Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Абмеры касцёла францысканскага кляштара 1822 года пабудовы ў Ашмянах.

Ну абмеры і абмеры, скажаце вы, такіх сотні. І не будзеце мець рацыі. Гэта ўнікальны гістарычны дакумент.

Прыгледзьцеся да надпісаў - яны выкананы на літоўскай мове. І выкананы абмеры, вы не паверыце, у 1942 годзе! У разгар Другой сусветнай вайны.

Чаму надпісы на літоўскай патлумачыць даволі проста - Ашмяны былі цэнтрам павета ў Генеральнай акрузе Літва, створанай нацыстамі. Версія, што чарцяжы рабіліся па-літоўску недзе ў эвакуацыі, выглядае мала праўдападобнай.

Куды больш складана патлумачыць навошта. Можна выказаць здагадку, што справа аховы спадчыны ў Літве не перарывалася ў час вайны.

Дарэчы спадарыня, якая выканала чарцяжы, нехта "Хорькова В.Г." пасля вайны абмярала Дабравешчанскую царкву ў Віцебску, пра ганебнае знішчэнне якой "крэпкімі хазяйственнікамі" мы пісалі раней. Але больш пра яе нічога адшукаць не удалося.

У Беларусі абмеры помнікаў архітэктуры публікаваліся ўсяго аднойчы - гэта выданне Уладзіміра Чантурыі «Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии», якое пабачыла святло ў 1980-я гады. За часамі незалежнасці нічога падобнага не прадпрымалася, бо помнікі фактычна ніхто мэтанакіравана і не вывучае ў Беларусі. Мізэрная колькасць публікацый па архітэктуры, яшчэ менш натурных даследаванняў. Нават тыя, што робяцца ў час рамонтаў, кладуцца ў архівы праектных арганізацый.

#Ашмяны
Сёння касцёл у Ашмянах выглядае так
#ашмяны
Цікава, што за святы і адкуль зараз на рэстаўрацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі? Можа хто апазнае.
Спадчына
Цікава, што за святы і адкуль зараз на рэстаўрацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі? Можа хто апазнае.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У чаціку адшукалі: скульптура Святога Амброзія Медыяланскага, заступніка пчаляроў, вывезеная з неназванага касцёла ў Слоніме ў час навуковай экспедыцыі ў 1969 годзе.

Цікава, навошта ў Беларусі створаны сайт «Дзяржаўны каталог Музейнага фонду», калі там няма такіх значных рэчаў?

#Слонім #касцёлы
Праз паўгода часткова аднавіў працу Беларускі N-корпус.

Часткова, бо рады ягоныя вельмі парадзелі. Можна па асобных падкарпусах параўнаць што змянілася. Афіцыйнай прычынай спынення працы называлася "недастатковая магутнасць сервераў".

Не аднавіліся Корпус беларускай Вікіпедыі (124 млн слоў), Канкарданс беларускай мовы XIX ст., які ўключаў практычна ўсе захаваныя творы мастацкай літаратуры, напісаныя ў названы перыяд на беларускай мове (287 тыс. слоў), Корпус неапрацаных тэкстаў (907 млн слоў), у які ўваходзілі сайты Камунікат (465 млн слоў) і knihi.com (432 млн слоў).

Яшчэ раней знік масіў тэкстаў беларускамоўных СМІ, якія сёння ў большасці сваёй прызнаныя экстрэмісцкімі. Станам на пачатак 2023 года корпус вэб-рэсурсаў адсутнічаў. У пачатку 2024 яго аднавілі, але ўключае ён толькі БелТА, Звязду, сайты прэзідэнта і Белтэлерадыёкампаніі, якія ніяк не могуць закрыць дзіру. Агулам атрымалася 106 млн слоў.

Скараціліся і іншыя карпусы.
Асноўны корпус у пачатку 2023 налічваў 14,8 тыс. тэкстаў і 44,1 млн слоў, сёння 10,3 тыс. тэкстаў і 17,2 млн. слоў.

Корпус перакладаў у пачатку 2023 налічваў 1,28 тыс. тэкстаў і 7,25 млн слоў, а сёння 17 тэкстаў і 18,9 тыс. слоў. То-бок 0.26%
Пэўны час было пытанне, што знаходзілася на пустым кранштэйне 1940 года на будынку хлебазавода па Ракаўскай вуліцы ў Мінску. Здымкаў не захавалася. Але знайшоўся амаль дакладны аналаг, які пазвярджае адну са здагадак - там вісеў гадзіннік.
#мінск #савецкаяспадчына #гадзіннік
Спадчына
Photo
Што сёння адбываецца на Валожынскай ешыве, пабудаванай у 1803 годзе. З найбольш заўважнага - паставілі фермы даху.

#Валожын #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #яўрэйскаяспадчына
Адшукаў храм-зефірку ў Южынтах пад Рокішкамі (Літва), пабудаваны ў апошнія дні барока - аж у 1792 годзе. Відавочнае выраджэнне стылю.
Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку перажыў бамбёжкі ў горада падчас Другой сусветнай вайны.

Адразу пасля вайны, у 1948 годзе, касцёл быў зачынены і пераўтвораны ў свіран, а ў сховішчах храма захоўвалася соль. Абразы Арханёла Міхаіла, Ісуса Хрыста і Маці Божай былі выратаваны вернікамі, астатняя частка маёмасці была спачатку перададзена ў раённы фінансавы аддзел, а затым прададзена праз крамы раённага спажывецкага саюза. Пасля ліквідацыі збожжавага склада ўлады доўга шукалі прымяненне для храма. Спачатку планавалася размясціць там кінатэатр, затым бібліятэку і нават музей. Пазней касцёл выкарыстоўваўся ў якасці склада і мэблевай крамы, затым у ім размяшчаўся пункт забеспячэння.

У 1976 годзе храм згарэў і стаяў у руінах да 1986 года. За гэты чыс ён канчаткова прыйшоў у заняпад. У выніку таго, што працякаў дах, храм быў амаль цалкам разбураны, фрэскі былі пашкоджаны, а ляпніна была страчана. Працы па аднаўленні касцёла былі завершаны ў 1996 годзе.