Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Тускуленская сядзіба віленскага генерал-губернатара Аляксандра Рымскага-Корсакава, пабудаваная ў 1825 годзе па праекце славутага Караля Падчашынскага. Ён таксама пабудаваў Слуцкую гімназію (не прызнана помнікам у Беларусі), выкарыстаўшы дакладна той жа матыў трохчастковага акна, што і на сядзібе ў Вільні.

Пасля выгнання з Вільні нацыстаў, у 1944 годзе тэрыторыя Тускуленскай сядзібы адышла да савецкіх спецслужбаў. Частка тэрыторыі была адкрыта для свабоднага наведвання толькі ў 1970-я гады, калі побач быў пабудаваны Дом культуры і спорту Міністэрства ўнутраных спраў і разбіты сквер. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы на гэтай тэрыторыі былі знойдзены месцы масавых пахаванняў людзей (звыш 700 чалавек), забітых ва ўнутранай турме НКУС (МДБ) з 1944 па 1947 гады. У 2002 г. тут адкрыты мемарыяльны комплекс «Тускуленскі парк смутку». У 2004 годзе пад штучным пагоркам створана капліца-калумбарый, дзе перапахаваны рэшткі выяўленых ахвяр. Пагорак вянчае мастацкая кампазіцыя, якая мне асабіста нагадвае цярновы вянок, але нехта бачыць і птушак, што злятаюць у вырай.

#рэпрэсіі #Вільня #Тускулены #сядзібы