Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Паглядзеў «Майстар і Маргарыта». Сачыў не столькі за сюжэтам колькі за эстэтыкай. Аўтары стварылі перакаўны свет савецкага арт-дэко. Арт-дэко, як пісаў раней, адзін з найлепшых стыляў у 20 стагоддзі. Але стыль буржуазны, а таму ў чыстым выглядзе нідзе за савецкім часам не рэалізаваны, хоць уплываў шмат.

І вось з улікам гэтага аўтары не толькі робяць бутафорыю вакол немца-Воланда, для якога гэты стыль цалкам натуральны (глядзіце серыял «Бабілон - Берлін»), але і адной з галоўных натурных дэкарацый робяць Ленінскую бібліятэку (арх. Гельфрэйх, Шчука) - найбольш яскравы прыклад гэтага самага савецкага арт-дэко.

Праўда, арт-дэкошны свет усё ж выдуманы - у кадры мы бачым каласальны горад па амбіцыйным генплане 1935 года: знакаміты Палац Саветаў (арх. Іафан), які ніколі не быў пабудаваны, іншую «папяровую архітэктуру» 1930-х гадоў, а таксама будынак псіхіятрычнай бальніцы, які з'яўляецца сімбіёзам канструктывісцкіх пабудоў з рымскім Калізеем - вельмі папулярнага ў конкурсных праектах таго часу.

Цікава, што нерэалізаваныя праекты праз стагоддзе ўплываюць на мастацтва. Можа і мы калі пабачым фільм, у якім сталіцу БССР усё ж пабудавалі ў Магілёве, напрыклад)
Магіла святара Даніла Канапасевіча ў Багушэвічах, забітага паўстанцамі ў 1863 годзе.

Святар даносіў на паўстанцаў, раз'язджаў з казакамі і ўгаворваў сялян пераследваць «хеўру». Як сцвярджаецца, Канапасевіч жорстка абыходзіўся з палоннымі - насыпаў у рот пяску таму, хто прасіў піць (прывітанне губка з воцатам). Гэтага ўсяго яму не даравалі.

23 мая паўстанцы на чале з Альбінам Цяльшэўскім павесілі святара на ўласных варотах.

Усяго за час паўстання асабіста Каліноўскім былі забіты тры праваслаўныя святары - Данііл Канапасевіч, Раман Рапацкі, Канстанцін Пракаповіч, і плябан Фёдар Юзэфовіч.

У той жа час царскія ўлады пакаралі за датычнасць да паўстання 447 прадстаўнікоў духавенства Беларусі і Літвы, у тым ліку 14 праваслаўных святароў. Яшчэ 8 каталіцкіх ксяндзоў яны прыгаварылі да смяротнага пакарання і расстралялі: Гаргас, Дайліда, Раймунд Зямацкі, Станіслаў Ішора, Антоній Мацкевіч, Ісідар Нарэйка, Тэафіл Рачкоўскі, Адам Фалькоўскі.

За савецкім часам магілу змагара з польскімі мяцежнікамі і тэрарыстамі знеслі. Адноўлены помнік быў толькі ў 1999 годзе.

Паводле даных урадавай Камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, у 1937 годзе было арыштавана 136 900 праваслаўных святароў і царкоўных служак, з іх расстраляна 85 300; у 1938 годзе арыштавана 28 300, расстраляна 21 500; у 1939 годзе арыштавана 1500, расстраляна 900; у 1940 годзе арыштавана 5100, расстраляна 1100; у 1941 годзе арыштавана 4 000, расстраляна 1900. Агулам за час сталінскіх рэпрэсій было расстраляна 110 700 святароў (гэта без уліку тых, хто загінуў у лагерах), што можна параўнаць з насельніцтвам Мазыра, Ліды, Оршы ці Пінска.

Але людаед, вядома, Каліноўскі, глядзі не пераблытай.
У Лойках пад Сапоцкінам Гродзенскага раёна прадаюць прыгожы будынак сядзібы польскай гміны, узведзены ў 1932 годзе ў характэрным нацыянальным стылі. На Куфары за "панскую дом" просяць $68 500. Ахоўнага статусу не мае.

https://re.kufar.by/vi/grodnenskaya-oblast/kupit/dom/200266566

#Лойкі #гістарычнаязабудова #польскаяспадчына #аўкцыёны #непомнік
Будынак сярэдняй школы №4 на вул. Чырвонаармейскай у Мінску закрыты на капітальны рамонт. Пра асаблівае стаўленне да гэтага аб'екта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» распавёў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Раман Мельнік.

Двойчы прачытаў артыкул, гэта было не складана - ён усяго ў адзін абзац. Уражвае суперздольнасць беларускіх чыноўнікаў сказаць абсалютна нічога за 10 сказаў: гісторыка-культурная каштоўнасць ... адпрацаваць пытанні ... складанасці ... дэфекты ... пра тэрміны нельга казаць ... экспертнае заключэнне.

Я вам такія ж артыкулы замест чата джыпіці магу кляпаць сотнямі па кожным аб'екце, нават пра якія і не чуў.

А тым, хто сапраўды ведае нешта пра аб'ект, хто з ім непасрэднае працуе - слова амаль ніколі не даюць. Ну і а што, яшчэ прагаворыць нейкую дзяржаўную таямніцу, звязаную з даваеннай школай - пасля высокім людзям будзе непрыемна на планёрцы ў яшчэ больш высокіх людзей.

https://minsknews.by/raboty-po-kapremontu-ssh-4-na-ul-krasnoarmejskoj-nachnutsya-v-blizhajshee-vremya/
У Ваўкавыску ідзе рамонт на Свята-Мікалаеўскай царкве па вул.Леніна, 43, "аднаўляецца першапачатковы выгляд сцен храма" што б гэта не значыла.

Царква ўзведзена ў 1874 годзе і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Мяркуючы па залатых купалах, раней святара мала хваляваў ахоўны статус храма.

https://volkovysknews.by/sprashivali-otvechaem/39338-v-svyato-nikolskoj-tserkvi-vremenno-ne-provodyatsya-sluzhby

#Ваўкавыск #цэрквы #антырэстаўрацыя
Усе ведаюць пра мудрагелістыя арнаменты ў выглядзе ракавін у барока і ракако (ракайль). А што, калі я вам скажу, што многія «ракавіны» гэта зусім не рамантычныя ракавіны, а мярзотныя храсткі, як у носе і вушах?

Храстковыя элементы, або кнорпельверк (Knorpelwerk) гэта арнамент, характэрны для мастацтва маньерызму XVI стагоддзя і фламандскага барока XVII стагоддзя. У вытанчаным, фантастычным малюнку храстка ўгадваецца абрыс маскі, твар якой-небудзь пачвары, грэбень марской хвалі, або храсток, адкуль і назва.

На фота картушы з херувімамі з царквы Св. Мікіты ў Здзітаве Жабінкаўскага раёна. Сярэдзіна 17 ст.


Дэкаратыўнае наверша лавы (сталі) з брыгіцкага касцёла ў Гродне. Георг Цэль, 1646-1649

#лікбез
Рыгор Віткоўскі. Мінск на Свіслачы (1970). Тады яшчэ не было балюстрады ў ракі?

Рыгор Віткоўскі. Люты (1992).

Які варыянт вам больш даспадобы?