Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
#архітэктурабсср
Так званы дом Накрамлеса на вуліцы Камсамольскай у Мінску падчас пабудовы на фота 1930-х і пасля аднаўлення на фота 1950-х.
Спадчына
#архітэктурабсср Так званы дом Накрамлеса на вуліцы Камсамольскай у Мінску падчас пабудовы на фота 1930-х і пасля аднаўлення на фота 1950-х.
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Дарэчы, да папярэдняга фотапараўнання будынка Наркамлеса (пасля вайны Міністэрства лясной прамысловасці) - я не ведаю па якой прычыне архітэктар пасля вайны вырашылі прыбраць гэтае характэрнае для архітэктуры 1930-х скругленне на рагу будынка (і таксама знесці адзін паверх). У праекце рэканструкцыі гэтага будынка 1946 года (архітэктар Баталаў, БДАНТД ф.3 оп.1 спр.316) - скругленне звонку ўжо закладзена дадатковымі аб'ёмамі цэглы. Што цікава - знутры ў пакоі скругленне пакінута.
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Архітэктурны эксклюзіў ад "Беларускага піонэра", праўда, трохі па-за часовых рамак канала: пасляваенныя выявы таго, як магла выглядаць адна з імаверных "сталінскіх высотак" Мінска - жылы дом на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (да вайны на гэтым месцы стаяў інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі).
Шпіль з зоркай, вышыня каля 15 паверхаў, статуі па вуглах - у пачатку 1950-х напраектавалі ўсё як мае быць, але калі праект пачалі рэалізоўваць напрыканцы дзесяцігоддзя, то ўсю гэтую прыгажосць прыбралі (фінальны від можна пабачыць на фота 1960-х у канцы падборкі).
Крыніца: архіў БДАНТД фонды 77, 188, 296.
#архітэктурабсср
У кнізе "Хлебозаводы. Проектирование" Готилина Н.Ф. 1940 года выдання знайшоўся амаль поўны праект мінскага хлебазавода-аўтамата, які, як раз, у тым жа 1940 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю (фота 1-5). Прычым, у якасці прыклада генплана ў кнізе выкарыстана пасадка як раз мінскага хлебазавода на натуры (фота 6).
Будынак завода захаваўся да нашых дзён (фота 7) у арыгінальным выглядзе (адрас вул.Слясарная, 41), але зараз знаходзіцца ў глыбіні прамзоны і закрыты ад вачэй новым бізнэс-цэнтрам на Чапаева.
#архітэктурабсср
Яшчэ адна цікавостка абнаружылася на старонках ілюстраванага дадатку да ўсесаюзнай "Строительной газеты" №51-52 1940 года - гэта дыпломныя работы выпускнікоў Усерасійскай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе на тэму "Акадэмія мастацтваў БССР у Мінску".
Праўда, не зусім зразумела, ці былі ў той час рэальныя планы па пабудове такога комплексу ў сталіцы. Але цікава, што за месца размяшчэння Акадэміі мастацтва студэнты выбралі квартал паміж вуліцамі Карла Маркса, Камсамольскай і Кірава (у работах гэтая вуліца чамусьці абазначана сваёй старой да 1934 года назвай - Універсітэцкая) - на гэтым месцы ў міжваенным Мінску не было капітальных пабудоў, а тыя драўляныя дамкі, што там стаялі, згарэлі падчас бамбардзіровак першых дзён вайны - такім чынам утварыўшы вялікі пустыр, добра бачны на аэрафота 1944 года (фота 2).
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Міжваенны будынак паліклінікі ў залінейным раёне Гомеля (вул.Катоўскага, 56) на фотаздымках 1930 і 2010 гадоў.
Будынак у стылі канструктывізма пабудаваны напрыканцы 1920-х гадоў, імя архітэктара невядомае.
Нядаўна з'явілася інфармацыя, што старую паліклініку, якая ўжо больш за 15 гадоў стаіць закінутай, збіраюцца ў хуткім часе знесці. Статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці будынак не мае.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Праект рабочай сталоўкі ў Рэчыцы канца 1920-х гадоў (фота 1). Лічыцца, што аўтарам праекта быў гомельскі архітэктар Станіслаў Шабунеўску, да таго ж паводле гэтага ж праекта (толькі адлюстраванага па восі) у той жа час была пабудавана сталоўка Сельмаша ў Гомелі (фота 2). У наш час той будынак захаваўся ў моцна перабудаваным выглядзе.
У Рэчыцы ж сталоўка таксама была пабудавана, але да нашага часу ад яе не засталося і следу. На касмічных здымках "Гугла" за 2010 год (фота 3) яшчэ можна пабачыць скрынку былой сталоўкі на вуліцы 10 гадоў Кастрычніка (тапаніміка, дарэчы, таксама з эпохі 1920-х), на здымку ж 2012 года (фота 4) на яе месцы ужо акуратная пустка.
На жаль, здымкаў з зямлі той рэчыцкай сталоўкі знайсці не ўдалося.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Дзякуючы даследчыку Віталю Аніську ўдалося вызначыць дакладны год пабудовы цікавага помніка канструктывізма ў Беларусі - былой чыгуначнай паліклінікі ў Залінейным раёне Гомеля.
В.Аніська знайшоў у гомельскай газеце "Полесская правда" №302 1928 года артыкул пра адкрыццё новай паліклінікі (мал.1,2), якая, як пісалася ў газеце, стала падарункам чыгуначнікам Гомеля да 10-годдзя БССР (першае абвяшчэнне БССР адбылося 1 студзеня 1919 года).
Такім чынам паліклініка была адчынена напрыканцы 1928 года, адзіны яе вядомы даваенны фотаздымак датуецца 1930 годам (мал.3).
Будынак захаваўся да нашых дзён, але ўжо больш за 10 гадоў стаіць закінутым і паціху разбураецца (мал.4-5).
#архітэктурабсср
Пашатнуліся асновы, разверзліся бездны. Аказваецца можа быць так, што знакаміты дом-камуну па пр.Леніна ў Гомелі, які з'яўляецца перлінай беларускай міжваеннай архітэктуры, праектаваў не Станіслаў Шабунеўскі (галоўны гомельскі архітэктар з дарэвалюцыйных часоў і да 1930 года), а толькі ягоны вучань - Рыгор Ханін.
Супрацоўнікі гомельскага музея Гомельскага палаца-паркавага ансамбля атрымалі ад сям'і Ханіна копію малюнка візуалізацыі праекта дома-камуны толькі з адным подпісам - а менавіта з подпісам архітэктара Ханіна. Адсюль можа вынікаць тое, што ён быў адзіным аўтарам праекта, а не суаўтарам, як пішуць некаторыя крыніцы. Напрыклад, Воінаў А.А. у кнізе пра Жыллёвае будаўніцтва у БССР пазначае Ханіна, як суаўтара Шабунеўскага, а Чарнатаў В.М. - аўтар кнігі пра Шабунеўскага - увогуле не згадвае Ханіна ў сувязі з домам-камунай.
#архітэктурабсср
Слуцкі краяўнаўца Ігар Ціткоўскі:
"90 гадоў таму, у 1934 г. у Слуцку пачалося будаўніцтва гарадской электрастанцыі. Завяршылася яно ў 1936 г. Корпус той электрастанцыі захаваўся да нашага часу. Гэта адметнейшае збудаванне на вуліцы Камсамольскай (раней Шырокая, Сенатарская) з’яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры Слуцка першай паловы 20 стагоддзя.
Выпрацоўка электрычнасці ў горадзе мелася і раней – у 20-я гады ў гарадской лазні ўсталявалі генератар пераменнага току, з дапамогай якога асвятляліся галоўныя гарадскія вуліцы і некалькі будынкаў; у 1926 г. уступіла ў строй электрастанцыя, арганізаваная ў закрытым кальвінскім храме, у тры разы мацнейшая за папярэднюю. Аднак толькі ўступленне ў строй новай электастанцыі дазволіла поўнасцю электрыфіцыраваць горад, электрычнасць атрымалі прадмесці і навакольныя вёскі."
#архітэктурабсср
У часопісе "Московский пролетарий" 1928 года знайшлася (знайшоў В.Аніська) якасная фотка школы №20 (даваенная нумерацыя) імя 10-годдзя БССР, якая была адчынена восенню 1928 года (святкаваць 10-ю гадавіну ўтварэння Савецкай Беларусі пачалі задоўга да афіцыйнай даты 1 студзеня 1929 года).
Гэта быў першы школьны будынак пабудаваны ў міжваенным Менску пасля Рэвалюцыі.
Школа знаходзілася на менскай Ляхаўцы (раён каля стадыёна "Дынама"), яна перажыла вайну, але была знесена пасля таго, як быў пабудаваны новы школьны будынак у іншым месцы.
#архітэктурабсср
У бабруйскай газеце "Комуніст" за 1937 год знайшоўся (знайшоў В.Аніська) унікальны здымак малавядомага прамысловага аб'екта міжваеннага Менска - завода "Чырвоны дрэваапарацоўшчык" (у 1930-я парайменаваны ў "Дрэваапрацоўчы завод імя Молатава").
Ён знаходзіўся ў раёне сучаснай плошчы Якуба Коласа і фасадам выходзіў на пр.Незалежнасці. Свой знешні выгляд атрымаў па завяршэнні капітальнай рэканструкцыі старых дарэвалюцыйных карпусоў разбуранага ў Першую Сусветную кафлянога завода напрыканцы 1920-х гадоў (фота 2,3). Напрыканцы 1939 года ў памяшчканнях завода адкрыўся радыёзавод (побач таксама пабудавалі новы корпус).
Завод перажыў вайну і да 1950-х гадоў захоўваў арыгінальны выгляд (фота 4,5), тады ж ён быў рэканструяваны з надбудовай аднаго паверха і прыбудовай новых карпусоў.
Фактычна стары дрэваапрацоўчы завод упісаны ў цяперашні офісны будынак па адрасе пр.Незалежнасці, д.56А (фота 6).
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Цікавая знаходка ў архіве БДАНТД: аказваецца дом па вул.Кірава, 19 ў Мінску, вядомы таксама як Дом энергетыкаў, пабудаваны ў 1929-30 гадах (фота 1) у першыя пасляваенныя гады думалі рэканструявааць з наданнем яго фасадам рысаў ужо больш пышнай пасляваеннай псеўдакласічнай архітэктуры - такі праект быў распрацаваны ў 1946 годзе ў Белдзяжпраекце (фота 2). Але нейкім дзіўным чынам праект не пайшоў у работу і будынак захаваў свой арыгінальны выгляд, характэрны для архітэктуры пачатку 1930-х (фота 3).
#піонэрархнагляд #архітэктурабсср
Тым часам у Мінску зносяць даваенны будынак былой школы па адрасе вул.Мяснікова 5, якому таксама амаль 90 год (школа была пабудаваная паводле тыповага праекта 1936 года).
Акрамя таго, на гэтым будынку ў 2013 годзе быў усталяваны памятны знак у гонар першай мінскай аўта-заправачнай станцыі (апошняе фота), якая была адчынена непадалёк у 1932 годзе. Лёс знака невядомы.
Фота: onliner.