Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
На міжнароднае біенале маладых архітэктараў Леанарда 2021 вынесена канцэпцыя «Магілёўграмадзянпраекта» па добраўпарадкаванні і забудове Замкавай гары і Быхаўскага рынку ў Магілёве «з улікам прылеглай забудовы». Асноўная ідэя — будаўніцтва шматпавярховых гмахаў…
Кантрасным да магілёўскіх прапаноў па аблагароджванні гістарычнага ядра горада на міжнародным біенале Леанарда 2021 з'яўляецца дэталёвы план цэнтра з генеральнага плана Ашмянаў, распрацаваны Антонам Пятрухіным і Яўгеніяй Пашкевіч (тыя ж аўтары, што і ў праекта дэталёвай планіроўкі цэнтра Гродна) з «БелНДІПгорадабудаўніцтва». Рэч заліпацельная, бо на схему апорнага гісторыка-архітэктурнага плана нанесены вуліцы (у тым ліку страчаныя) і гістарычная забудова па часе ўзнікнення, паказаны ўсе зоны аховы ГКК, вызначаны будынкі і збудаванні, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую каштоўнасць, што дае аргументавана на падставе палажэнняў Кодэкса аб культуры дамагацца захавання ахітэктурных асаблівасцей гэтых аб'ектаў, вылучэнне «радавой забудовы» мне не зусім зразумела, бо па назве быццам бы і не сугучна з тым, што ў заканадаўстве, а па сутнасці вылучана, бо мае пэўную каштоўнасць — атрымліваецца трохі невыразны і небяспечны статус.

#Ашмяны #ахова #горадабудаўніцтва
Калі прадаюць каштоўнасць без ахоўнага статусу і ва ўласніка цалкам развязаныя рукі. З тым жа поспехам маглі купіць савецкі кароўнік і перабудоўваць яго пад свае патрэбы, а не здзекавацца з нашай спадчыны. Сядзіба Стругача пад Ашмянамі.

#антырэстаўрацыя #Ашмяны #сядзібы
Сядзіба Стругача пад Ашмянамі.
#антырэстаўрацыя #Ашмяны #сядзібы
Паглядзіце ў ва што была перабудавана прыватнымі ўласнікамі сядзіба прамысловаўца Лейбы Стругача ў Будзёнаўцы пад Ашмянамі.
Без ахоўнага статусу гаспадар цалкам знішчыў гістарычны выгляд каштоўнага помніка, пад які нават былі зарэзерваваны зоны аховы ў праекце дэталёвай планіроўкі Ашмянаў. Цяпер ні пра якія зоны і ахову ўжо казаць не даводзіцца.

Крыніца
#антырэстаўрацыя #будзёнаўка #ашмяны #непомнік #сядзібы
Абмеры касцёла францысканскага кляштара 1822 года пабудовы ў Ашмянах.

Ну абмеры і абмеры, скажаце вы, такіх сотні. І не будзеце мець рацыі. Гэта ўнікальны гістарычны дакумент.

Прыгледзьцеся да надпісаў - яны выкананы на літоўскай мове. І выкананы абмеры, вы не паверыце, у 1942 годзе! У разгар Другой сусветнай вайны.

Чаму надпісы на літоўскай патлумачыць даволі проста - Ашмяны былі цэнтрам павета ў Генеральнай акрузе Літва, створанай нацыстамі. Версія, што чарцяжы рабіліся па-літоўску недзе ў эвакуацыі, выглядае мала праўдападобнай.

Куды больш складана патлумачыць навошта. Можна выказаць здагадку, што справа аховы спадчыны ў Літве не перарывалася ў час вайны.

Дарэчы спадарыня, якая выканала чарцяжы, нехта "Хорькова В.Г." пасля вайны абмярала Дабравешчанскую царкву ў Віцебску, пра ганебнае знішчэнне якой "крэпкімі хазяйственнікамі" мы пісалі раней. Але больш пра яе нічога адшукаць не удалося.

У Беларусі абмеры помнікаў архітэктуры публікаваліся ўсяго аднойчы - гэта выданне Уладзіміра Чантурыі «Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии», якое пабачыла святло ў 1980-я гады. За часамі незалежнасці нічога падобнага не прадпрымалася, бо помнікі фактычна ніхто мэтанакіравана і не вывучае ў Беларусі. Мізэрная колькасць публікацый па архітэктуры, яшчэ менш натурных даследаванняў. Нават тыя, што робяцца ў час рамонтаў, кладуцца ў архівы праектных арганізацый.

#Ашмяны
Сёння касцёл у Ашмянах выглядае так
#ашмяны