Спадчына
2.86K subscribers
9.48K photos
80 videos
22 files
1.54K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Хочацца спытаць, а нахера ў горадзе Баранавічы існуе аддзел архітэктуры, калі галоўную славутасць горада - і гэта не нейкі храм, а мадэрнісцкі кінатэатр "Кастрычнік" з сеткавай металічнай "скурай", - захапіла чорт ведае якая рэклама?

Бела-зялёныя краказябры самога кінатэатра (да чаго гэтыя колеры? чаму КФС вышэй?), а знізу адзначыліся асабліва адораныя, якія не змаглі сябе змясціць у спецыяльна адведзеную пад рэкламу паласу: тут нейкі экран вылез, тут вядро з галавой палкоўніка Сандэрса, там нейкі батутны гаўнапарк і фірмовая "Славянка".

Не Баранавічы, а Усць-Зажопінск атрымаўся. Рымляне будавалі тэатры, а нашчадкі варвараў, якія занялі іхняе месца, перабудоўвалі іх у хібары і растасквалі на камяні. Тое ж сёння бачым і у Беларусі.

#рэклама #Баранавічы #дэградацыя
З кінатэатра "Масква" ў Мінску збіваюць натуральны камень, каб замяніць на керамаграніт. Усё магло б быць іначай, калі б ансамбль праспекта Пераможцаў займеў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але ў гэтым статусе адмовілі, каб і далей чыніць чэрнь з помнікамі мадэрнізму. Наступным будзе Дом прафсаюзаў на рагу з Мельнікайтэ - праект з вентфасадам ужо падрыхтаваны.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Новыя звесткі да гісторыі ўзнікнення касцёла Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. На здымку, які публікуецца ўпершыню, бачна, што пры яго будаўніцтве правялі цэлую спецаперацыю - перасунулі ў бок стары драўляны касцёл. 😀

У канцы мінулага года агульнымі высілкамі нам удалося прасунуць гэты храм працы Тадэвуша Раствароўскага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

https://catholicnews.by/da-gistoryi-buda-nictva-kascjola-svjatoga-apostala-andrjeja-lyntupah

#Лынтупы #касцёлы
Спадчына
Photo
Дом афіцэраў у Полацку пафарбавалі насуперак хіміка-фізічным даследаванням.

Даследванне афарбовачных слаёў паказала, што гэты міжваенны будынак меў халодную гаму, а філёнгі на рустоўцы былі афарбаваныя ў цёмна-сінія колеры. Такімі ж былі і карнізы.


Але ў час наведвання Полацка адной высокай чыноўніцы, якая не мае ніякага дачынення да рэстаўрацыі, не спадабалася прадстаўленая рэканструкцыя аўтэнтычных колераў.

Цяпер помнік архітэктуры пафарбавалі па класічнай схеме: цёплы бэж і тэракотавы замест цёмна-сіняга. Вельмі шкада, што ў Беларусі ўсе пытанні вырашаюцца вось так...

Фота
#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя #дэградацыя
На першым фотаздымку прадстаўлены сядзібны дом у фальварку Алешкі да 2018 года.

Не пазней за восень вышэйзгаданага года двухпавярховы будынак ужо адсутнічаў. На дадзены момант знесены, будуецца новая хата (апошні фотаздымак)
14 красавіка памёр архітэктар Дзмітрый Герашчанка, сааўтар большасці значных паркаў сталіцы: паркаў імя М. Горкага, 60-годдзя Кастрычніка, Перамогі і 7 сквераў уздоўж Сляпянскай воднай сістэмы з унікальнымі вадаспадамі.

Крыніца

#асобы
Пачалася рэстаўрацыя драўлянай Георгіеўскай царквы канец XVIII стагоддзя на Юр'евай горцы ў Жыровіцах. Са сцен ужо знялі шалёўку.

Фота

#Жыровіцы #цэрквы #рэстаўрацыя #драўлянаедойлідства