Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
В Барановичах историческое здание бывшего Дома пионеров изъяли у владельца и снова выставят на продажу.

#баранавічы #аўкцыёны
Старадаўні брук знайшлі на Прывакзальнай плошчы ў Баранавічах. Будаўнікі яе разбіраюць і вывозяць на перапрацоўку.

#Брук #Баранавічы #разбурэнне
https://t.me/tropinki/937
Намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрый Ціхно паведаміў, што старажытны брук каля вакзала «Баранавічы-Палескія», які знайшлі пад асфальтам падчас рамонтных работ на прывакзальнай плошчы, пакінуць.
Выбрукуюць пешаходную зону паміж прывакзальнай плошчай і вуліцай Фралянкова на тэрыторыі, дзе размешчаны памятныя знакі.
#Баранавічы #брукаванка #захаванне
На прададзеным нядаўна з аўкцыёна гістарычным доме ў Баранавічах з'явіліся рыштаванні. Уласнік пакуль не агучвае, што ў ім размясціцца: «По проекту там все будет хорошо»

#Баранавічы #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
https://www.intex-press.by/2020/07/16/chto-proishodit-s-byvshim-domom-pionerov-v-baranovichah/
Упраўленне архітэктуры Баранавіцкага гарвыканама вывучае ў інстаграме меркаванні грамадзян наконт ператварэння часткі Савецкай вуліцы ад плошчы Леніна да кольца па вуліцы Брэсцкай у пешаходную. Падтрымайма!

#Баранавічы
Хочацца спытаць, а нахера ў горадзе Баранавічы існуе аддзел архітэктуры, калі галоўную славутасць горада - і гэта не нейкі храм, а мадэрнісцкі кінатэатр "Кастрычнік" з сеткавай металічнай "скурай", - захапіла чорт ведае якая рэклама?

Бела-зялёныя краказябры самога кінатэатра (да чаго гэтыя колеры? чаму КФС вышэй?), а знізу адзначыліся асабліва адораныя, якія не змаглі сябе змясціць у спецыяльна адведзеную пад рэкламу паласу: тут нейкі экран вылез, тут вядро з галавой палкоўніка Сандэрса, там нейкі батутны гаўнапарк і фірмовая "Славянка".

Не Баранавічы, а Усць-Зажопінск атрымаўся. Рымляне будавалі тэатры, а нашчадкі варвараў, якія занялі іхняе месца, перабудоўвалі іх у хібары і растасквалі на камяні. Тое ж сёння бачым і у Беларусі.

#рэклама #Баранавічы #дэградацыя
У Баранавічах мясцовыя ўлады разглядаюць магчымасць зносу аднаго з пазнавальных сімвалаў горада. Гаворка ідзе пра мадэрнісцкі фантан «Каменная кветка» на плошчы Леніна каля кінатэатра «Кастрычнік».

У тэлеграм-канале баранавіцкай раёнкі «Наш край» з’явілася характэрная апытанка з тлумачэннем, што да іх пастаянна прыходзяць скаргі на стан фантана, які працаўнікі камунальных службаў рэгулярна падфарбоўваюць, але літаральна праз некалькі тыдняў фарба пачынае аблазіць.

Раёна публікуе прапанову неабыякавага жыхара кардынальна прывесці аб’ект у парадак або зрабіць замест яго нешта сучаснае, напрыклад, сухі фантан. У апытанцы прапаную прагаласаваць за некалькі варыянтаў ад поўнага зносу да рэстаўрацыі. Вядома, што такія апытанкі проста так у раёнках не з’яўляюцца, таму не дзіўна, што яе да сябе перапосціў і канал Баранавіцкага гарвыканкама.

Помнік мадэрнізму ў небяспецы.

Але таксама ўзнікае некалькі пытанняў:
Па-першае, нахрана камунальныя службы ўвогуле фарбуюць бетонную кампазіцыю? Бетон не баіцца вады і, мяркуючы па старых здымках, фарбаваць «Каменную кветку» гэта мода апошняга часу. Бетон адзін з самых шляхетных матэрыялаў у свеце, але пакуль у сталічных інтэр’ерах не шпаклююць перакрыцці, каб захаваць тэкстуру бетону і апалубкі, у правінцыі не толькі фантаны ў бірузовы фарбуюць, але і ад пабелкі бетонных бардзюрных камянёў і сметніц адмовіцца ніяк не могуць.

Па-другое, чаму камунальныя службы марнуюць бюджэтныя грошы на фарбу, якая не прызначаная для таго, каб выкарыстоўваць яе ў вільготных месцах, калі ёсць адмысловыя пакрыцці? А калі яны выкарыстоўваюць гэтыя пакрыцці, то чаму наносяць на пласты старой фарбы? Там жа паўсюль будзе напісана, што перад выкарыстаннем трэба ачысціць паверхню.

Самі займаюцца глупствам, якое шкодзіць архітэктуры, а пасля здзіўляюцца, чаму гэтая архітэктура дрэнна выглядае.

#Баранавічы #знішчэнне #савецкаяспадчына