Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Сёння палац нагадвае хутчэй прывід Дзятлава, чымся турыстычную атракцыю мястэчка. На дзвярах вісіць іржавы замок, ад парку з масткамі і скульптурамі нічога не засталося. Зніклі і трох’ярусныя вежы, збудаваныя па баках палацу, а вальмавы дах стаў фактычна плоскім. Разам з тым палац захаваў унікальную ляпніну, якую можна параўнаць толькі з аздобаю Нясвіжу.

«Калі браць несакральныя будынкі, то падобная ляпніна XVIII ст. захавалася ў Беларусі толькі ў Нясвіжы ды ў Дзятлаве, – тлумачыць старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, – і гэта дае падставы лічыць палац унікальным. Што захавалася ўсярэдзіне, мы, на жаль, не ведаем… Калі на працягу доўгіх гадоў там была ўстанова медычнага профілю, магчыма, усё даўно перабудавалі».

Ляпніна палацу сапраўды ўражвае – гэта і геральдыка (гербы ўласнікаў ды Рэчы Паспалітай), і партрэтныя выявы (ад Гермеса да вусатых сармацкіх рыцараў), і шаломы з гарматамі ды ядрамі… Пры гэтым вільгаць паступова разбурае выявы, у тым ліку праз сарваныя вадасцёкі – там-сям тынкоўка адвальваецца вялізнымі кускамі.

#Дзятлава #Радзівілы #палацы
Цікавая экспазіцыя будзе створана ў Нясвіжскім замку з 92 артэфактаў, вынятых у рамках т.зв. «выратавальнай археалогіі» з трун у крыпце Радзівілаў. Сярод іншага: ярмолка Сіроткі, туфлі Францішкі Уршулі Радзівіл, батфорты «Пане Каханку», комплекс ордэнскіх зорак Рыбанькі.

#Нясвіж #Радзівілы #археалогія #музеі

https://www.youtube.com/watch?v=0hkV6IJn79s