Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Forwarded from sacral_BY
#стамбул #sacral_industrial #sacral_museum
Незвычайнае і цудоўнае месца ёсць у Стамбуле. Энэргетычны музей у будынку першай цеплаэлектрастанцыі ў горадзе, якая працавала з 1911 года і была адзінай ажно да 1983 года. Усе механізмы цудоўна захаваліся: турбіны з электрагенератарамі і вялікі пункт кіравання. Здаецца, усё гэта нават зараз можна пусціць у працу!

Знаходзіцца музей на тэрыторыі ўніверсітэту, уваход – вольны, толькі трэба мець пашпарт, каб патрапіць на тэрыторыю. У горадзе ўвогуле ўсякія грамадскія ўстановы абнесеныя калючым дротам і ахоўваюцца ўзброенымі людзьмі.

Так, спадарства. Пэўны час буду разбаўляць беларускі кантэнт допісамі пра былы Канстанцінопаль. Не сумнявайцеся, мясціны вартыя ўвагі.
Царква ў Комсічах зусім развалілася. Выратоўваць ніхто не збіраецца, дык хоць бы абмеры правялі пакуль ёсць што абмяраць. Можа нашчадкі будуць больш зацікаўленыя і па абмерах адновяць.

Крыніца
#разбурэнне #цэрквы #драўлянаедойлідства
Спадчына
А вось і сама кардонная фабрыка ў Віцебску, на месцы якой будзе пабудавана Сафія. На пярэднім плане яўрэйскія могілкі па пр. Чарняхоўскага, якія маляваў Марк Шагал, відаць, таму, што тут пахаваныя яго бацькі. Як многія іншыя могілкі, асабліва чамусьці яўрэйскія…
Віцебскія ўлады не збіраюцца выпраўляць грубую памылку, дапушчаную пры складанні генеральнага плана горада і праекта дэталёвай планіроўкі раёна, паводле якіх плануецца забудавай жыллём найстарэйшыя яўрэйскія могілкі горада... таму што яны ўсё ўзгаднілі! Вось як! Паводле заканадаўства на месцы могілак, у тым ліку ліквідаваных, можа быць только рэкрэацыяйныя зона.

Могілкі на планах горада фіксуюцца з 1820-х гадоў, ёсць яны і на найбольш падрабязным плане горада за 1904 год. У 1919 годзе могілкі былі закрыты да пахаванняў, фіксуюцца на нямецкіх фотаздымках 1940-х і карцінах Марка Шагала.

У 1960-х гадоў у рамках хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі надмагіллі на могілках былі знішчаны, але эксгумацыя целаў не ажыццяўлялася. У адрозненне ад многіх іншых могілак Віцебска, якія былі забудаваны, а значыць, хутчэй за ўсё, пры будаўніцтве целы былі часткова “ўтылізаваны”, Лучоскія яўрэйскія могілкі ніколі не забудоўваліся і дагэтуль уяўляюць пустку.
Паводле артыкула 15 закона “О погребении и похоронном деле”:
Использование территории бывшего места погребения после переноса разрешается только под зеленые насаждения по истечении двадцати лет с момента его переноса. Возведение зданий и сооружений на этой территории запрещается.”

У зацверджаным генеральным плане ж тэрыторыя былых могілак абазначана не як месца пахавання (П-2.3) ці рэкрэацыйная зона (Р), але як зона змяшанай забудовы (Ж-3), што парушае заканадаўства аб пахаваннях. Аналагічная сітуацыя і з дэталёвым планам шматкватэрный жылой забудовы па пр. Чарняхоўскага, дзе на гэтай тэрыторыі размешчана зона зона змяшанай грамадска-жылой шматкватэрнай забудовы перменнай павярховасці (1-16 пав.) (Ж-3) першай чаргі рэалізацыі.

У адказе выканкама адзначана, што пры распрацоўцы гэтых праектаў яны былі ў курсе існавання могілак, бо рабілі запыт у Інстытут гісторыі, але, атрымліваецца, праігнаравалі гэты факт і палажэнні заканадаўства аб пахаваннях, намаляваўшы там новы перспектыўны раён.

#віцебск #могілкі #ахова #яўрэйскаяспадчына
Чамусьці, на іхнюю думку, парушэнне закона апраўдваецца тым, што праекты прайшлі грамадскае абмеркаванне. А могілкі разглядаюць выключна як "археалагічны аб'ект", які можна цалкам даследаваць паралельна з будоўляй і выкрасліць са спісу.

У сувязі з гэтым планую абскарджваць рашэнне вышэй, на ўзроўні пракуратуры і аблвыканкама.
Зацверджаны праект зон аховы жылога корпуса былога трынітарскага кляштара па вул. Камсамольская, 21 у Оршы.

Нічога цікавага ў яго не закладзена, наадварот, я б сказаў, што выкананы ён досыць фармальна. Да кляштара натуральным чынам прымыкаў касцёл Святой Тройцы, знішчаны камуністамі ў 1960 годзе ў рамках антырэлігійнай кампаніі. Але ў праекце яго абрысы ніяк не паказаны, у тэксце няма ніводнай згадкі пра магчымасць і неабходнасць аднаўлення гэтага важнага элемента гістарычнага комплексу, або хаця б выяўлення на мясцовасці (брукам, азеляненнем).

Праігнараваны і той факт, што гістарычна кляштар ахопліваў куды большую тэрыторыю. У праекце цалкам адсутнічае зона аховы архелагічнага пласта - 300 гадоў людзі жылі тут, вялі сваю гаспадарчую і рэлігійную дзейнасць, а культурны пласт не нарасцілі, так атрымліваецца? 🤡 Цяпер земляныя работы могуць цалкам законна без навуковага суправаджэння праводзіцца па падмурках дапаможных пабудоў, агароджы без іх вывучэння, фіксацыі і захавання, археалагічныя артэфакты, разам з зямлёй будуць проста вывозіцца куды-небудзь.

Гэта ўжо не першы праект, дзе на археалогію забілі. Цікава, чаму на гэты факт распрацоўшчыкам не паказваюць спецыялісты Мінкультуры, праз чые рукі праходзяць усе праекты?

#ахова #орша #касцёлы