Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Пасля еўрарамонту фасады Навагрудскай мячэці 1885 года цалкам страцілі аўтэнтычны выгляд, хоць здалёк выглядае падобна да арыгіналу. #мячэці #навагрудак #антырэстаўрацыя
Аналагічным чынам знявечана мячэць у Іўі, пабудаваная ў 1884 годзе: шалёўка розных кірункаў заменена на проста гарызантальную, вокны заменены на пластыкавыя, выкінуты ліштвы, дзверы з філёнкамі заменены на недарэчныя з разьбой.

РПЦ займела годнага канкурэнта...
#мячэці #Іўе #антырэстаўрацыя
#Іўе, мячэць
1916 / 2021
Горад вядомы нашым чытачам як "татарская сталіца Беларусі", паводле тамтэйшага старасты, сёння мясцовая рэлігійная грамада налічвае больш за 500 чалавек. Мячэць дзейнічае бесперапынна ад канца ХІХ ст.
(фота: @poshtabel)
Іўе. 2010—2020. За дзесяць год быў пафарбаваны цагляны мур 🙈, разбурыўся дэкаратыўны атык на даху, знішчаны балкон з аўтэнтычнай агароджай, тое месца зашыта патрыяцічаскім банерам. Сярод багатай местачковай забудовы Іўя ніводны дом не ўзяты пад ахову, мясцовыя ўлады не бачаць каштоўнасці, з кожным годам будынкі дэградуюць, а часам знішчаюцца незваротна.

#Іўе #дэградацыя #гістарычнаязабудова
У Іўі еўрамонтам спаганілі чарговы гістарычны будынак па вуліцы Энгельса, 12. Міжваенная забудова мястэчка даволі цэласная і добра захавалася, але не мае аніякага ахоўнага статусу, праз што дом за домам гістарычны цэнтр знікае ці то пад пластамі пластыку ды тынкоўкі, ці то пад бульдозерам.

#Іўе #гістарычнаязабудова #антырэстаўрацыя