Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Як архітэктару вельмі прыглянуліся вокладкі кніг «Трэскі на хвалях» Цішкі Гартнага і «Веснаход» Міхася Чарота за 1924 год. Пачаў шукаць аўтара.

Здавалася б пры чым тут архітэктура? Насамрэч іх стварыў Аляксандр Іванавіч Баранскі (1890—1965). У 1920-я гады з Ленінграда былі запрошаны мастакі А. Баранскі, М. Кірнарскі, В. Літко, Л. Хіжынскі, якія ўдзельнічалі ў афармленні беларускіх выданняў. Але Баранскі чамусьці ў 1930-я вярнуўся ў Маскву, дзе ўвайшоў у брыгаду Барыса Іафана па ажыццяўленні праекта Палаца Саветаў (1931—1933). Аўтар шэрагу праектаў грамадзянскіх будынкаў. Быў адным з сааўтараў праекта Павільёна СССР на Міжнароднай выстаўцы ў Парыжы 1937 года.
Нямецкі ДАП, адноўлены пры рэстаўрацыі Крэўскага замка.

Крыніца

#рэстаўрацыя #крэва #замкі #першаясусветнаявайна #фартыфікацыя
Вяртанне барочнага каларыту касцёлам у Польшчы:

* Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пры кляштары капуцынаў. Люблін, 1726-1733
* Касцёл Святых Янаў. Кракаў. 1715-1723
* Калегіяцкая базіліка. Познань. 1651-1705
* Касцёл Святога Войцеха і Святога Станіслава Біскупа. Каліш. 1592-1597
* Касцёл на Скалцы. Кракаў. 1733-1751
* Касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Янаў Любельскі. 1694-1769
* Касцёл францысканцаў. Пшэмысль. 1754-1778
* Касцёл Святога Францыска Ксаверыя. Красныстаў. 1695-1717
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Свента Ліпка. 1688-1730
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Сейны. 1750-1779

У Беларусі пакуль не так шмат прыкладаў - рэстаўрацыя фасадаў нясвіжскага касцёла Божага Цела і мінскага касцёла Святога Іосіфа. А можа быць больш!

#каларыстыка #барока #касцёлы #польшча #замежжа