Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Магілёўскі ўнівермаг пабудаваны па тыпавым праекце Саюздзіпрагандлю 2-07-12. Аналагічныя пабудовы ўзведзены ў расійскіх Белгарадзе і Южна-Сахалінску. Гэта цудоўны прыклад таго, наколькі рэкламнае афармленне вызначае аблічча горада.
#Магілёў #савецкаяспадчына #рэклама #Расія #замежжа
Крамы на вул. Мураўёўскай у Бабруйску. Пра дызайн-код тады яшчэ не ведалі.
#Рэклама
На Зыбіцкай у Мінску паставілі велізарны святлодыёдны экран. Успрыманню гістарычнага цэнтра (арт. 110 Кодэкса аб культуры) такі падарунак не перашкаджае?

ад @YuryViy
#рэклама #Мінск
На вуглавой частцы дома Грубіна па Першамайскай, 21 у Магілёве вісяць 2 шчыты, якія цалкам закрываць аконныя праёмы (ці нішы, не ведаю, бо не бачна). Упраўленне архітэктуры лічыць, што рэклама ўзгоднена ва ўстаноўленым парадку і не парушае ўмоў успрымання.

Нагадваю артыкул 110 Кодэкса аб культуры:
3. Сродкі вонкавай
рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыях і ў зонах іх аховы, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыкакультурных каштоўнасцей. На помніках архітэктуры сродкі вонкавай рэкламы павінны размяшчацца, як правіла, асобнымі літарамі, знакамі і (або) іншымі выявамі. 
#гістарычнаязабудова #магілёў #рэклама
Ачышчэнне гістарычнага цэнтра Магілёва ад рэкламы.

#рэклама #магілёў #гістарычнаязабудова
У Магілёве з дома па Першамайскай вуліцы, 7, які ўваходзіць у склад гістарычнага цэнтра, спілавалі балкон з аўтэнтычнай каванай агароджай. Паводле адказу з гарвыканкама, балкон пагражаў жыццям людзей, таму яго дэмантавалі. Але выканаўцаў, якія рабілі гэта без узгаднення, пакаралі па адміністрацыйнай справе. Балкон абяцаюць вярнуць у рамках бягучага рамонту, які плануецца ў гэтым годзе. Вось толькі нявысветленным застаецца сітуацыя з агароджай: яе дэмантавалі і выкінулі, ці яна працягвае недзе зберагацца?

P.S. Звярніце ўвагу, як за пару год змянілася рэклама ў горадзе на гісторыка-культурнай каштоўнасці - патроху пачалі прыводзіць у адпаведнасць з нормамі пасля шматлікіх зваротаў.
#дэталі #Магілёў #ахова #дэградацыя #рэклама #гістарычнаязабудова
Спадчына
Photo
Хацелася б асобна заўважыць, што вывеска парку Горкага на ўваходнай браме парушае існае заканадаўства, паколькі не ўпісваецца ў архітэктуру і закрывае дэкаратыўныя элементы гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таму мусіла быць дэмантавана пры цяперашнім рамонце.

Артыкул 110 Кодэкса аб культуры:
3. Сродкі вонкавай рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыях і ў зонах іх аховы, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыкакультурных каштоўнасцей. На помніках архітэктуры сродкі вонкавай рэкламы павінны размяшчацца, як правіла, асобнымі літарамі, знакамі і (або) іншымі выявамі.

#рэстаўрацыя #рэклама #Мінск
Ужо нават цяжка прыгадаць, у якім годзе пісалі зварот наконт пачварнай рэкламы на гістарычным будынку па вуліцы Гараўца, 12 у Віцебску (мо нават недзе ў 2019).

І вось што з гэта атрымалася. На фота 2018 і 2021 гады (апошнія фота з аўталюстэркаў Яндэкса, будзем удзячныя за больш яксныя сучасныя здымкі).

Спачатку знкілі ўсе старыя боксы і налепкі з бакавога фасада, у тым ліку з сандрыкаў-перамычак; замест іх - вывескі, складзеныя з асобных літар, як то рэкамендуе заканадаўства, у межах міжпаверхавага пояса. А пасля прыбралі і ўбогія вертыкальныя канструкцыі з кутняй часткі, якія ператваралі будынак у нейкую фавелу. Застаецца, вядома, пытанне з законнасцю шкляной прыбудовы ў цэлым і яе візуальным афармленнем у прыватнасці, але гэта трохі іншая і больш складаная гісторыя.

Дробязь, а прыемна. ☺️

Калі вам падабаецца, як мы змагаемся за культурную спадчыну, вы можаце падтрымаць наш канал праз Boosty ці Patreon (уваход праз ВПН).

#Віцебск #рэклама
Хочацца спытаць, а нахера ў горадзе Баранавічы існуе аддзел архітэктуры, калі галоўную славутасць горада - і гэта не нейкі храм, а мадэрнісцкі кінатэатр "Кастрычнік" з сеткавай металічнай "скурай", - захапіла чорт ведае якая рэклама?

Бела-зялёныя краказябры самога кінатэатра (да чаго гэтыя колеры? чаму КФС вышэй?), а знізу адзначыліся асабліва адораныя, якія не змаглі сябе змясціць у спецыяльна адведзеную пад рэкламу паласу: тут нейкі экран вылез, тут вядро з галавой палкоўніка Сандэрса, там нейкі батутны гаўнапарк і фірмовая "Славянка".

Не Баранавічы, а Усць-Зажопінск атрымаўся. Рымляне будавалі тэатры, а нашчадкі варвараў, якія занялі іхняе месца, перабудоўвалі іх у хібары і растасквалі на камяні. Тое ж сёння бачым і у Беларусі.

#рэклама #Баранавічы #дэградацыя