Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Выдатны англійскі пісьменнік і мастацкі крытык Джон Рэскін выказваў рэзкую крытыку рэстаўрацыі, не толькі яе практычных вынікаў, але і самой яе ідэі. Ацэньваючы архітэктуру з пазіцый рамантызму як найвышэйшую праяву творчага духу, якая стаіць нароўні з паэзіяй, Рэскін пярэчыў супраць усялякай спробы ўварвання ў мастацкую тканіну твора старажытнага дойлідства. Рэстаўрацыя, паводле Рэскіна, азначае «найбольш татальнае разбурэнне, якое можа зведаць будынак: разбурэнне, пасля якога не сабраць ужо ніякіх сведчанняў, разбурэнне, якое суправаджаецца стварэннем падробленай копіі знішчанага». Альтэрнатыву рэстаўрацыі, якая разумелася ім як грубая і фальсіфікацыйная падмена арыгінала, Рэскін бачыў у падтрыманні будынка, пакуль гэта магчыма, і ў пасіўным эстэтычным назіранні за яго натуральнай гібеллю, калі гэта стане непазбежным.

#асобы
8 снежня пасля працяглай хваробы памёр беларускі архітэктар Сталін Іванавіч Федчанка (нар. 1938), аўтар шматлікіх праектаў, сярод якіх вам, пэўна, будзе знаёмы наменклатурны дом па Вайсковым завулку, 10 у Мінску. А 15 снежня памерла архітэктар Яўгенія Самойлаўна Аграновіч-Панамарова (нар. 1936), вядомая сваімі працамі па архітэктурнай каларыстыцы. Абое ў свой час выкладалі на архітэктурным факультэце БНТУ.

#асобы
Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч — невядомы беларускі архітэктар, чыя біяграфія (за выключэннем паслярэвалюцыйнага перыяду) дагэтуль нідзе не апублікавана і нікім не даследавалася. Ураджэнец Кобрынскага павета, скончыў Інстытут грамадзянскіх інжынераў у Пецярбургу. Пасля працаваў архітэктарам Віленскай навучальнай акругі, распрацоўваючы на гэтай пасадзе праекты навучальных устаноў для ўсёй Беларусі і Літвы. Сярод тых праектаў, якія ўдалося адшукаць - будынкі Гродзенскага рэальнага вучылішча (1907), Мсціслаўскай мужчынскай гімназіі (1908), дом Дабрачэевай у віленскім Звярынцы (1907), а таксама ён ці то праектаваў, ці то рэканструяваў будынак Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі (1909). Хутчэй за ўсё на нашых землях яшчэ шмат неатрыбутаваных помнікаў, якія ўзведзены па яго праектах.

У час Першай сустветнай вайна перабраўся з Вільні ў Пецярбург. Памёр ад знясілення ўзімку 1942 года ў блакадным Ленінградзе.

#асобы
У 2021 годзе польскі даследчык Войцех Баберскі ў сваім артыкуле ўпершыню назваў імя архітэктара селішчанскага касцёла, знойдзенае ім у Нацыянальным архіве ў Кракаве.

Архітэктар Абрагам Вюрцнер паходзіў з імперыі Габсбургаў, адкуль перабраўся у Вільню, стаўшы адным з пачынальнікаў віленскага барока.

Па яго праектах будуецца храм у суседніх з Селішчам Кублічах, а таксама касцёлы кармелітаў босых у Глыбокім ды піяраў у Лужках. Праўдападобна, што ён быў аўтарам або меў уплыў на праекты касцёлаў дамініканцаў і бернардзінцаў у Мінску і палаца Радзівілаў у Дзятлаве.

#асобы #Селішча #касцёлы
Спадчына
Проста неверагоднае адкрыццё зрабіла настаўніца гісторыі з Магілёва. Ёй удалося выявіць і перапісаць у расійскім архіве 180 лістоў са спісамі пахаванняў вядомых асоб на тэрыторыі Магілёўскай епархіі. У 1908—1911 гадах Магілёўская епархія правяла маштабную…
Даследчыца магілёўскіх некропалей і намесніца дырэктара па навучальнай рабоце школы № 34 г. Магілёва Галіна Беляева была 2 мая 2023 года ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Як мы пісалі раней, ёй удалося выявіць і перапісаць у расійскім архіве 180 лістоў са спісамі пахаванняў вядомых асоб на тэрыторыі Магілёўскай епархіі. Сярод імёнаў святары, ваенныя, дзяржаўныя дзеячы, педагогі.

У 1908—1911 гадах Магілёўская епархія правяла маштабную працу па перапісу даных з надмагільных пліт. Перад царкоўнымі служкамі таксама стаяла задача ўнесці ў спісы тых людзей, якія штосьці зрабілі для горада ці павета. Гэты абагульнены збор мусіў увайсці ў адзін з тамоў спецыяльнага выдання, але перашкодзіла рэвалюцыя.

Гэтыя даследавані былі пакладзены ў аснову зборніка «Неопубликованный русский провинциальный некрополь Николая Михайловича Романова : Могилевская епархия (1908–1911 гг.)», апублікаванага ў 2020 годзе.

#Магілёў #могілкі #асобы
18 кастрычніка 2023 года на 91-м годзе жыцця памёр заслужаны архітэктар Беларусі Міхаіл Пірагоў, аўтар аднаго з найлепшых помнікаў позняга савецкага мадэрнізму ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў Беларускі саюз архітэктараў.

Асноўныя аб'екты беларускага перыяду творчасці (у суаўтарстве): Тэатр драмы і камедыі ў горадзе Бабруйску; станцыі першай чаргі Мінскага метрапалітэна "Акадэмія навук", "Плошча Якуба Коласа"; прафілакторый на 100 месцаў у Валожынскім раёне; Палац Рэспублікі ў г.Мінску (кіраўнік аўтарскага калектыву).

#асобы #Мінск
На 76-м годзе жыцця ад анкалогіі памёр доктар архітэктуры, тэарэтык і гісторык архітэктуры Валерый Францавіч Марозаў. Вядомы перш за ўсё сваімі грунтоўнымі працамі па архітэктуры класіцызму.

Вельмі пазітыўны дзядзька, увесь час усміхаўся і жартаваў. 💔

Цяпер кафедра гісторыі архітэктуры, якую ён больш за 20 гадоў узначальваў на архітэктурным факультэце БНТУ, відаць, знікне зусім.

#асобы
Ва ўзросце 82 гадоў памерла вядомая мастацтвазнаўца Марыя Каламайска-Саед. Адным з кірункаў яе навуковых зацікаўленасцяў была сакральная архітэктура Вялікага Княства Літоўскага.

У 2021 годзе яна паспела выдаць двухтомны альбом «Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832» («Расійскія планы кляштараў скасаваных у 1832 г.»), у якім змешчаны праекты прыстасавання і рэканструкцыі кляштароў і касцёлаў пасля паўстання, усяго каля 200 аб'ектаў, выяўленыя ёю пераважна ў пецярбургскіх і маскоўскіх архівах, а таксама ў архівах Вільні, Мінска і Гродна. Асноўная маса гэтых аб’ектаў знаходзіцца на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны.

Чаму гэтая праца не была выканана беларускімі даследчыкамі, якім значна прасцей працаваць у беларускіх і расійскіх архівах - пытанне да патэнцыі беларускай навукі. Але павага пані за яе работу,

#асобы
24 студзеня памёр Яраслаў Львовіч Ліневіч, Заслужаны архітэктар БССР. Ён нарадзіўся 16 студзеня 1932 года ў вёсцы Беліца Лідскага раёна.

У 1971-1974 гадах кіраваў майстэрняй генплана «Мінскпраекта». У 2004-2013 гадах дырэктар, галоўны архітэктар «Мінскграда».

Аўтар (у аўтарскім калектыве) генеральнага плана гарадоў Брэста, Мінска, генплана планіроўкі прыгараднай зоны горада Мінска да 2000 года і яго карэктуры да 2010 года, праектаў планіроўкі водна-зялёнага дыяметра 1970 і цэнтра г. Мінска 1985-1996, праектаў планіроўкі і забудовы мікрараёнаў.


#асобы
Сёння імя выдатнага даследчыка садова-паркавага мастацтва Анатоля Федарука, аўтара шэрагу кніг пра шляхецкія сядзібы Беларусі, прысвоена сярэдняй школе ў вёсцы Тэльмы 1 Брэсцкага раёна. Федарук нарадзіўся ў суседняй вёсцы Хабы, а пасля вучыўся ў гэтай школе.

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі ягоныя калегі і вучні, супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і Цэнтральнага батанічнага сада.

Нарэшце школам прысвойваюцца імёны не ваенных, партызанаў і чэкістаў, а тых, хто ўсё жыццё прысвяціў беларушчыне.

#Асобы
14 красавіка памёр архітэктар Дзмітрый Герашчанка, сааўтар большасці значных паркаў сталіцы: паркаў імя М. Горкага, 60-годдзя Кастрычніка, Перамогі і 7 сквераў уздоўж Сляпянскай воднай сістэмы з унікальнымі вадаспадамі.

Крыніца

#асобы
30 мая на 88 годзе жыцця памерла беларуская архітэктарка Наталля Афанасьева, удава заслужанага архітэктара Леаніда Левіна і маці архітэктаркі Галіны Левінай.

На рахунку праект Мінскага планетарыя і абсерваторыі ў парку імя М. Горкага (1964), а таксама праекты жылых раёнаў Ракаўская шаша (1968), па вуліцах Аэрадромнай (1968), М. Горкага (1970), Паўднёвы Захад (1976).

Цяпер Мінскі планетарый збіраюцца рэканструяваць і ісуне прагроза, што помнік мадэрнізму, які не ўзяты пад ахову, знішчаць недарэчным еўрарамонтам.

https://bsa.by/news/BUA/30-maya-skonchalas-zamechatelnyiy-yarkiy-chelovek-arhitektor-natalya-nikolaevna-afanaseva
#асобы