Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Цікавая экспазіцыя будзе створана ў Нясвіжскім замку з 92 артэфактаў, вынятых у рамках т.зв. «выратавальнай археалогіі» з трун у крыпце Радзівілаў. Сярод іншага: ярмолка Сіроткі, туфлі Францішкі Уршулі Радзівіл, батфорты «Пане Каханку», комплекс ордэнскіх зорак Рыбанькі.

#Нясвіж #Радзівілы #археалогія #музеі

https://www.youtube.com/watch?v=0hkV6IJn79s
Прапанову аб стварэнні ў Рагачове музея Караткевіча ў доме, дзе пісьменнік жыў і працаваў над сваімі творамі, калі прыяжджаў у госці да дзядзькі, выказаў дырэктар рагачоўскай школы № 4, краязнавец Аляксандр Лейкін. Улады яе падтрымалі, але спачатку трэба перасяліць сваякоў.
#рагачоў #музеі
У траўні ў Белавежскай пушчы адкрыецца другая чарга першага беларускага скансэну [ад адміна: а як жа Строчыцы?]

Аб'екты будуюцца не на пустым месцы, а на тэрыторыі існуючых помнікаў археалогіі.
#археалогія #музеі
https://www.racyja.com/kultura/u-trauni-adkryetstsa-drugaya-charga-persha/
У гістарычным будынку па вуліцы Савецкай, 5 у Пінску адкрыецца аптэка-музей. Дзеля гэтага ўжо прабіты дзвярны праём на галоўным фасадзе, устаноўлены ярка-чырвоныя металічная брамка, дзверы і акно. Цяпер ствараюцца інтэр'еры, выраблена і ўстанаўліваецца адпаведная мэбля. У 2021 годзе споўніцца 460 гадоў з першага ўспаміну пра аптэку ў Пінску.

#Пінск #гістарычнаязабудова #музеі
http://www.pinsk.gov.by/about/info/news/1496/
Спадчына
Photo
Музей народнай архітэктуры і побыту не збіраецца займацца выратаваннем драўлянай архітэктурнай спадчыны, у прыватнасці забіраць старасвецкі дом з Першамайскай 60а у Магілёве, якому пагражае знос, таму што ў яго ёсць нейкі генплан. Відаць, менавіта гэты генплан 30 гадоў замінае музею прадставіць хоць у якім выглядзе 3 з 6 рэгіёнаў Беларусі — Панямоння, Заходняга і Усходняга Палесся быццам не існуе (прывітанне ідэолагам «мы этот клочек земли никому не отдадим»), ды і Падняпроўе прадстаўлена не ў поўным аб'ёме. Нагадаю, што не так даўно музей адмовіўся забіраць сядзібу ў Двор-Гомель, якая была пасля знішчана. Вось такая навукова-даследчая ўстанова народнага дойлідства.

#музеі #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства #Магілёў
У Мінску адкрываецца музейны квартал Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Новыя карпусы размясціліся ў гісторыка-культурных каштоўнасцях па Кірава і Карла Маркса. Хочацца адзначыць, што працы на будынку па вуліцы Кірава, 25 выкананы жудасна, такіх крывых прафілёчкаў аконных ліштваў я яшчэ не бачыў.

https://minsknews.by/novye-korpusa-naczionalnogo-hudozhestvennogo-muzeya-otkryvayutsya-posle-rekonstrukczii/
#Мінск #музеі #Савецкаяспадчына
У будынку XIX стагоддзя на вул. Ракаўскай, 17 у Мінску, які быў нядаўна адрэстаўраваны, размясціцца музей савецкага Мінска. Усё лагічна.

P. S. Звярніце ўвагу на раскрыцці размалёвак у інтэр'ерах.


#музеі #Мінск #гістарычнаязабудова #інтэр'еры
Атрымалі адказ ад Міністэрства культуры на нашу петыцыю стварыць у Магілёве філіял Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, каб захаваць прыклады драўлянага дойліства, якія хутка вымываюцца з гарадской прасторы.

У адказе адзначана, што стварэнне філіяла немэтазгодна, бо будынкі размешчаны дысперсна, не ўтвараюць адзіны квартал ці вуліцу, і пакуль застаюцца жылымі. Таксама згодна з усё тым жа генпланам Музея народнага дойлідства, які не дазволіў вывезці сядзібу Арліцкіх з в. Двор-Гомель, ягоная тэрыторыя прадстаўлена ў выглядзе экспазіцыйных зон гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў цэласнага горадабудаўнічнага ўтварэння — паселішча сельскага тыпу [і што? Паўночны завулак у Мінску гэта філіял музея, але вёскай ніколі не быў, а на тэрыторыі самога музея знаходзіцца дом з вуліцы Вызвалення].

Тым не менш у рамках разгляду пытання аб мэтазгоднасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці аб’ектам драўлянага жылога будаўніцтва, Музею гісторыі Магілёва даручана падрабязнае вывучэнне дадзенай тэмы.

Будзем адсочваць сітуацыю далей і спадзявацца на станоўчы вынік. А пакуль мо варта было б і па Гомелі атывізавацца, ці там ужо нічога не засталася?

Калі вам падабаецца, як мы змагаемся за культурную спадчыну, вы можаце падтрымаць наш канал праз Boosty ці Patreon (уваход праз ВПН).

#Магілёў #петыцыі #драўлянаедойлідства #гістарычнаязабудова #ахова #музеі
Канцэпцыя музеефікацыі старажытнарускага храма на дзяцінцы Старога замка з галаграмай святыні. Аўтар Славамір Вайткевіч.

Крыніца

#Старызамак #Гродна #замкі #музеі