Спадчына
2.89K subscribers
9.82K photos
85 videos
22 files
1.57K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Ваўкавыску вырашылі ўпрыгожыць дамы цэлай серыяй муралаў, якія адлюстроўваюць знакавыя гістарычныя падзеі ... і аформілі іх выключна па-руску. 😒
#Ваўкавыск
https://volkovysknews.by/sotsium/14733-v-volkovyske-na-fasadakh-zdanij-poyavyatsya-novye-art-ob-ekty
Беларускае горадабудаўніцтва: гіганцкая і абсалютна пустая паркоўка пасярод прыватнага сектара ў парку без дрэваў на рацэ Ваўкавыі. 👍

#Ваўкавыск #горадабудаўніцтва #дэградацыя
Дзверы касцёла Святога Вацлава ў Ваўкавыску ў 2018 (па некаторых фота можна меркаваць, што ў 2019 яшчэ стаялі) і ў 2021. Касцёл з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (413Г000085), так што знішчэнне аўтэнтычнага элементу павінна быць пакарана па законе. Дарэчы ў вокнах таксама пластык, старыя драўляныя рамы ляжаць за касцёлам ля агароджы.

Буду ўдзячны за фота галоўнага фасада касцёла ў 2019-2021 гг. у лепшай якасці.

#дэталі #антырэстаўрацыя #касцёлы #Ваўкавыск
Спадчына
Дзверы касцёла Святога Вацлава ў Ваўкавыску ў 2018 (па некаторых фота можна меркаваць, што ў 2019 яшчэ стаялі) і ў 2021. Касцёл з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (413Г000085), так што знішчэнне аўтэнтычнага элементу павінна быць пакарана па законе.…
Тое, што ксёнз ваўкавыскага касцёла Святога Вацлава выкінуў на сметнік аўтэнтычныя драўляныя дзверы з дэкарыраванай фурнітурнай і замяніў іх на наваробныя, чый выгляд не нагадвае аўтэнтычным, а таксама замяніў усе вокны на пластыкавыя, мясцовы выканкам лічыць «выкарыстаннем матэрыялаў і методыкі правядзення работ адпаведна ужывальным у рэстаўрацыі», а яшчэ лічыць, што такія дзеянні не трэба ўзгадняць з Мінкультуры, бо гэта бягучы рамонт. Ну што ж, прыйдзецца спытаць у міністэрства.

#дзверы #Ваўкавыск #касцёлы #антырэстаўрацыя
Спадчына
Photo
Памёр ксёндз касцёла Святога Вацлава ў Ваўкавыску Антоній Філіпчык. У гэтым канале памяць аб ім застаецца выключна як аб чалавеку, які знішчыў аўтэнтычную сталярку на помніку архітэктуры.

Пра памерлага або добра, або нічога акрамя праўды.

#Ваўкавыск
У Ваўкавыску ідзе рамонт на Свята-Мікалаеўскай царкве па вул.Леніна, 43, "аднаўляецца першапачатковы выгляд сцен храма" што б гэта не значыла.

Царква ўзведзена ў 1874 годзе і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Мяркуючы па залатых купалах, раней святара мала хваляваў ахоўны статус храма.

https://volkovysknews.by/sprashivali-otvechaem/39338-v-svyato-nikolskoj-tserkvi-vremenno-ne-provodyatsya-sluzhby

#Ваўкавыск #цэрквы #антырэстаўрацыя