Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Дзіцячы павільён у гарадскім парку культуры і адпачынку ў Брэсце. 1964. Арх. Леанард Маскалевіч
і
Кветкавая крама па Завальнай (Піліма) вуліцы ў Вільні. 1968 (праект 1961). Арх. Ніёле Вайчуніене, Рымвідас Пранайціс

Упэўнены, што знойдзецца яшчэ які-небудзь падобны праект із братніх краін Усходняга блоку, адкуль савецкія архітэктары злізалі ідэю праз часопісы.

#Брэст #Вільня #савецкаяспадчына
Як адрозным брукам паказаны фронт страчанай забудовы па Вялікай вуліцы (Didžioji g.) каля Пятніцкай царквы ў Вільні. Там дзе былі праезды — паласа з чырвонага бруку заварочвае ўглыб былога квартала і абрываецца.

Горад, які распавядае сваю гісторыю для тых, хто ўмее бачыць. 🥰

#вільня #Вялікая #выяўленне
Тускуленская сядзіба віленскага генерал-губернатара Аляксандра Рымскага-Корсакава, пабудаваная ў 1825 годзе па праекце славутага Караля Падчашынскага. Ён таксама пабудаваў Слуцкую гімназію (не прызнана помнікам у Беларусі), выкарыстаўшы дакладна той жа матыў трохчастковага акна, што і на сядзібе ў Вільні.

Пасля выгнання з Вільні нацыстаў, у 1944 годзе тэрыторыя Тускуленскай сядзібы адышла да савецкіх спецслужбаў. Частка тэрыторыі была адкрыта для свабоднага наведвання толькі ў 1970-я гады, калі побач быў пабудаваны Дом культуры і спорту Міністэрства ўнутраных спраў і разбіты сквер. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы на гэтай тэрыторыі былі знойдзены месцы масавых пахаванняў людзей (звыш 700 чалавек), забітых ва ўнутранай турме НКУС (МДБ) з 1944 па 1947 гады. У 2002 г. тут адкрыты мемарыяльны комплекс «Тускуленскі парк смутку». У 2004 годзе пад штучным пагоркам створана капліца-калумбарый, дзе перапахаваны рэшткі выяўленых ахвяр. Пагорак вянчае мастацкая кампазіцыя, якая мне асабіста нагадвае цярновы вянок, але нехта бачыць і птушак, што злятаюць у вырай.

#рэпрэсіі #Вільня #Тускулены #сядзібы
Дом па Бернардзінскай вуліцы ў Вільні быў калісьці гатычнай камяніцай. Фасады перабудавалі пад класіку, а вось тарцы, якія былі закрытыя гарышчам суседняга дома - ніхто не кранаў. Цяпер, калі ідзе рамонт даху, гэтая акалічнасць адкрылася ўсім мінакам.

#вільня #бернардзінская #готыка #гістарычнаязабудова #выяўленне
У Вільні «аднавілі» Паўднёвую браму замка. Сімвалічна яе габарыты на Кафедральнай плошчы пазначаны вялікія блокамі з чырвонага граніту, праз якія можна прайсці рухаючыся па Замкавай вуліцы (Пілес) да адноўленага палаца вялікіх князёў літоўскіх на Ніжнім замку. Цяпер да дня каранацыі Міндоўга, які адзначаецца ў Літве 6 ліпеня як дзяржаўнае свята, побач паставілі мультымедыйную браму, якая распавядае пра розныя эпохі гісторыі дзяржавы.

#Вільня #Замкавая
Дарэчы Казанская царква гэта тыпавы праект, як і амаль усё несталічнае храмавае будаўніцтва ў Расійскай імперыі. Дакладна той жа праект выкарыстаны пры будаўніцтве Знаменскай царквы ў віленскім Звярынцы.

#Мінск #Вільня #паралелі #цэрквы
У былой штаб-кватэры беларускіх арганізацый па Віленскай вуліцы, 37 (Vilniaus g., 37) у Вільні пачынаецца рамонт. На фасадзе ўжо змантаваны рыштаванні.

У левым крыле будынка ў розны час месціліся рэдакцыі радыкальных часопісаў, бюро Таварыства беларускай школы, Школьнай рады, Беларускі студэнцкі саюз. У некалькіх пакойчыках тут жылі дзеячы беларускага адраджэння: кампазітар Антон Грыневіч і мастак Язэп Драздовіч.

У 1923-1926 гадах тут жыў беларускі грамадска-палітычны дзеяч і мовазнавец Браніслаў Тарашкевіч. У наш час яму была прысвечана памятная шыльда, усталяваная на будынку. На час рамонту шыльду знялі.

#Вільня #Віленская #беларусы #рамонт #гістарычнаязабудова
Калі памятная шыльда Браніславу Тарашкевічу знікла толькі на час рамонту, то шыльда іншаму віленскаму беларусу хутка можа знікнуць канчаткова.

Гаворка ідзе пра славутага акцёра Васіля Іванавіча Качалава. Сапраўднае ягонае прозвішча было Шверубовіч. Ён нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларускага праваслаўнага святара мясцовай Мі­ко­льс­кай цар­квы Івана Шверу­бо­ві­ча, на­шчад­ка ста­ро­га шля­хец­ка­га ро­ду.

Навучаўся ў 1-й Ві­лен­скай гім­на­зіі раз­ам з будучым беларуска-літоўскім кампазітарам Кан­стан­ці­нам Гал­коў­скім і рэвалюцыянерам Фе­лік­сам Дзяр­жын­скім. Як адзна­ча­юць кры­ні­цы, ажно да пе­ра­езду ў Пі­цер ён раз­маў­ляў па-рус­ку з вы­раз­ным бела­рус­кім акцэн­там.

Расійскі пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Іван Бу­нін у «Чыс­тым панядзелку», вы­праў­ля­ючы ге­ро­яў апо­ве­ду на «ка­пус­нік» у МХТ і су­ты­ка­ючы іх з зор­кай — Ка­ча­ла­вым, маляваў артыста з «пасмай ягоных беларускіх валасоў», якія звісалі на лоб.

Імем беларуса названа віленская гімназія, а на доме ў Вільні па Вялікай вуліцы, 14 (Didžioji gatvė, 14), побач з Мікольскай царквой, дзе ён правёў свае дзіцячыя гады, за савецкім часам была ўстаноўлена мармуровая памятная шыльда з надпісамі па-літоўску і па-руску.

Літоўская Камісія гістарычнай памяці Вільні «пасля ацэнкі дзейнасці асоб, якім яны былі прысвечаны ў савецкі час» ў чэрвені 2023 года прапанавала цалкам прыбраць шыльду Васілю Качалаву.

Гэтая навіна была праігнравана беларускім грамадствам, таму што беларусы нават не ведаюць пра існаванне гэтага свайго славутага земляка.

Шыльда размешчана ў цяжкадаступным месцы, з двара, уваход у які абмежаны зачыненымі на замок металічнымі веснічкамі. Але ў прасвет паміж домам № 14 і Мікольскай царквой можна заўважыць, што шыльда пакуль яшчэ вісіць на сцяне дома.

Беларусам Вільні варта звярнуцца ў муніцыпалітэт, прапанаваўшы зрабіць новую шыльду, аформленую па-літоўску і па-беларуску, пазначыць сапраўднае прозвішча, этнічную прыналежнасць славутага беларуса ды павесіць яе на галоўны фасад будынка.

#Вільня #Вялікая #беларусы #помнікі
У вёсцы Сужаны (Sužionys) пад Вільняй адшукалі магілу беларускага паэта і фалькларыста нашаніўскага перыяду Старога Уласа. Выглядае сумна, патрабуе аднаўлення.

#Сужаны #беларусы #Вільня #могілкі
Кафля з Ніжняга замка ў Вільні, у якой зайцы бяруць верх над ганчакамі і паляўнічымі, якіх вараць і смажаць над агнём. 😆 Сюжэт быў у модзе з сярэдзіны XIV стагоддзя.

#вільня #дэталі
Паглядзіце як загнівае нашая суседка Літва:

На доўгіх выхадных у Вільні ў раёне Звярынца знеслі будынак па вуліцы Маланёі, 5. Звярынец гэта раён 1-2 павярховых будынкаў, з большага драўляных, у які можна патрапіць прама па галоўнай вуліцы горада - праспекце Гедыміна.

Нягледзячы на каштоўнасць зямлі ў гэтым месцы, раён берагуць і не даюць забудоўшчыкам будаваць сваё гаўно. (Давайце прыгадаем Гомель, дзе на яшчэ больш каштоўную драўляную забудову ўсім было насраць, бо трэба было пабудаваць чалавейнікі).

Будынак ніякая не віла, як яго прэзентуюць спачатку. Гэта былая двухпавярховая бальніца 1940 года.

Паводле слоў прадстаўнікоў муніцыпалітэта, дазвол на знос будынкаў не выдаваўся, без яго працы нелегальныя.

„Нягледзячы на тое, што цяпер будынак не ўключаны ў рэестр культурных каштоўнасцяў, мэта Віленскага муніцыпалітэта - захаванне ўнікальнай забудовы Звярынца, таму Дэпартамент культурнай спадчыны прасілі прызнаць гэты будынак будынкам урбаністычнай забудовы гістарычнага раёна, каб абараніць яго ад зносу. На мінулым тыдні было прынята рашэнне замовіць ацэнку стану будынка, ацаніць яго каштоўнасць, архітэктурныя элементы“, - адзначыў муніцыпалітэт.

Муніцыпалітэт адзначыў, што звернецца ў Дзяржаўную інспекцыю па будаўніцтве.

„Незаконныя дзеянні забудоўшчыка не застануцца беспакаранымі. Мы спачатку звернемся ў Інспекцыю па будаўніцтве, якая расследуе выпадкі самавольнага будаўніцтва, зносу будынкаў і прызначае штрафы. Затым муніцыпалітэт запатрабуе, каб забудоўшчык заплаціў устаноўлены штраф за незаконныя дзеянні. Па-трэцяе, могуць быць абмежаваны магчымасці забудоўшчыка распараджацца ўчасткам. Наша мэта, зрабіць так, каб Жверинас захаваў сваю ўнікальнасць, своеасаблівы архітэктурны стыль“, - адзначыў муніцыпалітэт.

Што шакуе ў гэтай гісторыі жыхара Беларусі:
* малапавярховая забудова можа існаваць у цэнтры буйнога горада
* пад ахову можа быць узяты цэлы раён пераважна драўлянай забудовы
* гарадскі выканаўчы камітэт можа САМ прапаноўваць узяць стары міжваенны будынак пад ахову.
* гарадскі выканаўчы камітэт можа пагражаць забудоўшчыку пакараннем за знішчэнне гістарычнага будынка, а не пісаць у яго апраўданне непісьменную лабуду, што "ўсё выканана згодна з заканадаўствам".


Неверагоднае загніванне! Я гэта вы яшчэ не ведаеце, што ў Літве масава ахоўваюць цэлыя вёскі і помнікі савецкага мадэрнізму.

#Вільня
https://www.delfi.lt/ru/news/live/neslyhannaya-naglost-v-vilnyuse-nelegalno-snesena-ohranyaemaya-villa-120031922
Пасля рэканструкцыі ў Вільні адкрыўся Лютэранскі сад на Боўфалавай гары, дзе раней былі евангелічныя могілкі, знесеныя бальшавікамі пасля вайны.

У час рэканструкцыі на могілкі вярнулі 12 надмагільных помнікаў з могілках на Росе і ў Салтанішках, куды яны былі перавезеныя пасля закрыцця евангелічных могілак. Дзякуючы плану могілак 1938 года 5 помнікаў удалося вярнуць на гістарычныя месцы, астатанія паставілі каля цудам захаванай капліцы Нішкоўскіх (пабудавана паводле паекта Караля Падчашынскага).

На могілках сярод іхшых былі пахаваныя графік Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, паўстанец Шыман Канарскі і лідскі маршалак Ваўжынец Путкамер, дзякуючы высілкам якога ў Слуцку паўстаў мураваны будынак лютэранскай гімназіі, якую спраектаваў усё той жа Падчашынскі.

Можа калі ў Беларусі зможам павярнуць частку помнікаў на іхнія спрадвечныя месцы - знесеных за савецкім часам могілак больш чым дастаткова, але ці ёсць звесткі пра іх размяшчэнне - пытанне.

#Вільня #могілкі #рэканструкцыя
На гары Гедыміна ў Вільні адбыўся вялікі апоўзень

https://t.me/rudelfi/17500
#Вільня #замкі #разбурэнні
Спадчына
На гары Гедыміна ў Вільні адбыўся вялікі апоўзень https://t.me/rudelfi/17500 #Вільня #замкі #разбурэнні
Можа каму цікава, але пад гарой Гедыміна ў Вільні нацыстамі вырыты цэлы падземны бункер, уваходы ў які сёння замураваныя. Але захаваліся фотаздымкі інтэр'ераў калідораў і залаў, прыстасаваных за савецкім часам у сховішча для ўрада.

#Вільня #замкі #таямніцы
https://pamirsta.lt/gedimino-kalno-bunkeris/
Уласна на Беларусі такога дабра таксама нямала. Але праблема ў тым, што калі ў чагосьці няма назвы, то гэта нешта цяжка адрозніць адрозніць ад чагосьці іншага. Таму гэтымі публікацыямі я хачу даць ім хоць нейкія беларускія назвы, каб можна было лёгка знайсці і карыстацца далей.

І вось картуш на Смальянскім замку і завяршэнне каміна ў вежы Гальшанскага замка - найбольш яскравыя прыклады гэтай маньерысцкай арнаментыкі. Падкладка знізу, якая паварочваецца да нас трыма парамі рогаў - скручаных канцоў металічных стужак — гэта яўны картушова-скручаны матыў (рольвер), на які пакладзены роўнаканцовы крыж і круг (у Смальянах) / квадрат (у Гальшанах), у якіх можна апазнаць аковачны матыў (бешлагверк).

Частыя гэтыя арнаменты і на надмагіллях і алтарах у храмаха таго часу, трэба толькі часцей звяртаць на іх увагу. З ходу магу прыгадаць толькі "вушы" скульптурнага надмагілля Станіслава Радзівіла ў бернардзінскім касцёле ў Вільні.

#арнаменты #Смальяны #Гальшаны #дэталі #Вільня #маньерызм
У Вільні на закінутых Сіроцкіх могілках адшуканыя парэшткі Міхала Ястрэмбскага (1859—1938), суперіндэнданта Ядноты Віленскай, кіраўніка ўсіх вернікаў евангельска-рэфармацкага веравызнання ў Заходняй Беларусі.

Ястрэмбскі нарадзіўся ў беларускім мястэчку Ізабелін (цяпер Ваўкавыскі раён), у сям'і Станіслава Ястрэмбскага, пастара мясцовай парафіі. Кальвінскі збор дагэтуль захаваўся ў Ізабеліне і сёння дзейнічае як касцёл.

Міхал Ястрэмбскі скончыў Слуцкую кальвінскую гімназію, пасля вучыўся ў Дэрцкім універсітэце. У 1888 годзе стаў пробашчам у Вільні, клапаціўся пра кальвінскія асяродку ў Асташыне, Датнаве, Брэсце, Мінску, Койданаве.

З 1907 года займаў пасаду генеральнага суперінтэнданта Евангелічна-рэфармцкай царквы Віленскага Сінода, з 1919 года Ядноты Віленскай.

Памёр у 1938 годзе і быў пахаваны Евангельскіх могілках на Боўфалавай гары ў Вільні. 28 чэрвеня 1956 года труна з астанкамі пастара Ястрэмбскага і дзве іншыя труны былі прывезены на новыя могілкі, бо на месцы Евангельскіх могілках савецкія ўлады задумалі пабудаваць Палац прафсаюзаў.

На месцы пахавання Міхала Ястжэмбскага, як і на многіх іншых закінутых магілах Сіроцкіх могілак, няма ніякіх надпісаў. Пошук парэшткаў пастара праводзіўся па просьбе культурна-гістарычнага рэфармацкага таварыства Літвы. Асоба пацверджана дзякуючы супастаўленню аналізаў ДНК, а таксама антрапалагічным і гістарычным даследаванням.

https://www.lrt.lt/ru/novosti/17/2372083/v-vil-niuse-na-zabroshennom-sirotskom-kladbishche-naideny-ostanki-znamenitogo-pastora

#вільня #могілкі