Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў мясцовыя ўлады адкідалі любыя прапановы па вяртанні назад гістарычных назваў вуліц, заўзята адстойваючы савецкія безаблічныя назвы, ніяк не звязаныя з гарадамі і іхняй гісторыяй. Аргументы таму знаходзіліся розныя: «патрабуе…
Гродзенская гарадская тапанімічная камісія прыняла рашэнне перайменаваць частку вуліцы Горкага на ўчастку ад плошчы Тызенгаўза да скрыжавання вуліц 17 верасня і Камунальнай у гонар Філарэта.

У грамадскім галасаванні па перайменаванні прынялі ўдзел 1968 рэспандэнтаў з Гродна і іншых гарадоў краіны. Падтрымалі праект 90% удзельнікаў галасавання (відаць, царкоўнікі збіралі па прыходах). Уласна астатнія 10% працэнтаў гэта роўна тыя 205 чалавек, якія паставілі подпісы пад нашай петыцыяй, у якой мы абураліся, што шматлікія гады не знаходзілася ні грошай ні жадання вяртаць гістрычныя назвы, а тут не паспеў памерці як вуліцу ў яго гонар пераймяноўваюць.

Нават у цяжкія часы не забывайце ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, ваш голас можа паўплываць на вынік.

#петыцыі #Гродна #тапаніміка
крыніца «Гродна Плюс»
Пасля петыцыі гамельчукоў гарадскія ўлады перадумалі рамантаваць помнік Леніну за 34 тысячы рублёў праз «дэфіцыт сродкаў».

#помнікі #петыцыі #Гомель
Петыцыя прапануе не аднаўляць пуцеправод у цяперашнім выглядзе, каб даць гістарычнаму цэнтру горада, парэзанаму магістралямі на разрозненыя кавалкі, загаіць свае раны. У праекце дэталёвай планіроўкі гістарычнага цэнтра, які быў прыняты ў 2013 годзе і дзейнічае дагэтуль, закладзены тунэль пад плошчай Свабоды. Пры гэтым ён пачынаецца ў глыбіні плошчы Свабоды з-за вышыні існага пуцеправода, калі б ён быў ніжэйшым, то тунэль бы пачынаўся далей і можна было б аднавіць паўночны бок плошчы і Школьную вуліцу.

Таксама прапануецца абмежаваць заезд у цэнтр па сродкам увядзення платы за транзіт, бо аўтаўладальнікі ніяк не ўдзельнічаюць у падтрыманні гісторыка-культурных каштоўнасцей, на якія іхнія аўтамабілі аказваюць негатыўнае ўздзеянне вібрацыяй і выкідамі.

#Мінск #петыцыі
https://petitionsby.win/petitions/5177
Зараз разглядаецца дэталёвы план гістарычнага цэнтра Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы. Але ў самім праекце адсутнічае ўласна рэгенерацыя — адбудова страчанай забудовы. А між тым Мазыр адзін з самых зачышчаных гістарычных гарадоў у Беларусі. У 1985 годзе ў Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, афіцыйным дакуменце, які ўключаў помнікі, узятыя савецкай дзяржавай пад ахову, была і забудова вуліца Савецкай, і жаночая гімназія, дзе вучылася Вера Харужая. Але ў наш час на месцы гэтых помнікаў або пустка, або сцэна і дошка гонару, дык што замінае адбудаваць хоць бы частку страчанага?

Падпішы!


#мазыр #аднаўленне #гістарычнаязабудова #петыцыі
Атрымалі адказ ад Міністэрства культуры на нашу петыцыю стварыць у Магілёве філіял Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, каб захаваць прыклады драўлянага дойліства, якія хутка вымываюцца з гарадской прасторы.

У адказе адзначана, што стварэнне філіяла немэтазгодна, бо будынкі размешчаны дысперсна, не ўтвараюць адзіны квартал ці вуліцу, і пакуль застаюцца жылымі. Таксама згодна з усё тым жа генпланам Музея народнага дойлідства, які не дазволіў вывезці сядзібу Арліцкіх з в. Двор-Гомель, ягоная тэрыторыя прадстаўлена ў выглядзе экспазіцыйных зон гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў цэласнага горадабудаўнічнага ўтварэння — паселішча сельскага тыпу [і што? Паўночны завулак у Мінску гэта філіял музея, але вёскай ніколі не быў, а на тэрыторыі самога музея знаходзіцца дом з вуліцы Вызвалення].

Тым не менш у рамках разгляду пытання аб мэтазгоднасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці аб’ектам драўлянага жылога будаўніцтва, Музею гісторыі Магілёва даручана падрабязнае вывучэнне дадзенай тэмы.

Будзем адсочваць сітуацыю далей і спадзявацца на станоўчы вынік. А пакуль мо варта было б і па Гомелі атывізавацца, ці там ужо нічога не засталася?

Калі вам падабаецца, як мы змагаемся за культурную спадчыну, вы можаце падтрымаць наш канал праз Boosty ці Patreon (уваход праз ВПН).

#Магілёў #петыцыі #драўлянаедойлідства #гістарычнаязабудова #ахова #музеі
У Лідзе хочуць да 700-годдзя года правесці археалагічныя раскопкі, каб ён стаў старэйшым. Але мы лічым, што лепшы спосаб адзначыць гістарычны юбілей — гэта захаваць тыя культурныя каштоўнасці, якія цудам ацалялі ў час вайны.

Унесеныя зараз у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей — замак, чатыры камяніцы, комплекс піўзавода ды два храмы — не ў поўнай меры адлюстроўваюць архітэктурную і гістарычную спадчыну Ліды.

Таму мы прапануем Лідскаму райвыканкаму ў адзначэнне 700-годдзя горада падрыхтаваць прапанову на наданне гістарычным будынкам Ліды статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Падпішы!
https://epetitions.by/petitions/5603

#Петыцыі #гістарычнаязабудова #ліда #ахова
Сёлета Ліда адзначае 700-годдзе. Мясцовыя ўлады «не лічаць неабходным» нешта рабіць, каб узяць цудам ацалелую (горад моцна пацярпеў у час вайны) гістарычную забудову пад ахову. Пра гэта яны паведамілі ў сваім адказе на нашу петыцыю.

Пры гэтым праводзіць раскопкі, каб павялічыць умоўны «ўзрост» горада, яны лічаць неабходным. Імітацыя дзеля імітацыі.

фота archivarta.by
#Ліда #петыцыі #гістарычнаязабудова #непомнік #ахова
Просім адмяніць рашэнне Магілёўскага гарсавета аб прысваенні скверу Герцэна назвы "Тэатральны сквер" праз неналежнае правядзенне апытання меркавання грамадзян, якое падмянілі ананімнай галасавалкай на сайце. Ды й назва ўжо замацаваная за суседняй Тэатральнай плошчы, няма сэнсу яе дубляваць.

Куды больш важна, на нашу думку, вярнуць у гарадскую тапаніміку назвы, якія на дадзены момант вымыліся з ужытку, але раскрываюць багатую гісторыю горада. Дадзены сквер узнік на месцы зрытага гарадскога ўмацавання Старога горада, так званага Блізкага вала, які меў з гэтага боку дзве брамы - Каралеўскую і Ветраную. Таму было б лагічна даць назву «Сквер Блізкі вал» (або «сквер Ветраная брама», «Ветраны сквер»).

ПАДПІШЫ!

#Магілёў #тапаніміка #петыцыі
У Астраўцы надумалі прысвоіць цэлы шэраг назваў безназоўным вуліцам. Палітыка ранейшая - поўная дэнацыяналізацыя. Прапанаваныя да прысваення назвы вуліц Народная, Жураўліная, Добрая, Сямейная, Салаўіная, Ясная, Дружбы, Мірная настолькі абстрактныя, што не нясуць у сабе аніякага сэнсу. Сэнс можна ўгледзець толькі за назвай 17 Верасня, якая ёсць датай уз'яднання Беларусі і якая, здаецца, будзе прысвоена ўпершыню пасля развалу СССР.

У гэты час неўшанаванымі застаюцца імёны выдатных беларусаў, жыхароў Астравеччыны - Альбіна Стаповіча, Янкі Быліны, Мар'яна Богуша-Шышкі, Іосіфа Гашкевіча, Казіміра Сваяка.

Што такога выдатнага, чым можна ганарыцца, зрабілі жураўлі ды салаўі, што іх хочуць ушанаваць перш за беларускіх дзеячаў?

Падпішыце петыцыю супраць бессэнсоўных назваў:
https://petitions.by/petitions/5727

#астравец #тапаніміка #петыцыі
У Гродне патрабуюць не будаваць або абмежаваць забудову раёна "Залаты", які можа сапсаваць традыцыйны сілуэт гістарычнай часткі горада. Падпішы!

#Гродна #петыцыі
https://e-petitions.by/petitions/5781
На сайце адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска штучна накручваюць галасы супраць беларускіх дзеячаў.

На галасаванне вынесена пытанне прысваення гарадскім прыпынкам імёнаў Аркадзя Смоліча, беларускага географа і стваральніка БНР, знішчанага ў час сталінскіх рэпрэсій, і Станіслава Манюшкі, стваральніка першай беларускай оперы. Толькі постаць кінарэжысёра Віктара Турава задавольвае «народ».

Чаму галасы накручваюць? Лічбы супраць няўгодных асоб абсалютна аднолькавыя - 81,59%, 81,23%, 81,06%. Таксама пытанне назвы прыпынкаў, якія размешчаны на праектаваных вуліцах, то бок невядома дзе, быццам бы зацікавіла звыш 1000 чалавек, хоць больш вострыя пытанні не прыцягваюць у такія галасаванні і пары соцень.

Можа на выбарах для ЦВК такія анамаліі норм, але ў жыцці так не бывае.

Перайдзіце па спасылцы і падтрымайце беларускіх дзеячаў, дашліце спасылку сваім сябрам - не дамо беларусафобам падняць галовы!

#петыцыі #тапаніміка #мінск
Спадчына
У Магілёве праваслаўныя царалюбцы хочуць вынішчыць Замкавую гару і адзіны ў цэнтры горада парк пад свой "Дыснейлэнд" — музейны комплекс вакол царквы у гонар Царскіх Пакутнікаў (гісторыя яе пабудовы ў 2000-я гады асобная тэма, можаце пагугліць), у якім будуць…
У Магілёве па выніках грамадскага абмеркавання рэкамендавалі прыняць да рэалізацыі праект музея цара, які прывядзе да знішчэння Замкавай гары з рэшткамі гарадскіх умацаванняў і паловы найстарэйшага парку горада.

З 143 галасоў, сабраных пад петыцыяй супраць будаўніцтва, улічылі толькі 5(!). Пры гэтам аднекуль з дзіркі ад бубліка з'явілася 498 меркаванняў за рэалізацыю - гэта, вядома, мёртвыя душы з епархіі ці ад бюджэтнікаў па разнарадцы. Тое ж самае бачылі па выніках грамадскіх абмеркаванняў і ў іншых гарадах.

Прыведзеныя нарматыўна-прававыя абмежаванні на будаўніцтва ў гэтым месцы цалкам праігнараваны.

Што ж, кіраўніцтва горада будуе сабе той жа помнік, што збудаваў сабе некалі старшыня Віцебска, які загадаў узарваць помнік XII стагоддзя — нашчадкі вам гэтага ніколі не даруюць.

#Магілёў #замкі #паркі #знішчэнне #петыцыі
Падпішыце петыцыю ў Міжнародную асацыяцыю саюзаў архітэктараў супраць ганебнага ўзнагароджання праекта па знішчэнні казармаў па вуліцы Шчорса ў Гродне ў намінацыі «архітэктурная спадчына».

ПАДПІСАЦЬ
#Гродна #петыцыі