Спадчына
2.86K subscribers
9.49K photos
80 videos
22 files
1.55K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Іўі еўрамонтам спаганілі чарговы гістарычны будынак па вуліцы Энгельса, 12. Міжваенная забудова мястэчка даволі цэласная і добра захавалася, але не мае аніякага ахоўнага статусу, праз што дом за домам гістарычны цэнтр знікае ці то пад пластамі пластыку ды тынкоўкі, ці то пад бульдозерам.

#Іўе #гістарычнаязабудова #антырэстаўрацыя
Паглядзіце ў ва што была перабудавана прыватнымі ўласнікамі сядзіба прамысловаўца Лейбы Стругача ў Будзёнаўцы пад Ашмянамі.
Без ахоўнага статусу гаспадар цалкам знішчыў гістарычны выгляд каштоўнага помніка, пад які нават былі зарэзерваваны зоны аховы ў праекце дэталёвай планіроўкі Ашмянаў. Цяпер ні пра якія зоны і ахову ўжо казаць не даводзіцца.

Крыніца
#антырэстаўрацыя #будзёнаўка #ашмяны #непомнік #сядзібы
У нямецкім Гёрліцы скандал. У час рэканструкцыі двух гістарычных будынкаў па Саламонштрасэ (Salomonstraße) 13 і 14 знішчылі абсалютна ўвесь аўтэнтычны і досыць багаты дэкор.

Мясцовыя ўлады патлумачылі гэта тым, што паводле ўправы па ахове помнікаў фасады не заслугоўвалі аховы, а стан будынкаў быў вельмі. Каб правесці рэканструкцыю будынкаў іх пазбавілі ахоўнага статусу. Нешта нагадвае, праўда?

Жыхары горада не ацанілі такіх заяў, бо і на вока было бачна, што на адным будынку не было ніякіх пашкоджанняў фасадаў. На іншым былі - дзе нідзе абваліўся тынк, але на іншых будынках такія выпадкі вырашалі простым рамонтам. Фактычна на тое, каб знішчыць дэкор і зрабіць новы, было патрачана больш грошай, чым спатрэбілася б проста на рамонт.

Чым скончыцца гісторыя невядома, але гэта яшчэ раз паказвае, што якія б добрыя законы не былі напісаныя дзеля аховы спадчыны - усё ўпіраецца ў чалавека. Шкоднік-"хазяйственнік" знойдзецца нават у самай развітай і перадавой краіне.

https://www.saechsische.de/goerlitz/immobilien-goerlitz/landratsamt-zerstoert-goerlitzer-denkmale-salomonstrasse-13-und-14-fassaden-stuck-abgeschlagen-denkmalschutz-5946402-plus-amp.html?utm_source=msn
#Германія #антырэстаўрацыя #замежжа #гістарычнаязабудав
Спадчына
Прама цяпер адбываюцца, відавочна, незаконныя будаўнічыя работы на царкве Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў в. Дварэц Дзятлаўскага раёна, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 413Г000700): дах стаў ультрамарынавым, замест бляшаных гранёных главак…
Незаконныя работы, якія былі выкананы на царкве Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў в. Дварэц Дзятлаўскага раёна, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 413Г000700) прызнаныя малазначнымі, уласнік вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці.

Малазначныя змены: дах стаў ультрамарынавым, замест бляшаных гранёных главак - лускаватыя цыбуліны з «сіняга золата», не ўся званіца накрыта — кутнія схілы засталіся адкрытыя для ападкаў, аўтэнтычныя крыжы сіратліва стаяць каля агароджы, а на іх месцы ўжо залатыя, ва ўсіх вокнах пастаўлены пластыкавыя вокны замест драўляных (зроблена раней), а вокны званіцы зашыты нейкімі выявамі святых у кананічна маскоўскім стылі.

МАЛАЗНАЧНА, як уся беларуская спадчына

#Дварэц #цэрквы #антырэстаўрацыя
У Ваўкавыску ідзе рамонт на Свята-Мікалаеўскай царкве па вул.Леніна, 43, "аднаўляецца першапачатковы выгляд сцен храма" што б гэта не значыла.

Царква ўзведзена ў 1874 годзе і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Мяркуючы па залатых купалах, раней святара мала хваляваў ахоўны статус храма.

https://volkovysknews.by/sprashivali-otvechaem/39338-v-svyato-nikolskoj-tserkvi-vremenno-ne-provodyatsya-sluzhby

#Ваўкавыск #цэрквы #антырэстаўрацыя
Сёння ва Украіне згарэў помнік нацыянальнай значэння — драўляная царква ў сяле Сможэ Львоўскай вобласці. Помнік не старажытны, узведзены ў 1874 годзе ў традыцыйным бойкаўскім стылі.

Для навукі храм быў страчаны яшчэ дзесяць гадоў таму, калі яе спідарасілі гіганцкімі залатымі цыбулінамі і іншымі радасцямі калгаснага еўрарамонту. Вось табе і нацыянальны статус...

#Украіна #антырэстаўрацыя #знішчэнне
У Аздамічах Столінскага раёна сёння ацыбулілі золатам драўляную Свята-Троіцкую царкву 1893 года пабудовы.

Ахоўнага статусу царква дагэтуль не мае.

Крыніца

#Аздамічы #цэрквы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
У Клімавічах галоўную славутасць горада, драўляную сядзібу Мяшчэрскіх, да "Дажынак" разабралі разам з падмуркамі. "Рэканструкцыя"! Праект прадугледжваў ўзнаўленне толькі адной унутрай сцяны з аўтэнтычнага матэрыялу, усё астатняе - навабуд. Мусіла быць захаваная шалёўка, разьбяныя элементы і фурнітура, але мы памятаем, як разабралі дамы на Паўночным завулку ў Мінску і ў выніку не змаглі сабраць як было, а ўсе элементы, якія мусілі быць захаваныя, раптам згнілі на складзе.

#Клімавічы #антырэстаўрацыя #драўлянаязабудова
У 2020 годзе рэканструявалі палац Храптовічаў у Бешанковічах, а сёння зноў рамантуюць фасады - "якасць, правераная часам".

Увогуле нейкая дзіцячая размалёўка на фасадах, тыя ж белыя аконныя адкосы - дзіва дзіўнае. Рэстаўрацыяй тут і не пахла. Паглядзіце на гістарычны здымак: парапет быў ніжэйшым, карнізы на франтоне больш магутнымі - іх так іне аднаўлялі. Сандрыкі над вокнамі мелі вертыкальныя кранштэйны. Вокны на другім паверсе мелі выразна акрэсленыя перамычкі. Першы паверх быў руставаны. І дзеры са звычайнымі філёнгамі - і нічога гэтага не адноўлена!

#палацы #Бешанковічы #антырэстаўрацыя
У Мінску па Замкавай вуліцы калісьці цалкам вынішчылі ўсю забудову, а пасля аднавілі "як было". І вось па фота бачна, што так ніколі не было - непадобнае абсалютна ўсё, ад вышыні будынкаў, якія сталі пад адзін карніз, да прапорцый акон і дэкору фасадаў.

#антырэстаўрацыя #мінск #гістарычнаязабудова
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі.

#Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Спадчына
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі. #Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Гэта не толькі на ўсходзе так калгасяць тое, што можна і трэба было па заканадаўстве аднавіць нармальна, паводле навукі.

Вось брама кляштара бернадзінак у Слоніме. Быццам бы падобна, калі ідзеш па іншым баку і не прыглядаешся. Як толькі бярэш стары фотаздымак, то разумееш якую садамію тут нагарадзілі. Але не разумееш навошта. Лепш шчыры навабуд, чым бяздарная імітацыя.

Адразу кідаецца ў вочы тое, што прапорцыі не тыя: падрос і звузіўся праём аркі. Над аркай з'явілася нейкая бэлька, але знікла замковая раскрапоўка. Усе тонкапрафіляваныя карнізы і паясочкі сталі проста прамавугольнымі ступенькамі ў таўчыню цагліны. Валюты спачатку пабудавалі, пасля зразумелі, што не той формы, і завіток пусцілі не па контуры. Уверсе праёмы былі лучковымі, а сталі цыркульнымі. Пра каромыслападобны паясок, які агінаў верхні праём таксама нічога добрага не скажаш - проста так нейкі згладжаны "домік".

То бок абсалютна кожная дэталь і прапорцыя ў гэтай браме (як і ў браме ў Магілёве) не адпавядае гістарычным. Каб спраектаваць такое трэба вельмі пастарацца на зло. Або будаваць без праекта, што больш верагодна.

Ініцыятыўны і самаўпэўнены ксёндз/поп у багатай парафіі - заўсёды смерць для помніка.

Мы не такі багаты народ, каб аднаўляць нашу спадчыну так дрэнна, што пасля трэба будзе пераробліваць усё з нуля. Рабі пільна – і тут будзе Вільня

#Слонім #касцёлы #антырэстаўрацыя
Спадчына
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі. #Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
У чаце спыталіся калі знеслі браму. Браму разам з агароджай знеслі ў міжваенны час. На нямецкіх фотаздымках аж да самага сабора голае поле.

У 1981 г. скончаны знешнія работы па аднаўленні і рэканструкцыі комплексу паводле праекта, распрацаванага ў Спецыялізаваным навукова-рэстаўрацыйным аб’яднанні «Белрэстаўрацыя». Архітэктарам значыцца Аляксандр Канаваленка, будучы начальнік Упраўлення музеяў і аховы помнікаў Мінкультуры БССР.

Так, гэтую дзіч тварыла сёння паважаная «Белрэстаўрацыя». Тады панавала меркаванне, што можна «аднаўляць» помнікі лепш, чым яны былі. Так прыземістую манастырскую браму зрабілі больш вытанчанай, а на саборы знішчылі дзве больш познія вежы — ці то змагаліся з «расейскім уплывам», ці то шукалі выкшталцоную, незамутную, спрадвечна беларускую архітэктуру.

Падобнае нацыянал-фэнтэзі адбывалася ў той жа час на Траецкім прадмесці. Замест знішчанага фронту забудовы, што выходзіць да моста, намарафецілі ўнутрадваровыя будынкі, надаўшы ім выгляд распіснога перніка.

І вельмі хацелася, каб было як у Еўропе. У губернскім Мінску не было камяніц з дахоўкай? Небяды! Перабудуем дахі і накрыем ёю (бляха і дахоўка патрабуюць рознага ўхілу, таму каб выкарыстаць дахоўку там, дзе ад пачатку была бляха, нарошчвалі франтоны).

Так і зрабілі. Задача была нагнаць і перагнаць Вільню, Рыгу і Талін, а не займацца сапраўднай рэстаўрацыяй.

Дарэчы засталося фота з часоў «рэстаўрацыі» манастыра, на якім бачна, на фэнтэзійнай браме пакідалі выступы цэглы, каб было за што фігурныя калонкі з парэзкай мацаваць. І дзе яны? Нідзе, цэглу збілі і затынкавалі. Затое цыбуліну на канёк упяндзюрылі. Красіва.

#Магілёў #Мінск #антырэстаўрацыя
У Кушлянах вельмі дзіўна прапіталі драўляную сядзібу Францішка Багушэвіча нейкім каляровым засцерагальным сродкам... з аднаго боку.

Так рабіць нельга, гэта разбурае візуальнае успрыманне помніка. Або ўзгадняецца нейкі празрысты сродак, або малюецца сядзіба цалкам у адзін тон.

#Кушляны #антырэстаўрацыя #сядзібы #драўлянаедойлідства
На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам 😤

Па-першае, цэмент наносіць шкоду муроўцы на вапне.

Па-другое, спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць асобныя цагліны, калі яны разбурыліся (чаго не бачна), або наноў рабіць швы. А не тупа мазаць усё разам!

На адным з контрфорсаў бачны невялікі зандаж, які паказввае наколькі адрозніваецца колер мура ад колеру фарбы. Відаць, аўтэнтыка не спадабавался ўласніку...

Гервяцкі касцёл вельмі раскручаны турыстычны аб'ект і помнік рэспубліканскага значэння, а такую дзіч робяць на ім. Паглядзіце наколькі больш шляхетна выглядаюць два пілоны брамы, да якіх не дабраліся рукі гора-маляроў.

Такая шызафрэнія ў краіне паўсюль: у інтэр'ерах рэстарацый збіваюць тынк з роспісамі, каб дабрацца да моднай цэглы, а звонку фарбуюць тую ж самую цэглу чырвонай ці ружовай фарбай, каб яе не было бачна. 🤡

#антырэстаўрацыя #касцёлы #Гервяты #каларыстыка
Спадчына
На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам 😤 Па-першае, цэмент наносіць шкоду муроўцы на вапне. Па-другое, спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць…
Міністэрства культуры паведамляе, што рамонт цэментам на фасадах касцёла ў Гервятах праводзіўся незаконна.

Работы былі прыпынена да распрацоўкі неабходнай для рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці дакументацыі.

#Гервяты #касцёлы #антырэстаўрацыя
Чарговая рыгалаўка вырашыла атрымаць усе бенефіты лямпавага ўтульнага квартала Асмалоўкі ў Мінску, пры гэтам абсалютна напляваўшы на аблічча самога квартала.

Утульнасць і лямпавасць хутка скончыцца, калі кожная бізнес-мразота будзе рабіць такую дзіч.

#Мінск #Асмалоўка #антырэстаўрацыя #дэградацыя #савецкаяспадчына
У БНТУ працягваюць перафарбоўваць свой ансамбль у кіслотна-зялёны колер.

Цяпер рукі дабраліся да інтэрната па № 3 па праспекце Незалежнасці, 63, які сваім фасадам фарміруе фронт забудовы галоўнай магістралі сталіцы.

З гэтымі перафарбоўкамі стаіць дэкан архітэктурнага факультэта Армэн Сардараў, якія мае пасведчанне навуковага кіраўніка і выконвае для свайго ўніверсітэта ўсе працы на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Пры гэтым відавочна, што ён не мае аніякага ўяўлення пра навуковую рэстаўрацыю і заканадаўства ў сферы аховы. У свой час яго выперлі з Рады пры Мінкультуры з гэтай прычыны.

Менавіта пад ягоным "навуковым кіраўніцтвам" у 2020 годзе былі праведзены неўзгодненыя з Міністэрствам культуры (то бок незаконныя) работы па перафарбоўцы галоўнага корпуса ў такія ж кіслотныя колеры. Тады кіраўніцтва ўніверсітэта абівала парогі ведамствам, каб ім усё ўзгаднілі задняй датай.

Што цікава, прыкладна ў той жа час рамантавалася агароджа перад галоўным корпусам, якая невядома з якой прычыны не мела ахоўнага статусу. Але для яе іншым спецыялістам удалося ўстанавіць блізкае для арыгінальнага адценне зялёнага — і яно ні разу не кіслотнае.

Кіслотнага зялёнага проста не магло быць на фасадах будынкаў 1950-х гадоў, такія адценні сталі магчымыя толькі ў наш высокатэхналагічны час. На савецкай неакласіцы гэта будуць прыглушаныя глыбокія колеры, далёкія ад вясёльнага салатавага.

Дарэчы на фота можна заўважыць гэты неверагодны кантраст паміж брамай у агароджы, для якой адноўлена арыгінальная каларыстыка па выяўленых пігментах старой аддзелкі, і новай афарбоўкай інтэрната.

Ну гэта проста здзек з горада. А ўсё таму, што адзін няздара ў скураным крэсле бачыць сябе вялікім мэтрам рэстаўрацыі.

#Мінск #савецкаяспадчына #антырэстаўрацыя #каларыстыка