч, беларускі археоляг.

— 18 сакавіка 1894 г. нарадзіўся Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзяяч.

— 18 сакавіка 1903 г. нарадзіўся Міхась Маскалік, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч у Заходняй Нямеччыне, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 стагодзьдзя, душпастыр і пэдагог. Доктар філялёгіі.

— 18 сакавіка 1928 г. нарадзіўся Юрась Станкевіч, дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.

— 18 сакавіка 1932 г. нарадзіўся Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт.

— 18 сакавіка 1960 г. нарадзіўся Ўладзімер Ухцінскі, беларускі эстрадны сьпявак і кампазытар.

— 18 сакавіка 1962 г. нарадзіўся Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі.

— 18 сакавіка 1983 г. нарадзіўся Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец, сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані.

† † †
— 18 сакавіка 1758 г. памёр Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзяяч, матэматык і архітэктар.

— 18 сакавіка 2010 г. памёр Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.

_____
— 18 сакавіка 1241 г. манголы спустошылі Кракаў.

— 18 сакавіка 1595 г. вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза надаў Наваградку мескі герб.

— 18 сакавіка 1791 г. прыняты закон «Аб вольных местах» у Рэчы Паспалітае.

— 18 сакавіка 2018 г. утварыўся атрад, які стаўся асноваю Беларускага палка — канвойнага падразьдзелу ў БССР.

— 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, паводле якой беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні. Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі» https://www.svaboda.org/a/30483279.html .

— 18 сакавіка 1992 г. парлямэнт Беларусі загадаў ураду распачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сілаў.

— 18 сакавіка 2006 г. за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў абанэнты апэратара Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца праліцьцё крыві і правакацыі.

— 18 сакавіка 2017 г. у Менску адбыліся ператрусы на кватэрах Паўла Букі і Зьмітра Канаплянікава — сябраў зарэгістраванага ў Літве грамадзкага аб’яднаньня «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі».

— 18 сакавіка 2017 г. у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску па некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам №3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.

— 18 сакавіка 2018 г. больш за 150 чалавек прыйшлі на галоўную плошчу ў Берасьці, каб выказаць традыцыйны маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

— 18 сакавіка 2019 г. Менгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках ля Палацу спорту і на плошчы Свабоды. А ўлады Горадні дазволілі сьвяткаваць #БНР101. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкі.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
24 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 3. Заканчэньне)

— 24 сакавіка 2019 г. у менскім Кіеўскім сквэры доўжыўся больш за пяць гадзінаў санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці БНР, арганізаваны Правацэнтрысцкай кааліцыяй (АГП, БХД і рух «За свабоду») і БСДП(Г), і зладжаны літаральна за чатыры дні. Гралі гурты «Разьбітае сэрца пацана», «Дай дарогу» (яны сьпявалі і днём раней на #БНР101 у Горадні), N.R.M. і іншыя. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29839303.html і відэа https://www.youtube.com/watch?v=oJM25cSY7lM)
Зьмітра Дашкевіча затрымалі «людзі ў цывільным» пасьля прамовы са сцэны мітынга-канцэрту ў Кіеўскім сквэры.
— каля 250 берасьцейцаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем сабраліся на плошчы Леніна і прайшлі шэсьцем па цэнтральных вуліцах — Пушкінскай і Савецкай.
— горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцыёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.
беларусы ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі зладзілі ў цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, ужо традыцыйную акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі.
— у Празе на 101-ю гадавіну БНР беларусы наведалі магілы прэзыдэнтаў Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі.
беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень Волі разам з Касьцюшкам і Міцкевічам. Імпрэза распачалася зь мітынгу каля помніка Тадэвушу Касьцюшку, пасьля гэтага больш за 100 чалавек прайшлі шэсьцем праз цэнтар Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу.

— 24 сакавіка 2020 г. прэм'ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі абвясьціў «локдаўн» на усёй тэрыторыі краіны на тры тыдні. Людзям абмежавалі выхад з жытла і забаранілі пераезды паміж населенымі пунктамі.
Гішпанія паведаміла пра 6584 новыя выпадкі каранавірусу за ноч, больш за 500 чалавек памерлі. Ужо больш за 2500 чалавек у Гішпаніі сталі ахвярамі каранавірусу. Гішпанскія салдаты знаходзілі мёртвых у дамах састарэлых.
Літва ўвяла абавязковы двухтыднёвы карантын пры ўезьдзе ў краіну. Польшча ўвяла жорсткі карантын, штраф за парушэньне — $1200. У Вялікай Брытаніі абвясьцілі агульнанацыянальны карантын у сувязі з каранавірусам.
— мінадукацыі Беларусі паведаміла, што ў школах на вакацыях адкрыюць дзіцячыя лягеры.

Пра падзеі 24 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/24

Пра падзеі 24 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/24

. . .
#каляндар #сакавік
25 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 3. Заканчэньне)

— 25 сакавіка 2019 г. на сьвята Дня Волі беларусы ў Празе, як заўсёды, ускладалі кветкі да магілаў старшыняў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі ды іншых дзеячоў — у тым ліку да магілы Міколы Вяршыніна.
— у Гомлі адбылася акцыя памяці герояў БНР, у Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
— у розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101.
— у Менску Ніну Багінскую двойчы за вечар затрымалі за нацыянальную сымболіку, на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
— у Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкаў вызвалілі.
— па выніках двух дзён сьвяткаваньня арганізатары налічылі на Дні Волі ў Менску 5-7 тысяч чалавек, міліцыя — 1,5 тысячы.
— розных гарадах прайшлі народныя салюты ў гонар Дня Волі.

— 25 сакавіка 2020 г. траціна насельніцтва Зямлі ва ўмовах карантыну. Больш за 2,6 мільярда чалавек у дзясятках дзяржаваў сьвету знаходзіліся ў рэжыме абмежаваньняў — перш за ўсё на перамяшчэньне і сацыяльныя кантакты — у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
— колькасць ахвяр COVID-19 у сьвеце за содзень перавысіла 20 тысячаў. Агульная колькасць выяўленых інфікаваных у сьвеце перавысіла 450 тысячаў. Зь іх больш за 110 тысячаў выздаравелі.
— ва Ўкраіне абвясьцілі надзычайную сытуацыю і падоўжылі карантын да 24 красавіка.
— у Магілёве вучням і настаўнікам забаранілі камэнтаваць у сацыяльных сетках допісы пра каранавірус.
Вайцюшкевіч зьняў кліп «25 сакавіка» да Дня Волі — https://youtu.be/8Ek2SMjgs10 .
гарадзенцы ранкам 25 сакавіка сабраліся ў цэнтры гораду, каб зачытаць Трэцюю Ўстаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі і прасьпяваць нацыянальныя гімны. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/30507936.html)
— старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, былы кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Зянон Пазьняк, які цяпер знаходзіўся ў Нью-Ёрку, павіншаваў суайчыньнікаў з Днём Волі і заклікаў адзначыць Дзень Волі дома, зь сям'ёй — з прычыны пандэміі.
— у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР "Радыё Свабода" правяла тэматычную жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі — https://www.youtube.com/watch?v=qvsm2hRhi_Y
арганізатары канцэрту ў гонар гадавіны незалежнасьці БНР — паведамілі аб праблемах зь інтэрнэтам, празь якія немагчымая жывая трансьляцыя канцэрту.
— супраць галоўнага рэдактара онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука завялі крымінальную справу нібыта за хабар. Сяргей Сацук вядомы сваімі журналісцкімі расьсьледаваньнямі, адно зь іх — пра пастаўкі ў Беларусь незарэгістраванай вакцыны «Эўпэнта».

Пра падзеі 25 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/25

Пра падзеі 25 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/25

. . .
18 сакавіка
Дзень Парыскай камуны
Дзень унутраных войскаў РБ


ПАДЗЕІ

1241 — атрады мангольскай Арды спустошылі Кракаў.

1595 — вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза надаў Наваградку мескі герб.

1791 — прыняты закон «Аб вольных местах» у Рэчы Паспалітае.

1871 — Парыская камуна ўзяла ўладу ў горадзе. Урад Францыі эвакуяваўся.

1918 — утварыўся атрад, які стаўся асноваю Беларускага палка — канвойнага падразьдзелу ў БССР.

1921 — у Рызе паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, паводле якой беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні. Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі» https://www.svaboda.org/a/30483279.html .

1992 — парлямэнт Беларусі загадаў ураду распачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сілаў.

2006 — за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў абанэнты апэратара Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца праліцьцё крыві і правакацыі.

2017
— у Менску адбыліся ператрусы на кватэрах Паўла Букі і Зьмітра Канаплянікава — сябраў зарэгістраванага ў Летуве грамадзкага аб’яднаньня «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі».
— у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску па некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам №3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.

2018 — больш за 150 чалавек прыйшлі на галоўны пляц у Берасьці, каб выказаць ужо традыцыйны маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

2019 — Менгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках ля Палацу спорту і на плошчы Свабоды. А ўлады Горадні дазволілі сьвяткаваць #БНР101. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкі.

2020
— кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча затрымалі "для тлумачэньняў" пра старыя крымінальныя справы. Ён пасьпеў пазваніць паплечнікам і ўключыць на кароткі час трансьляцыю ў ВК.
Расея забараніла ўезд усім іншаземцам, у тым ліку беларусам. Дакладна апоўначы 18 сакавіка супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ Расеі пачалі разварочваць легкавікі, якія ехалі ў бок Расеі. І ў цягніках перасячы беларуска-расейскую мяжу маглі толькі грамадзяне Расеі.
за дзень у Італіі ад каранавірусу памерлі 475 чалавек.
— «Белпошта» прыпыніла прыём пасылак ва ўсе краіны, акрамя Расеі і Кітаю. У Эўропе не засталося краінаў без каранавірусу — першыя выпадкі выявілі ў Чарнагорыі. У Расеі дзяцей адправілі на датэрміновыя вакацыі з-за каранавірусу, а ў Беларусі адмовіліся нешта мяняць.
— мінабароны рыхтавалася да параду 9 траўня, нягледзячы на каранавірус. 2000 вайскоўцаў прыбылі ў Менск. «Рызыкі ў вайсковым калектыве зьведзеныя да мінімуму», — запэўнівалі ў міністэрстве абароны.
— «Беларусьфільм» перанёс на травень прэмʼеру фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» паводле раману Рублеўскай, каб пераагучыць яго на беларускую мову.
— іншыя падзеі 18 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 18 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/18

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/18

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/18


#гісторыя #каляндар #сакавік
24 сакавіка

ПАДЗЕІ
(Частка 2. Заканчэньне)

2018
— затрымалі берасьцейскіх блёгераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. У Бабруйску затрымалі актывістку БХД Таісію Кабанчук, якая падавала заяўку на мітынг, іншую заяўніцу — актывістку Галіну Сьмірнову — ужо трымалі ў мясцовым ІЧУ да суду, прызначынага на 26 сакавіка. Каля будынка Вялейскага раённага Дома культуры быў затрыманы Аляксей Сюдак, кіраўнік Вялейскай раённай арганізацыі партыі БНФ.
— у Кіеўскім сквэры Менску Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ правяла сьвяточныя мітынг і канцэрт, прысьвечаныя стагадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29120950.html і відэа https://www.youtube.com/watch?v=QnhnOUj9t8k).
— сьпявак Лявон Вольскі выступіў ў менскім клюбе «Бруге» з канцэртам, прысьвечаным 100-й гадавіне. Да канцэрту на Дзень Волі пачалі рыхтаваць пляцоўку ля Опэрнага тэатру.
— у Кіеве сьвяткаваньне 100 гадоў БНР пачалося з канцэрту ў гарадзкой мэрыі. Вечарына пачалася зь віншаваньняў прадстаўніка кіеўскай арганізацыі Ўсеўкраінскай арганізацыі «Свабода», а таксама беларускіх добраахвотнікаў, якія служылі на Данбасе.

2019
— у менскім Кіеўскім сквэры доўжыўся больш за 5 гадзінаў санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці БНР, арганізаваны Правацэнтрысцкай кааліцыяй (АГП, БХД і рух «За свабоду») і БСДП(Г), і зладжаны літаральна за чатыры дні. Гралі гурты «Разьбітае сэрца пацана», «Дай дарогу» (яны сьпявалі і днём раней на #БНР101 у Горадні), N.R.M. і іншыя. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29839303.html і відэа https://www.youtube.com/watch?v=oJM25cSY7lM)
Зьмітра Дашкевіча затрымалі «людзі ў цывільным» пасьля прамовы са сцэны мітынга-канцэрту ў Кіеўскім сквэры.
— каля 250 берасьцейцаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем сабраліся на плошчы Леніна і прайшлі шэсьцем па цэнтральных вуліцах — Пушкінскай і Савецкай.
— горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцыёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.
беларусы ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі зладзілі ў цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, ужо традыцыйную акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі.
— у Празе на 101-ю гадавіну БНР беларусы наведалі магілы прэзыдэнтаў Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі.
беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень Волі разам з Касьцюшкам і Міцкевічам. Імпрэза распачалася зь мітынгу каля помніка Тадэвушу Касьцюшку, пасьля гэтага больш за 100 чалавек прайшлі шэсьцем праз цэнтар Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу.

2020
— прэм'ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі абвясьціў «локдаўн» на усёй тэрыторыі краіны на тры тыдні. Людзям абмежавалі выхад з жытла і забаранілі пераезды паміж населенымі пунктамі.
Гішпанія паведаміла пра 6584 новыя выпадкі каранавірусу за ноч, больш за 500 чалавек памерлі. Ужо больш за 2500 чалавек у Гішпаніі сталі ахвярамі каранавірусу. Гішпанскія салдаты знаходзілі мёртвых у дамах састарэлых.
Літва ўвяла абавязковы двухтыднёвы карантын пры ўезьдзе ў краіну. Польшча ўвяла жорсткі карантын, штраф за парушэньне — $1200. У Вялікай Брытаніі абвясьцілі агульнанацыянальны карантын у сувязі з каранавірусам.
— мінадукацыі Беларусі паведаміла, што ў школах на вакацыях адкрыюць дзіцячыя лягеры.
— іншыя падзеі 24 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 24 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/24

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/24

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/24


#гісторыя #каляндар #сакавік
25 сакавіка

ПАДЗЕІ
(Частка 2. Заканчэньне)

2018
у Праскай ратушы адбыўся ўрачысты прыём з удзелам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Акцыі салідарнасьці і сьвяточныя вечарыны прайшлі ў Нью-Ёрку ды іншых гарадох.
«Радыё Свабода» выставіла для чытаньня і спампоўваньня электронную вэрсію 1-га тому “Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі” (1998).
— мітынгі-канцэрты дазволеныя ў Берасьці, Горадні, яшчэ дзясятку гарадоў Беларусі. Дзень Волі на Магілёўшчыне: затрыманьні, малітва за Беларусь, юбілей БНР на магіле паўстанца-каліноўца. У Віцебску Дзень Волі адзначылі ўскладаньнем кветак.
— апоўдні адбыўся «хапун» на пляцы Якуба Коласа ў Менску, адкуль Статкевіч зьбіраўся з шэсьцем, — дзясяткі затрыманых.
— у Менску цэнтральны сьвяточны канцэрт пачаўся на Траецкай гары ля менскага Опэрнага тэатру а 13-й — бясплатны і санкцыянаваны. З-за павольнага інтэрнэту перадаваць рыхтаваную жывую трансьляцыю была праблематычна. Фотарэпартаж.
— на старонцы Ўладзімера Някляева ў фэйсбуку зьявіўся ягоны верш з-за кратаў «Дзень Волі. Да 100-годзьдзя БНР».
— на выхадзе з пляцоўкі «Сьвята Незалежнасьці» ля Опэрнага тэатру ў Менску затрымлівалі людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Агулам на Дзень Волі ў Беларусі затрымалі больш за 100 чалавек.
вынікі Дня Волі 2018 на відэа.

2019
— на Дзень Волі беларусы ў Празе ўскладалі кветкі да магілаў старшыняў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі, ды іншых дзеячоў.
— у Гомлі адбылася акцыя памяці герояў БНР, у Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
— у розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101.
— у Менску Ніну Багінскую двойчы за вечар затрымалі за нацыянальную сымболіку, на Кастрычніцкім пляцы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз 3 гадзіны без пратаколаў вызваленыя ўсе, акрамя Талстой.
— у Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкаў вызвалілі.
— па выніках двух дзён сьвяткаваньня арганізатары налічылі на Дні Волі ў Менску 5-7 тысяч чалавек, міліцыя — 1,5 тысячы.
— розных гарадах прайшлі народныя салюты ў гонар Дня Волі.

2020
— траціна насельніцтва Зямлі ва ўмовах карантыну. Больш за 2,6 мільярда чалавек у дзясятках дзяржаваў сьвету знаходзіліся ў рэжыме абмежаваньняў — перш за ўсё на перамяшчэньне і сацыяльныя кантакты — у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
— колькасць ахвяр COVID-19 у сьвеце за содзень перавысіла 20 тысячаў. Агульная колькасць выяўленых інфікаваных у сьвеце перавысіла 450 тысячаў. Зь іх больш за 110 тысячаў выздаравелі.
— ва Ўкраіне абвясьцілі надзычайную сытуацыю і падоўжылі карантын да 24 красавіка.
— у Магілёве вучням і настаўнікам забаранілі камэнтаваць у сацыяльных сетках допісы пра каранавірус.
Вайцюшкевіч зьняў кліп «25 сакавіка» да Дня Волі.
гарадзенцы ранкам 25 сакавіка сабраліся ў цэнтры гораду, каб зачытаць Трэцюю Ўстаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі і прасьпяваць нацыянальныя гімны. [Падрабязьней]
— старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, былы кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Зянон Пазьняк зь Нью-Ёрку павіншаваў суайчыньнікаў з Днём Волі і заклікаў адзначыць Дзень Волі дома, зь сям'ёй з прычыны пандэміі.
— у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР "Радыё Свабода" правяла тэматычную жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі.
арганізатары канцэрту ў гонар гадавіны незалежнасьці БНР — паведамілі аб праблемах зь інтэрнэтам, празь якія немагчымая жывая трансьляцыя канцэрту.
— іншыя падзеі 25 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 25 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/25

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/25

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/25


#гісторыя #каляндар #сакавік