Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Куды сыходзіць Гародня?
Адбудоўваюць дом на Мопраўскай,6, які знеслі восенню 2022 г.

Гэта быў апошні гістарычны будынак на вуліцы - тыповая гарадская камяніца кан.XIX-пач.ХХ ст.

Праект прадугледжваў “узвядзенне двухпавярховага будынка з паўторным выкарыстаннем цэглы ад разборкі збудавання для фінальнага вонкавага аздаблення фасада і аднаўлення існуючага дэкору галоўнага фасаду” - пісалі М.Супрону з гарвыканкама ў 2022. Пра адбудову з арыгінальнай цэглы, якую захавалі, - сапраўды, не схлусілі.

На момант зносу ў будынка не было статусу гістарычнай каштоўнасці і нават шэраговай забудовы пад аховай у межах гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна»🤷‍♀️ І быў аварыйны стан

🤔Некаторыя гісторыкі (напр., Ю.Кішык) мяркуюць, што Мопраўская - найстарэйшая вуліца Гародні.

🔍Загадкавая назва - ад абрэвіятуры МОПР (рус. Международная организация помощи борцам революции🫣). Раней яна называлася Narodowa, пад немцамі - Töpfergasse ("Ганчарная").

📸 1 зараз - Kaciaryna Shustka
📸 2 - будынак да зносу
#архітэктурабсср
Слуцкі краяўнаўца Ігар Ціткоўскі:
"90 гадоў таму, у 1934 г. у Слуцку пачалося будаўніцтва гарадской электрастанцыі. Завяршылася яно ў 1936 г. Корпус той электрастанцыі захаваўся да нашага часу. Гэта адметнейшае збудаванне на вуліцы Камсамольскай (раней Шырокая, Сенатарская) з’яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры Слуцка першай паловы 20 стагоддзя.
Выпрацоўка электрычнасці ў горадзе мелася і раней – у 20-я гады ў гарадской лазні ўсталявалі генератар пераменнага току, з дапамогай якога асвятляліся галоўныя гарадскія вуліцы і некалькі будынкаў; у 1926 г. уступіла ў строй электрастанцыя, арганізаваная ў закрытым кальвінскім храме, у тры разы мацнейшая за папярэднюю. Аднак толькі ўступленне ў строй новай электастанцыі дазволіла поўнасцю электрыфіцыраваць горад, электрычнасць атрымалі прадмесці і навакольныя вёскі."
У Іўеўскім раёне не змаглі адшукаць чалавека, які выявіў там каштоўны сонечны гадзіннік вішнеўскага ліцця, выраблены па заказе Міхала Тышкевіча, верагодна, для сваёй рэзідэнцыі ў Валожыне.

Яшчэ адзін артэфакт згублены. Вельмі дзіўна, я думаў пошук людзей за больш чым тры гады добра адпрацаваны на аўтарах абразлівых каментароў, дыскрэдытатараў і іншых распаўсюджвальнікаў экстрэмізму. Але не, усё роўна не адшукалі.

#Валожын
У Любліне існуе Музей усходніх зямель Рэчы Паспалітай (то бок крэсаў усходніх), дзе адным з каштоўных артэфактаў з'яўляецца Пінскі скарб манет і срэбных упрыгажэнняў Х ст., адшуканы, верагодна, у 1930-х. Ягоны шлях да фондаў польскага музея досыць цмяны.

Уразіў фільм, у якім распавядаецца пра яго - якасць здымкі, добры ілюстрацыйны рад, аператарская праца, колькасць экспертаў, 3Д-рэканструкцыя таго, як вырабляліся ўпрыгажэнні. На секунду гэта правінцыйны музей, не сталічны.

https://www.youtube.com/watch?v=pcVb8bAKA8g
У Гродне патрабуюць не будаваць або абмежаваць забудову раёна "Залаты", які можа сапсаваць традыцыйны сілуэт гістарычнай часткі горада. Падпішы!

#Гродна #петыцыі
https://e-petitions.by/petitions/5781
Усё патаемнае становіцца яўным. Мы ўжо не аднойчы пісалі, што немагчыма выключыць аб'ект з Дзяржаўнага спісу законным чынам, бо немагчыма пераадолець умову пра «немагчымасць навуковага аднаўлення», калі ёсць хоць бы фотаздымкі будынка, а яны ёсць заўсёды, нават для самага аддаленага ці рэжымнага аб'екта.

І вось па адным з аб'ектаў, рашэнне па выключэнні якога мы патрабавалі безвынікова ад пракуратуры прызнаць несапраўдным, усё пацвердзілася ад асоб, якія ў гэтым прама ўдзельнічалі.

Гэта мадэрнісцкі дамок па Будзённага, 5 у Брэсце, які быў выключаны са спісу і знішчаны, каб пабудаваць праезд на паркоўку да самага пачварнага будынка ў Беларусі - Брэсцкага тэатра лялек.

«У часе падрыхтоўкі Брэста да юбілею знеслі гістарычны дом на вуліцы Будзёнага.

Выкарыстоўваючы розныя інструменты, яго выключылі са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а чыноўнікі аблвыканкама абгрунтавалі, чаму тое трэба зрабіць».

«Трэба было выканаць тое даручэнне. Я як спецыяліст разумеў, што няма падставаў дом выключаць [са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў]. Мне сорамна. Гэта было няправільна, і мы як чыноўнікі прыклалі да гэтага руку», — прызнаецца былы намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

#Брэст #гістарычнаязабудова #знішчэнне
Работы ў сутарэннях Віцебскай ратушы, дзе плануюць размясціць частку экспазіцыі.

Ратуша пабудавана ў 1775 годзе, але ў допісе гаворыцца пра сутарэнні XVI стагоддзя - яны засталіся ад ранейшай пабудовы ці гэта памылка? 🤔

#Віцебск #ратушы #рэканструкцыя
А можа хто пазнае каплічку на вокладцы кнігі Максіма Лужаніна?
Спадчына
Работы ў сутарэннях Віцебскай ратушы, дзе плануюць размясціць частку экспазіцыі. Ратуша пабудавана ў 1775 годзе, але ў допісе гаворыцца пра сутарэнні XVI стагоддзя - яны засталіся ад ранейшай пабудовы ці гэта памылка? 🤔 #Віцебск #ратушы #рэканструкцыя
Ігар Чарняўскі:

"А ў гэты ж час (1980-я) выконваўся капітальны рамонт Віцебскай ратушы, куды і прапанаваў зазірнуць Ігар Цішкін. Убачанае ўразіла. Па ўсіх прыкметах (характар муроўкі, цэглы) падземная частка помніка архітэктуры выдавала на 17 стагоддзе, што дазволіла нам зрабіць дапушчэнне аб выяўленні мураванай часткі той драўлянай ратушы, якая паказана на "Чарцяжы горада Віцебска 1664 года", што ў выніку перабудовы ў 18 стагоддзі ўвайшла ў аб'ём барочнага збудавання. Давялося, праўда, прыехаць у Віцебск яшчэ праз месяцы чатыры ці пяць, каб зрабіць здымкі."