Магілёўскі гарвыканкам правёў з 19 ліпеня па 18 жніўня грамадскае абмеркаванне па вертыкальнай паркоўцы, якую паставілі перад мастацкім музеем яшчэ ў сакавіку. 🤡
У канцы сакавіка перад фасадам будынка пазямельна-сялянскага банка (цяпер абласны мастацкі музей), які пабудаваны ў стылі мадэрн у 1903-1914 гадах і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, узводзіцца сінія металічная гаргара — вертыкальная паркоўка ад мясцовага «Магілёўліфтмаша».
Па-першае, гэтае дысгарманічнае збудаванне парушае візуальнае ўспрыманне помніка архітэктуры, па-другое — яна ў прынцыпе не можа быць зараз узведзена ў гэтым месцы.
Прычыны таму дзве: у 2021 годзе былі значна пашыраны на поўнач граніцы гістарычнага цэнтра, але ягоны праект зон аховы так і застаўся нескарэктаваным аж у версіі 2005 года. Паколькі ў 2020 годзе катэгорыя гістарычнага цэнтра горада была паднятая да другой (рэспубліканскага значэння), узгадненні работ у яго межах адбываюцца праз Міністэрства культуры.
Другая прычына - будынак банка хоць і знаходзіцца цяпер у межах гістарычнага цэнтра, але з'яўляецца самастойнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, для якой увогуле не выяўлены зацверджаны праект зон аховы. Без яго зацвярджэння распрацоўка праектнай дакументацыі для аб'ектаў побач з ім забаронена палажэннямі Кодэкса аб культуры.
Абноўлены праект гістарычнага цэнтра мог бы ўключаць і каштоўнасці, якія знаходзяцца на ягонай тэрыторыі, але не ўваходзяць у ягоны склад (часам так робяць, каб не драбніць на асобныя будынкі комплексы і ансамблі, для якіх ахова мусіць быць агульнай), але ўжо трэці год яго ніяк не могуць прыняць. Паводле нашых звестак, яго адклікалі мясцовыя ўлады "на дапрацоўку", калі не ўдалося ўвапхнуць у гістарычным цэнтры 16-павярховы офіс.
Але і ў гэтым горадзе, як і ў Віцебску з яўрэйскімі могілкамі, на прамое парушэнне заканадаўства пляваць, бо ў іх жа прайшло без заўваг грамадскае абмеркаванне!
#Магілёў #ахова

Forwarded from Пошукі старога Гомеля
Яўген Торлін — архітэктар стараабрадзец, які зрабіў Гомель падобым да Кіева.
Артыкул аказаўся аб'ёмным і насычаным унікальнымі матэрыяламі. Пра Торліна раней ніхто болей не пісаў.
Таму і ў незвычайным фармаце.
https://telegra.ph/YA%D1%9Egen-Torl%D1%96n-08-26

У Магілёве на доме па Першамайскай, 32 мяняюць балконы. Будынак размешчаны на тэрыторыі гістарычнага цэнтра, але ніводнай «сталінцы», хоць іх тут і не шмат, не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Праўда, ён унесены ў ПЗА гістцэнтра, як каштоўная забудова, для якой забараняецца змяняць характар архітэктуры фасадаў.
Балконы маюць важнае значэнне ў савецкай неакласіцы, яны заўсёды багата дэкарыраваны прафіляванымі паяскамі, балясінамі, магутнымі кранштэйнамі з арнаментальнай парэзкай. Вельмі сумняваюся, што ў Магілёве для «непомніка» будуць замарочвацца і ўзнаўляць дакладна як было.
Як лічыце, наколькі насраць праекціроўшчыкам, заказчыку і мясцовым уладам насраць на рэгламенты і выгляд свайго горада? (Падказка: за апошнія гады зуродваны паштамт, дом на рагу Піянерскай і Лепяшынскага, будынак па Піянерскай, якія мелі аналагічны статус).
#магілёў #дэградацыя #савецкаяспадчына

⚡️⚡️⚡️ У Вільні знялі шыльду беларускаму камуністу Браніславу Тарашкевічу ⚡️⚡️⚡️
Абнаўляецца
Абнаўляецца
Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
У былой штаб-кватэры беларускіх арганізацый па Віленскай вуліцы, 37 (Vilniaus g., 37) у Вільні пачынаецца рамонт. На фасадзе ўжо змантаваны рыштаванні.
У левым крыле будынка ў розны час месціліся рэдакцыі радыкальных часопісаў, бюро Таварыства беларускай школы, Школьнай рады, Беларускі студэнцкі саюз. У некалькіх пакойчыках тут жылі дзеячы беларускага адраджэння: кампазітар Антон Грыневіч і мастак Язэп Драздовіч.
У 1923-1926 гадах тут жыў беларускі грамадска-палітычны дзеяч і мовазнавец Браніслаў Тарашкевіч. У наш час яму была прысвечана памятная шыльда, усталяваная на будынку. На час рамонту шыльду знялі.
#Вільня #Віленская #беларусы #рамонт #гістарычнаязабудова

Forwarded from Urban Hrodna - городская среда Гродно
Тэрыторыю першага гарадзенскага мясакамбіната (старой рэзні) на вул. Камунальнай прадалі разам з будынкамі.
💰16 капітальных аб’ектаў з прыбудовамі і права арэнды зямлі на 50 гадоў каштавала 570 150 руб. ($ 180 тыс.)
Мясакамбінат прадавалі з 2019 г. Тады кошт быў удвая большым.
🧐Сярод нерухомасці - склад 1911 г.п., вежа, тэхнічны басейн з бетонным дном. Некаторыя будынкі ёсць помнікамі прамысловай архітэктуры...
Горад вырашыў, што на гэтым месцы мусіць быць жылы квартал з таўнхаўсаў. Гэта закладзена ў Генплан.
▫️Будынкі трэба будзе перабудаваць пад жылыя, таксама можна ўзвесці аб’екты сацыяльнага абслугоўвання.
▫️Тэрмін - 4 гады з моманту падпісання дамоў аб продажы.

Раскрыццё насценнага жывапісу ў былым кляштары францысканцаў у Пінску. З архіва Аркадзя Шпунта.
#Пінск #манастыры #раскрыццё #роспісы
#Пінск #манастыры #раскрыццё #роспісы